Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
1936 г. У падтрымку польскага пралетарыяту забаставалі рабочыя Гродна і Брэста. У Брэсце быў створаньі камітэт дапамогі, які збіраў сродкі для сем’яў ахвяр расстрэлу.
У рэчышча гэтай барацьбы ўліваўся і сялянскі рух, яркім прыкладам якога стала выступленне ў 1935 г. нарачанскіх рыбакоў. Дырэкцыя дзяржаўных лясоў, ва ўпраўленне якога было перададзена возера Нарач, забараніла свабодную лоўлю рыбы. Трьі тысячы сялян прыазёрных вёсак, абураныя забаронай, захапілі рыбныя ўчасткі. Ім аказалі дапамогу рыбакі, якія працавалі ў дырэкцыі па найму. Барацьба працягвалася аж да верасня 1939 г.
Барацьба апошніх перадваенных гадоў не прынесла станоўчых вьінікаў. Прычынай гэтага было, з аднаго боку, негатыўны ўплыў на камуністаў культу асобы Сталіна, калі ім забаранялася ўстанаўліваць якія-небудзь кантакты з сацыял-дэмакратамі Польшчы, абвінавачаных (як і ў іншых краінах) у хаўрусніцтве фашыстам, з другога, нежаданне ў выніку гэтага кіраўніцтва Польскай сацыялістычнай партыі і іншых дэмакратычных сіл ісці на сумесныя дзеянні з камуністамі.
Пытгнні і заданні. 1. Якая была эканамічная і нацыянальная палітыка польскага ўрада ў Заходняй Беларусі? 2. Пакажыце ўздым нацыянальнавызваленчага руху ў 20-х гадах. 3. Якія беларускія дэмакратычныя арганізацыі дзейнічалі ў Польшчы? Дайце разгорнуты адказ. 4. Вызначце месца і рслю КПЗБ у барацьбе лрацсўных Заходняй Беларусі. S. Ахарактарызуйце нацыянальна-зызваленчы рух у першай палавіне 30-х гадоў. 6. Як змяніўся характар барацьбы ў сярэдзіне 30-х гадоў?
§ 15. Уз'ядаанне беларускага народ-з ў складзг БССР. Беларускае замежжа
Салідарнасць працоўных БССР і СССР з нацыянальна-вызваленчым рухам у Заходняй Беларусі. Працоўныя Савецкай Беларусі, якія ў большасці сваёй верылі, што будуюць новы справядлівы грамадскі лад, са спачуваннем адносіліся да сваіх суайчыннікаў у Заходняй Беларусі і выказвалі салідарнасць у іх барацьбе за нацыянальнае і сацыяльнае вызваленне і аб’яднанне ў адзін народ. Імкненне беларускага народа
да ўз’яднання выкарыстоўвалася сталінскім кіраўніцтвам з мэтай пашырэння сваёй улады на Заходнюю Беларусь. Па ўсёй БССР праводзіліся палітычныя акцыі ў падтрьшку заходяебеларускага насельніцтва. У Мінску пастаянна дзейнічала бюро дапамогі камуністам і ўсім змагарам Заходняй Беларусі.
Істотную падтрымку змагарам аказвалі і за межамі БССР. У абарону правоў заходніх беларусаў выступалі працоўныя Масквы, Ленінграда, Кіева і іншых гарадоў. У процілегласць органам НКУС яны гатовы былі даць гасціняы прытулак усім тым, каго праследавалі польскія ўлады, дапамагалі палітэмігрантам уключыцца ў мясцовае жыццё, атрымаць адукацыю, увайсці ў працоўны калектыў і г. д.
Салідарнасць насельніцтва БССР з беларусамі Польшчы асабліва праявілася ў першай палавіне 30-х гадоў, калі па ініцыятыве балыпавікоў многія прадпрыемствы і ўстановы рэспублікі выступалі з патрабаваннямі да польскіх улад спыніць тэрор у Заходняй Беларусі, хаця ў Савецкай Беларусі ён быў не меншы з боку бальшавіцкіх улад. 3 заклікам далучыцца да голасу пратэсту яны звярталіся да пралетарыяту Англіі, Германіі, Францыі. У дапамогу насельніцтва Заходняй Беларусі збіраліся грашовыя сродкі. Шырокі водгук у рабочых БССР атрымала ў 1933 г. 13-тыднёвая забастоўка тэкстыльшчыігаў Беластока.
Інакш ставілася да гэтага сталінскае кіраўніцтва ВКП(б) і СССР.
Роспуск КПЗБ. На працягу 15 гадоў у авангардзв рэвалюцыйна-Ейзваленчага руху працоўных Заходняй Беларусі ішла КПЗБ. Да 1933 г. яна налічвала 4 тыс. членаў. Апрача гэтага, каля 3 тыс. камуністаў знаходзіліся ў турмах. У Беластоку і Вільні, Гродне і Брэсце партыя выдавала газету «Чырвоны сцяг» і часопіс «Балыпавік», а таксама сатырычныя — «Маланка» і «Асва». На працягу ўсёй сваёй дзейнасці яна працавала ў звязцы з КПП. Польскія камуністы аказвалі ёй дапамогу вопытнымі кадрамі і літаратурай, падтрымлівалі вызваленчы рух заходнебеларускіх працоўных, іх імкненне да ўз’яднання з працоўнымі Савецкай Беларусі. Са свайго боку КПЗБ з’яўлялася ініцыятарам кампаніі салідарнасці ў Заходняй Беларусі з барацьбой польскіх рабочых і сяляк. Яна
рашуча выступала супраць антысавецкай знешняй палітыкі польскіх кіруючых колаў, у абарпну СССР.
На чале кіраўніцтва КПЗБ стаялі такія выпрабаваныя змагары, як I. К. Лагіновіч, A. А. Альшэўскі, A. С. Славінскі і інш. У яе радах атрымалі выхаванне кіраўнікі рэвалюцыйнай моладзі (КсМЗБ) В. 3. Харужая, М. М. Дворнікаў, С. В. Прытыцкі, В. 3. Царук, В. 3. Корж і інш. Сярод іх выраслі вядомыя беларускія пісьменнікі М. Танк (Я. I. Скурко), П. С. Пестрак, В. П. Таўлай, М. Васілёк.
У перыяд найвышэйшай ідэалагічнай і арганізацыйнай сталасці і плённай працы ў масах на КПЗБ разам з КПП і КПЗУ (Камуністьічная партыя Заходняй Украіны) абрушыўся смяротны ўдар. У сярэдзіне 30-х гадоў, калі набіраў абароты махавік сталінскіх рэпрэсій, шмат партьійных актывістаў было несправядліва абвінавачана ў здрадніцтве і падвергнута суровым пакаранням. У 1936—1937 гг. былі арыштаваны выкліканыя ў СССР кіруючыя работнікі КПЗБ I. К. Лагіновіч, М. С. Майскі, М. П. Маслоўскі, A. С. Славінскі, В. 3. Харужая, шэраг іншых камуністаў. Большасць з іх загінула ў турмах або лагерах НКУС.
Супраць камуністаў Польшчы, Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі было сфабрыкавана абвінавачванне ў тым, што іх кіраўніцтва з’яўляецца агентамі польскай палітычнай паліцыі — дэфензівы. Рашэннем Прэзідыума ІККІ ў 1938 г. былі распушчаны КПП, КПЗБ і КПЗУ. Адбыўся беспрэцэдэнтны ў гісторыі міжнароднага камуністычнага і рабочага руху выпадак, калі партыйныя арганізацыі цэлай краіны, якія мелі немалыя заслугі ў развіцці камуністычнага і рэвалюцыйнага руху, аб’яўляліся саюзнікамі іглперыялістычнага лагера.
Гэта быў каварны ўдар па нацыянальна-вызваленчаму руху ў Заходняй Беларусі, у выніку чаго ён аслаб і не мог павесці за сабой працоўных у барацьбе за ўз’яднанне з БССР. Беспадстаўнасць гэтага акта была прызнана ўжо ў 1939 г., калі Сакратарыят ІККІ прыняў рашэнне аб узнаўленні КПП і ў яе складзе КПЗБ і КПЗУ. Аднак пастанова засталася нявыкананай.
Падзел Польшчы. У верасні 1939 г. знешнепалітычнае становішча Полыпчы рэзка змянілася. Гібельнай для яе стала адмова Лондана і Парыжа ад прак-
тычнай рэалізацыі дагавора 1938 г. аб узаемадапамозе з Варшавай у выпадку агрэсіі з захаду. Але канчаткова лёс Польшчы вырашыла заключэнне Сталіным — Молатавым 23 жніўня 1939 г. пакта аб ненападзе з Гітлерам. Гэта фактычна пакідала Польшчу сам-насам у барацьбе з германскім рэйхам.
Пакт з Германіяй быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы і шзрага іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Устанаўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нарэў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Баларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР. Пратаколы, як і заключаны праз месяц (28 верасня) дагавор аб дружбе і граніцы, з’яўляліся грубым парушэннем правоў польскага народа на самавьізначэнне, новым падзелам Польшчы, хоць аб’ектыўна аднаўлялі нацыянальныя правы беларускага і ўкраінскага народаў, парушаныя ўмовамі Рыжскага трактата 1921 г.
Пакт ад 23 жніўня 1939 г. развязаў рукі Германіі на Усходзе. 1 верасня 1939 г. гітлераўская Германія напала на Полыпчу, распачаўшы тым самым другую сусветную вайну. Маючы велізарную ваенную перавагу ў жывой сіле і тэхніцы, фашысцкія войскі хутка рухаліся ў напрамку да граніцы СССР. Германіяй бьіла акупіравана амаль уся тэрыторыя Польшчы, яе войскі падступілі да межаў Заходняй Беларусі і нават занялі некаторыя яе населеныя пункты (Брэст).
Уступленне савецкіх войск у Заходнюю Беларусь. Раніцай 17 верасня пасля таго, як урад Польшчы эмігрыраваў у Румынію, і ў адпаведнасці з раней дасягнутай дагаворанасцю з Германіяй аб дэмаркацыйнай лініі Савецкі ўрад аддаў распараджэнне Чьірвонай Арміі перайсці савецка-польскую мяжу і «вызваліць» Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь. Гэта рашэнне, нягледзячы на захопніцкія мэты правячых колаў як Масквы, так і Берліна, з адабрэннем было сустрэта савецкімі людзьмі.
Працоўныя гарадоў і вёсак Заходняй Беларусі радасна і з надзеяй сустракалі Чырвоную Армію. У шэрагу месц яшчэ да прыходу савецкіх войск імі раззбройваліся паліцыя і асаднікі. У гарадах узніклі часовыя ўпраўленні, у склад якіх увайшлі і прад-
4 Гісторыя Беларусі, 9 кл.
97
стаўнікі Чырвонай Арміі. Яньі бралі ў свае рукі кіраўніцтва ўсім палітычным, гаспадарчым і культурным жыодём у занятых раёнах, разгортвалі шырокую кампанію ў падтрымку Савецкай улады. У вёсках з’явіліся сялянскія камітэты, якія прыступілі да размеркавання памешчыцкіх зямель і інвентару сярод сельскага насельніцтва.
Для ўстанаўлення і падтрымання рэвалюцыйнага парадку ў гарадах і мястэчках арганізоўвалася рабочая гвардыя, якая стала апорай нсвай улады. Падобныя органы ствараліся ў сельскай мясцовасці — «сялянская» міліцыя.
Да 25 верасня саведкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Па дамоўленасці з Германіяй яны спьініліся ў лініі Гродна — Ялаўка — Няміраў — Брэст і далей на поўдзень. Гэта мяжа і была замацавана Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж СССР і Гермаяіяй.
Палітьгчныя і сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні. Пасля заняцця Чырвснай Арміяй Заходняй Беларусі тут пачалося насаджэнне савецкага ладу. На шматлікіх мітынгах і сходах насельніцтва праводзіліся рашэнні аб устанаўленні Савецкай улады і ўз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР. 22 кастрычніка 1939 г. прайшлі выбары ў Народны сход, які павінен быў у заканадаўчым парадку вырашыць пытанке аб уладзе. Выбары ажыццяўляліся на аснове той практыкі, якая склалася ў СССР ва ўмовах панавання таталітарнага рзжыму. У выніку ва ўстаноўчы орган Заходняй Беларусі ўвайшлі загадзя намечаныя прадстаўнікі працоўных слаёў насельніцтва ўсіх нацыянальнасцей.
Народны сход Заходняй Беларусі адбыўся 28—30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. Па дакладу С. В. Прытыцкага была прынята дэкларацыя аб устанаўленні ў Заходняй Беларусі Савецкай улады. Сход вьінес таксама рэзалюцыю аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР, аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель, аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. Дэлегаты звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз’яднанні яе з БССР.