Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
Нечарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР 2 лістапада 1939 г. прыяяла Закон аб уключэнні Заходняй
Беларусі ў склад Саюза ССР і ўз’яднанні яе з БССР. Нечарговая III сесія Вярхоўнага Савета БССР вітала рашэнне Вярхоўнага Савета СССР і прыняла Заходнюю Беларусь у склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У выніку яе тэрыторыя павялічылася са 125,5 тыс. кв. км да 225,7 тыс., насельніцтва вырасла прыкладна ў два разы і ў канцы 1940 г. склала больш як 10 млн чалавек. На тэрыторыі былой Заходняй Беларусі было ліквідавана ранейшае адміністрацыйнае дзялеяне і створана пяць абласцей — Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская, Пінская і Беластоцкая.
Ліквідацыя польскай сістэмы кіравання і ўстанаўленне савецкай сістэмы суправаджалася масавымі парушэннямі закону новымі ўладамі — высылкай у глыб краіны былых дзяржаўкых служачых (пават леснікоў), гандляроў і рамеснікаў. Дэпартацыя (высяленне) матывавалася неабходнасцю ачысціць край ад буржуазных элементаў, «ворагаў народа». Мясцовым кадрам, у тым ліку былым членам КПЗБ і КСМЗБ, выказваўся «палітычны недавер». На кіруючыя пасады назначаліся, як правіла, работнікі, якія прыбылі з усходніх абласцей рэспублікі. Іх было звыш 14 тыс. чалавек. Няведанне многімі з іх мясцовай спецыфікі прыводзіла да грубых памылак і выклікала незадавальненне насельніцтва. Аж да 1941 г. паміж заходняй і ўсходняй часткамі Беларусі заставалася дэмаркацыйная лінія. На працягу доўгага часу ў адносінах да людзей захоўвалася дзяленне іх на «захаднікаў» і «ўсходнікаў».
16 лістапада 1939 г. паміж урадамі СССР і Германіі было заключана пагадненне аб перасяленні, у прыватнасці, асоб беларускай нацыянальнасці, з польскіх тэрыторый, акупіраваных трэцім рэйхам, на беларускія землі, што адышлі да СССР. Перасялілася шмат беларусаў, большасць якіх напаткаў трагічны лёс: яны сталі здабычай НКУС.
У заходніх абласцях Беларусі разгарнуліся сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Тэхнічна рэканструяваліся старыя і пачалі будавацца новыя прамысловыя прадпрыемствы. Ужо за першы год існавання Савецкай улады павялічыўся аб’ём прадукцыі мясцовай прамысловасці. За сем месяцаў быў адноўленьі Днепра-Бугскі канал працягласцю ў 201 км, тады як
Полыпча не здолела зрабіць гэта на працягу 20 гадоў. Было ліквідавана беспрацоўе. 30 тыс. сялянскіх двароў былі «аб’яднаны» ў калгасы. Гэты працэс, як і ва ўсходніх абласцях, быў гвалтоўным. Узрасла колькасць агульнаадукапыйных школ, было адкрыта 12 тзхнікумаў, 4 інстытуты, 5 драматычных тэатраў, 100 кінатэатраў.
Факт уключзння Заходняй Беларусі ў склад БССР яшчэ недастаткова ацэнены гістарычнай навукай. Безумоўна толькі тое, што ў тых канкрэтных умовах як знешняга, так і ў нутранага характару, пры ўсіх жахах сталінскага рэжыму ён меў усё ж такі станоўчае значэнне для беларускага народа.
Беларускае замежжа. Вайна і рэвалюцыя, нацыянальная палітыка бальшавіцкага кіраўніцтва, калі неаднаразова вызначалася тэрыторьія Беларусі без уліку этнічных межаў і наогул ігнараваліся жыццёвыя інтарэсы насельніцтва, выклікалі хвалю эміграцыі ў краіны Заходняй Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Сваю радзіму пакінула каля 1,5 млн беларусаў.
3 усталяваннем Савецкай улады ўпершыню ўзнікла арганізаваная палітычная эміграцыя, якая групавалася вакол Рады і ўрада БНР, кіраўніцтва партыі беларускіх эсэраў і іншых палітычных арганізацый. Па няпоўных падліках, налічвалася болып за 120 тыс. палітычных эмігрантаў.
Найбольшую плынь эміграцыі 20—30-х гадоў складалі працоўныя Заходняй Беларусі. 3 1921 па 1939 гг. з гэтай тэрьіторыі эмігрыравала болып за 250 тыс. чалавек, яны пераехалі пераважна ў Канаду, 3LUA, Аргенціну, а таксама ў краіны Еўропы — Францыю, Германію, Бельгію, Галаядыю і інш.
Асобнае месца займала міграцыя жыхароў Савецкай Беларусі ў іншаэтнічныя раёны СССР. Яна адбывалася ў выніку планавага набору рабочай сілы з Беларусі, прымусовых дэпартацый ці ўцёкаў сялян падчас калектывізацыі, сталінскіх рэпрэсій і інш. За перыяд з 1926 па 1938 гг. Беларусь пазбавілася больш за 600 тыс. чалавек, пераважна жыхароў сельскай мясцовасці, як правіла — беларусаў.
Адной са шматлікіх груповак эмігрантаў з Беларусі ў далёкім замежжы была беларуская дыяспара ў ЗША. Да другой сусветнай вайны туг пражывала каля 100
тыс. беларусаў. Лідэрамі нацыянальнага руху сярод іх у той час былі Я. Чарапук, Я. Варонка, I. Любач і ксёндз Я. Тарасевіч. Яны ўзначальвалі арганізацыі, што ўзніклі ў Нью-Йорку — Беларускі нацыянальны камітэт і ў Чыкага — Камітэт абароны Радзімы.
Другім масавым прытулкам бежанцаў з Беларусі была Канада, куды ў 20—30-х гадах пераехала каля 10 тыс. чалавек. У той час яны яшчэ не мелі сваіх самастойяых нацыянальных арганізацый і групаваліся вакол рускіх нацыянальных клубаў.
Пасля Рыжскага пагаднення ўзмацнілася хваля эміграцыі заходнебеларускага насельніцтва ў Аргенціну, што прывяло да стварэння ў ёй шэрага нацыянальных арганізацый: Беларускага грамадска-асветніцкага таварыства, бібліятэкі імя Івана Луцкевіча, таварыстваў «Культура», «Белавеж», «Якуб Колас». У 1939 г. яны аб’ядналіся ў Федэрацыю беларускіх арганізацый. У выніку культурная дзейнасць сярод эмігрантаў з Беларусі пашыралася і стала больш мэтанакіраванай.
Балыпавіцкія ўлады імкнуліся далучыць зміграцыю да ажыццяўлення сваёй ідэі сусветнай рэвалюцыі і надаць эміграцыі рэвалюцыйны характар. Намаганні ў гэтым напрамку не заставаліся безвыніковымі — некаторыя з эмігрантаў пачалі весці бальшавіцкую агітацыю, што абвастрала адносіны з мясцовай уладай. Але найболыпы ўплыў на эміграцыю рабілі тагачасныя працэсы ў БССР — пераход да новай эканамічнай палітыкі і курс на беларусізацыю. Частка ўрада БНР на чале з А. Цвікевічам у кастрычніку 1925 г. аб’явіла аб самароспуску і вярнулася ў Беларусь. Другая частка на чале з прэзідэнтам П. Крэчэўскім засталася за мяжой — у Празе. Гэты раскол быў адной з прычын затухання палітычнай дзейнасці беларускай эміграцыі.
Пасля расколу ўзніклі новыя арганізацыі, якія намагаліся аб’яднаць беларускую эміграцыю з мэтай задавальнення яе культурных інтарэсаў. Гэта — Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны, Аб’яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый, Беларускі архіў, часопісы «Перавясла», «Іскры Скарыны», «Прамень» (потым «Новы прамень») і інш. Аб’яднанне беларускіх студэнцкіх арганізацый было
асабліва папулярным сярод моладзі. Яно згуртавала вакол сябе студэнтаў-беларусаў Прагі, Рыгі, Вільні, Варшавы, Рыма і іншых гарадоў Еўропы.
Жыццё і дзейнасць эміграцыі былі часткай гісторыі беларускага народа.
Пьітанні і задзнні. 1. Якую дапамогу савецкія люд-і аказзэлі працоўным Заходняй Беларусі ў іх барацьбе за вызваленне? 2. Вызначце ўкпад КПЗБ у раззіццё нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. 3. У чым заключалася злачымствз Сталінз і яго акружэння ў адносінах да нацыянальна-вызваланчага руху ў Зэходняй Беларусі? 4. Як адбылося ўключэнне Заходняй Беларусі ў склад БССР? 5. Якія палітычныя і сацыяльнз-эканамічнь:я пераўтварэнні адбыліся ў Заходмяй Беларусі пасля яе ўааходжання ў БССР? 6. Дайце характарыетыку беларускай эміграцыі ў 20—30-я гады.
Р а з д з е л III. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ
ГЛАВА 6. НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКАЯ АКУПДЦЫЯ БССР
§ 16. Напярэдгдні нгпаду фашысцкай Германіі
Стаковішча БССР. Паводле даных на 22 чэрвеня 1941 г., тэрыторыю БССР складалі 10 абласцей і 188 раёнаў з агульнай плошчай 225,7 тыс. кв. км, на якой пражывала 10 млн 528 тыс. чалавек. Беларусь уваходзіла ў склад СССР як адна з 16 рэспублік, якія цалкам падпарадкоўваліся цэнтральпай уладзе. Да канца 30-х гадоў у ёй, як і ва ўсёй краіне, зацвердзіўся «казарменны» сацыялізм. Яго палітычную аснову складала таталітарная сістэма ўлады з культам асобы Сталіна. Ядром сістэмы з’яўляўся партыйна-дзяржаўны апарат. Вернымі слугамі гэтага апарату былі Саветы, якія афіцыйна лічыліся органамі ўлады, прафсаюзы і камсамол. Каястытуцыйных свабод і правоў не існавала. Выбарнасць не была крыніцай улады. Пустой дэкларацыяй заставалася і права грамадзяніна на сваё ўласнае меркаванне. Органы НКУС кантралявалі ўсе сферы жыцця грамадства. Сістэма трымалася на страху, гвалце і духоўным заняволенні насельніцтва.
Эканамічную аснову створакага сацыялізму складала, на словах, сацыялістьічная ўласнасць у дзвюх формах — агульнанароднай і калгасна-кааператыўнай,
на справе ж — адзіная дзяржаўная ўласнасць, якой цалкам і поўнасцю распараджалася партыйная наменклатура. У мэтах развіцця гэтай уласпасці ажыццяўлялася плаяаваннэ народнагаспадарчай дзейнасці, размеркаванне прыбыткаў вытворчасці, калсктыўная арганізацыя працы, спажыванне сацыяльна-культурньіх даброт і г. д. Таварна-грашовыя адносіны былі зведзены да міяімуму.
Прыкметныя змены адбыліся і ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэспублікі. Да пачатку 40-х гадоў цаною жыцця цэлага пакалення былі дасягнуты пэўныя поспехі ў павелічэнні аб’ёму прадукцыі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, ліквідацыі масавай непісьменнасці і пазелічэнні часу, які затрачваўся на вучобу ў школе, паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва і інш.
У канкрэтных абставінах на канец 30-х гадоў, калі дзейнічалі розныя фактары, у тым ліку ідзалагічны прэс, масы былі ахоплены «псіхозам»: большасць насельніцтва лічыла, што з’яўляецца ўдзельнікам вялікіх падзей, і аказвала ў асноўным падтрымку ўладзе.
Неспадзеючыся на разуменне рабочых і выкарыстоўваючы розныя сродкі, у тым ліку насілле і прапаганду, улада забяспечвала згуртаванне мас напярэдадні нападу фашысцкай Германіі на СССР. У 1940 г. былі ўведзены жорсткія законы аб адказнасці за выпуск недабраякаснай і некамплектнай прадукцыі, аб прыцягненні да адказнасці за крадзяжы і грубыя парушэнні ўнутранага распарадку на рабоце, аб парадку абавязковага пераводу работнікаў з адных прадпрыемстваў і ўстаноў у іншыя. У вытворчых калектывах рэалізоўваліся прапановы ВЦСПС аб іх пераводзе з 7 на 8-гадзінны рабочы дзень і сямідзённы тыдзень, аб забароне самавольнага ўходу рабочых і служачых з прадпрыемстваў і ўстаноў. Распаўсюджвалася прыняцце ў калектывах павышаных абавязацельстваў па выпуску прамысловай прадукцыі. Работнікаў сельскай гаспадаркі, нягледзячы на ўстанаўленне ў 1939 г. абавязковых норм выпрацоўкі працадзён у калгасах, уцягвалі ў спаборніцтва за права быць прадстаўленымі на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве.