Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
Адначасова празодзіліся рзформы ў галіне школьнай адукацыі. У 30-х гадах было ўведзена ўсеагульнае і абавязковае пачатковае навучанне, а затым і сямігадовае. Пэўную ролю пры гэтым адыграла дапамога прафсаюзаў, шэфства прадпрыемстваў і дзейнасць таварыства «Сябар дзяцей».
Усё гэта не магло забяспечыць трывалага развіцця культуры, бо рабілася з мэтай насаджэння марксісцкай ідэалогіі і выхавання насельніцтва ў духу пакорнасці, Зацвярджалася уніфікацыя навучання, адмова ад дыферзнцыраванага выкладання ў адпаведнасці са здольяасцямі вучняў, ад сістэматычнай работы па іх прафесійнай арыентацыі і інш. He ўдзялялася патрзбнай увагі павышэнню падрыхтоўкі вучняў і развіццю іх творчага мыслення.
Разам з папіырэннем іпкольнай адукацыі разгарнулася падрыхтоўка кадраў для патрэб народнай гаспадаркі. Рашэнню гэтай задачы служылі пасылка моладзі на вучобу ў цэнтралыіыя раёны краіны, выкарыстанне камандзіраваных у рэспублікі снецыялістаў з Цэнтра, стварэнне ўласнай сеткі рабфакаў, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў з дзённай, вячэрпяй і завочнай формамі навучання. У канцы другой пяцігодкі ў БССР фуккцыяніравалі 153 спецыяльныя навучальныя ўстановы, у тым ліку 26 вышэйшых. Колькасць навучэнцаў у іх перавысіла 56 тыс. чалавек.
У справе выхавання мас у духу ідзалогіі таталітарызму важнае значэнне надавалася клубам, чырвоным куткам, бібліятэкам, гурткам. Пастаноўка кінафільмаў, спектакляў, лекцый, вечароў мастацкай самадзейнасці, пытанняў і адказаў, сямейных вечароў, «жывых», вусных і светлавых газет, эстрадных выступленняў «сінеблузнікаў» выкарыстоўвалася для насаджэння ідэй марксізму, адданасці бальшавіцкай партыі і культу асобы Сталіна.
Праводзімая бальшавікамі індустрыялізацыя і рэканструкцыя ўсяго грамадскага ладу патрабавалі паставіць сабе на службу і навуку. Нароўні з падрыхтоўкай нозых навуковых кздраў разгортвалася шырокая сетка навукова-даследчых устаноў. У гэтых умовах непазбежным з’явілася пашырэнне Акадэміі навук БССР. У яе складзе ўжо дзейнічала 14 навуко-
ва-даследчых інстытутаў. Сярод іх — інстытуты філасофіі, мовазнаўства, літаратуры і мастацтва, гісторыі і эканомікі, біялагічных навук, аграглебавы, хіміі, геалогіі, фізіка-тэхнічны, псіханеўралагічны і інш. Ha АН БССР былі ўскладзены задачы каардынацыі яавуковадаследчых прац, іх выканання, а таксама ўкаранення ў вытворчасць вышкаў гэтых прац. Акадэмія навук стала цэнтрам павуковага жыцця рэспублікі, хоць і абмежаванага жорсткімі ідэалагічнымі рамкамі.
Дзейнасць АН БССР будавалася ў адпаведнасці з сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі пераўтварэннямі, што адбываліся ў рэспубліцы і краіне ў цэлым. Інстытуты грамадскіх навук вывучалі строга зададзеяыя пытанні ў свеце марксісцка-ленінскай тэорыі. Пры гэтым вострая ідэйна-тэарэтычная барацьба часам ператваралася ў палітычныя абвінавачванні, што мела вельмі негатыўнае значэнне для развіцця грамадазнаўчых навук.
Традыцыйнымі для Акадэміі сталі даследаванні біялагічнага профілю. Была зроблена геамарфалагічнае апісанне тэрыторыі БССР і выканана праца «Глебазнаўства і глебы БССР». У сценах Акадэміі былі закладзены асновы навуковых школ па важных напрамках арганічнай і неарганічнай хіміі. Менавіта тут пачалася распрацоўка шэрага актуальных праблем матэматыкі, а таксама фізікі металаў. Значныя поспехі былі дасягнуты вучонымі Акадэміі ў вывучэнні пытанняў, звязаных з прамысловай вытворчасцю каніфолі і шкіпінару, са здабычай, сушкай і спальваннем торфу, высвятленнем хімічнага саставу торфу і сапрапеляў, асушэннем забалочаных зямель, павышэннем ураджайнасці сельскагаспадарчых культур, вывядзеннем карысных сартоў бульбы і лёну, выкарыстаннем лясных рэсурсаў.
Літаратура і мастацтва. Дэфармацыя савецкага грамадства, разрыў слова і справы выразна праявіліся ў развіцці маладой беларускай савецкай літаратуры. Пачатак 30-х гадоў быў згубным для яе. Адмоўную ролю ў гэтым адыгралі прадубліраваная ў БССР вядомая пастанова ЦК ВКП(б) 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый», а затым Усебеларускі і Усесаюзны з’езды пісьменнікаў, якія запатрабавалі ад літаратараў паслядоўкага правядзення прынцыпу
сацыялістычнага рэалізму. Лагічным вынікам з’явілася ідэалізацыя рэвалюцыйных падзей і існуючага ў краіне грамадскага ладу. Наперакор праўдзе савецкі чалавек' стаў прадстаўляцца як творца і гаспадар новага жыцця. Пра гэта сведчаць многія літаратурныя творы, хоць часам і напісаныя на высокім мастацкім узроўні. Гэта творы А. Александровіча, С. Грахоўскага, Э. Самуйлёнка, Я. Скрыгана, М. Хведаровіча, К. Чорнага і інш. Аповесць П. Галавача «Спалох на загонах», напрыклад, разрэкламаваная як адметяая літаратурная з’ява 30-х гадоў, сваім зместам апраўдвала формы і сродкі, з дапамогай якіх праводзілася масавае «рассяляньванне» краіны.
Прымусовае ўкараненне прынцыпу сацыялістычнага рэалізму аказвала моцііы ўплыў на свядомасць народа, умацоўваючы ў ім веру ў той нібыта справядлівы і адзіна магчымы сацыялызы лад, які будаваўся ў Краіне Саветаў.
У канцы 20-х —30-я гады ў рэспубліцы пашыраецца сетка прафесійных драматычных тэатраў. Адкрываюцца дзяржаўныя рускія тэатры, рабочы тэатр, а потым тэатр імя ЦСПСБ, тэатры рабочай моладзі, юнага гледача, тэатр лялек, калгасна-саўгасныя і абласныя. У іх дзейнасці таксама ўкараняўся прынцьіп сацыялістычнага рзалізму. Таму нехаторьія з іх у 1937—1938 гг. былі расфарміраваны (БДТ-3, на чале якога стаяў вядомы артыст, рэжысёр і драматург У. I. Галубок, тэатр рабочай моладзі і інш.).
Нягледзячы на адміністраванне і ўціск, беларускае тэатральнае мастацтва вылучыла такіх талекавітых акцёраў, як У. I. Крыловіч, Б. В. Платонаў, Г. П. Глебаў, У. I. Уладамірскі, I. Ф. Ждановіч, A. К. Ільінскі, Л. I. Ржэцкая, якія мелі вялікую папулярнасць сярод гледачоў. Сваёй творчасцю яны ўнеслі істотны ўклад у беларускае сцэнічнае мастацтва.
У 1928 г. у Ленінградзе адкрылаоя кінастудыя мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь», пераведзеная ў канцы 30-х гадоў у Мінск. Кінематограф становіцца гукавым, з’яўляюцца рэспублікаяская кінахроніка і фільмы для дзяцей. Экранізуюцца літаратурныя творы, аднак пануючай з’яўлялася сучасная тэматыка, якая падавалася ў тым жа апалагетычным (ухвален-
чым) духу. Развіццё беларускага кінематографа было звязана перш за ўсё з імёнамі Ю. В. Тарыча і У. У. Коріп-Сабліна.
Важнай падзеяй у галіне музычнага мастацтва стала адкрыццё ў 1932 г. Беларускай дзяржаўнай каксерваторыі. Праз год пачаў дзейнасць Беларускі тэатр оперы і балета. У 1937—1938 гг. былі заснаваны Беларуская дзяржаўная філармонія і Ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі.
У 30-я гады былі створаны вядомыя беларускія оперы Я. К. Цікоцкага «Міхась Падгорны», A. В. Багатырова «У пушчах Палесся», А. Я. Туранкова «Кветка шчасця», першы нацыянальны балет М. Я. Крошнера «Салавей». Тады ж вызначыліся таленавітыя майстры опернага і балетнага мастацтва Л. П. Алексаядроўская, Р. У. Млодэк, М. I. Дзянісаў, I. М. Балоцін, A. В. Мікалаева.
Беларускія мастакі пісалі галоўным чынам карціны, прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям і ўстанаўленню Савецкай улады, «героіцы» грамадзянскай вайны і мірнага будаўніцтва.
У другой палавіне 30-х гадоў у Беларусі былі адкрыты Рэспубліканскі і абласныя дамы народнай творчасці, прайшлі Усебеларускія алімпіяды рабочакалгаснай мастацкай самадзейнасці і дзіцячай творчасці.
Поспехі ў культурным развіцці несумненна былі. Аднак таталітарная палітыка 30-х гадоў прывяла да грубых дэфармацый і ў галіне культуры. Культура развівалася больш ушыр, чым углыб, не столькі на нацыянальнай аснове, колькі ў супярэчнасці з ёю. Падманай якасных паказчыкаў колькаснымі, папулярызацыяй масавых відаў творчасці стваралася ілюзія «вялікіх» перамог у галіне культуры — «сацыялістычнай па зместу і нацыянальнай па форме».
Пьітанні і эаданні. 1. Пакажыце ўсю надуманасць і злачыннасць барацьбы з так ззанай «нацдэмаўшчынай». 2. Што ўяўляла сабой новая інтэлігенцьія? 3. Якія былі поспехі ў разаіцці асееты? Чым яны былі абумоўлены? 4. Як у рэспубліцы развіаалася навука? 5. У чым заключалася заганнасць прынцыпу сацыялістычнага рэалізму? і. У якім сэнсе можна і трзба весці гаворку аб дасягненнях літаратуры і мастацтва? 7. Якая была цана гэтых поспехаў?
ГЛАВА 5. ЗАХОДНЯЯ БЕЛЛРУСЬ ПАД УЛАДАЙ ПОЛЬШЧЫ. УКЛЮЧЭННЕ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў СКЛАД БССР
§14	. Стзчовішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Барацьба за нацыянальнае і сацыяльнае вызвалгнне
Палітыка Польшчы ў Захсдняй Беларусі. Па Рыжскаму мірнаму дагавору (ад 18 сакавіка 1921 г.) да Полыпчы адышла значная частка заходнебеларускіх зямель (Гродзенская губерня, усходнія раёны Віленскай і заходнія раёны Мінскай губерняў), якія атрымалі назву Заходняй Беларусі. На гэтай тэрыторыі пражывала амаль 3,4 млн чалавек, ці 12,7 % насельніцтва Польшчы. Іх большую частку (70,5 %) складалі беларусы. У адпаведнасці з дагаворам урад Полыпчы павінен быў даць беларускаму і ўкраінскаму насельніцтву «ўсе правы, якія забяспечвалі б свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў». Аднак гэтыя абавязацельствы не выконваліся.
Заходняя Беларусь з’яўлялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Польшчы, рынкам збыту і крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. 3 прамысловасці, дзякуючы жывёлагадоўчай накіраванасці сельскай гаспадаркі, развівалася вытворчасць масла і сыру, пашыралася колькасць мясабойняў. Аднак гарбарная, металаапрацоўчая, тэкстыльная і іншыя галіны, якія калісьці адыгрьівалі значную ролю ў народнай гаспадарцы, прыйшлі ў заняпад. У параўнанні з БССР Заходняя Беларусь вырабляла прамыеловай прадукцыі ў 9 разоў менш, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль роўныя. Рабочыя працавалі па 12—14 гадзін у суткі. Іх заработяая плата была ніжэйшая, чым на ўласнапольскіх землях.
У сельскай гаспадарцы бьіла занята пераважная болыпасць населвніцтва — 85 %. Памешчыкі, якіх бьіло менш як 1 % ад усёй колькасці жыхароў, валодалі амаль паловай усёй зямлі. Больш таго, польскі ўрад пачаў засяляць беларускія землі так званымі асаднікамі — былымі афіцэрамі і унтэрафіцэрамі, якім адводзіліся вялікія зямельныя надзслы і даваліся грашовыя сродкі. Іх уласнасць яшчэ больш умацоўвалася за кошт зямель тых, хто не змог паставіць сваю гаспадарку пасля камасацыі (землеўпарадкавання), калі пад выглядам барацьбы з цераспалосіцай сялян