Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
Адяак вораг здолеў пранікнуць у падполле і вясной 1942 г. правёў масавыя арышты падпольшчыкаў.
У барацьбу з ворагам уступілі падполыпчыкі Магілёва, Віцебска, Оршы, Гомеля, Жлобіна. ІПырокую дыверсійную дзейнасць на буйным чыгуначным вузле Орша разгарнуў былы начальнік паравсгнага дэпо гэтага вузла К. С. Заслонаў, які прыбыў з-за лініі фронту. К. С. Заслонаў уладкаваўся ў немцаў начапьнікам рускіх паравозных брыгад з правам самастойнага набору рабочай сілы. Яго людзі пачалі рабіць міны, зяешне падобныя на кавалкі вугалю, якія праз вугальныя склады падкідвалі ў паравозныя топкі. Такім чынам заслояаўцы вывелі са строю болып як 200 паравозаў і ажыццявілі каля 100 крушэнняў паяздоў. Калі стварылася пагроза раскрыцця, К. С. Заслопаў з групай таварышаў пакінуў Оршу і ўзначаліў партызанскі атрад.
Адной з асаблівасцей развіцця супрацьфашыецкай барацьбы ў заходніх раёнах Беларусі было існаванне на гэтай тэрыторыі падпольных арганізацый і груп Лонданскага эмігранцкага ўрада Полыпчы. Пасля заключэння ў жніўні 1941 г. ваеннага дагавора паміж СССР і эмігранцкім урадам аб сумеснай барацьбе супраць фашыстаў іх дзейнасць актывізуецца, але не выходзячы за межы «захавання сіл» для падрыхтоўкі ўзброенага паўстання, бо яны не верылі ў магчымасць перамогі Чырвонай Арміі. Аднак узнікненне сеткі падпольных патрыятычных маладзёжных, ваенных і іншых арганізацый і груп, якія былі далёка ад мэт эмігранцкага ўрада і спрабавалі дзейнічаць самастойна, прымусіла іх пашырыць антыфашысцкую барацьбу.
Усяго, па няпоўных даных, у 1941 г. у Беларусі было арганізаваяа і дзейнічала 247 партызанскіх атрадаў і падпольных груп. Народны рух супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў пашыраўся. Вялікі ўплыў на яго ўздым аказала перамога Чырвонай Арміі ў бітве пад Масквой.
Пытанні I заданні. 1. Ахарактзрызуйце акупацыйны рэжым, устаноўлгны нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Беларусі. 2. Хто такія калабарацыяністы? Раскажыце пра іх склед і дзеянні ў Беларусі. 3. Як разгсртвалася барацьба супраць акупантаў? 4. Прызядзіца прыклады
падпольнай барацьбы. 5. Што вы ведаеце пра першыя крокі партызанскага руху ў рэспубліцы?
ГЛАВА 7. БЕЛАРУСЬ У БАРАЦЬБЕ 3 ФАШЫСЦКАЙ ГЕРМАНІЯЙ
§19. Масавая барацьба супраць фашысцкіх захопнікаў
Развіццё падпольнага руху. Ва ўмовах нарастання супраціўлення народа бальшавікі ўзмацнялі кіраўніцтва падполлем і партызанскім рухам. Паглыблялася падрыхтоўка партыйных кадраў для работы ў варожым тыле, умацоўваліся дзеючыя партыйныя камітэты і пашыралася іх сетка. Усяго на акупіраванай тэрыторыі Беларусі было арганізавана каля 200 падпольных абласных камітэтаў, міжрайкамаў, міжрайцэнтраў, гаркамаў і райкамаў КП(б)Б і не меншая колькасць камсамольскіх камітэтаў.
Важнае значэнне ў рабоце сярод насельніцтва акупіраванай тэрыторыі надавалася друку. Падпольная газета і лістоўка заклікалі да адданасці савецкай Айчыне, клікалі ў бой супраць гітлераўскіх захопнікаў. У пачатку 1943 г. было адноўлена выданне цэнтральнага органа КП(б)Б — газеты «Звязда». Выходзіла камсамольска-маладзёжная газета «Чырвоная змена». А ўсяго ў акупіраванай Беларусі выдавалася болып як 170 падпольных часопісаў і газет, з іх 17 рэспубліканскіх і абласных.
Актыўна дзейнічала падполле ў Мінску, Магілёве, Віцебску. Мінскае падполле налічвала звыш 2 тыс. чалавек. У 1943 г. яго ўдзельнікі разам з партызанамі вывелі са строю генератары гарадской ЦЭЦ-1 і здзейснілі шэраг дыверсій на чыгуначным вузле. Яны ажыццявілі аперацыю па забойству гаўляйтэра В. Кубэ, але гэты акт каштаваў жыцця шматлікай колькасці заложнікаў, а на замену Кубэ прыйшоў болып жорсткі генеральны камісар — фон Готберг. Акупанты ахрысцілі Мінск «страляючым горадам». Вядомай пасля вайны стала дзейнасць обальскіх падполыпчыкаў — камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы», створанай вясной 1942 г. на чыгуначнай станцыі Обаль Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці і ўзначальваемай былой маладой работніцай віцебскай фабрыкі «Сцяг індустрыялізацыі» Е. Зяньковай.
Адказам на пагрозу поўнага знішчэння яўрэяў, загнаных фашыстамі ў лагеры смерці і гета, з’явіўся яўрэйскі рух супраціўлення, які праявіўся ў антыгітлераўскай прапагандзе, уцёках, сабатажы лагерных мерапрыемстваў, дыверсійнай дзейнасці, удзеле ва ўзброеных паўстаннях і партызанскім руху. Вядома больш як 650 выпадкаў масавага яўрэйскага супраціўлення ў Беларусі. Толькі з Мінскага гета ўцякло больш як 10 тыс. чалавек, якія потым уліліся ў партызанскія атрады.
Баявая дзейнасць партызан. Актывізацыі партызанскай барацьбы ў значнай ступені садзейнічалі перамога савецкіх войск пад Масквой і зімовае наступленне Чырвонай Арміі. У канцы 1941 — пачатку 1942 г. войскі Калінінскага фронту выйшлі да граніцы Беларусі на віцебскім напрамку і з імі ў непасрэднае ўзаемадзеянне ўступілі партызанскія атрады М. П. Шмырова, Я. 3. Захарава, Д. Ф. Райцава і інш. Сумеснымі намаганнямі быў вызвалены тракт Усвяты — Сураж (ад Усвят да вёскі Тарасенкі) і ўтвораны 40кіламетровы праход у лініі нямецкага фронту, які праіснаваў да верасня 1942 г. Гэта былі вядомыя «Віцебскія (Суражскія) вароты», якія адыгралі важную ролю ў станаўленні і развіцці партызанскага руху ў Беларусі.
3 вясны 1942 г. складваецца новая форма партызанскіх фарміраванняў — брыгады, што ствараліся на аснове асобных партызанскіх атрадаў. Да канца гсда налічвалася 56 брыгад. У тым жа годзе пачаўся працзс аб’яднання партызанскіх атрадаў і брыгад у болып буйныя фарміраванні — злучэнні.
1-й Беларускай партызанскай брыгадай камандаваў Бацька Мінай — М. П. Шмыроў. Партызаны Міная, громячы фашьістаў, аднавілі Савецкую ўладу на тэрьіторыі 15 сельскіх Саветаў. Супраць іх гітлераўцы кінулі вялікія сілы, але так і не змаглі ліквідаваць партызанскую зону. За галаву Бацькі давалі 30 тыс. марак і карову, але здраднікаў сярод партызан не знаходзілася. Тады акупанты схапілі чацвёра дзяцей Міная ў якасці заложнікаў і расстралялі. Брыгада адпомсціла за іх і тысячы іншых забітых, знявечаных, прыніжаных. А ў кастрычніку 1943 г., злучыўшыся з савецкімі войскамі, яна прыняла ўдзел у вызваленні Беларусі ад
нямецка-фашысцкіх захопнікаў. М. П. Шмырову (Бацьку Мінаю) было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза,
Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі рух прыкяў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каардынуючага цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры Стаўцы Вярхоўкага Галоўнакамандавання, а таксама рэспубліканскіх і абласных штабоў, у тым ліку Беларускага штаба (БШПР). Гэта садзейнічала ўзмацненню партызанскага руху.
Партызаны ўстанавілі пастаянны «кантроль» за рухам на важнейшых чыгуначных магістралях Брэст — Гомель, Мінск — Орша, Мінск — Бабруйск, Полацк — Віцебск. Яны нападалі на гарнізоны, што ахоўвалі чыгуначныя станцыі, узрывалі чыгункі і масты, выводзілі са строю паравозы і вагоны. Напярэдадні 25-й гадавіны Кастрычніка некалькі партызанскіх брыгад Мінска-Палесскага злучэяня пад агульным камандаваннеы сакратара Мінскага падпольнага абкама партыі Р. Н. Мачульскага ўзарвалі буйны чыгуначны мост на р. Пціч. Чыгунка Брэст — Гомель — Харкаў не працавала 18 сутак. У снежні 1942 г. імі быў узарваны мост на рацэ Бобрык. У гзтай аперацыі ўдзельнічала група славацкіх салдат-інтэрнацыяналістаў на чале з Янам Налепкай. Участак чыгункі Лунінец — Гомель на сем сутак выйшаў са строю. Разгортвалася так званая «рэйкавая вайна».
Некаторую дапамогу партызанам аказвалі польскія фарміраванні, што аб’ядналіся ў адзіную ваенную структуру пад назвай Арміі Краёвай (АК) і былі падначалены свайму ўраду, які знаходзіўся ў Лондане. 3 разрывам адносін паміж савецкім і польскім лонданскім урадам вясной 1943 г. абодва бакі сталі на шлях канфрантацыі і сутычак. АК разгарнула баявыя дзеянні супраць савацкіх партызая і падполыпчыкаў.
Нейкі час было лаяльнаэ стаўленне да партызан і савецкіх ваеннапалонных з боку бендэраўцаў (С. Беядэра — адзін з лідэраў УПА — Украінскай паўстанцкай арміі). Яны прасочваліся ў паўднёвыя раёны Беларусі, у пачатку супрацоўнічалі з гітлераўцамі, a потым сталі на шлях барацьбы з імі, але прыгняталі
польскае насельніцтва, да якога часта адносілі і беларусаў.
Партызанскія зоны. Рэйды партызан. У ходзе бараДьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць значную частку Беларусі — каля 60 %. На гэтай тэрыторыі сфарміраваліся партызанскія зоны і краі. Іх было болып за 20, у тым ліку Ушацкая — у Віцебскай вобласці, Барысаўска-Бягомльская — у Мінскай, Клічаўская — у Магілёўскай. Некаторыя з іх аб’ядноўваліся ў партызанскія краі. Такім краем, напрыклад, была тэрыторыя ў чатырохвугольніку Олеўск — Оўруч — Мазыр — Мураў, якая ахоплівала 14 раёнаў з насельніцтвам болып як 200 тыс. чалавек.
У партызанскіх зонах функцыяніравалі падпольныя абкамы, міжрайкамы і райкамы партый, раённыя і сельскія Саветы, сяляпе калектыўна апрацоўвалі зямлю, працавалі школы і бібліятэкі. Тут размяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалёты з Вялікай зямлі, ішла падрыхтоўка да баявых аперацый, знаходзілі прыстанішча сотні тысяч мірных жыхароў.
3 мэтай разгрому партызанскіх зон гітлераўцы праводзілі карныя экспедыцыі. Адной з іх, з удзелам 80 тыс. салдат, была аперацыя пад умоўнай назвай «Котбус», ажыццёўленая ў маі — чэрвені 1943 г. супраць партызан Барысаўска-Бягомльскай і Полацка-Лепельскай зон. Аднак ні адна з карных экспедыцый не прынесла фашыстам жаданых вынікаў.
У аперацыі «Котбус» удзельнічала «Першая руская нацыянальная брыгада», якой камандаваў палкоўнік нямецкай арміі, былы падпалкоўнік Чырвонай Арміі У. У. Гіль-Радыёнаў. 17 жніўня 1943 г. яна перайшла на бок партызан. Гэта быў самы масавы (2 тыс. чалавек) пераход да партызан цэлага злучэння, сфарміраванага немцамі з савецкіх ваеннапалонных. Неўзабаве брыгада сумесна з партызанамі на чале з I. П. Цітковым ажыццявіла аперацыю па захопу Докшыц. Перайменаваная ў «Першую антыфашысцкую брыгаду», япа працягвала баявыя дзеянні супраць акупантаў. У красавіку — маі 1944 г. брыгада панесла вялікія страты, а яе камандзір быў смяротна паранены.
Немалы ўрон ворагу наносілі рэйды партызан, многія з якіх ажыццяўляліся па заданню штабоў партызанскага руху. Па няпоўных даных, толькі ў лістападзе