Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
Для кожнай ступені партапарату падбор кіраўнікоў ажыццяўляўся па прынцыпу зверху ўніз. Першымі сакратарамі ЦК Кампартыі Беларусі ў 1945—1965 гг. паслядоўна з’яўляліся П. К. Панамарзнка, М. I. Гусараў, М. С. Патолічаў, К. Т. Мазураў. Першыя тры з іх раней да Беларусі ніякіх адносін не мелі і накіраваны былі на гзтыя пасады з Масквы. 3 1956 г..
пачынаючы з К. Т. Мазурава, гэтыя пасады займалі асобы з Беларусі. Аднак прынцып падбору і рэкамендацыі іх для выбрання зверху захаваўся аяс да канца 80-х гадоў, а самі выбары насілі толькі рытуальны характар. Паколькі камуністычная партыя з’яўлялася не палітычнай, а адміністрацыйна-гаспадарчай арганізацыяй, пастолькі камандна-адміністрацыйны прынцып кіравання краінай сфарміраваўся як яе тварэнне і пранізаў усё поры дзяржаўнага і грамадскага жыцця. Аб гэтым сведчыць характар пастаноў, якія прымаліся партыйнымі органамі на ўсіх узроўнях яе піраміды. Усе яны насілі абавязваючы, камандны характар і ў роўнай меры датьічыліся як партыйных камітэтаў, так і саміх партыйных арганізацый, і савецкіх, грамадскіх і гаспадарчых арганізацый, міністэрстваў і ведамстваў рэспублікі. I ў ніжэйшым звяне партыі — пярвічных партыйных арганізацыях — галоўнымі пытаннямі з’ўляліся вытворчыя, тады як грамадска-палітычнае жыццё цікавіла іх толькі ў плане ўзмацнення класавай і рэвалюцыйнай пільнасці.
У палітычнай дзейнасці кожнай партыі дэмакратычнага грамадства вядучае месца займае ўдзел у правядзенні выбараў у парламант краіны і мясцовыя органы. Кампартыя Савецкага Саюза гэтыя выбары пераўтварыла ў фарс, цырыманіял па адабрэнню вылучаных са згоды парторганаў кандыдатаў у народныя дэпутаты. А гэта ўжо не грамадска-палітычная дзейяасць, a праяўленне поўнага панавання партапарату як над партьійнай, так і беспартыйнай масай. Усё гэта сведчанне, што кампартыя ўсёй сваёй дзейнасцю перашкаджала развіццю сапраўдяага грамадска-палітычнага жыцця, таму што гэта пярэчыла яе таталітарнай сутнасці.
Саветы, прафсаюзы, іняіыя грамадскія арганізацыі. Саветы дэпутатаў працоўньіх. У адпаведнасці з Канстытуцыяй краіны Саветам належалі галоўныя функцыі дзяржаўнага кіраўніцтва і арганізацыі грамадскага жыцця. Яны ажыццяўлялі таксама гаспадарчае кіраўніцтва на падведамасных тэрыторыях, культурна-вьіхаваўчыя і іншыя функцыі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ва ўмовах варожай акупацыі на тэрыторыі БССР захаваліся толькі асобныя ачагі мясцовай Савецкай улады ў зонах, якія
кантраляваліся партызанамі. Аднаўленне Саветаў на вызваленай тэрыторыі ў першыя гады ажыццяўлялася па ініцыятыве партыйных камітэтаў адміністрацыйным шляхам, паколькі многія выбраныя да вайны дэпутаты або загінулі, або памяяялі месца жыхарства. У 1947 г. адбыліся першыя ў пасляваенныя гады выбары ў Вярхоўны Савет БССР і ў 1948 г. — у мясцовыя Саветы рзспублікі. Быў вьібраны 371 дэпутат у Вярхоўны Савет і 65 тыс. у мясцовыя Саветы. Гэтым завяршыўся працэс аднаўлення Саветаў у пасляваенныя гады ў рэспубліцы. Усюды ў рэспубліцы адрадзілася сесіённая дзейнасць Саветаў, разгарнулася работа іх пастаяняых камісій. Старшынёй Прэзідьіума Вярхоўнага Савета БССР на першай яго сесіі бьіў выбраны Н. Я. Наталевіч, якога ў 1948 г. змяніў на гэтай пасадзе В. I. Казлоў, у наступным імі былі С. В. Прытьіцкі, Ф. А. Сурганаў, I. Я. Палякоў, Г. С. Таразевіч, М. I. Дземячцей.
Саветы павінны былі займацца аднаўленнем гарадоў і сёл рэспублікі, ачагоў культуры, арганізацыяй народнай адукацыі, паляпшэннем умоў жыцця насельніцтва.
Аднак становішча Саветаў у сістэме сталінскага дыктату мала паходзіла на сапраўднае народаўладдзе, дэклараванае Канстытуцыяй. На самай справе яны знаходзіліся на службе ў партапарату, які панаваў над імі, як і над усімі іншымі дзяржаўяымі і грамадскімі арганізацыямі.
3 сярэдзіны 50-х гадоў, асабліва пасля XX з’езда партыі, рабіліся спробы павысіць ролю Саветаў у кіраўніцтве краінай і грамадствам. У 1957 г. ЦК КПСС прыняў пастанову, накіраваную на паляпшэнне дзейнасці Саветаў, умацаванне іх сувязі з масамі. Павысілася роля рэспубліканскіх і мясцовых Саветаў у кіраўніцтве эканомікай і грамадска-палітычным жыццём. У гэтыя гады актывізавалася заканадаўчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР, у яго саставе з’явіліся новыя камісіі: па народнай адукацыі і культурна-асветнай рабоце, ахове здароўя і сацыяльнаму забеспячэнню, жыллёваму будаўніцтву і інш. Новыя камісіі па кіраўніцтву гаспадарчай дзейнасцю ствараліся таксама ў мясцовах Саветах. Гэта прывяло да значнага пашырэння актыву.
Разам з тым у гады хрушчоўскай «адлігі» карэнных змен у становішчы Саветаў не адбылося. Яны па-ранейшаму заставаліся састаўной часткай камандна-адміністрацыйнай сістэмы, якая адкідвала любыя дэмакратычныя пачаткі іх дзейнасці. Выбары ў Саветы насілі фармальны характар, праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове, пад строгім кантролем партыйных оргапаў, а ў саміх Саветах гаспадарамі становішча былі выканкамы, якімі ў сваю чаргу камандавалі парткамы. Разам з тым Саветы праводзілі вялікую адміністрацыйна-гаспадарчую і выхаваўчую работу, пад іх апекай знаходзіліся надзвычай цяжкая жыллева-камуяальная служба, сфера паслуг насельніцтву, сацыяльнае забеспячэнне, народная адукацыя і ахова здароўя і г. д. Аднак уладнымі функцыямі Саветьі валодалі толькі фармальна, а на справе ўлада знаходзілася ў руках партапарату.
Важную ролю ў жыцці дзмакратычнага грамадства адыгрываюць прафесіянальныя саюзы. Ва ўмовах Краіны Саветаў у пасляваенныя гады дзейнасць прафсаюзаў абмяжоўвалася пераважна ўдзелам у арганізацыі працоўных на ажыццяўленне вытворчых планаў і заданняў, тады як гістарычна ўласцівыя ім функцыі сацыяльнай абароны працоўных адсоўваліся на другарадныя пазіцыі або ажыццяўляліся фармальна.
КПСС зацікаўлена была ў існаванні прафсаюзаў, паколькі яны забяспечвалі сувязь авангарда з піырокімі беспартыйнымі масамі. Аднак, узяўшы на сябе не ўласцівыя палітычнай арганізацыі функцыі дзяржаўна-гаспадарчага кіраўніцтва, партыя ўцягнула ў арбіту гэтай дзейнасці і прафесіянальныя саюзы, якімі яна кіравала, і іншыя грамадскія арганізацыі, ператварыўшы іх апарат у састаўную частку бюракратычыага апарату ўлады.
У гады вайны ў БССР у сувязі з акупацыяй і развалам эканомікі спынілася і дзейнасць прафсаюзньіх арганізацый. Іх адраджэнне ажыццяўлялася па меры вызвалення тэрыторыі рэспублікі і аднаўлення яе эканомікі. На пачатак 1946 г. у БССР ужо налічвалася звыш 350 тыс. членаў прафсаюзаў, што складала каля 70 % агульнай колькасці рабочьіх і служачых. К гэтаму часу адроджана была структура прафсаюзных органаў, пачалі фуякцыяніраваць усе звенні прафса-
юзнага апарату, створана сетка фабрычна-заводскіх і мясцовых камітзтаў. Яны арганізавалі спаборніцтва і падводзілі яго вынікі, будавалі і наладжвалі работу прафсаюзных клубаў, дамоў культуры і бібліятэк, садзейнічалі развіццю ў працоўных калектывах самадзейнага мастацтва, фізкультуры і спорту, тэхнічнай творчасці, клапаціліся аб тэхніцы бяспекі на вытворчасці, паляпшэнні жыллёва-бытавых умоў работнікаў і г. д.
У 1948 г. быў створаны Беларускі рэспубліканскі савет прафсаюзаў, першым старшынёй якога з’явіўся I. А. Бельскі, а таксама абласныя саветы. Адначасова дзейнічалі галіновыя камітэты. Гэта значыць, што ў будове прафсаюзаў спалучаліся галіновы і вытворчатэрытарыяльны прынцыпы. Апошні адпавядаў структуры партыі і забяспечваў магчымасць партыйнага кіраўніцтва на ўсіх ступенях прафсаюзнай лесвіцы.
Спроба дэмакратызацыі грамадскага жыцця пасля XX з’езда КПСС закранула і прафсаюзы. Снежаньскі (1957 г.) Пленум ЦК КПСС прызнаў неабходным павысіць іх ролю ў жыцці савецкага грамадства, у тым ліку ў кіраўніцтве вытворчасцю, абароне правоў і інтарэсаў працоўных. У сувязі з гэтым на прадпрыемствах вытворчыя нарады ператварыліся ў пастаянна дзеючыя, якія працавалі пад кіраўніцтвам прафсаюзаў. У рэспубліцы яны функцыяніравалі на ўсіх буйных і сярэдяіх прадпрыемствах і іх падраздзяленнях. Узмацніўся кантроль прафсаюзаў у сферы гандлю, грамадскага харчавання, медыцынскага і бытавога асслугоўвання насельніцтва.
Паслядоўна расла колькасць членаў прафсаюзаў. Аднак і рост прафсаюзнага членства, і так званае ўдасканаленне структурьі, форм і метадаў работьі ад-' бывалася ў рамках партакратычнай камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання, якая выключала якую б там ні было самастойнасць прафсаюзаў, як і іншых грамадскіх арганізацый.
У грамадскім жыцці моладзі вызначальную ролю адыгрываў камсамол. Аднак ён таксама з’явіўся састаўным элементам камандна-адміністрацыйнай сістэмы на чале з партыяй. Пад яе ўздзеяннем у камсамоле сфарміраваўся грувасткі бюракратычны апарат кіраўніцтва пры фактычным бяспраўі
пярвічных камсамольскіх арганізацый і радавых камсамольцаў. Камсамол, як і прафсаюзы, займаўся пытаннямі вытворчасці, якой падпарадкоўвалася ўсё грамадска-палітычнае жыццё.
Спробы перабудовы работы камсамола ў другой палавіне 50-х гадоў не выходзілі за рамкі йошуку структурных змен і ўмацавання ўлады апарату над маладзёжнай масай. Гэта адпавядала агульнаму напрамку руху краіяы па шляху ўмацавання каманднай сістэмы кіравання. Камсамольцы Беларусі, як і краіны, працавалі на ўдарных камсамольскіх будоўлях, асвойвалі цалінныя землі і неабжытыя раёны Сібіры і Казахстана, на прадпрыемствах стваралі камсамольскія штабы і пасты па кантролю за работай вытворчых падраздзяленняў, камсамольскія маладзёжныя брыгады па эканоміі і беражлівасці, арганізоўвалі эстафеты працоўных спраў і да т. п. Шмат увагі ўдзялялася вучобе камсамольцаў і моладзі. Расла ў гэтыя гады і колькаспь камсамольцаў рзспублікі. Калі ў 1952 г. іх налічвалася 511 тыс., то ў 1970 г. — звыш 916 тыс.
Аднак рост камсамола ў гэтыя гады выяўляўся пераважна ў колькасных зменах, якія стваралі бачнасць развіцця, якога не было. Як і ўся бюракратычная камандная сістэма ў краіне, камсамол усё больш адыходзіў ад свайго прызначэння служыць інтарэсам чалавека і ператвараўся ў звычайную апаратную арганізацыю.
У рэспубліпы, як і ў краіяе ў цэлым, па адзінаму шаблону стваралісл і іншыя грамадскія арганізацыі тыпу ДТСААФ, дваровыя і вулічныя камітэты, культурныя, навуковыя, спартыўныя аб’яднанні і да т. п. Аднак уся іх дзейнасць строга рэгламентавзлася, a дабравольнасць членства нярэдка падмянялася абавязковасцю. Многія з іх існавалі толькі на паперы і абмяжоўвалі сваю дзейнасць зборам членскіх узносаў, якія ішлі на аплату працьі работнікаў кіруючых органаў.