• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі

    Гісторыя Беларусі


    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 319с.
    Мінск 1993
    129.32 МБ
    Практычнай карыспю ўваходжання рэспублікі у ААН для беларускага народа з’явілася прыняцце яа ў
    склад членаў Адміністрацыі дапамогі і адраджэння Аб’яднаных Нацый і атрыманне ад гзтай арганізацыі дапамогі ў якасці паставак тавараў, машын і абсталявання. Хаця дапамога насіла абмежаваны характар, але пастуяіла яна ў найбольш цяжкі час, таму мела важнае значзнне.
    Узнікненне і абвастрэнне «халоднай вайны» ужо ў першыя пасляваенныя гады зрабіла адбітак і на дзейнасць ААН, якая стала выкарыстоўвацца ў якасці трыбуны для ўзаемных абвінавачванняў. Сваю лепту ў працэс узмацнення проціборства ў ААН унесла і дэлегацыя БССР. У абвастрэнні міжнародных адносін народы свету не без падстаў убачылі нарастаючую пагрозу новай сусветнай вайны. Ва ўсім свеце разгортваўся масавы рух за мір, які актыўна падтрымалі працоўныя Беларусі, як і іншых рэспублік. Аднак унутры краіны гэты рух насіў абмежаваны характар, таму што яго арганізатарам выступаў бюракратычны партыйнадзяржаўны апарат, а народ яму патрэбен быў для паказной масавасці.
    Генеральная Асамблея ААН таксама павінна была ставіць гэтыя пытанні, а ўмовы для гэтага сталі больш спрыяльнымі. Перш за ўсё гэтаму садзейяічаў пераход паслясталінскага савецкага кіраўніцтва на шлях актыўнага супрацоўніцтва з ААН і яе спецыялізаванымі ўстановамі. У гэтых умовах дэлегацыя Беларусі ў ААН актыўна адстойвала лінію на ўмацаваннэ міжнароднага міру і бяспекі, за раўнапраўнае эканамічнае супрацоўніцтва паміж усімі краінамі, поўную ліквідацыю каланіялізму і інш. Пры актыўным удзеле дэлегацыі БССР XV сесія ААН у 1960 г. прыняла Дэкларацыю аб наданні незалежнасці каланіяльным краінам і народам, якая паслужыла асновай поўнага крушэння каланіялізму ў свеце. Яна вьіступала з асуджэннем вайны, якую вялі ЗША ў В’етнаме. Сумесна з іншымі дэлегацыя савецкага блока выступала ў абарону інтарэсаў кангалезскага народа, за вывад замежных войск з Афрыканскага кантынента, асудзіла агрзсію Ізраіля ў 1967 г. супраць Егіпта, Сірыі і Іарданіі, аказвала падтрымку краінам Паўднёвай Афрыкі ў іх барацьбе супраць расізму і апартэіду.
    Дэлегацыя БССР удзельнічала ў абмеркаванні пытанняў аб усеагульным і поўным раззбраенні, што
    ставіліся амаль на ўсіх сесіях Генеральнай Асамблеі, аб знішчзнні ядзернай зброі. Вынікам з’явілася падпісаныэ ў 1963 г. у Маскве дагавора аб забароне выпрабаванняў ядзернай зброі ў трох сферах (у атмасферы, космасе і пад вадой), які БССР падпісала ў ліку першых. У 1968 г. сесія ААН прыняла таксама праект Дагавора аб нераспаўсюджаняі ядзернай зброі, і ён быў падпісаны ў 1970 г. і ратыфікаваны болыпасцю краін свету. Ў 1965 г. была прынята Дэкларацыя ААН аб недалушчальнасці ўмяшання ва ўнутраныя справы краін, ахове іх незалежнасці і суверэнітэту. Разам з іншымі краінамі Беларусь была ініцыятарам прыняцця Дэкларацыі аб умацаванні міжнароднай бяспекі, якой прадугледжвалася недапушчальнасць ваеннай акупацыі чужой тэрыторыі. БССР у гэтыя гады падпісала таксама цэлы рад міжнародных актаў па палітычных і прававых пытаннях, правах чалавека. Яе прадстаўнікі ўваходзілі ў выбарныя органы міжнародных арганізацый, выбіралася БССР і непастаянным членам Савета Бяспекі.
    Такім чынам, галоўным вынікам змен, якія адбыліся ў знешнепалітычным жыцці Беларусі ў пасляваенны перыяд, з’явіўся выхад праз членства ў ААН на шырокую міжнародную арэну. Пачалі дзейнічаць пастаянныя прадстаўніцтвы рэспублікі ў ААН і яе спецыялізаваных органах, такіх, як ЮНЕСКА (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пы'таннях адукацыі, навукі і культуры), МАП (Міжнародная арганізацыя працы), МСЭ (Міжнародны саюз электрасувязі) і інш. Устанаўліваліся непасрэдньія кантакты і сувязі дэлегацыі Беларусі з дэлегацыямі іншых краін, развіваліся культурныя сувязі з дзяржавамі свету. Аднак усё гэта адбывалася ў фарватэрьі той палітыкі, якую праводзіў СССР, таму і адносіны іншых краін з БССР насілі абмежаваны і несамастойны характар.
    Пытанні і эаданні. 1. Расхажыце, як адбылося прыняцце Беларусі ў ААН. 2. Растлумачце, чаму дэлегацыя Беларусі на сесіях Генеральнай Асамблеі і яе пастаянныя прадстаўніцтвы ў ААН не маглі праводзіць незалежны палітычнь! курс. 3. Назавіце найбольш важныя рашэнні ААН, у якіх актыўны ўдзел прымала дэлегацыя Беларусі. 4. На вашу думку, якая карысць бьіла беларускаму народу ад таго, што рэспубліка з'яўлялася чпенам ААН?
    § 37.	Развіццё эканамічных і культурных сувязей
    Рост гандлёва-эканамічных сувязей. Эканамічныя сувязі рэспублікі з замежнымі краінамі ў гзтыя гады вьіяўляліся ў пастаўках на экспарт вырабаў, якія выпускаліся ў Беларусі, і ўвозе тавараў і вырабаў з-за мяжы. Рэалізацыяй тавараў, якія вырабляліся на экспарт, распараджалася Міністэрства гандлю СССР і яго знешнегандлёвыя аб’яднанні. Рэспубліка ж выступала ў якасці пастаўшчыка тавараў па заказах гэтых ведамстваў. Такое становішча складалася ва ўмовах строга цзнтралізаванага кіраўніцтва эканомікай. У першыя пасляваенныя дзесяцігоддзі з БССР пастаўляліся на экспарт галоўным чынам сыравінныя тавары. 3 сярэдзіны 50-х гадоў пачалі экспартавацца аўтамабілі, металарззныя станкі і інструменты, машыны і прыборы. Ужо ў другой палавіне 60-х гадоў доля прамысловых вырабаў у структуры экспарту рэспублікі склала каля 80 %. На канец 70-х гадоў пералік экспартных тавараў, якія вывозіліся з рэспублікі, перавысіў 1000 назваў, і вывозіліся яны амаль у 100 краін свету, а іх выпускам было занята звыш 320 прадпрыемстваў. Асабліва важнае месца ў экспарце краіны займалі беларускія трактары, грузавыя аўтамабілі, сіласаўборачныя камбайны, самаходныя скрэперы, наручныя гадзіннікі, станкі-паўаўтаматы, радыётэхнічныя прыборы, калійныя ўгнаенні.
    У мэтах пашырэння гандлёва-эканамічных сувязей з замежнымі краінамі, абмену навукова-тэхнічнымі дасягненнямі Беларуская ССР падпісала Канвенцыю аб міжнародных выстаўках. Лепшыя вырабы яе прадпрыемстваў дэманстраваліся на многіх міжнародных выстаўках і кірмашах, праведзеньіх у 60—70-я гады ў Канадзе, Японіі, Бельгіі, Італіі, ГДР, Польшчы, Венгрыі, Югаславіі, ЗША, Іраку і інш. БССР і сама з’яўлялася месцам штогадовага правядзення спецыялізаваньіх міжнародных выставак.
    Галоўнымі гандлёва-эканамічнымі партнёрамі Беларусі з’яўляліся ўсходнееўрапейскія краіны, якія знаходзіліся ў эканамічнай і палітычнай залежнасці ад СССР. Сюды з Беларусі пастаўляліся прамысловыя вырабьі, калійныя ўгнаенні, харчовыя тавары, абсталяванне для энергетычных аб’ектаў, прадпрыемстваў
    металаапрацоўчай, металургічнай і іншых галін прамысловасці. У сваю чаргу Беларусь атрымлівала з гэтых краін машыны і абсталяванне, тавары шырокага спажывання, прадукцыю сельскай гаспадаркі, сродкі транспарту і сувязі, гаядлёвае і медыцынскае абсталяванне, мэблю, медыкамеяты і інш.
    Каля 10 % зкспартных паставак з Беларусі прыпадала на долю краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі і каля 20 % — на развітыя краіны Захаду, куды вывозіліся трактары «Беларусь», аўтамабілі, металарэзныя станкі. У сваю чаргу ў Беларусі выкарыстоўвалася абсталяванне гэтых краін для вытворчасці поліэтылену, фосфарнай кіслаты, бытавых халадзільнікаў, тэхнічныя лініі для мясакамбінатаў і малочных заводаў, увозіліся тавары народнага спажывання.
    Культурныя еувязі Беларусі. Іх развіццё з’яўляецца абавязковай умовай росту ўзаемаразумення паміж народамі і краінамі, умацавання даверу і дружбы, паглыблення эканамічнага і тэхнічнага супрацоўніцтва, у канчатковым выніку ўмацавання міру і бяспекі народаў. Беларусь падтрымлівала ў пасляваенныя гады параўнальна шырокія культурныя сувязі перш за ўсё з краінамі Усходняй Еўропы. Гэтыя сувязі ажыццяўлялі дзяржаўныя ўстановы, творчыя саюзы і калектывы, навучальныя і навуковыя ўстановы, бібліятэкі, партыйныя і грамадскія арганізацыі, Беларускае таварыства дружбы і культурных сувязей з зарубежнымі краінамі, Беларускае таварыства па культурных сувязях з суайчьіннікамі за мяжой (Беларускае таварыства «Радзіма»). Прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце такіх міжнародных устаноў, як Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА), Міжнародн