Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
Пьітенні і заданні. 1. Растлумачце, чаму КПБ з'ўлялася часткай КПСС і ў сваёй дзэйнасці была пазбаўлена самастойнасці. 2. Пакажыце, якія прынцыпы былі пакладзены ў аснову дзейнасці КГІБ. 3. Растлумачце, якое значэнне мелз аднапзртыйная сістэма ў гызначэнні савецкай дзржаўнасці. 4. Пакажыце ролю КПБ у кіраўніцтве грамадска-палітычным жыццём рэспубпікі. 5. Раскажыце, як ствараліся і дзейнічалі Саветы ў пасляваенныя гады. Чаму яны з’яўляліся ўладай без улады? 6. Прааналізуйце станозішча
і ролю прафсаюзаў, камсамола і іншых грамадскіх арганізацый. Растлумачце, чаму йны мелі мала дачынення да гра.-.*.адска-палітычнага жыцця.
§ 26. Спаборніцтва ў грамадскім жыцці рэспублікі
Спаборніцтва ў сярэдзіне 40-х — 50-х гадах. Пасля вайны партыйнае кіраўніцтва надавала яму важнае значзнне. Хаця спаборнасць заўсёды ўласціва людзям па самой прыродзе калектыўнай працы, але парткіраўніцтва мела на ўвазе іншыя якасці спаборніцтва. А іменна — магчьшасць выкарыстання яго ў якасці формы арганізацыі сацыялістычнай працы, якая дазваляла давесці зксплуатацык» працоўных да максімальна магчымых нормаў. Самі працоўныя ў большасці бачылі ў спаборяіцтве тое, чым яно і павінна было з’яўляцца — ствараць больш шырокую магчымасць для творчай высакаякаснай працы як на карысць грамадства, так і ў сваіх асабістых інтарэсах.
Кіраўніцтва спаборніцтвам ускладвалася на прафсаюзы. Аднак яны даўно сталі часткай адміністрацыйна-каманднай бюракратычнай сістэмы кіраўніцтва, таму як само спаборніцтва, так і эыкліканую ім творчую ініцыятьіву і актыўнасць працоўных яны імкнуліся падпарадкаваць перш за ўсё інтэнсіфікацыі вытворчасці, выкананню і перавыкананню планаў і заданняў пры мінімальных затратах на аплату працы. Гэта быў непрыкрыты цынізм кіраўніцтва ў адносінах да таго, што магло вызываць сапраўдную творчасць і энтузіазм у працэсе працы.
У цяжкія гады пасляваенных разбурэнняў сацспаборніцтва было накіравана на хутчэйшае аднаўленне народнай гаспадаркі, паляпшзнне ўмоў жыцця людзей. Вызначальным у гзтым з’явіўся рост самасвядомасці народа як рашаючай сілы грамадства. Гэтаму садзейнічала перамога ў цяжкай і грозпай вайне, у ходзе якой некалькі паслаблены быў сталінскі рэпрэсіўны рэжым, адбылося збліжэнне апарату ўлады і народа, людзі ўбачылі і ўсвядомілі сябе не вінцікамі дзяржаўнай машыны, а галоўнай сілай, якая абараніла і адстаяла Радзіму ад навіслай пагрозьі знішчэння. 3 верай у невычарпальнасць сваіх сіл і гатоўнасцю прысвяціць іх уладкаванню новага мірнага жыцця вярну-
ліся з вайны мільёны савецкіх людзей. Іх мары аб шчаслівай будучыні сваёй краіны, высокая адухоўленасць, вера ў непазбежнасць устаяаўлення сацыяльнай справядлівасці ў грамадства сталі пераважаючымі ў жыцці савецкіх людзей гэтых гадоў.
Таму і працавалі людзі самааддана. Яны ўдзельнічалі ў спаборніцтве за выкананне пяцігадовых планаў, паляпшэнне якасных паказчыкаў вытворчасці, у тым ліку за выпуск прадукцыі выдатнай якасці, за лепшае выкарыстанне вытворчых плошчаў і асноўных сродкаў прадпрыемстваў, за комплексную эканомію сыравіны і матэрыялаў, зніжэнне сабекошту прадукцыі і інш.
Спаборніцтва працоўных прыносіла найбольшы эфект вытворчасці, калі яно арыентавалася на дасягненні ўзроўню прадукцыйнасці працы лепшых рабочых, якія называліся наватарамі вытворчасці. Такія рабочыя ў працоўных калектывах былі заўсёды, і гэта натуральны вынік існуючых адрозненняў ва ўзроўні кваліфікацыі работнікаў, іх магчымасцей, прыроднага таленту і г. д.
У рэспубліцы вядомы былі ў першыя пасляваенныя гады імёны многіх наватараў вытворчасці. Сярод іх мінскія муляры А. Філіпаў, П. Дудко, Д. Булахаў, тынкоўшчыкі К. Гуціп, П. Кароўкін, А. Дзігілевіч і інш. Яны ў некалькі разоў перавыконвалі зменныя нормы выпрацоўкі і дасягалі гэтага ў першую чаргу за кошт свайго высокага прафесіянальнага майстэрства, а галоўнае — за кошт напружанай працы.
Павышэнню прадукцыйнасці працы служыў пераход рабочых на абслугоўванне болыпай колькасці станкоў, машын і механізмаў. У ліку першых у 1946 г. на віцебскай панчошна-трыкатажнай фабрыцы «КІМ» П. Белазёрава пачала абслугоўваць 4 машыны замест 3, a Н. Раманоўская — 29 аўтаматаў замест 15. Многастаночнікам стаў фрэзероўшчык віцебскага станкабудаўнічага завода «Камінтэрн» Л. В. Казлоў і інш.
Вьісокіх вьітворчых вынікаў дасягалі многія рабочыя за кошт пераходу на скорасныя метады працы:. станочнікі Віцебскага завода заточных станкоў Г. Жамчужны, I. Казлоў, Г. Глімаў, Гомельскага завода — I. Кітаеў, А. Смірноў і інш.
У цзлым у пасляваенныя гады сацыялістычнае спаборніцтва, хоць і арыентавалася ў асноўным на выканаўчую, а не творчую работу, адыграла станоўчую ролю. Яно дапамагло канцэнтрацыі намаганняў працоўных калектываў на першачаргозым пераадоленні недахопаў у арганізацыі вытворчасці і працы, на максімальным напружанні волі і энергіі рабочых і служачых у мэтах хутчэйшага пераадолення разрухі і адставання, адраджэння і арганізацыйнага ўмацавання ўсёй грамадска-эканамічнай структуры грамадства.
Распаўсюджанне прынцыпаў сацспаборніцтва за раі^кі вытворчасці. Сацспаборніцтва, арганізаванаа партыйна-прафсаюзным і гаспадарчым апаратам, хоць і дапамагло ім у рашэнні вытворчых задач, істотнага ўплыву на рабочых не аказвала. Яны пакорна падпісвалі індывідуальныя і калектыўныя сацабавязацельствы, якія ім прапаноўвалі, апаратчыкі рэгулярна пасылалі рапарты ў вышэйстаячыя органы аб ходзе і рэзультатах спаборніцтва. Фармалізм і адміністраванне ў кіраўніцтве спаборніцтвам спусташалі ў ім усякія творчыя пачаткі.
Спробай вывесці сацспаборніцтва на якасна новы ўзровень, удыхнуць у яго новае жыццё, павысіць яго адухоўленасць з’явілася арганізацьія ў канцы 50-х гадоў так званага руху за камуністычныя адносіны да працы. Новым тут было тое, што ў сферу спаборніцтва ўключаліся не толькі вытворчая дзейнасць, але і жыццё калектываў і кожнага работніка, іх паводзіны, вучоба, быт і нават сямейныя адносіны. Лічылася, што такі бязмежны калектывізм і ёсдь прамая дарога да камуністычнага заўтра.
Як і па ўсёй краіне, у Беларусі паўсюдна прымаліся абавязацельствы працаваць і жыць пакамуністычнаму. К сярэдзіне 60-х гадоў у спаборніцтва ўключылася большасць рабочых і служачых рэспублікі. Друк, тэлебачанне, радыё па ўказцы партыйных органаў разгарнулі кампанію праслаўлення тых, хто ішоў наперадзе. Пры ацэнцы калектываў прадпрыемстваў і іх падраздзяленняў партыйныя, прафсаюзныя і камсамольскія органы асаблівае значэнне надавалі колькасці ўдзельнікаў спаборніцтва за камуністычныя адносіны да працы.
У адказ пайшла масавая фальсіфікацыя даных. У зводках рух нарастаў, нібы абвал. На ўсіх партыйнапрафсаюзна-гаспадарчых нарадах, з’ездах, канферэнцыях і пленумах размах гзтага пачынання вызначаўся як адна з рашаючых умоў руху наперад. Гэта была чарговая утопія, якая нарадзілася ў апаратных структурах улады і сутнасць якой заключалася ў тым, каб вывесці спаборніцтва за межы сферы вытворчасці і матэрыяльнага інтарэсу, зрабіць яго рашаючым фактарам грамадскага жыцця, фарміравання новага чалавека, для якога пабуджальным матывам высокапрэдукцыйнай працы з’явіліся б у,першую чаргу маральны пачатак і інтарэс.
Працверажэнне прыйшло, калі пераканаліся, што развіццё эканомікі змянілася спадам, а затым і застоем, а новая форма спаборніцтва з’явілася чарговай кампаніяй, спробай стварэння бачнасці руху. А між тым у самой ідзі гэтага руху было нямала рацыянальнага, таму многія рабочыя паверылі ў яго ідэалы і нрактычную значнасць. У прыватнасці, на многіх прадпрыемствах дзякуючы спаборніцтву пашырылася вучоба рабочых і служачых без адрыву ад вытворчасці ў сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, многія адгукнуліся на заклік павышаць сваю кваліфікацыю, добрасумленна працаваць і патрабаваць гэтага ад сваіх таварышаў і г. д.
Такім чынам, для сацыялістычнага спаборніцтва характэрнымі былі два пачаткі. 3 аднаго боку, яно, будучы натуральным прадуктам калектыўнай працы, нараджала ў рабочых дух спаборнасці, выклікала ў іх наабходнасць лепш працаваць, даваць больш і лепшай якасці прадукцыі. I ў гэтых адносінах яно з’явілася натуральным элементам грамадскага жыцця. 3 другога, камандна-адміністрацыйны апарат мала цікавіўся развіццём творчай ініцыятывы мас. У спаборніцтве яго прыцягваў чыста прыкладны бок — магчымасць інтэнсіфікацыі працы рабочых і канцэнтрацыі іх намаганняў на выкананне планаў і вытворчых заданняў. Адсюль імкненне да маштабнасці, лозунгавы характар спаборніцтва, бюракратычнае навязванне зверху яго форм і метадаў арганізацыі, рапартаманія і г. д., што ў канчатковым выніку прывяло да поўнага падзення яго прэстыжу.
Усё гэта служыць дадатковым сведчаннем несумяпхчальнасці камандяа-адміністрацыйнай сістэмы кіравання з масавай творчасцю працоўных.
ПытанмІ § заданмі. 1. Раскрыйце аб'ектыўны характар спаборнасці працы на вытЕорчасці. 2. Пакажыце, пры якіх умовах сацыялістычнае спаборніцтва можа мець творчы характар. 3. Прааналізуйце, у чым заключалася супярзчяасць мэты спаборніцтва на пргдпрыемстве для яго арганізатараў і нгпасрэдмых удзельнікаў. 4. Растлумачце, чаму •^ырокааяшчальяыя мэты спаборніцтвг, накіраваныя на наданнв яму сацыялість’чяага жыцця, пацярпелі поўнуіо няўдачу.
§ 27. Сацьыльнае развіццё БеларусІ
Змены саімялькай структуры грамадства і ўмовы працы. Яны знаходзіліся ў непасрэднай сувязі з тымі працэсамі, якія адбываліся ў аканоміцы, грамадскапалітычным жыцці, з палітыкай урада і магчымасцю ўздзеяння на яе з бону насельніцтва. Агульная колькасць насельніцтва ў рзспубліцы ў 1950 г. склала 7,7 млн чалавек, што на 1,3 млн мекш, чым да вайны, а ў 1965 г. — 8,5 млн чалавек. Павелічэняе адбылося як за кошт натуральнага прыросту наеельніцтва, так і ў выніку перасялення з іншых рэскублік.
Беларусь з’яўлялася рэспублікай шматнацыяяальнай, і ў пасляваенныя гады міграцыя насельніцтва іншых нацыянальнасцей у Беларусь, перш за ўсё рускіх, сыла даволі інтэнсіўнай. Прыток адбываўся ў сувязі з шырокамаштабным аднаўленнем эканомікі і ўвядзепнем у строй сотняў новых буйных прадпрыемстваў, што вызывала патрэбнасць у рабочай сіле. За кошт гэтай міграцыі папаўнялася галоўным чынам гарадское насельніцтва рэспублікі. Адбывалася міграцыя і ўпутры рэспублікі ў напрамку з сяла ў горад. У выніку колькасць гарадскога населыііцтва хутка павялічвалася, а сельскага паніжалася. Калі ў 1950 г. гарадское насельніцтва рэспублікі склала 21 % агульнай яго колькасці, то ў 1965 г. — 38 %.