Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
Пераход да ласкарэння тэхкічяага прагрэсу ў прамысловасці. Пачатак 50-х гадоў акрэсліўся разгортваннем навукова-тэхнічнай рэвалюцыі, якая захапіла развітыя краіны свету. Савецкая краіна па многіх паказчыках адставала ад краін Захаду, але яе кіраўніцтва заўсёды імкнулася да таго, каб пераадолець адставанне. Гэта асабліва стала важным у сувязі з «халоднай вайной», якая распачалася на рубяжы 40-х — 50-х гадоў. Таму ўжо ў планах на 1951—1955 гг. прадугледжваліся апераджальныя тэмпы развіцця тых галін прамысловасці, якія забяспечвалі тэхнічны прагрэс усёй народнай гаспадаркі: машынабудавакня і метала-
апрацоўкі, хімічнай і нафтахімічяай прамысловаеці, энергетыкі. Аб’ём капіталаўкладанняў у гэтыя галіны ў Беларусі павялічыўся ў 2 разы ў параўяанні з папярэднімі пяццю гадамі. Пры гэтым важнае значэнне надавалася таму, каб выдзеленыя сродкі накіроўваліся не толькі на -пашырэнне вытворчасці, але і на ўдасканаленне тэхнікі і тэхналогіі вытворчасці, яе механізацыю і аўтаматызацыю.
У выніку прамысловасць Беларусі к сярэдзіне 50-х гадоў даеягнула істотпых зрухаў у сваім развіцці. За пяцігоддзе было пабудазана каля 150 нбвых буйных прадпрыемстваў, у тым ліку Мінскі завод ацяпляльнага абсталявання, Аршанскі завод швейных машын, Віцебская шаўкаткацкая фабрыка, шэраг буйных тарфяньіх прадпрыемстваў, малочна-кансервавых заводаў і інш. Прадукцыя машынабудавання вырасла ў 5,4 раза, вытворчасць электраэнергіі і цеплаэнергіі па вялічылася амаль у 3 разы, выпуск прадукцыі хімічнай і гумаазбеставай прамысловасці — у 3,7 раза. Новым тэхналагічным абсталяваннем, у тым ліку агрэгатяымі станкамі, шматшпіндэльнымі свідравальнымі галоўкамі і высокапрадукцыйнымі прыстасаваняямі папоўніліся гіганты беларускзй індустрыі — аўтамабільны, трактарны, мставеласіпедны, падшыпнікавы і іншыя заводы. На буйных злектрастанцыях былі ўетаноўлены магутяыя агрэгаты высокіх параметраў ціску пары з шырокім выкарыстаннем аўтаматыкі для рэгулявання цеплавых прадэсаў. Бьіў дасягпуты высокі ўзровень механізацыі торфаздабычы, павялічылася здабыча торфу прагрэсіўным, фрэзерным спосабам.
У прамысловасці будаўнічых матэрыялаў быў асвоены выраб сценавых блокаў, зборных жалезабетонных капструкцый і дэталяў, што паклала пачатак пераводу будаўніцтва на індустрыяльныя метады.
Высокамеханізаваяымі сталі многія галіны лёгкай прамысловасці. У швейнай вытворчасці завяршыўся перавод усіх машын у цэхах масавага пашыву на механічны прывад. Укарапяліся механічныя канвееры, пнеўматычная транспарціроўка. Галіной канвеернай вытворчасці станавілася хлебапякарная праглысловасць. У тэкстьільнай прамысловасці на змену састарэлым машынам перыядычяага дзеяння прыйшлі кальцавыя машыны няспыннага дзеяння. Ткацкія
станкі аснашчаліся прыборамі аўтаматычнай зарадкі чаўнака, аснованазіральнікамі, што забяспечвала павышэнне прадукцыйнасці абсталявання.
Еажнаэ значэнне мела ўкараненне паточных метадаў вытворчасці, якія садзейнічалі найбольш поўнаму выкарыстанню абсталявання і л«пшай арганізацыі працы. Найбольш шырока яны сталі выкарыстоўвацца ў шэрагу галін лёгкай прамысловасці: абутковай, швейнай і іншых.
Укараненне больш сучаснай тэхнікі, замена ручной працы машынамі і механізмамі выклікалі неабходнасць выкарыстання новай, больш перадавой тэхналогіі. У ліцейнай вытворчасці пачалі выкарыстоўЕацца машынная фармоўка, кокільнае ліццё, цэнтрабежнае ліццё, дакладнае ліццё па мадэлях, якія выплаўляюцца, выраб дэталяў метадам штампоўкі замест свабоднага кавання. Калектывы прадпрыемстваў дабіваліся ўдасканалення і абнаўлення выпускаемых машын і абсталявання, паляпшэняя іх якасці. У прыватнасці, былі створаны і асвоены вытзорчасцю тралёвачны трактар ТБТ-54, прапашны трактар «Беларусь», 25тонны аўтасамазвал, лесавозны аўтамабіль, новыя высокапрадукцыйныя станкі, сіласаўборачныя камбайны, зернесушылкі, спецыяльныя дарожныя машыны, прычэпы і інш.
Вынікам павышэння тэхнічнага ўзроўню вытворчасці, удасканалення яго арганізацыі з’язіўся рост прадукцыйнасці працы. У 1955 г. яна перавысіла ўзровень 1950 г. на 160 %, а ў такіх галінах, як машынабудаванне і металаапрацоўка, — на 219 %, у хімічнай прамысловасці — на 233 %, вытворчасці электраэнергіі і цеплаэнергіі — на 202 %.
Аднак, нягледзячы на высокія тэмпы росту, у прамысловай вытворчасці рэспублікі, як і ў краіне, к сярэдзіне 50-х гадоў комплексная механізацыя не атрымала колькі-небудзь значнага распаўсюджання. Таму побач з высокамеханізаванымі тзхналагічнымі працэсамі шырока выкарыстоўвалася ручяая праца. Нават на буйпых прадпрыемствах рэспублікі яна складала 25 %. Мала закранула механізацыя дапаможныя, транспартныя і пагрузачна-разгрузачныя работы, на якіх было занята ў розных галінах прамысловасці ад 30 да 50 % рабочых.
Перавод прамысловасці на болып высокі ўзровень механізацыі і аўтаматызацыі вытзорчасці. Дзесяцігоддзе, з сярэдзіны 50-х да сярэдзіны 60-х гадоў, адзначылася далейшым ростам прамысловай вытворчасці на базе пашырэння капітальнага будаўніцтва, стварэння новых і пашырэння дзеючых прадпрыемстваў. Але разам з гэтым новы характар набывала сама вытворчасць, якая ад машынна-індустрыяльнага тыпу пераходзіла да навукова індустрыяльнага тыпу. Навука станавілася непасрэдным удзельнікам комплекснамеханізаванай і аўтаматызаванай вытворчасці.
За 1956—1965 гг. у рэспубліцы было ўведзена ў строй звыш 450 буйных прамысловых прадпрыемстваў. У іх ліку Беларускі аўтазавод у Жодзіне, завод аўтаматычных ліній у Мінску, Васілевіцкая ДРЭС, два Салігорскія калійныя камбінаты, Полацкі нафтаперапрацоўчы завод, Гомельскі суперфасфатны, Мінскі маторны, Баранавіцкі баваўняны камбінат, Бярозаўская ДРЭС і інш.
* Значныя выпікі дасягнуты былі ў павышэнні тэхнічнага ўзроўню вытворчасці — уводзіліся ў эксплуатацыю паточныя лініі, спецыяльныя станкі і аўтаматьі, высокапрадукцыйная тэхнічная аснастка. На сярэдзіну 1965 г. на прамысловых прадпрыемствах рэспублікі дзейнічала 2,7 тыс. паточных і механізаваных паточных, і 189 аўтаматычных ліній.
Разам з тым, нягледзячы на значны рост аб’ёмаў прамысловай вытворчасці ў гэтыя гады, перавод прамысловасці, як і іншых галін народнай гаспадаркі, на новы тэхнічны ўзровень на базе навейшых дасягненняў навукі і тэхнікі ажыццяўляўся марудна. У шэрагу галін індустрыяльныя працэсы вельмі зацягнуліся, a пераважным ва ўсіх галінах прамьісловасці заставалася экстэнсіўнае развіццё. Гэта азначала, што ў эканоміцы 1 грамадстве дзейнічалі сілы тармажэння, звязаныя з захаваннем сталінскай адміністрацыйна-каманднай сістэмы, неэфектыўнасцю дзяржаўнай эканомікі, якую называлі сацыялістычнай. Спроба аслаблення яе заменай у 1957 г. галінсвага кіраўніцтва эканомікай тэрытарыяльна-галіновым (замест галіновых міністэрстваў уведзены былі саўнаргасы) істотных змен не прынесла. Хоць на гэтай аснове і адбылося некаторае аслабленне Цэнтра і ўзмацненне ролі месцаў.
аднак камандныя метады кіраўніцтва цалкам захаваліся, застаючыся непераадольнай перашкодай на шляху радыкальных дэмакратычных пераўтварэнняў у эканоміцы і грамадскім жыцці. Недастатковая ўспрымальнасдь каманднай эканомікі да навуковатэхнічнага прагрэсу, якая выявілася ў гэтыя гады, з’явілася сведчаннем абвастрэння супярэчнасцей паміж прымусовай працай і неабходнасцю свабоды творчасці працаўнікоў.
Пь:тгнні і зсданн!. 1. Раскрыйце, янімі сацыяльна-эканамічнымі фактарамі абумоўлівалася тое, што за гады аднаўленмя паспп Вялікай Айчыннай сайны прамьісловасці ў рэспубліцы машынабудаўнічая галіна перавысіла даваенны ўзровень амаль у дза з палавінай разы. Параўнайце з эднаўленнем прамыслозасці ў гады нэпа. Пакажыцв, чым вызьівалася неабходнасць паскарэння тэхнічнага прагрэсу, які выгкачыўся ў першай палавіне 50-х гадоў. 3. Раскажыце, якім чынам забяспечваўся тэхнічньі прагрэс у прамысловасці. 4. Растлумачце, чй.'Лу навукова-тэхнічны лрагрзс з вялікімі цяжкасцямі прабіваў са5е дарогу ў прамысловасці.
§	22. Будаўніцтва, транспарт і сувязь
Пашырэняе шдустрылльчай базы будаўніцтва. У пасляваенныя гады будаўніцтва іграла вядучую ролю ў аднаўленні і развіцці прамысловасці, гншых галін народнай гаспадаркі, вырашэнні сацыяльна-бытавых праблем насельніцтва. Таму ў кароткі тзрмін яно пераўтварылася ў буйную галіну народнай гаспздаркі. Былі створаны магутныя будаўяічыя арганізацыі, асжашчаныя па тым часе перадавой тэхнікай, такія, як «Белтрактарабуд», «Аўтапрамбуд», «Белстанкабуд», «Белтэкстыльбуд» і інш. У 1948 г. у будаўніцтве рэспублікі было занята звыш 30 тыс. рабочых, інжынернатэхнічных работнікаў. Значная частка з іх крыбыла ў Беларусь з іншых раёнаў краіны.
На будоўлях працавалі ў гэтыя гады таксама нямецкія ваеннапалонныя. У Беларусі іх было даволі шмат. Яшчэ ў болып шырокіх маштабах выкарыстоўвалася праца зняволеных. Пакуль што статыстыка маўчыць аб іх укладзе ў эканоміку, але вядома, што ў сталінскіх лагерах знаходзіліся дзесяткі мільёнаў чалавек, якія працавалі на будоўлях першых пяцігодак, дапамагалі фронту ў час вайны, адбудоўвалі яе разбурэнні. Прымусовая праца, якня панавала ў краіне.
яшчэ з большай жорсткасцю праяўлялася ў будаўніцтве. Турма пагражала за нявыхад і спазненне на працу, самавольнае яе астаўленне. Прымусовасць працы выяўлялася і ў поўнай бяспраўнасці работніка ў пытаннях аплаты і ўмоў працы. Але толькі фізічнай сілай масы людзей ажыццявіць такія велізарныя аднаўленча-будаўнічыя работы было немагчыма. Патрэбна была нсвая тэхніка, і яе ўжыванне пастаянна пашыралася. Толькі за першук» палавіну 50-х гадоў асноўныя вытворчыя фонды будаўнічых арганізацый рэспублікі выраслі ў 5 разоў. Увайшоў у строй шэраг заводаў зборнага жалезабетону, павысілася тэхнічная аснашчанасць будаўнічых арганізацый. У выніку механізацыя земляных работ дасягнула прыкладяа 90 %, пагрузачна-разгрузачных — звыш 50 %.
Важнае значэнне меў пераход у 50-х гадах на індустрыяльнае будаўніцтва на аснове шырокага ўкаранен ня зборнага жалезабетону, іншых матэрыялаў і выра баў, якія забяспечвалі высокую ступень зборнасці ў будаўніцтве. Да канца 60-х гадоў яна дасягнула амалі. 50 %. На гэтай аснове будаўнічая галіна ў рэспубліцы хутка пашыралася. Будаўнікі з’яўляліся другім па колькасці (пасля прамысловага) рабочым атрадам рэспублікі і складалі ў 1965 г. 171,3 тыс. чалавек. Яшчэ больш умацавалася матэрыяльна-тэхнічная база будаўніцтва. У 1966 г. у будаўнічых арганізацыях рэспублікі налічвалася 3,2 тыс. экскаватараў, 2,2 тыс. бульдозераў, 2,2 тыс. перасоўных кранаў і ікш. Гэта болын як у дзесяць разоў перавышае адпаведныя паказчыкі на пачатак 50-х гадоў.