Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
Так пачалася непрыкрытая русіфікацыя народнай адукацыі ў Беларусі. Праз няпоўных 10 гадоў больш за палавіну гарадскіх сярэдніх школ у рэспубліцы аказаліся рускамоўнымі. На рускай мове вялося выкладанне ў ВНУ і большасці тэхнікумаў, прафесіянальна-тэхнічных навучальных установах.
Узмацненню працэсу русіфікацыі, дэнацыяналізацыі беларусаў у значнай ступені спрыяла палітьіка, якую праводзілі партыйныя і дзяржаўныя органы ў рэспубліцы. Яны актыўна падтрымлівалі палітыку інтэрнацыяналізацыі, якую атаясамлівалі з размыван-
нем нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, падпарадкоўваннем нацыянальнага інтэрнапыянальнаму, што вяло да рэзкага абмежавання сацыяльных функцый роднай мовы ў жыцці народа.
Трэба прызнаць, што гэта не было вынікам глупства альбо здрады нейкіх асоб, у тым ліку і кіруючых. Ва ўсім гэтым праявіліся дзве абставіны. Па-першае, сама сацыяльна-палітычная сістзма, якая грунтавалася на таталітарызме і неабмежаванай цэнтралізацыі, непазбежна вяла да уніфікацыі грамадства за кошт абмежавання нацыянальных асаблівасцей. Па-другое, дзейнічалі і аб’ектыўныя фактары. Галоўны з іх — блізкароднасць беларускай і рускай моў, што спрыяла фарміраванню ў свядомасці людзей непатрэбнасці вывучэння іх абедзвюх. Перавага ж за рускай аказалася таму, што ў краіне яна з’яўлялася дзяржаўнай і ў дадатак мовай як сродкам міжнацыянальных зносін. А ў рэшце рэшт сваімі абыякавымі адносінамі да роднай мовы беларусы самі ж сябе і пакаралі, таму што ў выніку з іх нацыі паскоранымі тэмпамі пачало адыходзіць у нябыт многае з таго, што складае каркас кожнай этнічнай супольнасці. У наступныя гады працэс гэты яшчэ больш пашырыўся.
Пытанні і заданні. 1. Раскажыце, якое мела значэнне ўвядзенне ўсеагульнага 8-гадовага навучання. 2. Пакажыце, як вырашаліся задачы стварэння неабходных умоў для ўсеагульнага 8-гадовага навучання. 3. Раскрыйце, чым вызывалася неабходнасць пераўтварэння прафесіянальнатэхнічнай адукацыі. У чым яно заключалася? 4. Пакажыце, у якім напрамку развівалася вышэйшая і сярэдняя спецыяльная адукацыя ў рэспубліцы. 5. Прааналізуйце, чаму рост народнай адукацыі адмоўна адбіўся на становішчы беларускай культуры.
§ 34. Павышэнне ролі назукі ў жыцці грамадства
Пашырэнне базы навукова-даследчай работы. Вядучай навукова-даследчай установай рэспублікі ў гэтыя гады з’яўлялася Акадэмія навук БССР. У 1958 г. у яе 16 інстытутах працавалі 70 дактароў навук, каля 300 кандыдатаў навук. Яе акадэмікамі з’яўляліся вядомыя вучоныя В. Купрэвіч (з 1952 г. — прэзідэнт АН БССР), М. Ельяшэвіч, М. Мацапура, М. Несцяровіч, А. Сеўчанка, М. Турбін, М. Яругін і інш. Усяго налічвалася 48 акадэмікаў і 32 члены-карэспандэнты. К
сярэдзіне 60-х гадоў Акадэмія папоўнілася новымі акадэмікамі, якія шмат зрабілі для развіцця бсларускай навукі. Гэта М. Барысевіч (з 1.969 г. — прэзідэнт АН БССР), В. Барысенка, Я. Канавалаў, А. Красін, А. Махнач, Д. Супрунеяка, Ф. Фёдараў і інш.
Вучояыя рэспублікі вялі даследаванпі, звязаныя з асаблівасцямі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Беларусі, а таксама фундаментальньші праблемамі фізікі, матэматыкі, машынабудавання і аўтаматызацыі, біялогіі і мікрабіялогіі, электронікі, генетыкі, ядзернай энергетыкі, кібернетыкі, геахіміі і геафізікі, біяарганічнай хіміі і інш. Даследаванні вяліся таксама ў ведамасных НДІ і лабараторыях, у вышэйшых навучальных установах. Калі ў 1950 г. у рэспубліцы навукозых работнікаў налічвалася 2300 чалавек, у тым ліку 118 дактароў навук і 576 кандыдатаў навук, то ў 1965 г. колькасць навуковых работнікаў склала 14,7 тыс. чалавек, а дактароў і кандыдатаў навук адпаведна 255 і 3100 чалавек. У гэтыя гады інтэнсіўна пашьіралася сетка навукова-даследчых устаноў рэспублікі. Навукова-даследчыя аддзелы, лабараторыі і інстытуты АН БССР былі створаны ў Гомелі, Магілёве, Гродне. Па шэрагу навуковых распрацовак Ееларусь у гэтыя гады мела значныя поспехі, якія выходзілі далёка за яе межы. У прыватнасці, у оптыцы, спектраскапіі і інш.
У галіяе фізЕга-матэматычных навук важныя адкрыцці былі зроблены Б. Сцяпанавым у вобласці люмінісцэнцыі складаных малекул і тэарэтычнай спектраскапіі. М. Ельяшэвіч асвятліў праблемы тэарэтычнай радыёспектраскапіі і будсвы атамаў і малекул. Ц. Годнеў, Б. Сцяпанаў, А. Сеўчанка даследавалі аптычяыя ўласцівасці хларафілу і блізкіх да яго злучэнняў. В. Папоў выканаў шмат буйных даследаваняяў у галіне матэматычнай геадэзіі. Аналітычную тэорыю нестацыянарнага малекулярнага параносу цяпла і рэчыва распрацаваў калектыў пад кіраўніцтвам А. Лыкава. Выйшла крупная работа М. Барысевіча «Узбуджаныя станы складаных малекул у газавай фазе». Па квантавай электроніцы вынікі даследаванняў калектыва вучоньіх былі выкладзены ў двухтомнай працы «Метады разліку аптычных квантавых генератараў».
Вялікія дасягненні меліся ў мат-эматычнай навуцы. Выйшлі працы, якія атрымалі шырокае прызнанне за межамі рэспублікі: М. Яругіна «Лінейныя сістэмы звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў з перыядычнымі і квазіперыядычнымі казфіцыентамі», У. Крылова «Прыбліжанае вылічэнне інтэгралаў», Д. Супруненкі «Перастановачныя матрыцы» і інш.
У 60-я гады паспяхова развіваліся навуковыя даследаванні ў галінах кібернетыкі, электронікі, новай для рэспублікі галіне — атамнай энергетыцы.
Развіццё хімічнай навукі ў гэтыя гады атрымала ўвасабленне ў працах Б. Ерафеева, які вывеў новыя ўраўяенні кінетыкі рэакцьій з удзелам цвёрдых рэчываў. М. Ярмоленка, У. Камароў і інш. вылучылі залежяасць растваральнасці і адсорбцыі, палярызацыі адзінарных і змешаных асяроддзяў. М. Паўлючэнка даследаваў механізм гетэрагенных хімічных рэакцый. Атрымалі вядомасць працы I. Бардышава, П. Бялькевіча, I. Ярмоленкі і інш.
Вывучэннем прьгродных рэсурсаў рэспублікі займаліся вучоныя-геолагі. Яны адкрылі прамысловы нафтаносны пласт на поўдні Беларусі, Давыдаўскае і Старобінскае залежы каменнай і калійных солей. У некаторых раёнах рэспублікі выяўлены паклады каменнага вугалю, новыя паклады глін, даламітаў, мергелю, пяскоў. К. Лукашоў апублікаваў працы па геахіміі кары выветрывання, генетычных тыпах чацвярцічных адкладаў і рэдкіх элэментах. Вывучаліся пытанні здабычьі і перапрацоўкі торфу, яго выкарыстання. Геалагічную навуку значна пашырылі сваімі працамі Т. Багамолаў, К. Лукашоў, А. Махнач, Г. Гарэцкі. Важныя жыццёвыя праблемы распрацоўвалі вучоныя ў галіне біялагічнай і сельскагаспадарчай навукі. В. Купрэвіч апублікаваў працы па фізіялогіі раслін, сістэматызацыі грыбоў. Пад кіраўніцтвам М. Томіна вывучалася флора рэспублікі. Вывучэнню фауны Беларусі былі прысвечаны працы I. Сержаніна, П. Жукава. Праблемы лесу і лясной гаспадаркі асвятляліся ў працах I. Юркевіча, М. Несцяровіча. Развіваліся аграхімічная, аграбіялагічная, медыцынская і іншыя навукі.
Гісторыя і грамадазяаўства. Гісторыкі ажыццяўлялі вывучэнне праблем гісторыі Беларусі са старажыт-
нага часу да нашых дзён. Вывучаліся таксама праблемы сусветнай гісторыі, этнаграфіі, археалогіі і інш. Асноўнымі напрамкамі даследаванняў гісторыкаў пасля вайны з’явіліся сацыяльна-эканамічныя праблемы і класавая барацьба ў дарэвалюцыйны перыяд, гісторыя трох расійскіх рэвалюцый у Беларусі і ўстанаўленне Савецкай улады, індустрыялізацыя рэспублікі і калектывізацыя сельскай гаспадаркі, культурнае будаўніцтва, барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкай акупацыі, пасляваеннае аднаўленне і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі. Вывучалася гісторыя беларускіх гарадоў, міжрэспубліканскія сувязі, дзейнасць на міжнароднай арэне. Крокам у развіцці гістарычнай навукі ў гады хрушчоўскай «адлігі» з’явілася пашырэнне дакументальнай базы даследаванняў, спробы адысці ад сталінскіх дагматаў, якія ўсталяваліся ў гісторыі. Павысілася значэнне навуковага абгрунтавання і доказнасці ў гістарычных даследавапнях. Увогуле гэта былі першыя, хаця і вельмі нясмелыя крокі ў набліжэнні да праўды гісторьіі.
У 50-я гады выйшла першая абагульняючая праца «Гісторыя Беларускай ССР» у двух тамах (1954 г., 1958 г.). У 1957 г. была апублікавана «Гісторыя Мінска», у 1962 г. — «Гісторыя Полацка». У многіх раёнах рэспублікі разгарнуліся археалагічньія даследаванні. Каштоўныя археалагічныя матэрыялы ў вьініку раскопак здабылі К. Палікарповіч, В. Тарасенка. Вынікам раскопак з’явілася вядомая кніга К. Палікарповіча «Палеаліт Верхняга Падняпроўя».
Па праблемах сусветнай гісторыі, паходжання хрысціянства былі выдадзены манаграфіі Ф. Нячая, Г. Ліўшыца, Л. Шнеерсона. Значны ўклад у развіццё гістарычнай навукі ў рэспубліцы ўнеслі У. Перцаў, М. Нікольскі, I. Краўчанка, К. Шабуня, I. Ігнаценка. Аднак увогуле пераасэнсаванне праблем гісторыі ў гэтыя гады насіла павярхоўны характар і амаль не закранула яе метадалагічных асноў. Як і раней, тэарэтычнай базай даследаванняў заставаўся беспамылковы марксізм-ленінізм, а адыход ад сталінскіх канонаў ішоў у напрамку безагаворачнага ўсталявання канонаў ленінскіх. Таму месца для плюралізму поглядаў і падыходаў у вывучэнні як не было раней, так і не з’явілася ў гэты час, а самі працы засталіся ідэала-
гізаванымі, непрыкрыта падпарадкаванымі інтарэсам камуністычнай партыі, апраўданню яе неабмежаванай улады над грамадствам.
На вывучэнні ленінскага светапогляду і ўсталяванні яго ў свядомасці савецкага чалавека канцэнтрыравалі сваю ўвагу беларускія вучоныя-філосафы. Аб гэтым сведчаць асноўньія іх працы гэтых гадоў: «Аб філасофскіх сшьітках У. I. Леніна», «Развіццё У. I. Леніным марксісцкага вучэння аб законах дыялектыкі», «Праблемы сацыяльнага прагрэсу ў працах У. I. Леніна (1917—1923 гг.)». Вывучаліся і іншыя пытанні філасофіі, але ўсё гэта знаходзілася далёка ад сапраўднай філасофскай навукі, не кажучы ўжо аб тым, што аб месцы ў ёй для выяўлення якіх бы то ні было незалежных, арыгінальньіх поглядаў асобных вучоных не магло быць і гаворкі.
Беларуская філалогія. У развіцці нацыянальнай культуры кожнага народа яго мова займае асобнае месца, таму і навука аб ёй з’яўляецца важным элементам грамадскага развіцця. Хаця сфера карыстання беларускай мовай сярод насельніцтва ў гэтыя гады пачала катастрафічна абмяжоўвацца, вучоныя-філолагі, як і пісьменнікі, вялі настойлівую барацьбу за яе захаванне. Важнае значэнне ў гэтым мела навуковая распрацоўка праблем беларускага моваі літаратуразнаўства. Шматгадовы вопыт вывучэння граматычных катэгорый і моўньіх з’яў паслужыў стварэнню «Граматыкі беларускай мовы» (т. 1 — Марфалогія, 1962; т. 2 — Сінтаксіс, 1966). На аснове даследавання лексічных сродкаў беларускай мовы з’явіліся «Русскобелорусскнй словарь» (1953 г.) пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Крапівы, П. Глебкі і «Беларуска-рускі слоўнік» (1962 г.) пад рэдакцыяй К. Крапівы. На аснове даследаванняў тэрытарыяльнага распаўсюджання сучасных беларускіх гаворак быў складзены «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» і «Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак». Выйшлі работы па гісторыі беларускай мовы і іншых праблемах М. Булахава, В. Баркоўскага, М. Жыдовіч, А. Груцы, М. Судніка, Ф. Янкоўскага, П. Шубы, М. Бірьілы і інш.