Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
Безумоўка, матэрыяльная база адукацыі і культуры ў гэтыя гады, як і ўсе іншыя, далёка не адпавядала
1S4
патрабаванням грамадства і, натуральна, стрымлівала іх развіццё. Але гэта агульнымі намаганнямі ўдавалася неяк пераадольваць. Існавалі, адпак, і больш істотныя пераіпкоды, якія зыходзілі з сістэмы кіраўніцтва.
Узмацненне сталінска-жданаўскага кантролю над культурай. Пасля заканчзнпя вайны сталінскі ідэалагічны апарат узмацніў кантроль ва ўсіх галінах навукі і культуры. У кіруючых колах партыі ў гэтыя гады ўсталяваўся погляд на насельніцтва, якое пражывала на часова акупіраванай тэрыторыі, як на недастаткова надзейнае, таму што пздпала пад уздзеянне буржуазнай ідэалогіі. А гэта праяўлялася, на іх думку, у нізкапаклонстве перад рэакцыйнай буржуазнай культурай, аслабленні класавасці ў грамадскім усведамленні, адступленні ад ідэалагічных канонаў партыі. На самай справе вайна спрыяла болыпаму згуртаванню народа, росту яго самасвядомасці, фарміраванню менталітэту пезалежнасці ад наменклатурнай улады. Такі напрамак развіцця грамадскай думкі не ўпісваўся ў каноны таталітарызму. Таму з’явілася сумна вядомая пастанова ЦК ВКП(б) ад 1946 г. па пытаянях літаратуры, мастацтва, культуры, якая патрабавала ўзмацнення ў іх прыі-іцыпу партыйнасці, заблспечання ідэалагічнай чысціні ва ўсім, што датычыла культурнага жыцця.
ЦК КП(б) Беларусі адрэагаваў на гэта прыняццем у ліпені 1947 г. пастановы аб рабоце Саюза пісьменнікаў, літаратурна-мастацкіх часопісаў, газеты «Літаратура і мастацтва». Пад сцягам барацьбы з буржуазным уплывам, касмапалітызмам у грамадскай свядомасці ўкараняліся вульгарны сацрэалізм, класавая нецярпімасць, падазронасць, культ Сталіна як вялікага правадыра ўсіх часоў і народаў, утойваліся супярэчнасці ў грамадскім жыцці, якія няўхільна паглыбляліся. Адбыліся новыя арышты сярод інтэлігенцыі па палітычных матывах, ахвярамі якіх сталі міністр асветы Беларусі П. В. Саевіч, шзраг дзеячаў культуры, пісьменнікі, вучоныя. Так, паэт і празаік У. М. Дубоўка першы раз быў арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў па справе оСаюза вызвалення Беларўсі» ў 1930 г. У 1937 г. ізноў арыіптаваны і асуджаны на 10 гадоў, а ў 1949 г. пастановай асобай нарады МДБ СССР
сасланы ў Краснаярскі край. У 1957 г. рэабілітаваны. Памёр у 1976 г. у Маскве.
Шсьменнік A. I. Александровіч у 1939 г. асуджаны на 15 гадоў папраўча-працоўных лагераў. У 1946 г. Вярхоўны суд СССР знізіў меру пакарання да 8 гадоў, а ў 1949 г. яго зноў асудзілі на высылку ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1955 г. Памёр у Мінску ў 1963 г.
У пасляваенныя гады былі рэпрэсіраваны актыўныя дзеячы беларускага нацыянальна-дэмакратычнага і рэлігійнага адраджэння К. С. Дуж-Душэўскі, A. В. Станкевіч і інш. Непамерныя здзекі выпалі на долю вядомага вучонага-гісторыка М. М. Улашчыка. Першы раз ён быў арыштаваны ў 1930 г. па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і сасланы ў Вяцкую вобласць на пяць гадоў. У 1941 г. зноў арыштавалі і вьіслалі на пяць гадоў у Новасібірскую вобласць. У 1951 г. быў асуджаны на 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў і этапіраваны ў Сібір. Рэабілітаваны ў 1960 г.
Цяжкасці савецкага ГУЛАГа ў поўную меру зазналі пісьменнікі Сяргей Грахоўскі, Алесь Звонак, Павел Пруднікаў. Яны аказаліся ў ліку нямногіх, каму пашанцавала не толькі выжыць, але і здабыць новае дыханне ў пісьменніцкай творчасці пасля вызвалення.
Ва ўмовах узмацнення рэпрэсіўнага курсу ўрада большасць пісьменнікаў, дзеячаў кўльтуры ў адпаведнасці з пануючым напрамкам грамадска-палітычнага і культурнага жыцця ў краіне ўключылася ў праслаўленне культу Сталіна, ствараючы з яго лірычны вобраз геніяльнага правадьіра, бацькі народаў і абаронцы працоўных.
Эпоха сталінізму і росквіт культуры проста былі несумяіпчальнымі. Адны дзеячы культуры рабалепствавалі перад уладу маючымі ў надзеі неяк пазбегнуць рэпрэсій, другія шчыра верылі афіцыйнай партыйнадзяржаўнай ідэалогіі і таксама рабалепствавалі, а трэція сядзелі ў турмах і лагерах.
Савецізацыя культуры ў Заходняй Беларусі. У ідэалагізацыі грамадства ў пасляваенны час асаблівую ўвагу кіруючыя колы ўдзялялі заходнім абласцям. У гэтым краі ў больш сціплы тэрмін патрэбна было зрабіць тое, што ва ўсходніх раёнах Беларусі рабілася больш чым за дваццаць гадоў. I галоўным з’яўлялася
поўнае выкараненне іншадумства, падпарадкаванне дум і светапогляду насельніцтва пануючай марксісцкай ідзалогіі. Таму з усходу рэспублікі сюды з’явілася цэлая армія вопытных прапагандыстаў, лектараў і інш. Яны прыдбалі тут і ўсе кіруючыя пасады. Абапіраючыся на КДБ, гэты моцны ідэалагічны апарат распачаў нябачаную па свайму размаху рэботу па перапрацоўцы чалавечых душ у напрамку іх савецізацыі і ўкаранення камуністычнага светапогляду. Падключылася да гэтага створанае ў 1947 г. Рэспубліканскае таварыства па распаўсюджаняі палітьгчных і навуковых ведаў.
Укараненне новага светапогляду абапіралася на пашырэнне адукацыі насельніцтва, што аб’ектыўна іграла станоўчую ролю. Быў уведзены ўсенавуч дзяцей, створана сетка школ рабочай і сельскай моладзі, разгарнулася работа па ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. Да пачатку 50-х гадоў непісьменнасць у цэлым была ліквідавана, а ўсе дзеці ў адпаведнасці з законам аб усенавучы вучыліся ў піколах. Амаль у 2 разы ў параўнанні з 1941 г. павялічылася колькасць навучэнцаў сярэдніх школ. Адкрываліся ВНУ і тэхнікумы, настаўніцкія інстытуты ў Маладзечне і Баранавічах, Брэсцкі педагагічны інстытут, Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут і інпі.
Асаблівасць кампаніі па хутчэйшаму пераўтварэнню гэтых новых тэрыторый у састаўную частку велізарнай савецкай імперыі заключалася ў спалучэнні камуністычнага перавыхавання насельніцтва з яго русіфікацыяй. Паланізацыя, русіфікацыя — усё гэта за шматвяковую гісторыю Беларусі добра вядома. Новым з’яўлялася тое, іпто гэта бьіла ідэалагізаваная русіфікацыя, якая абапіралася на класавую, пралетарскую ідэалогію, а таму аказалася найбольш нецярпімай і вераломнай. У спешным парадку знішчаліся помнікі культуры гэтага краю, пачалося насільнае ўкараненне рускай мовы і так званай савецкай культуры. Асабліва ганебнай была антырэлігійная палітыка. Касцёлы і цэрквы закрываліся, служкі культу падвяргаліся ганенням — у поўнай адпаведнасці з тым вопытам, які быў набытьі бальшавікамі ў барадьбе з рэлігіяй у 20-я гады.
Лічыцца, што інтэлігенцыя, мякка кажучы, даволі спакойна ўспрымала і сталіншчыну, і неабгрунтаваныя рэпрэсіі, і разбурэнне беларускай культурна-нацыянальнай спадчыны. I што наогул усякае супраціўленне дэмакратычных сіл Беларусі імперска-бальшавіцкаму рзжыму скончылася яшчэ ў пачатку 30-х гадоў. На самай справе гзта не зусім так. Спробы супрацьстаяння і барацьбы заўсёды былі, але звесткі аб іх альбо скажаліся і падаваліся як крымінальныя злачынстЕЫ, альбо зусім утойваліся ад грамадскасці. Як цяпер стала вядома, у першыя пасляваенныя гады найбольш актыўна ў барацьбу супраць балыпавіцкага гвалтў і здзекаў над беларускім народам, яго мовай, культурай, гісторыяй у Заходяяй Беларусі выступіла студэнцкая моладзь і мясцовая інтэлігенцыя. Ужо ў 1946 г. у шмат якіх гарадах моладзь пачала ствараць падпольпыя групоўкі, а потым і аргаяізацыі. Адной з такіх была беларуская патрыятычная арганізацыя ў Слоніме пад канспіратыўнай назвай «Чайка». Яе арганізавалі маладыя настаўнікі: Міхась Ракевіч, Аляксандр Гардзейка, Міхась Чыгрын, Уладзімір Салавей, Леакадзія Кавальчук, Ніяа Карач, Васіль Супрун. Галоўнай мэтай арганізацыі ставілася барацьба за захаванне і развіццё беларускай культуры, мовы і гісторыі, супрацьстаянне гвалтоўнай русіфікацыі края. У гэтым жа 1946 г. «Чайка» аб’ядналася з групай патрыётаў у Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце. Каардынатарамі руху сталі В. Супрун, А. Барэйка, М. Ракевіч. Дзейнічалі таксама група Брэсцкага чыгуначнага тэхнікума, навагрудскі падпольны «Саюз вызвалення Беларусі». Пачалі работу падпольныя группы пры Жыровіцкім сельскагаспадарчым тэхнікуме, Ганцавіцкім педвучылішчы. Летам 1946 г. сфарміраваўся Цэнтр беларускага вызваленчага руху, кіраўніком якога з’явіўся В. Супрун. У 1947 г. рух перакінуўся ў Маладзечанскую і Пінскую вобласці. Але кіраўнікі і ўдзельнікі гэтага руху ў значнай ступені былі наіўнымі рамавтыкамі і зусім мала ведалі аб сутнасці таго таталітарнага рэжыму, супраць якога яны выступалі. A між тым ужо з самага пачатку за імі была ўстаноўлена сочка спецгрупы Міністэрства дзяржбяспекі, якая і правяла ўлетку 1947 г. масавьія арышты ўдзельнікаў руху. На судзе ім было прад’яўлена абвінавачанне ў
тым, што падполле быццам бы рыхтавала ўзброенае паўстанне з мзтай выхаду Беларусі са складу СССР. Усе яны атрымалі розныя тэрміны пакарання, многія загінулі ў засценках сталінскага ГУЛАГа.
Наогул у пасляваенныя гады ў дзейнасці партыйнадзяржаўнага кіраўніцтва СССР палітыка русіфікацыі ў адносінах да іншых народаў узмацнілася. 3 ёю звязвалася і рзалізацыя праграмных мэтаў партыі па інтэрнацыяяальнаму выхаванню насельніцтва, і перахсд на больш высокі ўзровень міжнацыянальных адносін у краіне, і інш.
Пыта^мі > заданні. 1. Раскажыце, як адбываласл аднаўленне народнай адукацыі ў Беларусі пасля вайны. 2. Як вы думаеце, чаму сталімскі рэжым настойліва дабіваўся павышэння народнай адукацыі, тады як царскія ўлады адносіліся да гэтага больш стрымана і нават з недаверам? 3. Растлумачце, чаму сталінскі дыктат у галіне культуры абапіргўся перш за ўсё на ідэалогію. 4. ГІакажыце, якія галоўныя задачы ставіла Савецкая ўлада ў галіна культуры ў гэты час у заходніх абласцях Беларусі. S. На вашу думку, ці мала рацыю моладзь Заходняй Беларусі, выступаючы супраць афіцыйнага курсу Савецкай улады ў галіне культуры? Раскажь’це, як гэта было.
§ 29. Беларуская літаратура першага паслягаеннага дзесяцігоддзя
Узмацненне партышіага кантролю над літаратурай. Рэпрэсіі 30-х гадоў, а потым вайна прывялі да значнага скарачэння пісьменніцкага асяроддзя. У 1945 г. у складзе Саюза пісьмекнікаў Беларусі калічвалася ўсяго 47 чалавек, менш за палавіну ад даваеннага часу. У 1950 г. іх было каля 120. Ідэйны напрамак і сам змест творчасці пісьменнікаў у гэтыя гады вызначаліся пастановамі ЦК ВКП(б) і ЦК КП(б) Б па ідэалагічных пытаннях, якія ставілі пісьменнікаў пад жорсткі ідэалагічны кантроль. Бясспрэчным з’яўлялася патрабаванне аб строгім захаванні прынцыпу сацрэалізму з яго так званай тэорыяй бесканфліктнасці. Яна рэгламентавала, якім быць савецкаму чалавеку, як сябе ён павінен паводзіць у пэўнай сітуацыі. Бесканфліктнасць дапускала ў літаратуру і адмоўнага героя. Але ён павінен быў быць ва ўсіх адносінах адмоўным, а яго дзеянні бесперспектыўнымі. Афарбаванне герояў чорна-белымі фарбамі было абавязковым для кожнага апавядання.