Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
12-га Туркестанскага стралковага палка падпалкоўнік В. Б. Каменшчыкаў.
Пры дапамозе ВРК балыпавікі распускалі Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і такім чынам забяспечвалі ўсталяванне сваёй улады. Такі характар насіла змена ўлады ў Віцебску і Гомелі. 3 некаторымі асаблівасцямі так адбылося і ў Магілёве.
Магілёў быў трзцім, пасля Петраграда і Масквы, цэнтрам, які вырашыў вынік бальшавіцкага перавароту. Тут знаходзілася Стаўка глаўкаверха, якая пасля звяржэння Часовага ўрада ўзначаліла барацьбу з бальшавікамі. Вакол яе групаваліся царскія генералы і афіцэры, замежныя ваенныя місіі, цэнтральныя органы буржуазна-ліберальных і дэмакратычных партый. Яна прымала экстранныя меры, каб не дапусціць перамогі бальшавіцкага паўстання, — адзывалі з фронту вайсковыя фарміраванні і накіроўвалі іх у Петраград і Маскву.
Эсэра-меншавіцкае кіраўніцтва Магілёўскага CaseTa патрабавала ад бальшавікоў стварэння аднароднага сацыялістычнага ўрада, што прывяло б да супрацоўніцтва ўсіх дэмакратьічных сіл як гарантыі супраць узнікнення грамадзянскай вайны. Бальшавікі ігнаравалі гэта патрабаванне. Савецкі ўрад аб’явіў генерала М. М. Духоніна звергнутым з пасады вьіконваючага абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў назначаны прапаршчык М. В. Крыленка.
Хутка і бяскроўна адбыўся бальшавіцкі пераварот у арміях Заходняга фронту. Але многія салдаты, якія падтрымлівалі балыпавікоў, ускладалі надзеі, што бальшавікі створаць аднародны сацыялістычны ўрад і забяспечаць скліканне Устаноўчага сходу.
Выбары ва Устаноўчы сход праходзілі 12—19 лістапада 1917 г. На Заходнім фронце за бальшавікоў галасавала 66,7 % выбаршчыкаў. Аднак па трох беларускіх акругах яны не набралі абсалютнай большасці галасоў — атрымалі толькі 46 % галасоў (эсэры сабралі 43 %). Вынікі выбараў паказвалі, што за бальшавікамі ішла большасць салдат, а не насельніцтва
Беларусі. Гэта пацвярджала ваенны характар паходжання ўлады бальшавікоў.
Усталяванне балыпавіцкай улады. Пасля Кастрычніцкага перавароту бальшавікі пачалі фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. Забяспечыўшы сабе пераважнае прадстаўніцтва ў Саветах, яны ў лістападзе 1917 г. склікалі з’езды, што адбыліся ў Мінску. Гэта з’езд Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці, III з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і II з’езд армій Заходняга фронту. Пад націскам бальшавікоў з’езды прынялі рэзалюцыі, у якіх віталі ўстанаўленне ўлады Саветаў і выказвалі ёй поўную падтрымку. Больш таго, абласны з’езд Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў вырашыў правесці перавыбары мясцовых Саветаў з мэтай іх ачышчэння ад «варожых элементаў»; з’езд Саветаў сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў прыняў рэзалюцыю, у якой адмоўна ставіўся да склікання Усебеларускаі’а з’езда, і выказаўся за аб’яднанне выканкамаў з’ездаў Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў і Саветаў сялянскіх дэпутатаў; з’езд армій Заходняга фронту выступіў з прапановай стварэння адзінай сістэмы Саветаў як органаў дзяржаўнай улады. Саветы пачалі «зверху» да «нізу» пераўтварацца бальшавікамі ў органы сваёй дыктатуры, ці, як выказваліся кіраўнікі РСДРП(б), — органы дыктатуры пралетарыяту.
26 лістапада 1917 г. створаныя трыма з’ездамі ў Мінску выканкамы аб’ядналіся ў выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту — Аблвыканкамзах. Яго старшынёй стаў бальшавік М. В. Рагозінскі. Тады ж быў створаны і выканаўчы орган — Савет Народных Камісараў (СНК) пад старшынствам К. I. Ландэра. Улада Аблвыканкамзаха, па задуме яго стваральнікаў, павінна была распаўсюджвацца на Мінскую, Магілёўскую, Віленскую і Віцебскую губерні. Аднак на справе яму падпарадкоўваліся толькі органы Заходняга фронту і некаторыя Саветы Мінскай і Віленскай губерняў. Іншыя Саветы, у прыватнасці Саветы Віцебскай і Магілёўскай губерняў, яму не падпарадкоўваліся, бо не ўдзельнічалі ў яго стварэнні.
У лютым 1918 г. бальшавікі амаль завяршылі арганізацыю Савецкай улады ў губернях, паветах і
валасцях. У ходзе праведзеных ВРК перавыбараў і выбараў Саветаў іх узначалілі пераважна бальшавікі і левыя эсэры, якія ў той час падтрымлівалі бальшавікоў. Адначасова былі ліквідаваны існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага самакіравання — гарадскія думы і ўправы, земскія ўстановы і інш. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы. Пры ігнараванні ўсякай легітымнасці яны сталі адзінымі поўнаўладнымі органамі, іпто праводзілі палітыку толькі адной партыі — бальшавіцкай.
Сацыяльна-эканамічная палітыка бальшавікоў. 3 прыходам да ўлады бальшавікі прынялі меры па авалоданню каманднымі вышынямі ў народнай гаспадарцьі і пабудове новай эканомікі, якая грунтавалася б на грамадскай уласнасці на сродкі вытворчасці. Сваю дзейнасць у гэтай галіне яны пачалі з устанаўлення так званага рабочага кантролю за дзейнасцю ўсіх прамысловых, гандлёвых, банкаўскіх і іншых прадпрыемстваў з наёмнымі рабочымі. Але пры яго ўвядзенні ў Беларусі яны сутыкнуліся з непрадбачанымі цяжкасцямі, звязанымі з наяўнасцю тут вялікай колькасці дробных і сярэдніх прадпрыемстваў. Іх уладальнікі супраціўляліся ўвядзенню кантролю, бо гэта вяло да зніжэння матэрыяльнай зацікаўленасці і яшчэ большага спаду вытворчасці. Ужываючы надзвычайныя меры (штрафы, непамерныя падаткі, арышты), бальшавікі ўвялі сістэму кантролю ад камітэтаў ці ўпаўнаважаных па прадпрыемствах да саветаў кантролю пры Саветах рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
Устанаўленне рабочага кантролю на прадпрыемствах разглядалася бальшавікамі як важны крок да іх нацыяналізацыі. Да пачатку наступлення немцаў на Беларусі паспелі нацыяналізаваць толькі 11 прадпрыемстваў: фабрыку «Везувій» у Нова-Беліцы, суконную фабрыку ў маёнтку Якаўлевічы ў Магілёўскай губерні, шчацінную фабрыку і два лесапільныя заводы ў Віцебскай губерні.
На аснове Дзкрэта аб зямлі пачала праводзіцца зямельная рэформа. Паколькі дэкрэт абвяшчаў канфіскацыю памешчыцкай уласнасці і адмяніў усякую прыватную ўласнасць на зямлю, сяляне і нават салдаты сталі рабаваць памешчыцкія маёнткі, высякаць лес і г. д. Гэта заставіла ВРК Заходняга фронту прыняць
адпаведныя меры. Зямельныя камітэты былі перавыбраны і ўзялі пад улік землі і маёмасць.
У выніку ажыццяўлення Дэкрэта аб зямлі сяляне неакупіраваных губерняў Беларусі павялічылі свае надзелы на 33 %. Скарацілася ўдзельная вага бяднейшага сялянства, і ў вёсцы сталі пераважаць сераднякі. Аднак значная колькасць былых маёнткаў была пераўтворана ў саўгасы, камуны, арцелі, дзе панаваў прынцып ураўнілаўкі, які выклікаў незадавальненне сялян і прыводзіў да распаду гэтых штучных утварэнняў. Каб забяспечыць неабходнае паступленне сельскагаспадарчай прадукцыі, бальшавікі сталі на шлях прымусовых рэквізіцый у вёсцы, што паглыбляла крызіс сельскай гаспадаркі.
У адносінах да рабочага класа Савецкая ўлада распачала некаторыя крокі ў напрамку паляпшэння яго матэрыяльнага становішча. Уводзіліся 8-гадзінны рабочы дзень, страхаванне рабочых, гарантавакая заработная плата. Пачалася барацьба з беспрацоўем, для чаго адкрьіваліся біржы працы, арганізоўвалася грамадскае харчаванне і інш. Рабочыя сем’і з падвалаў і баракаў перасяляліся ў дамы буржуазіі, наладжвалася бясплатнае медыцынскае абслугоўванне.
Каб падпарадкаваць школу, бальшавікі ажыццяўлялі выбарнасць дырэктароў і настаўнікаў, арганізоўвалі іх кароткачасовую падрыхтоўку. У лік першачарговых яны вылучылі задачу ліквідацыі непісьменнасці дарослага насельніцтва. Формамі далучэння яго да палітычнага і культурнага жыцця былі азначаны народныя універсітэты, а таксама розныя курсы і клубы.
Адначасова бальшавіцкая ўлада разгарнула жорсткую барацьбу супраць царквы. У яе забіраліся зямельныя ўгоддзі, грашовыя капіталы і фонды, каштоўная маёмасць. Гэта ўсё рабілася, нягледзячы на тое, што яно магло закранаць інтарэсы самога культу. Адабранае ператваралася ў дзяржаўную ўласнасць.
3 мэтай захавання спакою насельніцтва і ўлічваючы магчымы рост незадаволенасці новай уладай, бальшавікі зрабілі захады па арганізацыі міліцыі. Яна была створана 30 лістапада 1917 г. і павяла барацьбу з пагромамі, марадзёрствам, спекуляцыяй, вытворчасцю спіртных напіткаў і гандлю імі.
Праводзячы сацыяльна-эканамічную палітыку, бальшавікі наогул займаліся не столькі стваральнай працай, колькі пераразмеркаваннем ужо існаваўшых каштоўнасцей і разбурэннем таго, што, на іх думку, было непатрэбным і шкодным. Нягледзячы на некаторыя станоўчыя вынікі, іх палітыка несла шмат адмоўнага. Так, у галіне эканомікі яна не спрыяла стварэнню трывалых стымулаў да працы, у галіне культуры вяла да ўкаранення ідэй, у адпаведнасці з якімі агульначалавечыя каштоўнасці падмяняліся класавымі, ігнараваліся нацыянальныя інтарэсы і г. д. Тым не менш у Беларусі ўжо рашуча ўзнімаліся нацыянальныя сілы, не лічыцца з якімі было нельга.
Пытанні I заданні. 1. Ахарактарызуйце палітычную сітуацыю ў Беларусі летам 1917 г. 2. Чым тлумачыцца курс бальшавікоў-ленінцаў на заваяванне ўлады? 3. У чым заключалася падрыхтоўка бальшавікамі дзяржаўнага перавароту? 4. Як адбываўся Кастрычніцкі пераварот у Беларусі? 5. Што ўяўляла сабой сістэма бальшавіцкай улады? 6. Дайце характарыстыку сацыяльна-эканамічнай палітыкі бальшавікоў.
§ 2. Беларускі нацыянальна-вызаалекчы рух. Абвяшчэнне БНР
Пашырэнне беларускага нацыянальнага руху. Лютаўская рэвалюцыя ў Расіі прынесла палітычныя свабоды, якія ўсталяваліся і на Беларусі. Разгарнулася дзейнасць Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК), што быў створаны 25 сакавіка 1917 г. Беларускім нацыянальным з’ездам і ўключаў у свой склад прадстаўнікоў як правых сіл — Беларускай партыі народных сацыялістаў (БПНС), так і левых — Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). У новых умовах пашырыўся працэс узнікнення новых беларускіх нацыянальна-палітычных арганізацый, геаграфія якіх была даволі шырокай, бо шмат беларусаў у выніку першай сусветнай вайны апынулася па-за межамі роднага краю.
Вядучую ролю ў беларускім нацыянальным руху іграла БСГ. Да вясны 1917 г. яна налічвала каля 10 тыс. членаў, мела арганізацыі як на Беларусі (Мінск, Гомель, Віцебск, Магілёў, Орша, Бабруйск, Слуцк), так і за яе межамі (Масква, Петраград, Саратаў, Вільня і