Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
апіралася на войскі і розныя службы (СС — ахоўныя атрады, а таксама адборныя войскі, СА — штурмавыя групы, адданыя фюрэру, СД — служба бяспекі, галоўны оргая разведкі і контрразведкі, гестапа — паліцыя і інш.). Намеснікам Гітлера ў Беларусі стаў гаўляйтэр Зільгэльм Кубэ, а пасля яго забойства падполыпчыкамі — групенфюрзр войск СС геяерал-лейтэнант паліцыі фон Готберг.
Свой «новы парадак» акупанты ўводзілі вельмі жорстка. Усе рабочыя і служачыя павінны былі з’явіцца на свае працоўныя месцы, а беспрацоўныя — адзначыцца на біржы працы. Каб паладзіць цывільнае жыццё з максімальнай карысцю для сябе, немцы адразу ж сталі на шлях фарміраваяня акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў, прыцягваючы да іх калабарацыяністаў. 3 мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва яны дазволілі прыхільнікам беларускага нацыянальнага руху распаўсюджваць нацыянальную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, таатральныя і навуковыя ўстановы, у тым ліку Акадэмію навук, выдаваць беларускія газеты. А потым, калі становішча акупантаў стала катастрафічным, яны пайшлі на арганізацыю «дарадчых органаў кіравання», у тым ліку Беларускай цэнтральнай рады і Беларускай краёвай абароны.
Большасць тых, хто апынуўся на акупіраванай тэрыторыі, схіляліся да захавання свайго былога гаспадарчага статуса, бо трэба было жыць. Але ва ўмовах жорсткага акупацыйнага рэжыму і пад уплывам некаторых прадстаўнікоў беларускага нацыянальнага руху невялікая частка жыхароў рэспублікі стала супрацоўнічаць з нямецкімі адміністрацыйнымі структурамі, а то і служыць у карных войсках пад лозунгам барацьбы з балынавізмам.
Сярод калабарацыяяістаў былі беларусы, якія раней пражывалі ў Заходпяй Беларусі, Польшчы, Германіі і іншых краінах і зрабілі стаўку на гітлераўскую Германію, жадаючы з яе дапамогай адраджаць Беларусь. На правым фланзе гэтых сіл стаяла Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя (беларускія фашысты) на чале з Ф. Акінчыцам, што была створана яшчэ ў пачатку 30-х гадоў. Калабарацыяністамі сталі і тыя, хто знаходзіўся да вайны на
тэрыторыі БССР, а пасля яе акупацыі паверылі немцам і свядома пайшлі да іх на службу, ці абставінамі лёсу аказаліся звязаны з вышэйназванымі элементамі і вымушаны былі далучыцца да немцаў.
Некаторыя з калабарацыяністаў актыўна супрацоўнічалі ў прапагандысцкім апараце немцаў, удзельнічалі ва ўмацаванні паліцэйскіх падраздзяленняў, якія, па даных на канец 1941 г., налічвалі 15—16 тыс. чалавек, а таксама ў стварэнні і дзейнасці такіх грамадскіх арганізацый» як Беларускоя народная самапомач (старшыня I. Ермачэнка), сродкі якой выкарыстоўваліся і кемцамі, і Саюз беларускай моладзі (лідэры М. Ганько і Н. Абрамава), які будаваўся па прынцыпу Гітлерюгенда і ахапіў больш за 12 тыс. чалавек. Былі зроблены захады стварыць Беларускі вольны корпус самааховы пад шэфствам брыгадэнфюрэра СС Цэнера, але няўдалыя, бо Берлін праз некаторы час адмовіўся ад гэтых планаў.
У адпаведнасці з генеральньш планам «Ост» фашысты распачалі каланізацыіо Беларусі, германізацыю, высялеяне і знішчэнне яе народа. Яны рабавалі і палілі гарады і сёлы, вывозілі ў Германію прамысловае абсталяванне, сыравіну, лес і жывёлу, знішчалі навуковыя ўстановы, школы, тэатры, музеі, бібліятэкі. Уцалелыя прадпрыемствы перадавалі нямецкім фабрыкантам і заводчыкам, а зямлю — каланістам, былым памешчыкам, памагатым. Разам з тым акупанты імкнуліся ў сваіх інтарэсах арганізаваць работу прамысловасці і транспарту, захаваць калгасы і саўгасы як вытворчыя адзінкі, наладзіць дзейнасць некаторых культурных і навуковых устаноў.
Рабочыя падвяргаліся жорсткай эксплуатацыі. Іх прымушалі працаваць па 12—14 гадзін у суткі. Тых, хто адмаўляўся ад работы, заключалі ў канцлагеры, a падазраваемых у сабатажы расстрэльвалі. Сялян абкладалі непасільнымі падаткамі і паборамі, спагнанне якіх суправаджалася рэпрэсіямі. Галодная смерць пагражала сотням тысяч людзей.
Галоўным сродкам ажыццяўлення агрэсіўяай экспансіянісцкай праграмы нацыстаў з’яўлялася палітыка генацыду — знішчзнне груп насельніцтва па тых або іншых матывах — за прыналежнасць да камуністаў або яўрэяў, за любое непаслушэнства акупацыйным
уладам або з-за адрознення па расавай прыкмеце і інш. Гітлераўцы планавалі знішчыць або выселіць 75 % беларусаў, а астатніх анямечыць. 3 фашысцкіх салдат і афіцэраў здымалася ўсякая адказнасць за злачынствы на акупіраванай тэрыторыі.
У Беларусі было створана больш як 250 лагераў смерці. У кожным раёне дзейнічалі канцлагеры, турмы, гета. У Мінску і яго ваколіцах знаходзілася пяць такіх лагераў. Адзін з іх — Трасцянец, за 10 км на ўсход ад горада. У сістэме лагераў фашысцкай Германіі ён стаяў на трзцім месцы пасля Асвенціма і Майданэка па колькасці знішчаных чалавек — 206 500 чалавек. Ахвярамі Трасцянца, апрача жыхароў Беларусі, былі прывезеныя з турмаў Германіі, Чэхаславакіі, Аўстрыі, Францыі, Польшчы. Падобныя лагеры былі паблізу станцыі Лясная і Бронная Гара ў Брэсцкай вобласці, Грэбянеўскі ў Магілёве, у раёне Полацка і інш. Людзей спальвалі, цкавалі сабакамі, закопвалі жывымі ў зямлю, атручвалі ў «душагубках» — спецыяльна прыстасаваных для гэтага памяшканнях.
Гета паклалі пачатак генацыду яўрэяў. Усяго іх у Беларусі было 70, а найбольш буйныя размяшчаліся ў Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Гомелі. Мінскае гета знаходзілася ў паўночна-заходяяй частцы горада, тэрыторыя якой была агароджана калючым дротам. У ім быў і спецыяльны раён для замежных яўрэяў, якіх прывозілі з іншых краін. Скучанасць, голад, антысанітарныя ўмовы, цяжкая праца, здзекі, пагромы, начныя і масавыя забойствы рабілі жыццё жыхароў гета нязносным. У Мінскім гета і лагеры смерці «Малы Трасцянец» загінула каля 100 тыс. яўрэяў.
Гітлераўцы знішчалі ваеннапалонных і мірнае беларускае насельніцтва. За час акупацыі пад выглядам барацьбы супраць партызан яны правялі ў Беларусі больш як 140 карных экспедыцый, калі цэлыя раёны ператварылі ў «зоны пустыні». 22 сакавіка 1943 г. пад іх кантролем паліцэйскія спалілі жывымі ўсіх жыхароў вёскі Хатынь, паблізу Лагойска. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей. Усяго ў Беларусі было знішчана больш як 2 млн 200 тыс. чалавек. Разам з жыхарамі спалена 628 вёсак, з якіх 186 так і не адноўлены пасля вайны.
Фашысты гвалтоўна вывозілі савецкіх людзей, асабліва моладзь, на катаржныя работы ў Германію. Тых, хто ўхіляўся ад адпраўкі ў Германію, расстрэльвалі. За час акупацыі з Беларусі было вывезена каля 380 тыс. чалавек, у тым ліку болып як 24 тыс. дзяцей. Апынуўшыся на катарзэ, людзі гінулі ад голаду, розных хвароб, здзекаў, цяжкай працы і праыога фізічнага знішчэння. Паводле няпоўных даных, пасля разгрому гітлераўскай Германіі ў Беларусь вярнулася 120 тыс. чалавек.
Пачатак барацьбы супраць акупантаў. Нсўзабаве пасля варожага ўварвання асноўная маса працоўных Беларусі стала на шлях барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, за свабоду і незалежнасць Радзімы. Жорсткасць акупацыйнага рэжыму толькі ўзмацняла нянавісць да акупантаў, рабіла супраціўленне ім асабліва ўпартым і непрымірымым.
Даваенная ідэалагічная ўстаноўка аб баявых дзеяннях у выпадку нападзення выключна на тэрыторыі праціўніка і масавыя рэпрэсіі партызан грамадзянскай вайны, з аднаго боку, і хуткае наступленне ворага, з другога, перашкаджалі партыйным і савецкім работнікам належным чынам падрыхтавацца да падпольнай дзейнасці. Асноўная работа па арганізацыі падполля і партызанскага руху вялася ва ўмовах акупацыі.
На захопленай ворагам тэрыторыі стваралася сетка падпольных цэнтраў, пярвічных арганізацый і груп. Але з-за шэрага прычын: нявопытнасць, страты, слабае матэрыяльна-тэхнічнае забеспячзнне, адсутнасць сувязі і інш., большасць з іх не змаглі ўзначаліць барацьбу супраць акупантаў у пачатковы перыяд вайны. Ініцыятыву ў стварэнні атрадаў і груп супраціўлення з першых дзён вайны бралі на сябе людзі «знізу»: камуністы, беспартыйныя патрыёты, прадстаўнікі ўсіх сацыяльных слаёў насельніцтва. Гэтыя арганізацыі вызначаліся больш аператыўнай і эфектыўнай дзейнасцю, чым тыя, што былі пакінуты, ці накіраваны на акупіраваную тэрыторыю з савецкага тылу. Менавіта іх барацьба, якая жывілася народнымі вытокамі, з’яўлялася рашаючым фактарам узнікнення антыфашысцкага руху, дазволіла яму ў кароткія тэрміны пераадолець арганізацыйны перыяд і назапасіць пэўны
вопыт для наступнага развіцця. Ужо 15 ліпеня 1941 г. Генеральны штаб Узброеных Сіл Германіі даў першую абагульняючую зводку аб з’яўленні савецкіх партызан.
У Беларусі аднымі з першых былі арганізаваны і пачалі дзейнічацв Мінскі, Гомельскі і Пікскі абласныя і Гомельскі гарадскі падпольныя партыйныя, а таксама камсамольскія камітэты. У спецыяльных школах фарміраваліся і праходзілі падрыхтоўку партызанскія атрады і групы падпольшчыкаў. Пад канец жніўня 1941 г. у іх было створана і абучана 378 невялікіх атрадаў і дыверсійна-аргатзатарскіх груп, агульная колькасць якіх складала звыш 8 тыс. чалавек.
Партызанскія атрады ўзнікалі часцей за ўсё на базе знішчальных батальёнаў і падраздзяленняў народнага апалчэння. Асновай многіх з іх з’яўляліся байцы, камандзіры і палітработнікі Чырвонай Арміі, што апынуліся ў сілу розных прычын у тыле гітлераўскіх войск. He трацячы часу, яны звярталіся да партызанскіх метадаў барацьбы — наладжвалі засады, узрывалі склады боепрыпасаў, праводзілі дыверсіі на чыгуначных магістралях, лініях сувязі.
На пяты дзень вайньі работнік Пінскага абкама партыі, удзельнік кастрычніцкіх падзей і грамадзянскай вайны ў Іспаніі В. 3. Корж сфарміраваў партызанскі атрад, які ўжо 28 чэрвеня даў першы бой захопнікам. У гэты ж час у Кастрычніцкім раёне Палескай вобласці арганізаваўся партызанскі атрад «Чырвоньі Кастрычнік», які ўзначалілі Ц. П. Бумажкоў і Ф. I. Паўлоўскі — першьія з савецкіх партызан, якім 6 жніўня 1941 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. А ў ліпені 1941 г. рабочыя кардоннай фабрыкі ў пасёлку Пудаць Суражскага раёна стварылі партызанскі атрад пад кіраўніцтвам свайго дырэктара М. П. Шмырова.
3 першых дзён акупацыі пачало дзейнічаць партыйнае падполле ў Мінску. Яго арганізатарамі былі I. П. Казінец, I. I. Матусевіч, Л. Я. Адзінцоў, У. С. Амельянюк і іншыя камуністы. К канцу 1941 г. у горадзе ўжо налічвалася некалькі дзесяткаў падпольных арганізацый і груп. На нарадзе іх прадстаўнікоў быў створаны агульнагарадскі партьійны цэнтр — Мінскі падпольны гаркам КП(б)Б на чале з I. К. Кавалёвым.