Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
Галоўнай тэмай гэтага перыяду ў беларускай літаратуры была мінулая вайна. Запатрабаванне падзелу герояў на станоўчых і адмоўных у тзме вайны спрапічалася, таму што сама сутнасць падзей азначала барацьбу дабра са злом. Але праўда вайны, яе гісторыя вызначаліся не пісьменнікамі і нават не гісторыкамі, а камуністычнай партыяй, якая манапольяа валодала правам на ісціну.
У адпаведнасці з партыйнымі ўстаноўкамі ў пісьменніцкім асяроддзі ўсталявалася думка, што асвятленне Вялікай Айчыннай вайны — уэта паказ народнага подзвігу, яго гераізму, яго патрыятызму, якія ў сутнасці прадвызначаліся самой прыродай савецкага чалавека.
Большасць беларускіх пісьменнікаў, якія першымі пачыналі пісаць пра вайну, былі самі яе ўдзельнікамі. Ім вядомы былі не толькі героіка-патрыятычныя, але і іншыя грані вайны. Тым не менш, яны пакорліва трымаліся партыйных установак, як што трэба пісаць. У гэтым прычына, чаму вобразы зорагаў і здрадяікаў былі амаль заўсёды карыкатурньімі, а савецкі чалавек выглядаў рыцарам без страху і заганы.
Беларуская проза пасляваенных гадоў. Творы празаікаў, як правіла, былі прысвечаны паказу падзей, што адбываліся ў тыле ворага. У іх раскрывалася барацьба народных мсціўцаў у рэспубліцы, якая ў гады вайны з’яўлялася партызанскім краем. Але не ў апошнюю чаргу асаблівая ўвага да партызанскага руху ў літаратуры вызначалася і тым, што ў пасляваенныя гады амаль уся партыйна-дзяржаўная ўлада ў Беларусі аказалася ў руках былога партызанскага кіраўніцтва. Зразумела, што яно выступіла як зацікаўлены бок, каб быць праслаўленым.
Першым ідэйна-эстэтьічнае асэнсаванне вайны па яе гарачых слядах пачаў К. Чорны. Але ён паспеў закончыць толькі адзін раман «Млечны шлях». У ім — філасофскі роздум аб лёсе народа ў час вайны, глыбокі гуманістычны пафас. Найболып сталымі творамі маладых пісьменнікаў былі апавяданні Я. Брыля «Адзін дзень», «Мыіпалоўка», I. Мележа «Ноччу».
У канцы 40-х — пачатку 50-х гадоў былі напісаны і першыя раманы маладых пісьменнікаў. Гэта раман I. Шамякіна «Глыбокая плынь», які з’явіўся першым
беларускім «партызанскім» раманам. He без падтрымкі кіраўніцтва рэспублікі раман набыў шырокую вядомасць. Пісьменнік у процілегласць рэчаіснасці рамантызуе сваіх герояў, учынкі якіх не маюць пераканаўчых матываў. Але для свайго часу раман быў ступенню і ў літаратуры, і ў росце самога пісьменніка.
А. Кулакоўскі ў рамане «Расстаёмся ненадоўга» гераічнае ў вайне раскрывае праз паказ яе суровага быту, штодзённых клопатаў і няўзгод удзельнікаў барацьбы з фашыстамі. На больш шырокім фоне разгортваецца паказ вайны ў рамане I. Мележа «Мінскі напрамак». У ім паказаны ўзаемадзеянні фронту і партызанскага тылу, адзінства мэт салдат і партызан. Раман апавядае аб тым часе, калі абпаленая, зраненая беларуская зямля вызвалялася ад фашысцкай акупацыі. Але ўся гэтая праўда вайны раскрывалася павярхоўна, у апісальна-ілюстрацыйным асвятленні ўчынкаў асобных персанажаў.
Найбольш поўна героіка вайны выяўлена ў раманеэпапеі М. Лынькова «Векапомныя дні». Адзін з галоўных герояў рамана К. Заслонаў паўстае і як рэальная асоба, і як легендарны герой. Але раману не хапае болып поўнага адлюстравання сапраўднай цяжкасці вайны, а значыць, і яе праўды.
Такім чынам, у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ў большасці твораў вайна быццам пераваёўвалася: паказвалася з меншай крывёю, стратамі, ахвярамі, цяжкасцямі, скажалася сама гісторыя вайны. Былі спробы і сказаць сумленнае слова пра вайну, але яно не мела падтрьімкі. Такім было апавяданне Я. Брыля «Адзін дзень». У ім пісьменнік адмовіўся ад літаратурных канонаў і пайшоў у асвятленні вайны за праўдай жыцця. У яго апавяданні не рамантычньія героі, a звычайныя людзі — восем партызан і жанчына з дзіцём, якія выходзяць з блакады. Ад нечаканасці падзей яны на нейкі момант разгубіліся і таму вялі сябе адпаведна. У творах пра вайну гэтае апавяданне Я. Брыля аказалася заўчасным, яно парушала вядучы матыў — раскрыццё гераізму ва ўсіх яго відавочных праявах. Таму крытыкавалася і заставалася непрымальным.
У творах гэтага часу аб мірным жыцці пісьменнікі таксама бачылі сваю задачу ў тым, каб ярчэй перадаць
бадзёры, упэўнены, аптымістычны настрой свайго сучасніка. Аднак аптымізм гэты хутчэй вынікаў з пераможнага завяршэння вайны, чым з абставін рэальнага жыдця. Таму і адлюстраванне тагачаснай рэчаіснасці давалася без паглыблення ў сутнасць працэсаў, а за праўду жыцця выдаваліся штучна сканструяваныя схемы.
У рамане «Святло над Ліпскам» М. Паслядовіч стварыў вобраз камуніста. арганізатара калгаснага жыцця, чалавека непахіснай волі, высокіх маральных прынцыпаў. Такім быў галоўны герой рамана, старшыня калгаса Дзямід Сыч. Вядома, што гэта быў не жыццёвы, а мастацкі, сацрэалістычяы вобраз. Але незнарок пісьменнік сваім творам паказаў, што загнаных насільна ў калгас сллян патрэбна ўвесь час трымаць пад строгім кантролем начальнікаў і што паслабленне ў кіраўніцтве вядзе да хуткага развалу калектыўнага жыцця ў вёсцы.
Знешне праўдзівую карціну жыцця першых мірных гадоў на сяле паказаў I. Шамякін у сваім рамане «У добры час». Пісьменнік паказаў шматлікія цяжкасці, з якімі сутыкнуліся былыя франтавікі, вярнуўшыся да мірнай працы. Але сацрэалістычны схематызм твора, адсутнасць глыбіні сацыяльнага і псіхалагічнага асэнсавання ўчынкаў і дзеянняў герояў значна знізілі яго літаратурнае і грамадскае значэнне.
Аб гэтым жа, толькі адносна заходнебеларускай вёскі, піша ў сваёй аповесді «У_3абалоцці днее» Я. Брыль. У 1954 г. завяршыў работу над трылогіяй «На ростанях» Я. Колас. На прыкладзе галоўкага героя Андрэя Лабановіча пісьменнік паказаў шлях перадавой часткі інтэлігенцыі ў рзвалюцыйную барацьбу за інтарэсы беларускага народа, яго сацыяльнае і духоўнае разняволенне.
У гэтыя гады былі зроблены і першыя спробы адысці эд традыцыйнай для беларускай літаратуры вясковай тэматьікі. А. Кулакоўскі сваё апавядакне «Гартаванне» прысвяціў паказу будаўніцтва Мінскага трактарнага завода, a М. Паслядозіч свой твор «Цёплае дыханне» — узвядзенню аўтамабільнага завода. У іх раскрываецца працэс узмужання рабочага класа рэспублікі, рамантыка натхнёнай творчай працы.
Паэзія. Найбольш паспяхова ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе развівалася беларуская паэзія. Яно, мабыць, так і было, таму што ў гэтыя гады ў росквіце творчых сіл знаходзіліся такія вядомыя пазты, як А. Куляшоў, П. Броўка, М. Танк, П. Панчанка, П. Глебка, М. Лужанін. Творчай сталасці дасягнулі В. Вітка, С. Дзяргай, А. Бялевіч, А. Зарыцкі. Паявіліся першыя зборнікі вершаў А. Вялюгіна, М. Аўрамчыка, К._ Кірзенкі. У сваіх вершах пазты пісалі пра шчасца заваяванага міру і непамерныя страты, панесеныя ў вайне. Паэты расказвалі пра адраджэнне гарадоў і вёсак, пра аднаўленне прыроды, пра жыццярадаснае светаадчуванне сучасніка. Гэта «Добра было б...г> М. Танка, «Крылы» А. Куляшова, зборнікі П. Панчанкі «Прысяга», А. Вялюгіна «Негарэльская арка», К. Кірэенкі «Мая рэспубліка», М. Лужаніна «Поступ», М. Аўрамчыка «Пярэдні край» і інш. Жыццесцвярджальнай, светлай, бадзёрай была паэзія маладых паэтаў С. Гаўрусёва, П. Макаля, Н. Гілевіча, А. Лойкі і інш.
Але пазты, як і празаікі, былі дзецьмі свайго часу і беспярэчна павінаваліся запатрабаванням сацрэалізму. Таму ў іх вершах пераважала тэндэнцыя ўслаўляць поспехі, радасці жыцця, якіх на самай справе было вельмі мала, і звязваліся яны часцей за ўсё не з тым, аб чым пісалі пісьменнікі. Асобае месца, у першую чаргу ў творчасці вядучых паэтаў, займала праслаўленне камуністычнай партыі і камуністаў, геніяльнага правадыра і настаўніка ўсіх народаў I. Стэліна.
Разам з вершамі паявіліся ў гэтыя гады і новыя паэмы. У эпічнай паэме «Рыбакова хата» Я. Колас раскрывае цэлую гістарычную эпоху жыцця народа Заходняй Беларусі. Але час, у які пісалася паэма, адмоўяа адбіўся на яе мастацкай годнасці. Ілюстрацыйнасці і лакіроўкі не пазбеглі і лепшыя паэмы А. Куляшова «Новае рзчышча», «Толькі ўперад».
Драматургія. Панаванне сацрэалізму нанесла яшчэ больш цяжкія страты беларускай драматургіі. Працягвала тлець жыццё толькі ў жанры гераічнай драмы і сатырычнай камедыі. Найболып вядомай была камедыя К. Крапівы «Мілы чалавек», яе галоўны герой Жлукта — прайдзісвет, махляр, які нажываецца на няшчасці народа. У сацыяльным плане яна накіравана
на абарону сацыялістычных вартасцей, супроць носьбітаў прыватніцкіх поглядаў, подласці, цынізму. П’еса К. Крапізы «3 народам» прысвечана падзеям, якія адбываліся ў акупіраваным Мінску.
Тэма ваенных падзей знайшла адлюстраванне і ў іншых творах беларускіх драматургаў. Гэта «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона, «Гэта было ў Мінску» А. Кучара, «Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча і інш. Але ўсім гэтым, як і іншым, творам уласцівы былі такія недахопы, як ілюстрацыйнасць, схематызм, згладжвапне жыццёвых супярэчнасцей, павярхоўнае вырашэняе канфліктаў. Толькі пачынаючы з 1953 г. у беларускай драме сталі выяўляцца новыя тэндэнцыі ў асэнсаванні падзей сучаснасці. Першым такім творам з’явілася камедыя А. Макаёнка «Выбачайце, калі ласка!>. У ёй асуджаюцца такія з’явы ў грамадскім жыцці, як карупцыя, якія мелі месца ва ўмовах культу асобы і ў прыватнасці ў прасоўванш па службовай лесвіцы.
Такім чынам, беларуская літаратура першага пасляваеннага дзесяцігоддзя мела несумяеяныя поспехі. Як адзначыў В. Быкаў, яна дастаткова поўна распрацавала «гераічкы пачатак савецкага характару на вайне, яго патрыятычны бок...» Аднак увогуле ў літаратуры дадзенага перыяду панаваў менавіта таталітарны светапогляд грамадства, і інтэлігенцыя шмат чаго зрабіла для таго, каб надаць яму злементы высакароднасціУ гэтых адносінах тагачасная літаратура захоўвае сваё значэнне ў якасці гістарычнай крыніцы. Хаця яна была далёка ад асэнсавання рэчаіснасці, тых сацыяльна-эканамічных і палітычных працэсаў, якія складалі сутнасць таталітарнай сістэмы, аналіз літаратурных твораў у вывучэняі гісторыі мае рацыю. Ён дапамагае зразумець шляхі фарміравання таталітарнага светапогляду паднявольнага народа, высвятляе месца літаратуры ў гэтым працэсе, меру адказнасці пісьменнікаў за падпарадкаванне яе справе ўмацавання ў краіне партыйнай дыктатуры.
Пь:таннІ І заданні. 1. Растлумачце, чаму партыйна-савецкае кіраўніцтва настойліаа ўкараняла ў літаратуры пэсляваенных гадоў сацрэалістычны метад. 2. Раскажыце, як асеятляласй вэйна ў беларускай прозе пасляваенмых гадоў. 3. Назавіце вядомых беларускіх паэтаў, аб чьім яны пісалі ў гэтыя гады. 4. Пакажыце, у якім стане знаходзілася беларуская драматургія гэтых гадоў. Чым тлумачыліся яе асаблівыя цяжкасці? 5. Як