Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
Нягледзячы на першыя поспехі, становішча прамысловасці заставалася цяжкім: крызіс збыту, які пачаўся вясной 1922 г., працягваўся да 1924 г. Справа ў тым, іпто прадпрыемствы і трэсты імкнуліся атрымаць высокія прыбыткі і штучка завышалі прадажныя цэны на сваю прадукцыю. У выніку адбылося рэзкае разыходжанне цзн на прамысловыя тавары і сельскагаспадарчыя прадукты. Значная частка прамысловых вырабаў асела на складах, і прадпрыемствы аказаліся няздольнымі выплачваць зарплату рабочым і купляць сыравіну. Шляхам рэгулявання цэн, прасоўвання Ta-
вараў у іншыя гарады краіны, дзе былі для гэтага створаны гандлёвыя прадстаўніцтвы беларускіх трэстаў, і выкарыстанне розных сродкаў павышэння эфектыўнасці вытворчасці крызіс збыту быў пераадолены і аднаўлеяне народнай гаспадаркі паскорылася.
Вынікі аднаўленчага перыяду. Нэп аказаў спрыяльны ўплыў на стан сельскай гаспадаркі. Да 1927 г. яна была поўнасцю адноўлена, а па некаторых паказчыках (пасяўная плошча, пагалоўе буйной рагатай жывёлы, коней, авечак і інш.) пераўзышла даваенны ўзровень. Аб перспектывах далейшага сельскагаспадарчага развіцця сведчылі разгорнутыя ў рэспубліцы работы па асушэнню балот, што складалі 25 % агульнай зямельнай плошчы, і па здабычы торфу, узросшы попыт сялян на сельгасмашыны і мінеральныя ўгнаенні. Набіралі сілу кааператыўныя аб’яднанні, якімі было ахоплена больш за 60 % насельніцтва вёскі. Ураджайнасць у іх перавысіла сярэднюю па індывідуальных гаспадарках на 12 %.
Палепшыўся матэрыяльны дабрабыт працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Зменшылася колькасць бясконных і бескароўных двароў. Выраслі сялянскія закупкі мануфактуры, цукру, мыла, газы. Вёска пачала болып спажываць мяса, сала, мукі і круп. Нямала прадукцыі вывозілася сялянамі на рынкі ў гарады і мястэчкі рэспублікі.
Рост сельскагаспадарчай прадукцыі дасягаўся цяжкай працай сялян, якія атрымалі свабоду карыстання зямлёй ва ўмовах нэпа і добраахвотна абмяжоўвалі асабістае спажыванне, спадзеючыся ўмацаваць сваю гаспадарку. Гэта была ілюзія працвітання сялянства. На самай справе яго землезабеспячэнне скарачалася, што было звязана са спыненнем ранейшай эміграцыі, перасяленнем у вёску гарадскіх рабочых, асяданнем бежанцаў, натуральным ростам насельніцтва і пасямейнымі падзеламі. Забяспечанасць зямлёй была на 41 % меншай, чым у сярэднім па СССР. Вырысоўвалася перспектыва збяднення вёскі. Паводле звестак наркамата земляробства БССР, асноўная маса сялянскіх гаспадарак (95,5 %) не магла ні то што нешта прадаваць, а нават забяспечыць саміх сябе. 3 другога боку, вялікі ўплыў рабілі прыродныя ўмовы Беларусі (балоцістасць, лясістасць, нізкая якасць гле-
бы) і мясцовыя асаблівасці землекарыстання: 74 % сялянскіх двароў былі цераспалоснымі. У гэтых умовах беларускае сялянства імкнулася да хутарской формы гаспадарчай дзейнасці.
Пасля з’яўлення ў 1922 г. дэкрэта аб вольным выбары форм землекарыстання колькасць хутароў на Беларусі імкліва павялічвалася, дасягаючы ў асобных паветах 70—80 % сярод іншых форм землекарыстання. Пры гэтым большасць з іх стваралася на былых памешчыцкіх землях, атрыманых сялянамі пасля 1917 г. Па архіўных даных, апошнія не шкадавалі аніякіх сродкаў для аплаты землеўпарадчыкам, толькі б атрымаць хутар. Улады нават абмяжоўвалі гэты працэс. Менавіта свабоднае развіццё розных форм землекарыстання, і галоўным чынам хутарскога, забяспечыла хуткія тэмпы аднаўлення сельскай гаспадаркі Беларусі. I з гэтай характэрнай рысай беларускай вёскі 20-х гадоў нельга было не лічыцца пры абмеркаванні шляхоў далейшага развіцця сельскай гаспадаркі.
Змянілася да лепшага становішча ў прамысловасці. 3 1924 г. рост прадукцыйнасці працы ў ёй ужо апярэджваў павелічэнне заработнай платы. Станоўчую ролю ў гэтым адыгралі грашовая рэформа, а таксама меры па павышэнню прадукцыйнасці працы, у тым ліку практыка вытворчых нарад, умацаванне працоўнай дысцыпліны. Паскарэнню аднаўленчых працэсаў садзейнічала развіццё эканамічных сувязей з іншымі рэспублікамі. 3 РСФСР і Украіны Беларусь атрымлівала станкі, метал, каменны вугаль, хімічныя прадукты, іншыя віды гатовых вырабаў і сыравіны, з Лзербайджана — нафтапрадукты. У сваю чаргу, БССР пастаўляла за межы рэспублікі прадукцыю шкляной, ільнопрадзільнай, панчошна-трыкатажнай, дрэваапрацоўчай, папярова-запалкавай галін. Агульнасаюзнае значэнне мела льноапрацоўчая прамысловасць Беларусі, больш як 75 % прадукцыі якой вывозілася на Украіну, асабліва ў Данбас. Праўда, аб эквіваленце паставак ніхто не думаў.
За гады аднаўлення была праведзена важная работа па механізацыі і электрыфікацыі вытворчасці, асабліва ў дрэваапрацоўчай, панчошна-трыкатажнай, гарбарнай, харчовай, кафельнай і тэкстыльнай прамысловасці. Істотна папоўніўся станочны парк метала-
апрацоўчых прадпрыемстваў. Замена ручной працы машынамі давала значны эканамічны эфект.
У 1927 г. аб’ём валавой прадукцыі індустрыі БССР перавысіў даваенны ўзровень. Пры гэтым на долю дзяржаўнай прамысловасці прыходзілася амаль 3/4 усёй прамысловай прадукцыі. Палепшыліся, у параўнанні з даваеннымі, умовы працы і быту, павысіўся жыццёвы ўзровень. Паднялася вытворчая і грамадскапалітычная актыўяасць рабочых.
Тым не менш на Беларусі па-ранейшаму пераважала дробная і саматужная прамысловасць. Культура сельскагаспадарчай вытворчасці заставалася нізкай: пятая частка сялянскіх гаспадарак не мела плугоў, доля таварнай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў адносінах да валавой была ніжэйшай, чым у сярэднім па СССР. Востра стаяла пытанне аб павелічэнні колькасці інжынерна-тэхнічных кадраў, аб павышэнні кваліфікацыі рабочай сілы і агульнай культуры асноўнай масы насельніцтва.
У другой палавіне 20-х гадоў эканамічная сістэма, заснаваная У. I. Леніным, «працавала» з усё большым напружаннем. Развязаўшы сілы рынку, садзейнічаючы ўздыму эканомікі, нэп у той жа час стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамадства, у чым бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўлення сваіх праграмных мэт. З’явіліся гаспадары, якія быццам бы назаўсёды зніклі ў 1917 г. Беспрацоўе станавілася вострай сацыяльнай праблемай. Глыбокаму расслаенню падвяргалася BecKa. Напрыклад, прьібытак у бядняцкіх гаспадарках бьіў у 4,6 раза, а ў серадняцкіх у 2,3 раза ніжэйшы, чым у кулацкіх гаспадарках.
Разам з тым у асяроддзі партыйна-дзяржаўнага апарату захоўвалася «ваенна-камуйістычная» ідэалогія. Многія кіраўнікі партыі, не гаворачы ўжо аб яе радавых членах, лічылі, што нэп з’яўляецца не пераходам да прынцыпова новай мадэлі сацыялізму, якая адпавядае яго гуманістычнай прыродзе, а толькі тактыкай прымірэння з сялянствам.
Нэп вельмі ўскладніў становішча камуністаў-кіраўнікоў, асабліва гаспадарнікаў, ад якіх патрабаваўся не толькі «класавы нюх», але і прафесійныя веды той справы, якой яны былі абавязаны кіраваць. Аднак ім якраз гэтага і не хапала, пераважала поўнае грэбаванне
да авалодання эканамічнымі і тэхнічнымі ведамі. Узнікла вялікая ўнутраная супярэчнасць паміж абавязкам камуніста выконваць дадзенае партыяй даручэнне, з аднаго боку, і рэальнай магчымасцю і ўласным жаданнем, з другога. I «выйсце» было знойдзена ў звароце да сістэмы загадаў, абсалютызацыі каманднаадміністрацыйных метадаў, якія па сваёй сутнасці зусім не ўпісваліся ў нэп.
ПытаннІ і заданні. 1. Раскрыйце сутнасць новай эканамічнай палітыкі. 2. Як адбілася ўвядзенне новай эканамічнай палітыкі на стане сельскай гаспадаркі і прамысловасці БССР? 3. Якімі былі адносіны мас да вырашэння гаспадарчых пытанняў? 4. Раскажыце пра вынікі аднаўленчага лерыяду ў галіне: а) прамысловасці, б) сельскай гаспадаркі, э) матэрыяльнага становішча працоўных. 5. У чым заключаліся супярэчнасці новай эканамічнай палітыкі?
§ 7. Грамадска-палітычнае жыццё
Адносная дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця. Увядзенне нэпа патрабавала дэмакратызацыі ўсяго грамадска-палітычнага жыцця рэспублікі. Бальшавікі звязалі яе з узмацненнем сваіх пазіцый у грамадстве. Актывізуючы дзейнасць Саветаў і грамадскіх арганізацый яны ўмацоўвалі свае ячэйкі ў гэтых інстытутах, разглядаючы іх як «прывадныя рамяні» да мас.
3 мэтай ажыўлення дзейнасці Саветаў выкарыстоўваліся канферэнцыі беспартыйных, шмат якіх праводзілася ў 1924—1925 гг. У жніўні 1925 г., напрыклад, шматлікая канферэнцыя рабочых адбылася ў Мінску. Мінскі Савет цалкам прыняў да выканання яе прапановы.
Пачатае ажыўленне работы Саветаў у гарадах было распаўсюджана ў 1924 г. і на вёску. Былі пашыраны функцыі Саветаў на месцах, створаны местачковыя Саветы — органы ўлады ў невялікіх населеных пунктах гарадскога тыпу. Прадпрымаліся меры па павелічзнню ліку галасуючых на выбарах у Саветы. 3 гэтай мэтай было ўведзена прыняцце наказаў дэпутатам. У 1927 г. у выбарах гарадскіх Саветаў удзельнічала 61,3 % выбаршчыкаў, местачковых — 49,6 % і сельскіх — 46,3 %. Саветы пачалі праводзіць свае пасяджэнні на вытворчасці і разглядаць такія пытанні, як
падатковая палітыка, стан камунальнай гаспадаркі, кааператыўная дзейнасць, арганізацыя ўзаемадапамогі на вёсцы, культурна-асветніцкая работа і інш.
Наладжвалася работа секцый Саветаў, якія ствараліся па галінах народнай гаспадаркі і спрабавалі ўключыць у поле свайго зроку ўсе надзённыя пытанні мясцовага жыцця. Так, у 1925 г. Савету Віцебска яго секцыі прадставілі план добраўпарадкавання горада і прапановы па ўрэгуляванню продажу спіртных напіткаў і недапушчэнню да работы асоб у нецвярозым стане. У канцы 20-х гадоў, акрамя секцый, сталі арганізоўвацца дэпутацкія групы — аб’яднанні дэпутатаў Саветаў розных узроўняў, якія працавалі на адным прадпрыемстве і займаліся крытыкай дзейнасці яго кіраўніцтва.
Рабоча-сялянская інспекцьія, якая ўяўляла сабой сістэму кантрольных органаў «дыктатуры пралетарыяту», што былі створаны адразу пасля вызвалення ад белапалякаў, у ходзе абследаванняў устаноў і прадпрыемстваў абрастала добраахвотнымі ячэйкамі, камісіямі, групамі садзейнічання і ператварылася ў важны для бальшавікоў сродак кантролю «зверху» і «знізу» і школу кіравання. Яна знаходзіла падтрымку ў асобе цэлай арміі рабоча-сялянскіх карэспандэнтаў, што вырасла да 3,5 тыс. чалавек у 1925 г.
Сама партьія ўзяла курс на ўсталяванне непасрэднай сувязі з рабоча-сялянскай масай. У выніку так званых ленінскіх заклікаў 1924—1925 гг. і кастрычніцкага закліку 1927 г. КП(б)Б значна папоўнілася за кошт рабочых «ад станка» і сялян «ад сахі». Пры гэтым рэзкае зніжэнне культурна-адукацыйнага ўзроўню камуністаў у цэлым не вельмі бянтэжыла кіраўніцтва. На першае месца ставілася задача мець паслухмяных праваднікоў класава-палітычнай лініі, якая выпрацоўвалася партыйнай элітай.