Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
За 1946 —1965 гг. было адноўлена і пабудавана звыш 700 буйных і вялікая колькасць дробных прамысловых прадпрьіемстваў. У гэтыя гады шырока вялося жыллёвае будаўніцтва, нават ставілася задача забяслечыць жыллём усё насельніцтва. Пачалі хутка будаваць безаблічныя пяцізтажні з сілікатных блокаў і інш. Але патрэбнасць у жыллі ні ў той час, ні пазней так і не была задаволена. Вялося таксама будаўніцтва школ, культурна-асветных і навуковых устаноў.
Аднак у цэлым развіццё будаўніцтва ў гэтыя гады адбывалася, як і ў прамысловасці, пераважна за кошт фізічнага росту яго матэрыяльна-тэхнічнай базы і павелічэння колькасці будаўнікоў, тады як уплыў тэх-
нічнага прагрзсу меў абмежаваны характар. Ва ўмовах каманднай сістэмы кіраўніцтва гэта было непазбежным, але пакуль дэмаграфічныя ўмовы забяспечвалі магчымасць пастаяннага прытоку рабочай сілы, галіна пашырала сваю вытворчасць.
Развіццё транспарту і сувязі. Транспарт і сувязь аказваюць непасрэдны ўплыў на развіццё народнай гаспадаркі, паколькі забяспечваюць узаемадзеянне прадпрыемстваў, галін і ўсяго гаспадарчага комплексу, служаць развіццю навукі, культуры і г. д. Галоўнымі відамі транспарту з’яўляюцца чыгуначны, аўтамабільны, водны і паветраны. У першыя пасляваенныя гады істотную ролю адыгрываў таксама гужавы.
У гады вайны транспарту і сувязі Беларусі быў нанесены вялізны матзрыяльны ўрон, які склаў каля 10 млрд рублёў (у цэнах 1941 г.). Было разбурана 6 тыс. км чыгункі, узарваны ўсе масты, вакзалы, паравозныя і вагонныя камунікацыі сувязі і інш. Улічваючы зканамічную, а ў гады вайны і стратэгічную важнасць транспарту, асабліва чыгуначнага, яго аднаўленне ажыццяўлялася адразу ж па меры вызвалення тзрыторыі рэспублікі ад гітлераўскай акупацыі, У 1950 г. даўжыня чыгунак дасягала 5,4 тыс. км, што складала 93 % ад даваеннай. У наступныя гады асаблівай патрэбы ў новых чыгуначных лініях у рэспубліцы не было, таму і будаўніцтва іх не вялося.
У ходзе аднаўлення транспарту былі адроджаны і капітальна рэканструяваны вакзалы, на рэках пабудаваны буйныя масты, адноўлены ўсе прадпрыемствы і службы, якія забяспечвалі функцыяніраванне дарогі. Вялося ўдасканаленне дарогі і рухомага саставу. У выніку ў 1965 г. перавозкі грузаў чыгуначным транспартам перавысілі ўзровень 1940 г. у 2,6 раза, a ўзровень 1945 г. — у 3,6 раза.
Хаця ў першыя пасляваенныя гады роля аўтамабільнага транспарту ў народнай гаспадарцы рэспублікі была абмежаванай, аднак аднаўляўся 1 пашыраўся ён вельмі хутка і к сярэдзіне 60-х гадоў стаў самым масавым відам транспарту. Яго агульны грузаабарот у 1965 г. перавысіў узровеяь 1940 г. у 2 разы і 1945 г.— у 104 разы. Адпаведна хутка павялічвалася і доля аўтамабільнага транспарту ў перавозках. Ужо ў 1960 г. яна склала ў перавозках усіх відаў транспарту 9,4 %.
Аўтамабільяы транспарт заняў важнае месца ў перавозках пасажыраў. Аб’ём аўтобусных перавозак у 1965 г. перавысіў даваенны 1940 г. амаль у 65 разоў. На ўнутрыгарадскіх перавозках у некаторых гарадах выкарыстоўваліся трамваі. 3 1960 г. у Мінску, а затым і ў шэрагу гарадоў выйшлі на лініі тралейбусы, тым не менш на долю аўтобусаў у гэтыя гады прыпадала звыш 70 % унутрыгарадскіх перавозак. Аднак рост гэты не забяспечваў нават мінімальных патрабаваяняў насельніцтва. Як для перавозкі грузаў, так і пасажыраў выкарыстоўваўся рачяы транспарт. Яго грузаабарот у параўнанш з даваенным часам павялічыўся амаль у 5 разоў. Дасягненнем гэтага віду транспарту з’явіўся пераход к сярэдзіне 60-х гадоў да поўнай механізацыі пагрузачна-разгрузачных работ у рачных партах.
У жыцці грамадства і яго гаспадарчай дзейнасці ў пасляваенныя гады хутка павышалася роля сувязі. Павялічылася колькасць прадпрыемстваў пошты, тэлеграфа і тэлефона, узраслі паказчыкі іх работы. Пачала ўстанаўлівацца аўтаматычная тэлефонная сувязь, значна ўзрасла колькасць радыёкропак, радыёпрыёмнікаў, у 1965 г. у насельніцтва рэспублікі налічвалася ўжо каля 350 тыс. тэлевізараў, тады як у 1960 г.— толькі 62 тыс.
Асабліва ў адносінах сувязі рэспубліка, як і ўся краіна, у параўнанні з развітымі краінамі знаходзілася толькі на подступах да цывілізацыі. Ды і транспарт працаваў не так, як гэта бывае ў добра наладжаным народнагаспадарчым комплексе. Сістэма прывучыла савецкага чалавека да абмежавакняў сваіх патрабаванняў. Таму абсаліотная болыпасць насельніцтва абыходзілася без кватзрнага тэлефона, не мела радыёпрыёмнікаў і тэлевізараў і на ўсе нягоды адказвала: «Толькі б не было вайны». Такім быў менталітэт народа, таму і кіраваць ім для ўладу маючых было пакуль што і лёгка, і вельмі прыемна.
Пытанні і заданні. 1, Растлумачце, чаму ў рэспубліцы, нягледзячы на пасляваенныя разбурэнні і цяжкасці, была параўнальна хутка створана буйная будаўнічая галіна. 2. Раскажыце, якія метады выкарыстоўвала савецкае кіраўніцтва ў забеспячэнні будаўніцтва наабходнай рабочай сілай. 3. Растлумачце, чаму ў савецкай эканоміцы панааала ў гэтыя гады прымусовая праца, хаця вядома, што яе прадукцыйнасць заўсёды нізкая. 4. Праанал:зуйце стан транспарту ў рэспубліцы пасля вайны і пакажыце
яго разв’ццё да сярэдзіны 60-х гадоў. 5. Раскажыце, якую ролю адыгрывае ў жыцці грамадстэа суеязь і як янэ развізалася ў ласлязаенныя гады ў Бэларусі.
§ 23, Сельская гаспадарка
Крызіс у сельскай гаспадарцы ў першыя пасляваенныя гады. Ваенныя разбурэнні ў сельскай гаспадарцы былі ў параўнан л з прамысловасцю менш значнымі. Тэхнікі ў калгасах і саўгасах да вайны было мала, асноўнай цяглавой сілай заставаўся конь. Таму аднаўленне калгасаў пасля вайны для дзяржавы было справай простай і лёгкай — сабраць усё назад, што развезлі і разнеслі калгаснікі па дамах з пачатку вайны. Трэба, аднак, адзначыць, піто колькасць жывёлы за гады вайны значна скарацілася. Вялікія цяжкасці ўзнікалі ў сувязі са знішчэннем на вёсцы жылля, гаспадарчых будынкаў. Але гэта ў большасці былі цяжкасці калгаснікаў, а ке калгасаў і дзяржавы. Таму становішча ў сельскай гаспадарцы, у якой савецкая дзяржава прывыкла ўсё забіраць і мала чаго даваць узамен, аказалася вельмі цяжкім. Яна не забяспечвала краіну неабходнымі харчовымі прадуктамі, існавала картачная сістэма прадуктовага забеспячэння насельніцтва. Крызіс сельскай гаспадаркі адмоўна ўплываў на агульнае становішча ў краіне, хаця прамысловасць і развівалася высокімі тэмпамі. Пры сур’ёзным навуковым падыходзе да ацэнкі яе становішча ў гэтыя гады няцяжка было зразумець, што яна аказалася ў стане глыбокага крызісу не толькі ў сувязі з ваеннымі разбурэняямі, але і тымі стратамі, якія былі нанесены ёй прымусовай калектывізацыяй, што прывяла да фактычнай ліквідацыі сялянства, якое з’яўлялася прадукцыйнай сілай на зямлі.
У гады вайньі на часова акупіраванай ворагам тэрыторыі краіны калгасы і саўгасы распаліся, адрадзілася індывідуальная сялянская гаспадарка, што магло паслужыць прычынай для перагляду аграрнай палітыкі партыі пасля вайны: адмовіцца ад адзінай калгаснасаўгаснай формы сельскай гаспадаркі, даючы магчымасць сялянам самім’вырашаць пытанні гаспадарання на зямлі. Аднак гэтага не адбылося. Побач з адраджэннем калгасаў, створаных у даваенныя гады, фар-
сіраваным парадкам, з выкарыстаннем насілля і рэпрэсій, была ажыццёўлена суцэлыаал калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі, Украіны, у Прыбалтыцы і Малдавіі. Калектывізацыя ў заходніх абласцях краіны, якая праводзілася шляхам разбурэння сялянскай гаспадаркі, яшчэ больш ускладніла становішча сельскай гаспадаркі.
Дадатковым разбуральным дзеяннем каманднаадміністрацыйнай сістэмы ў галіне сельскай гаспадаркі ў пачатку 50-х гадоў з’явілася так ззанае ўзбуйненне калгасаў. Яно ажыццяўлялася насуперак пазіцыі калгасяікаў, ва ўмовах, калі тэхніка знаходзілася ў распараджэнні МТС, і таму стварэнне калгасаў-гігантаў нічога па сутнасці ў арганізацыі вытворчасці не змяніла. Затое адкрыта вяло да поўнага падрыву калгаснай дэмакратыі, устаранення калгаснікаў ад удзелу ў кіраванні калгасамі. Гэта функцыя цалкам перайшла да райкамаў партыі і шматлікіх ведамстваў, якія пірамідай узвышаліся над калгасамі і саўгасамі. Завяршыўся працэс рассяляньвання вёскі, пачаты па ініцыятыве I. В. Сталіна ў канцы 20-х гадоў. Яго фіналам стала пазбаўленне сялян права выбару форм гаспадарання на зямлі, устараненне іх ад сродкаў вытворчасці, ператварэнне ў механічную рабочую сілу. Да таго ж сяляне аказаліся і ў асабістай залежнасці ад кіраўнікоў калгасаў і мясцовай улады, паколькі без іх згоды не маглі выехаць з вёскі. Фактычна ўстанавіліся феадальна-прыгонныя парадкі сталінскага ўзору.
Гэта ў канчатковым выніку і прадвызначыла непазбежнасць таго крьізісу, у якім апынулася сельская гаспадарка ў 40-я — пачатку 50-х гадоў. Ён выявіўся ў кансервацыі застойных з’яў у сельскай гаспадарцы, далейшым зніжэнні прадукцыйнасці, няздольнасці забяспечыць населькіцтва прадуктамі харчавання, a прамысловасць сыравінай.
Павьппэнне сельскагаспадарчай вытворчасці ў другой палавіне 50-х — першай палавіне 60-х гадбў. Даўгачасяы і поўны выхад сельскай гаспадаркі з крызісу ва ўмовах савецкай рэчаіснасці быў справай неажыццявімай, таглу што для гэтага патрэбны былі карэнныя змены ў ёй вытворчых адносін з тым, каб вярнуць селяніну яго статус гаспадара зямлі і вырабляемай на ёй прадукцыі. Але ў кіраўніцтве партыі і
ўрада, таксама як і ў навуковых сферах таго часу, такі шлях азначаў бы вялікую крамолу, яўны падрыў сацыялізму. Таму выхад бачыўся ў некаторым пераразмеркаванні дзяржаўнага бюджэту на карысць сельскай гаспадаркі, павышэяні закупачных цэн на яе прадукцыю, абмежаванні харчразвёрсткавых метадаў у дзеянні апарату ўлады ў адносінах да калгасаў, прыцягненні да непасрэднага ўдзелу ў калгаснай вытворчасці калектываў прадпрыемстваў, навуковых і навучальных устаноў і г. д. Адбывалася паслабленне прыгонніцкіх парадкаў на вёсцы, рабіліся спробы павысіць зацікаўленасць калгаснікаў, усіх работнікаў аграрнага сектара ў павышэнні прадукцыйнасці сельскагаспадарчай вытворчасці.
Гэтыя меры склалі аснову рашэнняў вераснёўскага (1953 г.) Пленума ЦК КПСС, а потым былі прадубліраваны партыйнымі і дзяржаўнымі органамі на ўсіх узроўнях кіруючай піраміды. У выніку ўдалося аслабіць вастрыню крызісу сельскай гаспадаркі, затым вызначыўся 1 яе рост. Галоўную ролю ў гэтым, побач з мерамі эканамічнага характару, адыграла ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў. Калі ў 1950 г. у сельскай гаспадарцы Беларусі працавала трактароў (у фізічных адзінках) 11,6 тыс. штук, то ў 1960 г. — 34 тыс., а ў 1965 г. — 55,4 тыс. Колькасць збожжаўборачных камбайнаў у гэтыя гады склала адпаведна 1,7 тыс., 10,6 тыс. і 13,5 тыс. Грузавых аўтамабіляў у 1950 г. налічвалася 6,6 тыс., а ў 1965 г. — 43,1 тыс. Бажнае значэнне для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў мела ліквідацыя ў 1958 г. МТС і перадача сельскагаспадарчай тэхнікі непасрэдна калгасам. У гэтыя гады высокімі тэмпамі нарастала падрыхтоўка спецыялістаў для сельскай гаспадаркі. У 1950 г. ВНУ і сярзднія спецыяльныя ўстаповы рэспублікі выпусцілі 1550 такіх спецыялістаў, a ў 1965 г. — 7350.