Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
Новы курс у галіне сельскай гаспадаркі прывёў да некаторых станоўчых вынікаў. Пачаўся, хоць і павольны, рост сельскагаспадарчай вытворчасці. У 1960 г. валавы збор збожжа ў рэспубліцы перавысіў узровень 1953 г. на 36 %, істотны рост быў дасягнуты па льновалакну і цукровых бураках. На 70 % павялічылася вытворчасць мяса, малака, на 50 % — яек. У
наступныя гады працягваўся паволыіы рост. У выніку ў 1965 г. валавая прадукцыя сельскай гаспадаркі перавысіла ўзровень 1950 г. ка 70 %. Аднак дасягнуты рост сельскагаспадарчай вытворчасці аказаўся ніжэйшым за намечаны, да таго ж ён не забяспечваў патрзбы, якія ўзрасталі, як у прадуктах харчавання, так і ў сыравіне для прамысловасці. Па пасяўных плошчах, па пагалоўю жывёлы даваенны ўзровень быў дасягнуты к сярэдзіне 50-х гадоў у першую чаргу таму, што гэтаму спрыяла дэмаграфічнае становішча на сяле, а таксама навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая пачала разгортвацца. Узяты пасля смерці I. В. Сталіна курс на ўмацавакне матэрыяльна-тэхнічнай базы сельскай гаспадаркі і павышэнне матэрыяльнай зацікаўленасці калгасаў і калгаснікаў у росце вытворчасці праводзіўся ва ўмовах поўнай дастатковасці, а па шэрагу раёяаў і з лішкам рабочай сілы на сяле. Пры гэтым значная частка сялян прайшла школу працы і адносін да зямлі, яшчэ будучы незалежнымі ў сваёй гаспадарнасці. Для іх добрасумленная праца, як і беражлівыя адносіны да навакольнага свету і прыроды, з’яўляліся само сабой зразумелымі.
Аднак у наступныя гады дэмаграфічнае становішча на сяле змянілася. На змену першаму пакаленню калгаснікаў як галоўнай прадукцыйнай сілы вёскі прыйшлі другое і трэцяе пакаленні. Хуткімі тэмпамі ішоў адток сялян у іншыя галіны гаспадаркі і перамяшчэнне іх у горад. Калі ў 1940 г. у БССР сельскае насельніцтва складала 79 %, а гарадское — 21 %, то ў 1966 г. адпаведна — 61 % і 39 %. Новыя пакаленні сялян фарміраваліся ва ўмовах поўнага панавання цэнтралізаванай камандна-адміністрацыйнай сістэмы як простая рабочая сіла. Для іх сельская гаспадарка станавілася толькі сферай прыкладання працы, ад удзелу ў арганізацыі якой яны былі поўнасцю адхілены. У выніку тое, што ў тэорыі лічылася з’явай прагрэсіўнай (збліжэнне горада і сяла, пераўтварэнне сельскай гаспадаркі ў разнавіднасць індустрыяльнай вытворчасці), ва ўмовах поўнага адхілення вытворцы ад сродкаў вытворчасці і распараджзння прадметамі сваёй працы не вяло да чаканых вынікаў. Сельская гаспадарка, хоць і развізалася, аднак вельмі марудна.
Пьаганяі I задзн»і!. 1. Раскрыйце прычыны крызісу сельскай гаспгдаркі рэспублікі ў першыя пасляваенныя гады. 2. йк вы думаеца, ці магло камуністычнае кіраўніцтва пайсці на такія рэдыкальныя перамекы ў сельскай гаспадарцы, якія б зрабілі селяніна гаспадэром і зямлі, і вырабленай на ёй прадукцыі? 3. Гіакажыце, які шлях вьіваду сельскай гаспадаркі з крызісу выбрала парткіраўніцтва, і растлумачце, у чым змяшчалася логіка яго дзеяння. 4. Раскажыце, якія практычныя вынікі былі дасягнутьі ў развіцці сельскай гаспадаркі Белзрусі да сярэдзіны 60-х гадоў. 5. Растлумачце, чаму галоўную ролю ў пераадоленні крызісу ў сельскай гаспадарцы ў гэтыя гады адыграла ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базьі калгасаў і саўгасаў.
ГЛАВА 9. ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНАЕ ЖЫЦЦё Ў ПЕРШАЕ ПАСЛЯВАЕННАЕ ДЗАЦЦАЦІГОДДЗЕ
§ 24. Сталінскі таталітарызм I ласлабленне яго рэжыму пасля смерці дыктатара
Характар грамадскага жыцця. Ва ўмовах панавання ў краіне таталітарнага сталінскага рэжыму грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў рэспубліцы ў пасллваенныя гады вьізначалася гэтым рэжымам, адлюстроўвала яго духоўную сутнасць, яго ідэалогію і нават структуру. Таму ў агульнапрынятым разуменні ніякага грамадска-палітычнага жыцця ў савецкай краіне не было і не магло быць. Але ўсе яго атрыбуты (наяўнасць партыі, грамадскіх арганізацый, галасаванні і выбары, сходы, шэсці, дэманстрацыі і г.д.) у жыцці грамадства прысутнічалі. Сталінская Канстытуцыя ў лепшых традыцыях дэмакратызму таксама абвяшчала дэмакратычныя свабоды, але праламляліся яньі ў жыцці толькі праз дзейнасць партыйнага апарату, народу ж заставаўся толькі фармальны ўдзел у цырымоніях. На гэтай аснове і склаўся савецкі ідэалагізаваны тып таталітарнага ладу. Партыя як носьбіт гэтага ладу паклапацілася, каб паставіць яго на моцную марксісцка-ленінскую тэарэтычную базу і тым самым захаваць ад народа і свету яго антычалавечую сутнасць.
Масавыя рэпрэсіі, якія вёў Сталін супраць свайго народу ў 30-я гады, некалькі прыпыніліся ў час вайны. Але пасля яе заканчэння махавік рэпрзсій пачаў раскручвацца з новай сілай. Цяпер пад падазрэннем улад і органаў КДБ аказаліся цэлыя народы, усё насельніцтва, якое пражывала на часова акупіраванай ня-
мецкімі войскаыі тэрыторыі, мільёны былых ваеннапалонных, якія вярталіся на радзіму. Цягнікі з імі пацягнуліся наўпрост з Германіі ў Сібір і Далёкі Усход. Агульная колькасць ахвяр палітычных рэпрэсій 30-х гадоў на Беларусі пакуль што не падлічана. Але па ўскосных даных, яна можа дасягнуць 2,5 млн чалавек. Болыпасць рэпрэсіраваных абвінавачваліся ў шпіёнска-дыверсійнай дзейнасці, правядзенні контррэвалюцыйнай агітацыі і прапаганды, удзеле ў антысавецкіх арганізацыях.
Бытавой з’явай у грамадскім жыцці стала татальная сочка не толькі за паводзінамі і дзеяннямі людзей, але і за складам іх думак. 3 поўным размахам дзейнічалі даносы. Так званыя грамадска-палітычныя арганізацыі з’яўляліся састаўной часткай таталітарнага рэжыму, таму і будаваліся па ўзору галоўнай яго сілы — камуністычнай партыі і дзейнічалі пад яе непасрэдным кіраўніцтвам. За межамі партыйнага ўздзеяння не было і не магло быць ніякіх аб’яднанняў і арганізацый працоўных. Такой была структура рэжыму, закліканая забяспечыць адзінства поглядаў і дзеянняў у строгай адпаведнасці з афіцыйнымі ўстаноўкамі, палажэннямі і нормамі, якія спускаліся вышэйшым эшалонам партыйнай улады.
У гэтых умовах грамадска-палітычнае жыццё ў краіне падпарадкоўвалася ўсеахопнай рэгламентацыі і татальнаму кантролю. Таму яно падзялялася на афіцыйяае, якое адбывалася ў выглядзе бясконцых мерапрыемстваў, сходаў, пасяджэнняў, дэманстрацьій і мітынгаў, якія праводзіліся і кантраляваліся парткіраўніцтвам, і неафіцыйнае, якое часцей праходзіла ў абмежаваным гуртку асоб на дамашніх кухнях, дзе праблемы палітыкі перамяжоўваліся з палітычнымі анекдотамі і г. д. На асобных этапах палітычныя анекдоты набывалі піырокі размах і даволі выразна адлюстроўвалі напрамак граічадскай думкі і адносіны народа да сваёй улады. Але ўсё гэта прыйшло пазней, пры Сталіне за палітычныя анекдоты многія апынуліся ў канцлагерах.
Пасля смерці Сталіна ў грамадска-палітычным жыцці краіны адбылася прыметная лібералізацыя. Былі спыпены неабгрунтаваныя масавыя рэпрэсіі, ажыццяўлялася рэабілітацыя бязвінна асуджаных, людзі
сталі болып свабодна выказваць свае думкі і жыць больш раскавана. На ўсіх узроўнях партыйна-дзяржаўнай улады модным стала гаварыць аб дэмакратыі, кантролі знізу і г. д. Хаця к сярэдзіне 60-х гадоў рэабілітацыя невінаватых ахвяр палітычнага тэрору зусім прыпынілася, вярнуць насельніцтва да ранейшага стану скованасці і страху практычна было немагчыма. Аднак усе гэтыя змены насілі павярхоўны характар. Далей некаторага паслаблення кантролю зверху справа не пайшла, паколькі сама сталінская сістэма ўлады, яе цэнтралізаваная таталітарная сутнасць засталіся непахіснымі. Да таго ж пасля зняцця М. С. Хрушчова ў каетрычніку 1964 г. з пасады Першага сакратара ЦК КПСС і вылучэння на гзту пасаду JI. I. Брэжнева ліберальныя павевы ў грамадскім жыцці сталі прызнавацца непатрэбнай раскошай. Адказ ад дэмакратычньіх пераўтварэнняў у грамадстве партнаменклатура прыкрывала адраджэннем так званых ленінскіх норм грамадскага жыцця. Што стаяла за гэтым, залежала ад партыйных кіраўнікоў, таму што ў саміх ленінскіх нормах можна было шмат чаго знайсці, але больш за ўсё насілля, знявагі да чалавека і яго годнасці, класавай варожасці і нецярпімасці да іншадумства. Але ў той час У. I. Ленін ідэолагамі партыі быў узяесены вышэй за самога Ісуса Хрыста, таму народ верьіў. На справе ўсё гэта сведчанне таго, што хаця пад уздзеяннем знешніх і ўнутраных абставін КПСС вымушана была рабіць нейкія паслаблеяні ў жыцці грамадства, але адмовіцца ад таталітарнай сутнасці кіраўніцтва краінай па самой сваёй прыродзе не магла.
Пытанні і заданні. 1. Раскрыйце сутнасць таталітарнага рэжыму ўлады. Чаму рэпрэсіі і насілле з'яўляліся заўсёды яго спадарожнікамі? 2. Растлумачце, чаму таталітарызм у СССР прыкрызаўся марксісцкай ідэалогіяй. 3. Як вы думаеце, чаму партыйна-дзяржаўнаму кіраўніцтву ўдалося рашыць самую цяжкую задачу — дабіцца таго, што таталітарны светапогляд стаў пануючым у грамадскім пачуцці?
§ 25. Галоўмыя атрыбуты фэмадска-палпычнагз жыцця ў рэспубліцы
КПБ —• партыя сталінскага тыпу. Наяўнасць палітычных партый з’яўляецца галоўным атрыбутам гра-
мадска-палітычнага жыцця. Асаблівасць былога СССР заключалася ў тым, што шматпартыйнасць у ім забаранялася, а адзіная камуністычная партыя з’яўлялася не столькі палітычнай, колькі дзяржаўнай арганізацыяй, якая прысвоіла сабе ўсе функцыі заканадаўчай і выканаўчай улады.
Кампартыя Беларусі з’яўлялася састаўной часткай адзінай, маналітнай ВКП (б). За гады вайны партыйная арганізацыя рэспублікі панесла вялікія страты, а яе кіруючыя органы з-за акупацыі вымушаны былі дзейнічаць або ў падполлі, або за межамі яе тэрыторыі. Пасля вызвалення ад гітлераўскай акупацыі жыццё партыйнай арганізацыі пачало хутка аднаўляцца. Ужо ў 1945—1946 гг. пярвічныя партыйныя арганізацыі былі створаны на большасці буйных прамысловых прадпрыемстваў, у шэрагу калгасаў і саўгасаў. Ha 1 студзеня 1946 г. колькасць членаў партыі ў БССР склала 48,2 тыс. чалавек, а ў пачатку 1956 г. — 145 тыс. Хуткі рост партыйнай арганізацыі рэспублікі вызначаўся перш за ўсё яе становішчам у грамадстве як кіруючай, да таго ж адзінай, партыі. А ў гэтых умовах з членствам у партыі звязваецца не столькі ўдзел у палітычным жыцці, колькі магчымасць прасоўвацца па партыйна-дзяржаўнай, гаспадарчай і ўсялякай іншдй лініі. I саму партыю, якая стала над грамадствам і абвясціла сябе кіруючай і накіроўваючай сілай, палітычныя пытанні цікавілі не ў плане палітычнага жыцця, а ў плане захавання і ўмацавання ўлады. Гэта забяспзчвалася перш за ўсё тым, што партыйныя камітзты на ўсіх узроўнях узялі на сябе функцыю так званага падбору і расстаноўкі кадраў. Пад гэты прынцып падпадала нават выбарчая сістэма і ў саміх партыйных органах, і ў Саветах, і ва ўсіх грамадскіх арганізацыях. Самі ж выбары закліканы былі толькі дэманстраваць паслухмянасць мас, іх поўную згоду з тым безуладным становішчам, у якім яны апынуліся.