Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
Задума Вярхоўнага Галоўнакамандавання заключалася ў наступяым: франты адначасова пераходзяць у наступленне на віцебскім, багушэўскім, аршанскім і бабруйскім напрамках і магутнымі ўдарамі разбураюць стратэгічны фронт абароны праціўніка, акружаюць і знішчаюць яго групоўку ў раёнах Віцебска і Бабруйска, а затым наносяць удары па сыходзячыхся напрамках на Мінск з мэтай акружэняя і знішчэння асноўных сіл групы армій «Цэнтр» на ўсход ад сталіцы Беларускай ССР.
Бітва за Беларусь летам 1944 г. 3 вясны разгарнулася старанная падрыхтоўка да наступлення. Ва ўмовах найстражэйшай тайны канцэнтраваліся сілы. У войсках вялася напружаная баявая вучоба. Воінам растлумачваліся задачы па вызваленню Беларусі. У баявую гатоўнасць прыводзіліся партызаяы і падпольшчыкі. Праводзіліся мерапрыемствы па ўвядзенню праціўніка ў зман: будаваліся лжывыя пераправы, дэманстраваўся рух эшалонаў з макетамі танкаў і гармат, узводзіліся лжывыя агнявыя пазіцыі і г. д.
Наступленне пачалося раніцай 23 чэрвеня 1944 г. Авіяцыя нанесла магутны бомбавы ўдар. Затым была праведзена такая ж магутная артылерьійская падрыхтоўка. I ў бой уступілі войскі 1-га Прыбалтыйскага і 3-га Беларускага франтоў. На трэці дзеяь баёў 1-му
5	Гісторыя Беларусі, 9 кл.
129
Прыбалтыйскаму фронту ўдалося акружыць віцебскую групоўку праціўніка і вызваліць Віцебск. Да канца чэрвеня 1944 г. была вызвалена Орша, штурмам узяты Магілёў. Тады ж была завершана ліквідацыя варожых войск, акружаных ка паўднёзы ўсход ад Бабруйска, і на наступны дзень вызвалены Бабруйск. Разгарнуліся баі за Мінск.
Фашысцкае камандаванне пастаралася ўмацаваць абарону Мінска. Тут яно сканцэнтравала тры пяхотныя і адну танкавую дывізіі, тры палкі эсэсаўцаў, тэрмінова перакінутых з Польшчы. На аўтамагістралі Масква — Мінск была збудавана драўляная сцяна з каменным напаўненнем, за якой размясціліся замаскіраваныя танкі і процітанкавыя гарматы. У ваколіцах Мінска Да кругавой абароны падрыхтавалі асобныя дамы і каменныя пабудовы. Аднак баі за вызваленне Мінска, якія пачаліся на досвітку 3 ліпеня, паспяхова завяршыліся да канца таго ж дня.
2-і Тацынскі гвардзейскі танкавы корпус генерала A, С. Бурдзейнага зазязаў баі на ўсходняй ускраіне Ыінска. 3 паўднёвага боку падыіплі і ўступілі ў бітву гвардзейцы 1-га гвардзейскага танкавага корпуса генерала М. Ф. Панова. На паўночную ўскраіну выйшлі танкісты маршала бранятанкавых і йск ILA. Ротмістрава. Перпіым уварваўся ў Мінск т нк камандзіра ўзвода Д. Г. Фролікава. Ён прамчаўся па Савецкай вуліцы (цяпер пр. Ф. Скарьшы), знішчыўпіы пры гэтым самаходную гармату і некалькі дзесяткаў гітлераўцаў. У баях на вуліцах гсрада вызначыўся камандзір тапкавага ўзвода М. L Колычаў. Яму ўдалося захапіць moot праз Сзіслач, па якому танкі бесперашкодна прайіплі ў цэнтр горада. Ён і генерал A. С. Бурдзейны стшіі першымі ганаровымі грамадзянамі горада Мінска.
На ўсход і паўднёвы ўсход ад Мінска было завершана акружэнне болып чым стотысячнай групоўкі праціўніка. Галоўньія сілы варожай групы «Цэнтр» з яа шматлікай тэхнікай аказаліся ў так званым мінскім «катле». Яго межы распасціраліся ад Беразіна да Мінска і ад Смалявічаў да р. Пціч. Сем дзён «кіпеў» «кацёл». Фашысцкім войскам так і не ўдалося вырвацца з яго. 70 тыс. гітлераўцаў было забіта і 35 тыс.
узята ў палоя, у тым ліку 12 генералаў. У ходзе далейшага наступлення савецкія войскі 28 ліпеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фапіысцкія захопнікі былі выгнаны з беларускай зямлі.
Ыемалаважную ролю ў вазваленні рэспублікі адыгралі партызаны і падпольшчыкі. Яны захоплівалі масты і пераправы праз водныя перашкоды, стваралі плацдармы і ўтрымлівалі іх да падыходу савецкіх войск, вызвалялі самастойна або разам з часдямі Чырвонай Арміі Мінск і раённыя цээтры Міпскай вобласці. Падпольшчыкам Мінска ўдалсся раздабыць план размяіпчэння ў горадзе ўмацаваных і замініраваных аб’ектаў. Спецгрупа Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, атрымаўшы гзты план, неадкладна ажыццявіла меры па выратаванню ад знішчэння будынкаў Дома ўрада, ЦК Кампартыі Беларусі, Акруговага дома афіцэраў і інш.
Звыш 600 вайсковых злучэнняў і часцей3 якія вызначыліся ў ходзе беларускай аперацыі, атрымалі ганаровую назву «Віцебскіх», «Магілёўскіх», «Аршапскіх», «Бабруйскіх», «Мінскіх», «Полацкіх», «Барысаўскіх», «Пінскіх», «Брэсцкіх» і інш. На 21-м кіламетры шашы Мінск — Масква збудаваны велічны Курган Славы — помнік у гонар воінаў 1-га Прыбалтыйскага, 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх франтоў, якія вызвалялі Беларусь.
Періпыя адяаўленчыя работы. Па меры вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пашыраўся фронт аднаўленчых работ у рэспубліцы. 3 мэтай аднаўлення народнай гаспадаркі Беларусі саюзны ўрад перадаў БССР значныя грашовыя сродкі, шмат станкоў, металу, будаўнічых матэрыялаў, сельскагаспадарчай тэхнікі, а таксама прадуктаў харчавання, адзення, абутку, медыкаментаў. 3 індустрыяльных цэнтраў краіны прыбылі сотні спецыялістаў і кваліфікаваных рабочых.
Ужо ў 1944 г. далі прадукцыю Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбінат і «Гомсельмаш», у 1945 г. — станкабудаўнічыя заводы ў Віцебску і Мінску, завод «Чырвоны металіст» і фабрыка запалак імя С. М. Кірава ў Барысаве і інш. Аднаўляўся, хоць і марудна, транспарт. Адяавілі работу 9 тыс. калгасаў. Насельніцтва з дапамогай дзяржавы пачало
аднаўленне разбуранага жыллёвага фонду. Нягледзячы на цяжкасці былі адкрыты школы, сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы і навуковыя цэнтры. Адраджалася культурнае жыццё рэспублікі.
I пасля вызвалення Савецкая Бэларусь заставалася рэспублікай-воінам, уносіла свой пасільны ўклад у набліжэнне поўнай перамогі над фашысцкай Германіяй. У рады Чырвонай Арміі ўліліся 755 тыс. воінаў, у тым ліку да 147 тыс. — з расфарміраваных партызанскіх атрадаў і брыгад. На прадпрыемствах звыштэрмінова выконваліся заказы фронту. Праводзіўся збор сродкаў у фонд абароны. Толькі к лету 1944 г. ён склаў болып за 18 млн рублёў аблігацыямі, мільёны пудоў збожжа, бульбы, агародніны. Праяўляліся клопаты аб раненых і сем’ях франтавікоў.
На франтах Вялікай Айчыннай вайяы змагаліся 1 млн 300 тыс. беларусаў. У ліку абаронцаў Масквы былі ганерал-маёр Л. М. Даватар і лётчык Віктар Талаліхін. Назаўсёды застаўся ў памяці народа подзвіг Героя Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца, які збіў у адным з баёў на Курскай дузе 9 варожых самалётаў. За Ленінград змагаліся і аддалі сваё жыццё снайпер Ф. А. Смалячкоў, контр-адмірал В. П. Дрозд, марскі лётчык A. К. Антояенка. Воін-беларус Пётр Купрыянаў паўтарыў бзссмяротны подзвіг Аляксандра Матросава. За доблесць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі, звыш 300 тыс. салдат і афіцэраў — ураджэнцаў Беларусі — былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі Савецкага Саюза, а каля 400 воінаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Лётчыку А. Я. Галавачову, камандзірам танкавых злўчэнняў I. I. Гусакоўскаму, С. Ф. Шутаву і I. I. Якубоўскаму гэта званне было прысвоена двойчы.
ПытаянІ і зада^Л. 1. Якімі падзеямі пачалося вызааленне Беларусі? 2. Як рыхтавалася наступальная аперацыя «Баграціён»? 3. Прасачілце ход яе правядзення. У чым лраявілася дапамсга партызан і падпольшчыкаў наступаўшай Чырвонай Арміі? 5. Падвядзіце вьінікі баёў за вызваленне Беларусі. 6. Як праходзілі першыя адчаўленчыя работы ў рэспубліцы? 1. Які ўклад унёс белзрускі народ у барацьбу супраць фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны?
Р а з д з е л IV. ПЕРААДОЛЕННЕ ВАЕННАЙ РАЗРУХІ.
СПРОБЫ АДЫХОДУ АД СТАЛІНСКАГА ТАТАЛІТАРЫЗМУ Ў ЖЫЦЦІ ГРАМАДСТВА (1945—1965 гг.)
ГЛАВА 8. РАЗВІЦЦЁ ЭКАНОМІКІ
§21	. Прамысловасць
Адкаўленне прамысловасці. Развязаная гітлераўскай Германіяй вайна супраць СССР прывяла да велізаряых матэрыяльных і людскіх страт, асабліва ў раёнах, якія былі акупіраваны фашыстамі. У Беларусі загінуў кожны чацвёрты жыхар, а матэрыяльньія страты склалі звыш 75 млрд рублёў — у цэнах 1941 г. Цалкам або часткова была разбурана большасць гарадоў, значная частка сельскіх населеных пунктаў, знішчана звыш 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, усе электрастанцыі, 96 % энергетычных магутнасцей, 90 % станочнага і тэхналагічнага абсталявання. У 1945 г. узровень прамысловай вытворчасці ў рэспубліцы быў у 5 разоў ніжэйшы, чым у 1940 г. I гэта пры тых умовах, што аднаўленне прамысловасці, як і інпіых галін народнай гаспадаркі, ажыццяўлялася ў рэспубліцы ўжо з восені 1943 г. і пашыралася па мерьі вызвалення яе тэрыторыі ад варожай акупацыі, Увогуле аднаўленне прамысловасці працягвалася да канца 40 х — пачатку 50-х гадоў.
ІІрамысловасць рэспублікі па агульнаму аб’ёму выпуску прадукцьіі ў 1950 г. перавысіла даваенны 1940 год на 20 %, валавая прадукцыя вядучай галіньі прамысловасці — машынабудавання і металаапрацоўкі перавысіла ўзровень 1940 г. у 2,4 раза. Упершыню быў асвоены выпуск аўтамабіляў, аўтапрычэпаў, трактароў, лакамабіляў, веласіпедаў, цагельных прэсаў, торфаўборачных і багерна-элеватарных машын, складаных малатарань, ліцейнага абсталявання і інш. Пашыралася ў параўнанні з даваенным узроўнем вытворчасць цэменту, аконнага шкла, цэглы, іншых будаўнічых матэрыялаў. Далейшае развіццё атрымала лёгкая прамысловасць: былі пабудаваны Мінскі і Гродзенскі суконныя камбінаты, створана дыванова-плю-
шавая Еытворчасць, рэканструяваны многія абутковыя і трыкатажныя прадпрыемствы, ільнозаводы. На даваенны ўзровень выйшлі вытворчыя магутнасці харчовай прамысловасці. Яшчэ больш высокімі тэмпамі аднаўлялася прамысловасць заходніх абласцей Беларусі, аб’ём прадукцыі якой у 1950 г. перавысіў узровень 1940 г. амаль у 2 разы.
Разам з тым ужо на этапе аднаўлення галоўная ўвага кіраўніцтва канцзчтравалася на цяжкай прамысловасці, якой забяспечваліся болып хуткія тэмпы развіцця звычайна за кошт вытворчасці сродкаў спажывання. Таму не дасягнулі намечанага ўзроўню вытворчасці лёгкая, харчовая, мясцовая прамысловасці, прамысловасць будаўнічых матэрыялаў. Большасць прадпрыемстваў не выканалі планаў па якасна-эканамічных паказчыках работы, росту прадукцыйнасці працы. У гэтым, безумоўна, адбіліся многія аб’ектыўныя цяжкасці аднаўленчага перыяду. Аднак галоўнаа заключалася ў тым, што прыніжалася значэнне тэхнічнага прагрэсу як рашаючага фактару эканамічнага і сацыяльна-палітычнага развіцця грамадства. Неабходна, аднак, улічваць, што рэальную карціну развіцця аканомікі можа даваць толькі рынак. Савецкая планавая, строга цэнтралізаваная эканоміка ацэньвалася па паказчыках выканання планаў, якія большае дачыненне мелі да дзейнасці органаў партдзяржкіраўніцтва, чьім да натуральных законаў эканомікі. Тым не менш стан эканомікі, напра?яак яе развіцця, эканамічную палітыку кіраўніцтва гэтыя планы і іх вынікі адлюстроўвалі, і нам неабходна імі карыстацца.