Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
вы думаеце, якую галоўную праўду жыцця тых гздоў адлюстравала мастацкая літаратура?
§ 30. Тэатральнае, музычнае I выяўленчае мастацтва пасля вайны
Беларускі тэатр у першыя пасляваенныя гады. 3 31 тэатральна-музычнай установы, што дзейнічалі ў Беларусі да вайны, значная частка ў сувязі з акупацыяй тэрыторыі рэспублікі распалася, частка была эвакуіравана. Беларускія тэатры працавалі ў Томску, ва Уральску, у Горкім, Арэхава-Зуеве, Каўрове і Маскве. Аднаўленне ўстаноў культуры і мастацтва ў рэспубліцы пачалося адразу ж пасля вызвалення ад акупацыі. Да верасня 1945 г. ужо дзейнічала 12 тэатраў, кансерваторыя, 6 музычных школ, 4 музычныя і харэаграфічнае вучылішчы, кінастудыя «Беларусьфільм». У 1945 г. былі створаны тэатральныя студыі: у Мінску пры беларускім тэатры імя Я. Купалы і ў Віцебску пры беларускім тэатры імя Я. Коласа. Аднавілі сваю дзейнасць Саюз мастакоў БССР і Саюз кампазітараў БССР. Галоўнай тэмай на беларускай сцэне ў першыя пасляваенныя гады была або мінулая вайна, або руская і зарубежная класіка. Так, тэатр імя Я. Купалы пачаў работу ў Мінску ў 1944 г. сваімі лепшымі спектаклямі, створанымі ў эвакуацыі ў г. Томску. Гэта «Позняе каханне» A. М. Астроўскага, «Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра. Вядучыя ролі ў іх выконвалі артысты, якія праславілі беларускі тэатр: Г. Глебаў, Л. Ржэцкая, Б. Платонаў, I. Шаціла, I. Ждановіч, С. Бірыла, В. Пола, С. Станюта, П. Пекур і інш. Сезон 1945— 46 гг. купалаўцы адкрылі прэм’ерай спектакля па камедыі К. Крапівы «Мілы чалавек». Востра сатырычныя вобразы па п’есе стварылі Б. Платонаў і У. Уладамірскі. У 1953 г. у тэатры была пастаўлена п’еса «Даходнае месца» A. М. Астроўскага. Ставіліся ў гэтыя гады таксама «Вішнёвы сад», «Чайка» А. П. Чэхава.
На сцэне Беларускага тэатра імя Я. Коласа першымі спектаклямі былі «Несцерка» В. Вольскага, «Рэвізор» М. Гогаля ў пастаноўцы Н. Лойтара. Ролю Хлестакова выконваў народны артыст СССР А. Ільінскі. Была ажыццёўлена таксама пастаноўка «Гамлета», якая з’явілася этапам у гісторыі асваення Шэкспіра на
савецкай сцэне. Асаблівую славу спектаклю прынёс удзел у ім таленавітага акцёра П. Малчанава. У 1951 г. тэатр імя Я. Коласа адяавіў настаяоўку спектакля «Раскіданае гняздо» па аднаймсннаму твору Я. Купалы. На сцэнах беларускіх тэатраў важнае месца займаў М. Горкі. Ставіліся яго «Апошнія», «Ворагі», «Варвары».
На тэму вайны ўжо ў 1945 г. у тэатры імя Я. Купалы былі пастаўлены «Заложнікі» А. Кучара — аб гераічным партызане Бацьку Мінаю. У наступныя гады ў тзатры ставілася п’еса «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона. Вобраз народнага ггроя Заслонава на сцэне стварыў Б. Платонаў. Яго партнёрамі былі У. Дзядзюшка і Г. Глебаў. Ставіліся «Гэта было ў Мінску» А. Кучара, «3 народам» К. Крапівы (аб беларускіх партызанах і падпольшчыках Мінска). У 1953 г. адбылася прзм’ера спектакля «Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча. Спектакль вытрымаў звыш 600 пастановак.
Жыццё беларускага народа на сцэне тэатраў асвятлялася ў гэтыч гады ў асноўным у камедыйным жанры. У тзатры імя Я. Коласа была пастаўлена лірычная камедыя К. Губарэвіча і I. Дорскага «Алазанская даліна», у якой людзі розных нацыянальнасцей і характараў жывуць адной марай — аб Радзіме, аднымі клопатамі аб яе шчаслівай будучыні, не заўважаючы ні тых цяжкасцей і няўзгод, якія напаўнялі жыццё, ні свайго бяспраўяага становішча ва ўмовах сталінскага таталітарызму. Лепшыы творам у гэтым жанры з’явілася камедыя К. Крапівы «Пяюць жаваранкі». Аднак і ў ёй жыццё калгасяай вёскі пасляваенных гадоў прыхароіпвалася, а супярэчнасці згладжваліся. Першай спробай паказу сапраўдных супярэчнасцей калгаснага жыцця з’явілася камедыя А. Макаёнка «Выбачайце, калі ласкаЬ, якая выйшла ў 1953 г.
Важнае месца ў тэатральным жыцці рэспублікі займала оперна-пастаноўчае мастацтва. Дзяржаўпы акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі з першых дзён існавання сфарміраваўся як тэатр трагедыйны, які адлюстроўваў у сваёй творчасці напружаныя моманты грамадскага і асабістага жыцця чалавека. У 1944 г. ён вярнуўся з Ніжняга Ноўгарада ў вызвалены Мінск і восенню гэтага года адкрыў сезон операй Я. Ці"оцкага «Алзся», У новай сэдакцыі яна стала называц-
ца «Дзяўчына з Палесся». Першай выканаўцай ролі Алесі была выдатная беларуская актрыса Л. Александроўская. На яго сцэне пастаянна ставіліся такія шэдэўры опернай класікі, як спектаклі «Князь Ігар» А. Барадзіна, «Яўген Анегін» і «Пікавая дама» П. Чайкоўскага, «Царская нявеста» М. Рымскага-Корсакава, «Іван Сусанін» М. Глінкі і інш. Былі пастаўлены оперы беларускіх кампазітараў Дз. Лукаса «Кастусь Каліноўскі» (цудоўны вобраз Кастуся стварыў артыст М. Сярдобаў), А. Багатырова «Надзея Дурава». У 1951 г. адбылася пастаноўка «Ціхага Дона», якая прынесла акцёрскія ўдачы Л. Алэксандроўскай і М. Ворвулеву, а ў 1952 г. камічнай оперы «Страшны двор» класіка польскай і беларускай музыкі С. Манюшкі. У рэпертуар тэатра ўваходзілі творы прадстаўнікоў зарубежнай класікі: «Фауст» Ш. Гуно, «Кармэн» Ж. Бізэ, «Севільскі цырульнік» Дж. Расіні і інш.
Балетная трупа опернага тэатра пачала свае пасляваенныя спектаклі « Арлекінадай » Р. Дрыга, у якой бліскучае майстэрства праявіла 3. Васільева. У 1946 г. адноўлена была пастаноўка «Дон Кіхота». К сярздзіне 50-х гадоў калектыў тэатра папоўнілі маладыя таленавітыя артысты II. Гусельнікава, Т. Ніжнікава, I. Кудрашова, Т. Шымко, Л. Бражнік і інш.
Аднак беларускае оперна-выканаўчае мастацтва паслязаенных гадоў характарызавалася і шмат якімі недахопамі. У прыватнасці, схематызмам у абрысаванні персанажаў, недастатковай увагай да іх псіхалагічнай характарыстыкі і інш. Асабліва гзта датычыла пастановак на тэмы сучаснасці. Таму імкненне калектываў тэатраў пастаянна ўключаць у рэпертуар спектакляў творы рускай і зарубежнай класікі тлумачылася не толькі патрэбамі творчага развіцця, але і жаданнем хоць бы часткова вызваліцца ад націску сталінска-жданаўскага ідзалагізаванага кіраўніцтва мастацтвам.
Ыузычнае мастацтва. 3 вызваленнем Беларусі ад гітлераўскай акупацыі аднаўлялася музычнае жыццё ў рэспубліцы. 3 эвакуацыі вярнуўся Беларускі ансамбль песні і танца. 3 1955 г. пачала функцыяніраваць Дзяржаўная харавая капэла БССР на чале з Р. ІІТырмай, дзейнічалі кансерваторыя, Белдзяржэстрада, Дзяржаўны народны аркестр БССР пад кіраўніцтвам I. Жыновіча і Дзяржаўны сімфанічны аркестр
БССР. У 1952 г. быў створаны новы музычны калектыў — Дзяржаўны народны хор БССР на чале з Г. Цітовічам і інш.
Творчая дзейнасць беларускіх кампазітараў характарызавалася арганічнай сувяззю з народным песеннатанцавальным мастацтвам. Асаблівую ўвагу яны ўдзялялі тэме Вялікай Айчыннай вайны, якой прысвечаны былі шматлікія песні, хоры, сімфанічныя творы і оперы. Як і пісьменнікі, кампазітары падпарадкоўваліся патрабаванням сацрэалістычнага метаду ў мастацтве, таму, адлюстроўваючы сучасную рэчаіснасць, услаўлялі КПСС, працоўны энтузіазм народа і яго камуністычны светапогляд.
Найбольшую папулярнасць у сімфанічнай і інструментальнай музыцы атрымалі кампазітары М. Аладаў, А. Багатыроў, Я. Цікоцкі, М. Чуркін, У. Алоўнікаў, Г. Вагнер, Я. Глебаў, Д. Камінскі, Дз. Лукас і інш. Былі напісаны оперы «Машэка» (Р. Пукст), «Кастусь Каліноўскі» (Дз. Лукас), «Надзея Дурава» (А. Багатыроў), «Дзяўчына з Палесся» (Я. Цікоцкі), «Князьвозера» (В. Залатароў); першая беларуская опера для дзяцей «Марынка» (Р. Пукст) і інш. Аднак сфера распаўсюджвання многіх твораў у гэтыя гады абмяжоўвалася колам прафесіянальных музыкантаў. Большасць твораў музычнай драматургіі не мела яркага нацыянальнага каларыту, стваралася ў рамках партыйна-класавай, сацрэалістычнай накіраванасці.
Выяўленчае мастацтва. Пераважна тэма вайны цікавіла ў гэтыя гады і мастакоў Беларусі. Найбольш значныя іх працы: «На партызанскім аэрадроме» П. Гаўрыленкі, «Дапамога Масквы партызанам» Я. Ціхановіча, «Палонных вядуць» А. Шыбнёва, «На прывале» I. Давідовіча, «Канстанцін Заслонаў» В. Хрусталёва і інш. Мастак Я. Зайцаў стварыў у 1948 г. карціну «Стаяць насмерць», якая з’явілася ўступам у яго глыбока эмацыянальнае палатно «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе», напісанае у 1950 г. Гэта карціна батальнага плана, у якой мастак выкарыстаў традыцыі рускага і савецкага батальнага жывапісу. Вялікім абагульняючым палатяом аб гераічным духу савецкага народа ў гады вайны з’явілася карціна «За родную Беларусь» У. Сухаверхава. Выяўленчае палатно «Міяск. 3-га ліпеня 1944 года» В. Волкава ад-
люстравала момант сустрэчы насельніцтвам Мінска воінаў Савецкай Арміі, якія вызвалілі горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
3 цыкла палотнаў, прысвечаных вядомым гістарычным асобам, найбольш значным з’яўляецца кампазіцыйны партрэт A. С. Пушкіна мастачкі Р. Кудрэвіч. 3 жанравых твораў вызначаюцца «На калгасным пчальніку» К. Касмачова, «На родных палях» Г. Бжазоўскага і інш. Аднак большасць работ як на калгасную, так і рабочую тэматыку насілі характар рэпартажаў, яны слаба раскрывалі жыццёвыя працэсы ў грамадстве, з’яўляліся толькі іх знешнім адлюстраваннем, ды і то ў прыхарошаным выглядзе. Гэта ж у многім датычыцца і палотнаў на бытавую тэматыку.
У пейзажнай тэматыцы вядомымі сталі карціны «Крэпасць над Бугам» П. Дурчына, «Беларусь. Зноў расцвіла вясна», «Пачатак лета», «Зялёны май» В. Бялыніцкага-Бірулі. Выклікаюць цікавасць пейзажы В. Кудрэвіча «Вечар на возеры Палік», Г. Азгура «Лагойскія ўзгоркі», В. Цвіркі «Сакавік. Халодны дзень» і інш. Атрымалі прызнанне пейзажы жывапісцаў I. Карасёва, Н. Воранава, А. Шыбнёва, X. Ліўшыца, Б. Звінагродскага і інш.
Шэраг буйных работ у гэтыя гады стварылі беларускія скульптары 3. Азгур, А. Бембель, А. Глебаў, С. Селіханаў і інш.
Такім чынам, у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе культурнае жыццё ў рэспубліцы, як і ва ўсёй краіне таго часу, знаходзілася пад цяжкім гнётам сталінскай тыраніі, якая выпустошвала жывую душу народа, ператварала яго культуру ў дадатковую крыніцу апраўдання і ўслаўлення існуючага рэжыму ўлады і яго вярхоўнага правіцеля. Разам з тым, і ў гэтыя гады культура не стаяла на месцы. Па-першае, у яе развіцці (вядома, пад кантролем і ў рамках дазволенага) зацікаўлена была дзяржава і яе камандна-адмікістрацыйяы апарат, які не толькі рабіў нейкія аддушыны для свабоднай творчасці, але аказваў простае ўздзеянне. Па-другое, ніякі рэжым не ў стане забяспечыць поўны кантроль над духоўным жыццём народа, у нетрах якога заўсёды захоўваліся вялікія каштоўнасці гуманізму, разумнага сэнсу і прыстойнасці, якія служылі крыніцай захавання і развіцця хоць бы элемен-