Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
Да пачатку 1919 г. польскія войскі захапілі значную частку Гродзенскай губерні, а потым працягвалі наступленне па трох напрамках: 1) Вільня — Ліда — Маладзечна, 2) Баранавічы — Мінск, 3) Кобрын — Пінск. Да сярэдзіны сакавіка ім удалося захапіць Брэст, Ваўкавьіск, Слонім, Скідаль, Шчучын, Пінск, Баранавічы.
Бальшавіцкая ўлада не змагла арганізаваць значнага супраціўлення польскім войскам. Справа ў тым, што вялікія сілы Чырвонай Арміі ў гэты перыяд канцэнтраваліся на Усходнім фронце, які бальшавіцкі ўрад лічыў галоўным. Нават у час наступлення палякаў мабілізаваныя ў Чырвоную Армію накіроўваліся туды.
Няздольнасць у арганізацыі супраціўлення агрэсіі Польшчы, прымусовая мабілізацыя ў Чырвоную Армію і адпраўка мабілізаваных на Усходні фронт, палітыка «ваеннага камунізму» выклікалі сярод насельніцтва Беларусі і чырвонаармейцаў хвалю абурэння і прывялі да паўстанняў супраць бальшавіцкай
улады ва ўсходняй частцы Беларусі. Адным з іх у паласе Заходняга фронту было паўстанне ў Гомелі. У ім удзельнічалі 67-ы і 68-ы палкі 2-й (Тураўскай) брыгады 8-й стралковай дывізіі, што складаліся галоўным чынам з сялян. Выступленне было падрыхтавана «Падпольным паўстанцкім камітэтам» на чале з эсэрам М. М. Стракапытавым. 24 сакавіка паўстанцы захапілі Гомель, a 26 сакавіка — Рэчыцу. Захопленыя ў палон бальшавіцкія кіраўнікі былі расстраляны. Але створаны для барацьбы з паўстанцамі ваенна-рэвалюцыйны штаб звярнуўся ў іншыя гарады з просьбай прыслаць войскі і з іх дапамогай жорстка задуіпыў паўстанне.
Вясной 1919 г. польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Урад ЛітБел пераехаў у Мінск. У мэтах канцэнтрацыі сіл і ўзмацнення абароны 1 чэрвеня 1919 г. у Маскве было прынята рашэнне аб перадачы паўнамоцтваў бальшавіцкіх урадаў Украіны, ЛітБел і Латвіі ўраду РСФСР. Літоўска-беларуская армія была перайменавана ў 16-ю армію. Тым не менш польскае наступленне працягвалася. Савецкія войскі пакінулі Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Рзчыцу. Пагроза навісла над Гомелем. I толькі на лініі р. Бярэзіны фронт стабілізаваўся да вясны 1920 г.
Акупацыйны рэжым і беларускі нацыянальны рух. На захопленай тэрыторыі Беларусі польскія ўлады ліквідавалі органы мясцовага кіравання як бальшавіцкія, так і тыя, што былі створаны Радай БНР, а іх актывісты жорстка праследаваліся. Былі забаронены прафсаюзы і іншыя рабочыя арганізацьіі, аб’яўлены незаконнымі ўсе аграрныя пераўтварзнні. Аднаўлялася памешчыцкае землеўладанне, г. зн. польскае, бо большасць памешчыкаў на Беларусі прызнавалі сябе палякамі. Польская армія праводзіла непамерныя рэквізіцыі, паўсюдна ўчыняла рабаўніцтва і гвалт. Багацці Беларусі раскрадаліся і перапраўляліся ў Польшчу. Значна павялічылася беспрацоўе і наогул пагоршылася матэрыяльнае становішча насельніцтва.
Яшчэ ў лютым 1919 г. Ю. Пілсудскі выдаў дэкрэт, паводле якога для кіравання акупіраванай тзрыторыяй пры штабе Літоўска-беларускага фронту быў створаны Генеральны камісарыят усходніх зямель. Акупіраваныя тэрыторьіі ЛітБел былі падзелены на дзве акру-
ri — Віленскую i Мінскую. У сваю чаргу яны дзяліліся на паветы і гміны. Улада ў іх належала польскай акупацыйнай адміністрацыі. Беларусы ў органы кіравання не дапускаліся.
Палітычныя праціўнікі польскай уладьі, яўныя і патэнцыяльньія, падвяргаліся жорсткім рэпрэсіям. У культурным жыцці праводзілася палітыка паланізапыі. Многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху, настаўнікі беларускіх школ былі арыштаваны і адпраўлены ў польскія турмы і канцэнтрацыйныя лагеры. Дзяржаўнай мовай была аб’яўлена польская. 3 дзяржаўных устаноў, фабрык і заводаў звальняліся асобы беларускага паходжання, людзі праваслаўнага веравызнання. Беларускія школы і ўстановы культуры, створаныя ўладамі БНР, былі зачьінены.
Ва ўмовах польскай акупацыі неадназначна паводзілі сябе беларускія палітычныя групоўкі. Спачатку Рада БНР энергічна пратэставала супраць польскай акупацыі. Але 28 красавіка 1919 г. Ю. Пілсудскі выступіў з адозвай да насельніцтва былога Вялікага княства Літоўскага, у якой паабяцаў, што дасць яму магчымасць самому вырашаць свае нацыянальныя і рэлігійныя справы. I тады шэраг беларускіх партый і арганізацый пачалі разлічваць на тое, што Ю. Пілсудскі дапаможа рэалізаваць іх нацыянальную ідэю, і ўзялі курс на супрацоўніцтва з польскімі ўладамі.
У сейме Польшчы ў гэты час ішла барацьба дзвюх плыняў у палітыцы адносна акупіраваных тэрыторый. Шавіністычная частка адстойвала ідэю інкарпарацыі зямель былога Вялікага княства Літоўскага ў склад Рэчы Паспалітай, а Польская сацыялістычная партыя (ППС) выступала прыхільніцай ідэі уніі (федэрацыі) Беларусі, Літвы і Украіны з Польшчай. У надзеі на дапамогу ППС Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя ўзяла курс на падтрымку польскай палітыкі і дабівалася перадачы ўлады ў Беларусі Радзе БНР. Старшыня Народяага Сакратарыята БНР А. Луцкевіч вёў перагаворы з прэм’ер-міністрам Полыпчы I. Падзярэўскім аб прызнанні БНР і падтрымцы з боку палякаў беларускай дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі. Пілсудскі і польскі ўрад паабяцалі дапамагчы «развязаць беларускае пытанне». Але на справе
польскае кіраўніцтва праводзіла палітыку далучэння беларускіх зямель да Польпічы і не дапускала нават думкі аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці.
У верасні 1919 г. у Варшаву быў запрошаны А. Луцкевіч. Ён згадзіўся на ўтварэнне федэрацыі Беларусі ў складзе Польшчы, але пры ўмове прызнання апошняй незалежнасці БНР. Прызнанне БНР палякі паставілі ў залежнасць ад выніку ў іх барацьбы з Літвой і Расіяй. He дабіўшыся згоды, Ю. Пілсудскі аддаў загад распусціць Раду БНР, a А. Луцкевіча інтэрніраваць. Але пад уплывам ППС А. Луцкевіч быў вызвалены, а Радзе БНР было дазволена правесці сесію і, больш таго, фарміраваць беларускія вайсковыя часці. Польскія правячыя колы, не дабіўшыся згоды на інкарпарацыю, спадзяваліся на унію Беларусі з Польшчай.
12 снежня 1919 г. у Мінску адкрылася сесія Рады БНР. Самыя буйныя фракцыі БПС-Р і БПС-Ф выказалі недавер старшыні Рады Я. Лёсіку і старшыні Народнага Сакратарыята А. Луцкевічу за іх прапольскую арыентацыю. Беларускія эсэры яшчэ раней адмежаваліся ад палякаў і заклікалі стварыць агульны фронт усіх палітычных партый і арганізацый у барацьбе за вызваленне Беларусі і прызнанне незалежнасці БНР згодна з 3-й Устаўной граматай. Сесія Рады толькі падвяла вынік у процістаянні прыхільнікаў польскай арыентацыі і прыхільнікаў незалежнасці. Большасць членаў Рады на чале з лідэрам эсэраў Т. Грыбам прыняла рэзалюцыю аб падтрымцы акта 25 сакавіка 1918 г. і стварыла новы прэзідыум Рады. Фарміраванне новага ўрада было даручана В. Ластоўскаму. Прыхільнікі польскай арыентацыі стварылі Найвышэйшую Раду.
Адразу ж пасля сесіі праціўнікі польскай арыентацыі былі арыштаваны, але і ўрад А. Луцкевіча ў хуткім часе распаўся. 8 сакавіка 1920 г. польскі ўрад афіцыйна заявіў, што не збіраецца прызнаваць БНР, але надзяляе Мінскую губерню правам культурна-нацыянальнай аўтаноміі.
Барацьба беларускага народа супраць польскіх захопнікаў. 3 першых дзён акупацыі па ўсёй тэрыторыі Беларусі шырыўся і мацнеў антыпольскі рух. Спачатку ён быў стыхійным і неарганізаваным. Але ж, калі стала
ясна, што Польшча не збіраецца прызнаваць БНР, яго ўзначаліла самая радыкальная і ўплывовая з беларускіх партый — БПС-Р (Т. Грыб, П. Бадунова). У сваіх шэрагах яна налічвала да 20 тыс. чалавек, у тым ліку 5 тыс. партыйных функцыянераў. Яе падтрымлівалі саюз беларускай моладзі (да 10 тыс. чалавек), Беларускі настаўніцкі саюз, прафсаюзы чыгуначнікаў і паштова-тэлеграфных служачых, «Сувязь беларускага працоўнага сялянства».
Пад кіраўніцтвам беларускіх эсэраў пачала стварацца масавая партызанская армія, ядром якой стала «Сувязь беларускага працоўнага сялянства». Паўстанцкія і партызанскія атрады былі аб’яднаны ў адзіную цэнтралізаваную арганізацыю — «Народную ваенную дапамогу», якая была па сутнасці зародкам беларускай нацыянальнай арміі.
3 другога боку супраціўленне польскім акупантам арганізоўвалі бальшавікі. 3 гэтай мэтай ЦК КП(б)Л і Б стварыў Бюро нелегальнай работы (В. МіцкявічусКапсукас, В. Кнорын, В. Багуцкі), якое занялося арганізацыяй партызанскіх атрадаў ва ўсходніх раёнах і падрыхтоўкай іх у заходніх. Але сіл у гэтага Бюро было нямнога (каля 4 тыс. чалавек). Таму КП(б)Л і Б імкнулася да супрацоўніцтва з нацыянальна-дэмакратычнымі парт?>іямі. У снежні 1919 г. паміж бальшавікамі і беларускімі эсэрамі было заключана пагадненне аб стварэнні адзінага фронту барацьбы. Да гэтага пагаднення далучьіліся Бунд, Палей-Цыён, беларускія сацыялісты-федэралісты і іншыя партыі.
На шлях супрацоўніцтва з бальшавікамі стала і «Беларуская камуністычная арганізацыя» (БКА) на чале з У. Ігнатоўскім, якая ў пачатку 1920 г. адкалолася ад партыі беларускіх эсэраў і стварыла пастаянны ЦК. Сваёй асноўнай задачай яна ставіла стварэнне Савецкай Беларускай Рэспублікі і яе федэрацыі з Расіяй (пазней БКА ўлілася ў КП(б)Б). Усе партызанскія атрады ў раёне Мінска дзейнічалі пад яе кіраўніцтвам.
Адзіны антыпольскі фронт даваў свае станоўчыя вынікі. Вясной 1920 г. польскія ўлады вымушаны былі спыніць ваенныя перавозкі амаль на ўсіх чыгуначных магістралях Беларусі. Супрацоўніцтва ўзмацнялася. У сакавіку 1920 г. пад кіраўніцтвам БПС-Р і КП(б)Л і Б
быў распрацаваны план узброенага паўстання і створаны Беларускі паўстанцкі камітэт (БПК). Але польскія ўЛады своечасова даведаліся аб маючым адбыцца паўстанні і арыштавалі некаторых кіраўнікоў БПК. I тым не менш масавы і арганізаваны рух супраціўлення падрываў баяздольнасць польскай арміі, паскорыў выгнанне акупантаў з тэрыторыі Беларусі і пасеяў надзеі сярод беларускіх палітычных партый на супрацоўніцтва з бальшавікамі ў справе стварэння беларускай дзяржавы.
Тактыка Савецкага ўрада ў беларускім пытанні. Другое абвяіпчэнне БССР. У сакавіку 1920 г. польскія войскі пачалі новае наступленне. Дзякуючы дапамозе краін Антанты Ю. Пілсудскаму ўдалося стварыць на Беларусі пяціразовую перавагу над сіламі Чырвонай Арміі. Польскія войскі захапілі Мазьір, Калінкавічы, Рэчыцу. 25 красавіка яны разгарнулі сумеснае з пятлюраўцамі наступленне на працягу ўсяго польска-савецкага фронту ад р. Прыпяць да р. Днестр. Над уладай бальшавікоў навісла сур’ёзная небяспека.