Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
Хіггкімі тзмпамі расла колькасць рабочых і служачых. Калі ў 1950 г. іх было 1,1 млн чалавек, то ў 1965 г.— 2,4 млн. Пры гэтым больш хуткімі тэмпамі расла колькасць рабочьіх і служачых у тых галінах, якія вызначалі тэхнічны прагрэс эканомікі: машына-
і станкабудаванне, электраэнергетыка, хімічная прамысловасць, прыборабудаванне.
На аснове ўдасканалення тэхнікі, пашырэння механізацыі і аўтаматызацыі на вытворчасці паляпшаліся ўмовы працы, дзесяткі тысяч рабочых вызваляліся ад цяжкай фізічнай працы. Аднак перавод вытворчасці на якасна новы навукова-індустрыяльны ўзровень, для якога характэрным з’яўляецца шырокае выкарыстанне комплекснай механізацыі і аўтаматызацыі, знаходзіўся ў першай сваёй стадыі. Таму доля ручной, цяжкай фізічнай працы заставалася высокай. Нават у прамысловасці яна дасягала 30 і больш працэнтаў, не кажучы ўжо аб такіх галінах, як будаўніцтва, сельская гаспадарка, дзе ў шэрагу відаў работ фізічная праца наогул пераважала.
Рост матэрыяльнага дабрабыту. Пасля вайны ва ўмовах поўнай эканамічнай разрухі матэрыяльнае становішча насельніцтва было надзвычай цяжкім. Да 1947 г. прадуктовае забеспячэнне адбывалася па картачках, а нормы яго былі крайне абмежаванымі. Большасць людзей вымушана была займацца самазабеспячэннем: кожны свабодны шматок зямлі ў гарадах і прыгарадах выкарыстоўваўся для вырошчвання бульбы, агародніны і інш. Гараджане па магчымасці трымалі таксама жывёлу. Усё гэта дапамагала пазбегнуць голаду. Што датычыцца вёскі, то адтуль прадукты толькі вывозілі, сяляяе ж знаходзіліся на поўным самазабеспячэнні. Яно ў большасці было бедным, але цяжкіх галадовак удалося пазбегнуць, таму што ўсе ад малога да вялікага працавалі на зямлі. Важную ролю ў забеспячэнні першачарговых патрэбнасцей насельніцтва і адраджэнні некаторых галін эканомікі адыграла дапамога ў суме 61 млн долараў па лініі ААН.
Паляпшэнне матэрыяльных умоў жыцця адбывалася паступова па меры таго, як адбывалася адраджэнне эканомікі. Таму да пачатку 50-х гадоў яно застаЕалася даволі цяжкім.
Важным паказчыкам сацыяльна-эканамічнага развіцця грамадства з’яўлялася павышэнне ў Гэтыя гады народнага дабрабыту. Яно адбывалася на аснове таго, што эканоміка ўвогуле знаходзілася на ўздыме, нават сельская гаспадарка пашырала сваю вытворчасць, адбываўся рост нацыянальнага даходу, які і з’яўляецца
крыніцай павышэння дабрабыту працоўных. Праўда, прамой залежнасці паляпшэння матэрыяльнага дабрабыту працоўных ад росту нацыянальнага даходу ва ўмовах дзяржаўна-манапалістычнай эканомікі не існуе. Тут усё залежыць ад палітыкі кіраўніцтва ў пытаннях размеркавання нацыянальнага даходу. Як вядома, савецкае кіраўніцтва ў першую чаргу клапацілася аб ваенна-прамысловым комплексе, не забывала і сваіх элітарных інтарэсаў. Да патрабаванняў жа народу пры размеркаванні нацыянальнага даходу зыходзіла з астатковага прынцыпу. Таму і складалася так, што па матэрыяльнаму ўзроўню жыцця насельніцтва мы заўсёды адставалі ад развітых краін, прычым у некалькі разоў.
Паводлэ даных статыстыкі, аб’ём нацыянальнага даходу ў рэспубліцы ў 1965 г. перавысіў узровень 1956 г. у 2 разы, гэта азначае, што гадавы яго прырост складаў 10 %. На гэтай падставе павялічылісл рэальныя даходы насельніцтва. Асноўную частку даходу рабочыя і служачыя атрымоўвалі ў якасці заработнай платы. Яна павысілася за 50-я — першую палавіну 60-х гадоў больш чым на 20 %. Істотна павысілася аплата працы калгаснікаў. Калгасы ад натураплаты, узровень якой у пасляваенныя гады быў надзвычай нізкім, пачалі пераходзіць да штомесячнага грашовага авансавання. Да гэтага калгаснік мог год працаваць за працадні, а ў канцы наогул нічога не атрымаць. 3 1965 г. калгаснікам сталі назначацца пенсіі па старасці і інваліднасці, на іх распаўсюджБаліся і іншыя віды сацыяльнага забеепячэння. Уетанаўліваліся больш высокія мінімальныя ўзроўні заработнай платы і пенсій. Адначасова празодзілася зніжэнне рознічных цэн на прадуктовыя і прамысловыя тавары. Праўда, у продажы прамысловых тавараў было вельмі мала, таму што планавая эканоміка без дэфіцыту ніколі не існавала5 але працэс паляпшэння жыцця ўсё ж адбываўся.
Надзвычай важным было адяаўленне жыллёвага фонду рэспублікі і забеспячэнне насельніцтва жыллём. За 1946—1965 гг. усяго было пабудавана ў гарадах і сёлах 51 мля м2 жылля — па 6 м2 на чалавека. Гэтым жыллёвая праблема не была вырашана, але ўмовы жыцця ў параўнанні з першымі пасляваеннымі гадамі сталі зусім іншымі. Толькі за 10 гадоў, з 1956 па
6 Гісторыя Беларусі, 9 кл.
161
1965 гг., y рэспубліцы звыш 3 млн чалавек атрымалі жыллё.
Якасна новым стала прадуктовае забеспячэнне. Ужо з другой палавіны 50-х гадоў патрэбнасці насельніцтва рэспублікі ў асноўных відах харчовых прадуктаў забяспечваліся поўнасцю. У гэтыя гады значна палепшылася арганізацьія грамадскага харчавання, бытавое абслугоўванне насельніцтва. Палепшылася жыццё вёскі, хаця цяжкасці яго намнога перавышалі тыя, што былі ў горадзе. Таму і імкнулася моладзь як мага хутчэй пакінуць вёску і пераехаць у горад.
Увогуле патрэбна адзначыць, што гады хрушчоўскай «адлігі» былі адносна спрыялыіымі ў сацыяльным развіцці рэспублікі. Гэта абумоўлівалася як эканамічныыі абставінамі, так і ліберальньі!м курсам палітыкі партыі і ўрада. Адбывалася скарачэнне ўзброеных сіл і расходаў на іх утрыманне, пашыралася жыллёвае будаўніцтва, амаль што нанава была створана сфера паслуг. Спрыяльным з’яўляўся і нарсдны менталітзт. У ім спалучалася вера ў будучыню і сацыяльную справядлівасць з гатоўнасцю добрасумленна працаваць. Адноснае адзінства і згода ў грамадстве былі магчымы таму, што яно не страціла яшчэ таго яднання, якое склалася ў гады вайны, а наменклатурная эліта яшчэ не сфарміравалася ў асобную, адарваную ад народа, касту. Усе гэта прыйдзе пазней, у гады застою.
Пьітзнні і звдсмні. 1. Раскажыце аб зменах, якія адбызаліся ў структуры насельніцтва Беларусі пасля вайны. J. Растлумачце, чаму асабліва хутка і ў якіх галінах прамьісловасці адбываўся рост рабочых. 3. Раскрыйце ўмозы жыцця насельній.тва Беларусі ў першыл пасляааенныя гады. 4. Пакажыце, за кошт якіх крыніц адбываўся рост матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва ў 50—60-я гады.
ГЛАВА 10. СТАНОЗ'ШЧА Ў ВОБЛ.4СЦІ КУЛЬТУРЫ Ў ПЕРШАЕ ПАСЛЯВАЕННАЕ ДЗЕСЛЦТОДДЗЕ
§ 28.	Адраджэяне народнай адукацыі, культурнага жыцця па-сталінску
Аднаўленне работы школ, БНУ і тэхнікумаў, навуковых устаноў. Культурнае жыццё беларускага народа ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе працякала ў вы-
ключна цяжкіх умовах. За гады вайны матэрыяльнатэхнічная база адукацыі, навукі і культуры рэспублікі была амаль поўнасцю разбурана. У час нямецка-фашысцкай акупацыі на тэрыторыі рэспублікі агульнаадукацыйная школа, за выключэннем нязначнай колькасці пачатковых класаў, не працавала. Школьныя будынкі ў большасці былі альбо знішчаны, альбо выкарыстоўваліся акупантамі для сваіх патрзб. Усё школьнае абсталяванне акупанты і іх паплечнікі пусцілі на дровы. Таму задача адраджэння агульнаадукацыйнай школы пасля выгнання акупантаў аказалася вельмі складанай. Трэба было рамантаваць і будаваць нанава будынкі школ у горадзе і на сяле, наладзіць выпуск школьнага абсталявання, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, рашаць праблему настаўніцкіх кадраў. А час не чакаў, таму пгго дзеці не маглі атрьімаць адпаведную свайму ўзросту адукацыю, станавіліся пераросткамі. Усё гэта лягло на плечы настаўнікаў, бацькоў, мясцовай улады. Дапамогу ў рамонце школ аказвалі нават ваеннаслужачыя Савецкай Арміі. Вучоба дзяцей не адкладвалася ні на адзін дзень, таму заняткі пачыналі і ў зямлянках, і на адкрытых пляцоўках, і ў будынках, якія аднаўляліся, без падручнікаў і пісьмовых прылад. Але было самае неабходнае — прага ў большасці дзяцей да ведаў, і яны пачалі іх атрымоўваць. Ужо да пачатку 1945/46 навучальнага года было ўведзена ў дзеянне 80 % школ ад іх даваеннай колькасці. Палавіна з іх была адноўлена настаўнікамі, вучнямі і бацькамі. Да 1950/51 навучальнага года школьная сетка ў рэспубліцы перавышала даваенную. Праўда, меншай, чым у перадваенныя гады, была колькасць вучняў, што з’явілася вынікам вялікіх страт населыгіцтва рэспублікі ў гады вайны.
Вышэйшая і сярэдняя спецыяльная школа Беларусі ў час гітлераўскай акупацыі поўнасцю прыпыніла сваю дзейнасць. Многія студэнты, выкладчыкі ВНУ і тэхнікумаў, навуковыя супрацоўнікі АН БССР, якія не былі прызваны ў армію, эвакуіраваліся ў Расію. Вывезена была і частка абсталявання ВНУ, Акадэміі навук і навукова-даследчых інстытутаў. У эвакуацыі прадоўжылі дзейнічаць у якасці самастойных ВНУ толькі Бел-
дзяржуніверсітэт на станцыі Сходня пад Масквой ды Мінскі медыцынскі інстытут у г. Яраслаўлі.
Вучэбныя карпусы, памяшканні ўстаноў, студэнцкія інтэрнаты па большай частцы былі разбураны ваеннымі дзеяннямі. Між тым патрэбнасць у спецыялістах для пароднай гаспадаркі і культуры рэспублікі пасля вызвалення ад акупацыі была надта вострай. Гэта вызвала неабходнасць хутчэйшага аднаўлення дзейнасці вышэйшых і сярэдніх спецыялышх навучальных устаноў. У іх аднаўленяі, рамонце і будаўніцтве карпусоў, інтэрнатаў, стварэнні вучэбна-матэрыяльнай базы актыўна ўдзельнічалі выкладчыкі і студэнты, калектывы прамысловых прадпрыемстваў. Ужо ў 1944 г. пачаў сваю дзейнасць Беларускі політэхнічны інетытут. За парты ў гэты год селі 300 студэнтаў, заняткі вялі каля 70 выкладчыкаў. Гэта было вельмі мала, але галоўнае заключалася ў тым, што ВНУ пачала дзейнічаць, а значыць, і расці.
3 Яраслаўля вярнуўся ў Мінск медінстытут, у якім у 1944 г. пачалі навучанне каля тысячы студэнтаў. У 1944—1945 гг. аднавілі заняткі Беларускі інстытут народнай гаспадаркі, Беларускі дзяржуніверсітэт, інстытут фізкультуры, Беларускі лесатэхнічны інстытут, Мінскі юрыдычны інстытут, 5 педагагічных, 9 настаўніцкіх інстьітутаў. У 1945 г. была створана новая ВНУ — Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. Усяго ў 1945/46 навучальным годзе ў рэспубліцы дзейнічалі 24 вышэйшыя навучальныя ўстановы, на адну менш, чым перад вайной. Але студэнтаў было менш амаль напалавіну — 12,8 тыс. У 1950/51 навучальным годзе ВНУ ўжо было 29 і студэнтаў у іх 31,6 тыс. — на 10 тыс. больш, чым перад вайной. Аднавілася дзейнасць і большасці сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. У 1945—1946 гг. у іх навучалася 26 тыс. навучэнцаў, а ў 1950—1951 гг. — 42 тыс. У 1944 г. у Мінск вярнулася і значная колькасць навуковых супрацоўнікаў АН БССР, навукова-даследчых інстытутаў. У 1950 г. у ВНУ і навукова-даследчых інстытутах працавала звыш 100 дактароў навук і каля 600 кандыдатаў навук. Наладжвалася культурнае жыццё — аднавілася работа клубаў, тэатраў і інш.