Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
У галіне беларускай літаратуры ўжо ў 50-я гады выйшлі кнігі аб вядучых беларускіх пісьменніках, a таксама «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры».
Аднак гэтыя работы базіраваліся на тэорыі затухання канфліктаў у сацыялістычным грамадстве, спрошчаным разумеіші грамадскага развіцця і гісторыі народа, прыніжэнні ролі мастацкага майстэрства ў літаратуры. Панаваў ленінскі прынцып партыйнасці ў літаратуры, які здабыў у савецкай літаратуры статус класічнага.
Наступіўшая хрушчоўская «адліга» у другой палавіне 50-х гадоў мела сваім станоўчым вынікам тое, што пашырылася тэматыка даследаванняў, літаратуразнаўцы звярнуліся да праблемы народнасці і грамадзянскай сутнасці літаратуры, метаду і стылю твораў, праўдзівасці адлюстравання рзчаіснасці. Вопыт беларускай літаратуры 20—30-х гадоў даследавалі А. Адамовіч, Ю. Пшыркоў, Н. Гілевіч і іншыя. Па-новаму асвятлялася развіццё яе ў XVII — пачатку XX ст. у працах С. Александровіча, А. Лойкі, М. Лазарука, I. Навуменкі. Шматвяковы літаратурны працэс у Беларусі асветлены быў у «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 1—2, 1968—1969) і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1964— 1966). Выйшлі работы «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1965 г.) і «У сям’і братніх літаратур» (1966 г.). Аднак галоўны тормаз развіцця літаратуры— метад сацыялістычнага рэалізму, партыйнасць, класавасць у асвятленні рэчаіснасці — у беларускім літаратуразнаўстве поўнасцю захаваўся. Найбольш вострыя прамалінейныя сталінска-ждаяаўскія грані сацрэалізму замяніліся новымі, ленінскімі, якія толькі пашырылі яго дыяпазон, але захавалі асноўныя прыяцыпы.
Пытакні і заданні. 1. Раскажыце аб стане беларускай навукі ў сярэдзіне 50-х — 60-я гады, пакажыце асноўныя напрамкі даследазанняў. 2. Прааналізуйце развіццё прыродазнаўчых навук у Ееларусі. Назавіце вядомых вучоных, пакажыце іх уклад у навуку. 3. Пакажыце, як развівалася гістарычная навука ў гэтыя гады. Растлумачце, чаму гістарычная навука ў часы «адлігі» захавала недахопы і «белыя плямы», якія ўтварыліся ў гадьі сталіншчыны. 4. Раскажыце, як развіваліся беларускія філапагічныя навукі. Пакажыце недахопы і цяжкасці развіцця.
§ 35.	Русіфікацыя гістарычнай памяці і культуры
Аб’ектыўны характар русіфікацыі ва ўмсвах таталітарызму. Найбольш значнай рысай развіцця куль-
туры ў Беларусі ў першае пасляваеннае дваццацігоддзе з’явілася перш за ўсе абвастрэнне ў ёй шматлікіх супярэчнасцей, якія да сёння не атрымалі грунтоўнага тлумачэння. Галоўнае з іх заключаецца ў тым, што ва ўмовах савецкай рэчаіснасш тых гадоў чым больш развіваліся ўсе галіны культуры, тым болып слабела ў іх беларуская нацыянальная аснова, выпадала з іх сама беларускасць. Адначасова ўзмацнілася русіфікацыя, і не толькі сучаснага жыцця грамадства, але і гістарычнай памяці і этнічнай свядомасці беларусаў.
Так, беларуская гістарыяграфія ў гэтыя гады зрабіла значны крок у сваім развіцці, у тым ліку ў стварэнні абагульняючых прац. Але ў іх гісторыкі рэспублікі ў большасці сваімі прапамі павінны былі ілюстраваць на падставе мясцовага матэрыялу тэарэтычныя палажэнні, вывады і абагульненні па ўсіх праблемах гісторыі, якія панавалі ў саюзнай гістарыяграфіі. Таму невыпадкова ўсталявалася паняцце аб беларускім народзе як малодшым: браце рускага народа. А над усёй грамадскамГ навукай у краіне, у сваю чаргу, панавала марксісцка-ленінская метадалогія, для якой класавы падыход і пралетарскі інтэрнацыяналізм лічыліся непарушнымі. Дык ці вінаваты беларускія гісторыкі, як і грамадазнаўцы наогул, у тым, што сваімі працамі садзейнічалі разбурэнню беларускай нацыянальнай культуры і гістарычнай памяці? Калі вінаватьі, дык, мабыць, толькі тым, што жылі ў такі час і ў такой сістэме, _імя якой — таталітарная імперыя. А сістэма павінна'клапаціцца не толькі аІГ сваім захаванні, але і аб тым, каб сфарміраваць у сваіх грамадзян светапогляд, адпаведны яе прынцыпам. I яна гэта рабіла. Аднак для многіх гісторыкаў догмы часу станавіліся асабістым светапоглядам, таму і пасля развалу сістэмьі яны працягваюць іх абараняць.
Уплыў партыйна-дзяржаўнай сістэмы ўлады на аслабленне культурна-нацыянальных асаблівасцей народа. Абаронцам прынцыпаў таталітарызму і правадніком іх у жыццё на месцах выступаў рэспубліканскі партыйна-дзяржаўны апарат, які меў неабмежаваную ўладу, у тым ліку і ў вобласці культуры. Жорсткая цэнтралізацыя партыйна-дзяржаўнага механізма краіны рабіла іх мясцовыя органы правадніком імперскай палітыкі Цэнтра і нярэдка мімавольнымі здраднікамі
нацыянальных інтарэсаў, асабліва ў пытаннях культуры. Яе русіфікацыя павінна была служыць умацаванню таталітарнага ладу, носьбітам якога па самой сваёй прьіродзе з’яўлялася адзіная КПСС.
У партыйным кіраўніцтве культурай яаглядалася пэўная цыклічнасць: перыяды рэакцыі, ганенняў на інтэлігенцыю змяняліся перьіядамі адноснай лібералізацыі, «адлігі» ў галіне культуры. Найбольш значная адліга ў культурным жыцці, якая наступіла пасля смерці Сталіна, ужо ў апошнія гады кіраўніцтва краінай М. С. Хрушчовым пачала змяняцца новым пахаладаннем. У адрас інтэлігенцыі пасыпаліся абвінавачванні ў пакланенні Захаду, размыванні ідэйных каштоўнасцей сацыялізму. На справе так партыя рэагавала на ўзнікненне ў краіне мадэрнісцкіх рухаў і плыняў у розных галінах мастацтва. Хапіла і пісьменнікам, якія сталі забывацца пра абазязкі аддана служыць партыі.
Пачатак адыходу ад ліберальнага курсу ў гзтыя гады найбольш акрэслена выявіўся таксама ў новых ганеннях на рэлігію і веруючых. Многія цэрквы ў Заходняй Беларусі, якія захаваліся яшчэ ад польскага часу, былі зачынены. Узмацнілася сочка за служыцелямі царквы. Выкарчоўванню гістарычнай памяці і нацыянальнай культуры беларускага народа павінна было служыць планамернае знішчэнне помнікаў. У Віцебску бьіла ўзарвана царква — помнік архітэктуры XVII ст. Хваля знішчэння помнікаў як непатрэбнага хлам’я пракацілася па іншых гарадах і вёсках.
Развіццё кавукі таксама адбывалася ў рамках дэбеларусізацыі культуры. Ва ўмовах унітарнай савецкай дзяржавы рэспубліканская навука фарміравалася як састаўная частка агульнадзяржаўнай навукі. Таму непазбежная ў навуцы інтэграцыя паварочвалася для рэспублікі сваім горшым бокам: падпарадкаваннем нацыянальных інтарэсаў агульнадз.яржаўным. Найболып адчувальным вынікам гэтага для беларускай культуры з’явілася амаль поўнае выцясненне беларускай мовы з навуковай еферы.
Пытанні 8 заданні. f. Pacтлумачце, чаму развіццё гістарычмай навукі ў Беларусі ў гады «адлігі» не спрыяла яе культурна-кацыяналькаму адраджэнню. 2. Раскрыйце струхтуру партыйна-дзяржаўнай улады ў рэспубліцы і растлумачце, чаму яна супярэчыла развіццю нацыянальнай
культуры. 3. Пакажыце, у чым вызначалася супярэчлівасць нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў развіцці культуры. 4. На вашу думку, якім чынам м пжна хутчэй пеоаадолець заняпад у развіцці беларускай культуры?
ГЛАВА 12. БЕЛАРУСЬ НА МІЖНАРОДНАЙ АРЭНЕ
§ 36.	Удзел Беларусі ў заснаванні і дзейнасці ААН
Беларусь — адна з краік-заснавальніц ААН. Выхад Беларусі на міжнародную арэну пасля другой сусветнай вайны быў звязаны з утварэннем ААН. Ужо ў ходзе абмеркавання пытання аб пасляваенным уладкаванні і стварэнні ААН урад СССР прапанаваў прызнаць, побач з СССР, паўнапраўнымі члеяамі ўсе рэспублікі Саюза. Каб абгрунтаваць сваё імкненне мець у новай міжнароднай арганізацыі шматлікае прадстаўніцтва, у 1944 г. урад СССР пайшоў на ўтварэнне ў кожнай саюзнай рзспубліцы міністэрстваў замежных спраў і абароны. Адпаведныя змяненні былі ўнесены ў Канстытуцыю СССР і Канстытуцыі рэспублік. Так сталінскае кіраўніцтва забяспечвала «дзяржаўны суверэнітэт» рэспублікам, без якога немагчыма было дабівацца ўключэння іх у склад першапачатковых членаў новай міжнароднай арганізацыі. Урады заходніх дзяржаў без цяжкасці распазналі намер Масквы рашаць з дапамогай рэспублік пэўныя знеіпнепалітычныя мэты СССР. Тым не менш яны вымушаны былі часткова ўступіць дамаганням савецкага ўраду і далі згоду на тое, каб, побач з СССР, раўнапраўнымі членамі ААН сталі Беларусь і Украіна. Гэтым прызнаваўся іх вялікі ўклад у разгром фашызму і панесеныя імі ў ходзе вайны каласальныя людскія ахвяры і матэрыяльныя страты.
27 красавіка 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краінзаснавальніц гэтай арганізацыі. Так БССР упершыню ў гісторыі стала членам самай прэстыжнай арганізацыі, створанай у мэтах падтрымання міжнароднага міру і бяспекі, развіцця дружалюбных адносін паміж народамі, ажыццяўлення міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару.
Але членства БССР у ААН не прывяло да якіх-небудзь прыпцыповых змен у становішчы рэспублікі як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне, да пашырэння яе функцый і паўнамоцтваў. Строга цзнтралізаваная камандна-адміністрацыйная сістэма кіраўніцтва сталінскага тыпу, якая ўсталявалася ў краіне, таксама як і татальная цэнтралізацыя грамадска-палітычнага жыцця, надзейна душыла ўсякую самастойнасць рэспублік, нацый і народнасцей. Таму і ўдзел дэлегацыі БССР у рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар. Яна фактычна з’яўлялася часткай дэлегацыі СССР, сумесна з якой галасавала па ўсіх пытаннях, што абмяркоўваліся ў ААН.
Набыццё вопыту міжнародяай дзейяасіцНягледзячы на адсутнасць дзяржаўнага суверэнітэту, членства Беларусі ў складзе ААН аб’ектыўна адыгрывала станоўчую ролю. Яно пашырала яе міжнародяы дыяпазон, садзейнічала ўстанаўленню і развіццю сувязей і кантактаў з іншымі краінамі, набыццю дыпламатычнай культуры, вывучэнню і абагульненню вопыту іншых краін на аснове непасрэднага назірання за працэсамі, якія адбываліся ў свеце. У гэтым, мабыць, заключаўся і галоўны сэнс удзелу дэлегацыі БССР у абмеркаванні пьітанняў, якія выносіліся на штогоднія сесіі Генеральнай Асамблеі ААН, на пасяджэнні яе камітэтаў і камісій. Па шэрагу важных праблем дзлегацыя БССР выступала з прапановамі і праектамі рэзалюцый. У прыватнасці, па яе прапанове ў 1946 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю «Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў». На Парыжскай мірнай канферзнцыі ў гэтым жа годзе пры абмеркаванні тэрытарьіялыіых і рэпарацыйных пытанняў дэлегацыя Беларускай ССР дабівалася справядлівага пасляваеннага ўладкавання Еўропы без якой бы там ні было дыскрымінацыі і ўніжэння гсднасці асобных дзяржаў і народаў. 3 такіх пазіцый 10 лютага 1947 г. міністр замежных спраў БССР К. В. Кісялёў падпісаў у Парыжы мірныя дагаворы з былымі саюзнікаш гітлераўскай Германіі — Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.