Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
Узмацняўся кантроль за культурна-бытавым абслугоўваннем насельніцтва, а таксама аховай грамадскага
парадку. Па ўказанню з Цэнтра прафсаюзныя органы сталі прымаць суровыя меры па паляпшэнню работы гандлёвых прадпрыемстваў і ўстаноў сацыяльнага страхавання, а брыгады садзейнічання міліцыі — у барацьбе з правапарушальнікамі. Пры гзтым асаблівая ўвага звярталася на пашырэнне дзейнасці гэтых арганізацый у раёнах Заходняй Беларусі.
Становішча ў Заходяяй Беларусі ўскладнялася яшчэ дзейнасцю на гэтай тэрыторыі падпольных арганізацый і груп Лонданскага эмігранцкага ўрада Польшчы. He прызнаючы законнасці ўключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР і разглядаючы яе як зону «савецкай акупацыі», яны выступалі супраць новай улады. НКУС узмацняў барацьбу з імі.
Партыйныя органы забяспечылі «арганізаванае» правядзенне выбараў у Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных, што адбыліся ва ўсходніх абласцях рэспублікі ў 1938 і 1939 гг., у заходніх — у 1940 г. Далейшым развіццём «сацыялістычнай дэмакратыі» называлася ўвядзеяне пры падрыхтоўцы выбараў інстытута давераных асоб і вылучэнне многіх рабочых у склад агіткалектываў і выбарчых камісій. Як і намячалася, у выбарах, што па-ранейшаму праходзілі на безальтэрнатыўнай аснове і на якіх галасавалі за адзіных кандыдатаў, вылучаных партыйна-савецкімі органамі, была зафіксавана 100 %-ная яўка выбаршчыкаў.
Працоўныя Беларусі, якая аказалася пагранічнай з фашысцкай Германіяй, былі мабілізаваны на актыўны ўдзел ва ўмацаванні абараназдольнасці краіны. 3 гэтай мэтай «ажыўлялася» дзейнасць беларускай секцьіі Міжнароднай арганізацыі дапамогі рэвалюдыянерам, якая магла даць немалыя грошы ў фонд абароны. Сапраўды, толькі за перыяд са снежня 1938 г. па красавік 1940 г. ад яе паступіла болып як 1,6 млн руб., што раўнялася пятай частцы ўсіх узносаў за 16 гадоў. Працоўныя калектывы былі ўцягнуты ў спаборніцтва за падрыхтоўку значкістаў ГПА (Гатоў да працы і абароны), ГСА (Гатоў да санітарнай абароны), ПВХА (Проціпаветраная і проціхімічная абарона), выдатных лыжнікаў, стралкоў, лётчыкаў, спецыялістаў проціпаветранай і проціхімічнай абароны, санітарнай справы і інш. Арганізоўваліся ваенізаваныя паходы, ваен-
на-тактычныя гульні і эстафеты, масавыя вучэнні ПВХА. Справаздачы ўсялякіх арганізацый застракацелі лічбамі аб колькасці праведзеных мерапрыемстваў і падрыхтаваных такім чынам будучых чырвонаармейцаў. Але карысці ад гэтай кампаніі было вельмі мала, бо ў ёй пераважала параднасць, разлічаная на знешні эфект.
Увогуле, сацыяльна-эканамічны патзнцьіял, які быў назапашаны ў рэспубліцы, меў істотнае значзнне напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
Становішча на мяжы з Германіяй. У перадваенныя гады Савецкі ўрад умацоўваў граніцы СССР, асабліва яго заходнія рубяжы, у тым ліку ў Беларусі, ажыццяўляў пераўзбраенне і арганізацыйную перабудову ўсіх відаў узброеных сіл, узмацняў барацьбу са шпіёнамі і дыверсантамі, што пранікалі на тзрыторыю краіны. Толькі на ўчастку 17-га Брэсцкага пагранатрада (180 км) у 1940 г. было затрымана 1242 лазутчыкі.
Аднак новая граніца (пасля пашырэння тэрыторыі СССР) заставалася неўмацаванай: будаўніцтва ўмацаванняў толькі разгортвалася. Асабовы састаў Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) налічваў 37—71 % штатаў ваеннага часу. Забяспечанасць тылавых часцей транспартам складала 40—45 %. 3 шасці механізаваных карпусоў толькі адзін меў амаль поўную матэрыяльную частку. Асновай танкавага парку і авіяцыі былі машыны ўстарэлых марак. Хаця і новай тэхнікі было нямала, аднак значная яе частка не была ўкамплектавана і асвоена. Ваенна-паветраныя сілы (ВПС) размяшчаліся скучана, блізка ля граніцы і не мелі цэнтралізаванага кіравання. He было і сучасных сродкаў сувязі.
Разам з тым узброеньія сілы, у тым ліку і тая іх частка, якая дыслацыравалася ў БССР, былі вельмі аслаблены масавымі рэпрэсіямі. Яны пазбавілі Чырвоную Армію каля 45 тыс. вопытных камандзіраў. У выніку рэпрэсій на пачатак вайны амаль 75 % камандзіраў палкоў і дывізій займалі свае пасады менш года. Агульны лік афіцэраў з вышэйшай адукацыяй паменшыўся ў два разы. Гэта адмоўна адбілася на стане асабовага саставу часцей і падраздзяленняў.
Суадносіньі ваеяных сіл СССР і Гермакіі складваліся не на карысць СССР.
Да лета 1941 г. гітлераўская Германія захапіла многія краіны Заходняй Еўропы і паставіла іх эканамічныя і ваенныя рэсурсы ка службу сваім агрэсіўным мэтам. Пад прыкрыццём дагавораў 1939 г. з СССР яна стала на шлях непасрэднай падрыхтоўкі вайны супраць яго. У ядпаведнасці з планам «Барбароса» ставілася задача разграміць Савецкі Саюз у адной маланкавай кампаніі. Пры гзтым гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне сілам, якія супрацьстаялі Чырвонай Арміі ў Беларусі. Яны павінны былі дзейнічаць у галоўным стратэгічным кірунку — маскоўскім і знішчыць войскі ЗахАВА ўжо ў першых баях.
У паласе ЗахАВА, тзрыторыя якой прыпадала на Беларусь, немцы сканцэнтравалі 51,5 дывізій, якія налічвалі 1,6 млн чалавек, звыш 14,5 тыс. гармат і мінамётаў, 2 тыс. танкаў і 1,6 тыс. самалётаў. Гэта былі добра падрыхтаваныя і поўнасцю ўкамплектаваныя сілы, меўшыя вопыт сучаснай вайны і аснашчаныя навейшай тэхнікай.
Часці ЗахАВА (камандуючы генерал арміі Д. Р. Паўлаў, начальнік штаба генерал-маёр У. Я. Клімоўскіх, член ваеннага савета карпусны камісар А. Я. Фаміных) і 11-й арміі ПрыбАВА складаліся з 48,5 дывізій агульнай колькасцю 715 тыс. чалавек. У войсках было звыш 10,8 тыс. гармат і мінамётаў, 2,4 тыс. танкаў і 1,9 тыс. самалётаў.
Да пачатку вайны праціўнік меў колькасную і якасную перавагу ў жывой сіле, яе рухомасці і на асобных напрамках — у артылэрыі, а таксама ў разведвальнай інфармацыі. У паласе ЗахАВА, па ўдакладзеных даных, яна была наступнай: у людзях раўнялася 2,4:1, a ў баявой тэхніцы ў сумарным выражэнні — 1,2:1.
Болып таго, ігнаравалася і верагоднасць нападу фашысцкай Германіі на СССР. У данясенмях савецкіх разведчыкаў, што паступілі ў Маскву, называліся тэрміны ўварвання, аднак Сталін не прымаў іх пад увагу і часцей за ўсё разглядаў як правакацыйныя. Ён верыў свайму партнёру па дагавору аб дружбе і граніцы. A між тым інфармацыя савецкіх разведчыкаў аб групоўках фаіпысцкіх войск, іх колькасці і баявым саста-
ве, аб рашэнні Гітлера напасці на СССР і тэрмінах нападу была дакладнай. У выніку савецкія войскі не былі прызедзены ў баявую гатоўнасць, а жорсткае патрабаванне Сталіна не паддавацца на правакацыі дэзарыентавала армію і народ.
Напад фашысцкай Германіі на СССР прыпаў на час, калі яго становішча было найбольш слабым і з пункту гледжанпя знешнепалітычнага. На гітлераўцаў працавала большасць краін Заходняй Еўропы. Англія аказалася блакіраванай на сваім востраве. ЗША прытрымліваліся пазіцыі чакання. Разам з тым уетупленне СССР у вайну магло значна ўзмацніць антыфашысцкую барацьбу прагрэсіўных сіл, што процістаялі фашысцкаму блоку.
Пытанні і заданні. 1. Ахарактарызуйце «казарменны» сацыялізм, які быў пабудаваны ў БССР на канец 30-х гздоў. 2. Назавіце вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі на гэты час. 3. Ці можяа гаварыць пра сацыяльна-палітычны ўздым у Беларусі напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны? 4. Якія былі суадносіны ваенных сіл Германіі і СССР у паласе Заходняй асобай ваеннай акругі? 5. У чым войскі ЗахАВА ўступалі сілам гітлераўскай Гермзніі, якія супрацьстаялі ім?
§ <7. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
Баі на тэрыторыі Белгрусі
Абарона савецкіх войск у пагранічяых раёнах БССР. На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. гітлераўскія войскі ўварваліся ў межы Савецкага Саюза. Дзякуючы падрабязнай інфармацыі, сабранай на тэрыторыі рэспублікі з дапамогай разгалінаванай агентурпай сеткі, вораг наносіў дакладныя ўдары па аэрадромах, скапленнях ваеннай тэхнікі, чьігуначных вузлах. Часці Чырвонай Арміі неслі велізарныя страты. Парушаліся іх сувязі паміж сабой, гінулі людзі, знішчаліся матэрыяльныя каштоўнасці.
Удар групы армій «Цэнтр» прынялі ка сябе арміі ЗахАВА, пераўтворанага ў Заходні фронт: 3-я армія (генерал-лейтэнант В. I. Кузняцоў) і 10-я (генерал-маёр К. Д. Голубеў), што абараняліся ў раёне Беластока і Гродна, а таксама 4-я (генерал-маёр A. А. Карабкоў) — у раёне Брэста. Нягледзячы на неверагодна цяжкае становішча, знаходзячыся іншы раз у акружзнні пра-
ціўніка, савецкія воіны аказвалі рашучае супраціўленне, праяўлялі стойкасць і мужнасць.
Насмерць стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. На працягу 10 гадзін зялі няспынны бой воіны 4-й заставы, размешчанай на паўночны захад ад Брзста. Фашысты двойчы прапаноўвалі ім скласці зброю, але яны змагалігя да апошняга. За тыдзень баёў каля батальёна гітлераўцаў знішчылі байцы пагранічнай заставы лейтэнанта A. М. Кіжаватава, што знаходзілася ў заходняй частцы Брэсцкай крэпасці. A. М. Кіжаватаў загінуў як герой. Сем атак, адну за другой, адбіла 3-я застава Аўгустоўскага паграяатрада на чале з лейтэнантам В. М. Усавым. Лейтэнанта пяць разоў ранілі, але ён працягваў кіраваць боем. Яго пасмяротна ўдастоілі звання Героя Савецкага Саюза.
Адважна змагаліся лётчыкі ў небе Беларусі. У першы дзень вайны яны зрабілі 1890 баявых вылетаў і знішчылі больш як 100 варожых самалётаў. Камандзір звяна 124-га знішчальнага палка 9-й авіяцыйнай дывізіі лейтэнант Д. В. Кокараў таранам збіў варожы самалёт-разведчык. Герою ўдалося шчасліва прызямліцца. Гэта быў адзін з першых паветраных таранаў. Другі таран зрабіў штурман эскадрыллі 33-га знішчальнага палка лейтэнант С. М. Гудзімаў, яшчэ адзін — камандзір звяна 123-га знішчальяага палка лейтэнант П. С. Рабцаў. Вядомы таксама подзвіг намесніка камандзіра эскадрыллі 127-га знішчальнага палка старшага палітрука A. С. Данілава, які ўступіў у адзінаборства з дзевяццю месершмітамі, збіў два з іх і тараніў трэцяга. 3 цяжкасцю пасадзіўшы свой пашкоджаны самалёт у полі, Данілаў страціў прытомнасць. Яго падабралі жыхары вёскі Чарлены Лідскага раёна і даставілі ў шпіталь. Пасля папраўкі ён вярнуўся на фронт.
Гераічна трымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці. Створаны 24 чэрвеня штаб абароны крэпасці ўзначаліў капітан I. М. Зубачоў і палкавы камісар Я. М. Фамін. Фактычна ім давялося абараняць цэнтральную частку крэпасці. Абаронай Усходняга форта кіраваў маёр П. М. Гаўрылаў. Ціраспальскую вежу ўтрымлівала група байцоў пад камандаваннем лейтэнанта А. Ф. Наганава. Савецкія воіны пастаянна контратакавалі ворага. Толькі нямногім удалося вырвацца з крэпасці