Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
Новаа ў асвятленні Айчыннай вайны. Значных поспехаў у гэтыя гады беларуская літаратура дасягнула ў асвятленні Вялікай Айчыннай вайны. Быў зроблены рашучы крок у пераадоленні спрошчанага, схематычнага адлюстравання падзей вайны і людскіх лёсаў у ёй. Паказ гераізму савецкіх людзей у барацьбе з ворагам цяпер стаў непарыўна звязвацца з раскрывдём псіхалогіі чалавека на вайне, уплывам на яго дзеянні
і ўчынкі складаных унутраных духоўных працэсаў, чалавечых характараў.
Асабліва многа зрабіў, каб данесці да сучасчіка ва ўсёй канкрэтнасці і паўнаце праўду аб вайне, В. Быкаў. У сваіх творах ён з асаблівай выразнасцю і непадробнай шчырасцю і праўдзівасцю паказаў разнастайнасць чалавечых характараў на вайне, вытокі ўчынкаў і паводзін людзей, заканамернасці жыцця, якія выяўляюцца ў прыватных чалавечых лёсах і канкрэтных эпізодах. Усё гэта знайшло адлюстраванне ўжо ў адной з першых аповесцей — «Жураўліны крык», якая выйшла ў 1959 г. У ёй не толькі самаадданы гераізм і мужнасць невялікай групы воінаў на чале са старшынёй Карпенкам, але і здраднік Пшанічны, і хітры, гатовы схавацца за чужыя плсчы Аўсееў. I кожны з іх са сваім мінулым, сваімі поглядамі на жыццё і сваім псіхалагічным складам. А побач герой без страху і разліку праславіцца — былы зняволены Свіст, які аддае сваё жыццё таму, што гэтага патрабавалі акалічнасці бою і тая задача, якая выцякала з неабходнасці затрымаць ворага і тым выратаваць батальён.
У сваіх апавяданнях «Здрада», «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Пастка» і інш., якія выйшлі ў 60-я гады, аўтар выступае супроць здрадніцтва, эгаіз му, кар’ерызму і бессардэчнасці на вайне. Ён паказвае высакароднасць учынкаў і подзвігаў простых людзей, іх душэўную павагу да таварыіпаў і адданасць агульнай справе, без чаго немагчыма разлічваць на перамсгу ў баі.
Сам В. Быкаў, гаворачы пра творы ваеняых празаікаў гэтых гадоў, адзначаў, што галоўным у «аповесцях і раманах была ўсё ж з нечаканай паўнатой і дакладнасцю выяўленая псіхалогія салдата ў баі». I гзта датычылася ўсёй беларускай прозы пра вайну, якая ў гады хрушчоўскай «адлігі» не толькі пашыралася, але і зрабіла значны крок у напрамку набліжэння яе да праўды жыцця. Новае асэнсаванне вайны найбольш поўна праявілася ў творах I. Навуменкі, I. Чыгрынава, I. Пташнікава. Героі іх раманаў і аповесцей у сваіх паводзінах у час вайны кіруюцца не толькі жаданнем помсціць захопнікам, але і заклапочаны самымі рознымі жыццёвымі праблемамі. Так, ужо ў першым рамане трылогіі I. Чыгрынава «Плач пера-
пёлкі» паказваецца, што патрыятызм можа насіць прамалінейна-спрошчаны характар (якому ў асноўным і была ігрысвечана літаратура першага пасляваеннага дзесяцігоддзя) і мудра-разважлівы, яародны, які ва ўсіх адносінах меў перавагу. У рамане носьбітам прамалінейнага разумення патрыятызму выступае старшыня калгаса Радзівон Чубар. Усе яго ўчынкі зыходзяць толькі з лютай нянавісці да ворага, таму часта яны нічым неабгрунтаваныя: падпальвае зжатае жыта, забіваэ ваеыурача, абвінавачвае ў здрадзе сумленных людзей. I наадзарот, у яго намесніка Дзяніса Вазыбы нянавісць да ворага праламляецца праз любоў да роднага краю, якая спалучаецца з верай у людзей. Гэта памагала яму арыентавацца ў самых складаных абставінах. Таму ён не лічыў патрыётам толькі таго, хто ўсё кінуў і падаўся ўслед за Чырвонай Арміяй на ўсход, ці пачаў знііпчаць жыта, не думаючы аб тым, як будуць жыць людзі. Можна толькі дадаць, што Чубар быў адным з тых, хто сур’ёзна ставіўся да сталінскай ідэі «выпаленай зямлі» яа акупіраванай ворагам тэрыторыі. Таму і народ, які застаўся на гэтай тэрыторыі, лічыўся ледзь не здраднікам. Ва ўсіх пасляваенных аякетах была ўведзена графа аб пражыванні чалавека на акупіраваяай тэрыторыі. Дык ці можна здзіўляцца, што пры жыцці Сталіна пісьменнікі абыходзілі тэму становішча так званага мірнага жьіхара, калі і пасля вайны ён заставаўся пад каўпаком недаверу.
Праўда пра вайну, хаця і далёка няпоўная, у гэтыя гады перш за ўсё выявілася ў тьім, што ў літаратуры атрымала прьізнанне права чалавека не толькі змагацца з ворагам, але і змагацца за сваё жыццё. Звычайны працаўнік, чалавек ад зямлі мусіў прайсці праз няўпэўненасць, нерашучасць, таму што ў самой вайне вельмі многае было нечаканым і незразумелым. I гэта паказваюць творы I. Навуменкі «Сасна пры дарозе» і «Вецер у соснах», I. Пташнікава «Тартак», А. Адамовіча «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой», Я. Брыля «Птушкі і гнёзды» і інш.
Духоўкае, творчае аднаўленне адбылося ў гэтыя гады і ў беларускай паэзіі, для якой пралетарска-класавае, сацыялістычнае ўсё больш уступала агульначалавечаму ў асабістых перажываннях герояў. Гэта ўзняло паэзію на ўзровень гістарычных абагульненняў.
зрабіла яе грамадска-палымянай, публіцыстычнай. У ёй адлюстроўваліся клопаты аб лёсе народа, краіны і ўсяго чалавецтва. Лірьізм, асабістыя перажыванні ў спалучэнні з аналізам рэчаіснасці, яе філасофскім абагульненнем сталі адной з найбольш адметных рыс беларускай паэзіі, якая вырасла на фундаменце перпіага пасляваеннага дзесяцігоддзя. Гэта было другое дыханне паэзіі, якое прьідаў тады час і моладзі, і тым, хто ў канцы 50-х гадоў, перажыўшы рэпрэсіі, вярнуўся ў Беларусь. Якасна абноўлена загаварылі і вядучыя паэты, і маладыя: П. Броўка, М. Танк, А. Куляшоў, П. Панчанка, А. Вярцінскі, С. Грахоўскі, Г. Бураўкін, Р. Барадулін, Н. Гілевіч, А. Русецкі, П. Макаль, П. Пруднікаў, А. Звонак, В. Зуёнак, А. Лойка і інш. Трэба, аднак, адзначыць і тое, што амаль усе вядучыя паэтьі, набіўшы руку на абогатварэнні Сталіна, пераключыліся цяпер на ўслаўленне У. I. Леніна. А. Вялюгін яму прысвяціў паэму «Вецер з Волгі». Даніну любві і пашаны аддалі правадыру П. Броўка, М. Танк, А. Куляшоў, П. Панчанка, К. Кірэенка і многія іншыя.
З’явіліся востраканфліктныя, глыбокія па зместу і сацыяльнай значнасці творы ў жанры драматургіі. Сярод іх «Брама неўміручасці» К. Крапівы — всстрая сатыра супраць прыстасаванцаў, прайдзісветаў, наваяўленых мяшчан. Важнае месца ў беларускай драматургіі занялі п’есы «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка, «Пад адным небам» А. Маўзона. Але ўвогуле развіццё драматургіі адставала ад іншых жанраў літаратуры.
Такім чынам, беларуская літаратура сярэдзіны 50-х — сярэдзіны 60-х гадоў хаця і не пераадолела шматлікіх недахопаў папярэдняга перыяду, але зрабіла рашучы крок на шляху вызвалення ад сталінскажданаўскага унітарызму.
Пытанні і заданні. 1. Раскажыце, што абззначала пазбаўленне культуры ад сталіншчыны. У чым яно выявілася? 2. Пакажыце, у чым праяоіўся новы падыход да літаратурнай творчасці. 3. Назавіце асноўныя раманы, якія былі напісаны ў 60-я гады. 4. На прьікладзе канкрэтных тзораў раскрыйце ролю гістарычных раманаў 60-х гадоў у асвятленні падзей гісторыі. 5. Пакажыце, у чым змяшчаліся поспехі беларускай літаратуры аб Вялікай Айчьіннай вайне. 6. Растлумачце, чаму паварот да лібералізму ў грамадскім жыцці станоўча адбіўся на беларускай паэзіі. Пацвердзіце прыкладамі.
§ 32.	«Адліга» I развіццё мастацтза
Тэатральнае мастацтва. Паслабленні пасляваеннага рэжыму спрыялі і пэўнаму ўздыму тэатральнага мастацтва. Гэта быў час паслядоўнага асваення беларускім оперна-пастаноўчым мастацтвам усё болып буйных і складаных форм і жанраў, яго паступальнага руху ад лірыкі да драмы і эпасу ў оперы. Якасна пераломным у гэтых адносінах у 60-я гады з’явіліся спектаклі «Арэстэя» і «Атэла». У той жа час яны былі сведчаннем таго, што тэатр, як і мастацкая літаратура, пераарыентоўваў сваю ўвагу на маральныя праблемы, унутраны свет чалавека. Адначасова праявілася і імкненне да філасофскага асэнсавання падзей як мінулага, так і сучаснага жыцця.
Беларускі оперны тэатр у творах мінулага ўзнімаў вечныя тэмы барацьбы за гуманізм і прагрэс, свабоду і шчасце людзей. Ідзю хараства чалавечага подзвігу, самаахвяравання герояў у імя свайго народа раскрывалі спектаклі «Дон Карлас», «Іван Сусанін». Тэма сацыяльнага канфлікту вырашалася ў спектаклях «Жаніцьба Фігара», «Служанка — пані», «Рыгалета».
Але найбольш важным дасягненнем было пашырэнне ў рэпертуары тэатра твораў на сучасную тэматьіку і твораў беларускіх кампазітараў. Доўгі час на сцэне тэатра ішла «Калючая ружа» Ю. Семянякі, прысвечаная жыццю студэнцтва. Былі пастаўлены оперы А. Туранкова «Яснае світапне» (аб уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР ў 1939 г.), С. Пракоф’ева «Заручыны ў манастыры», «Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава і інш. Трупа опернага тзатра папоўнілася таленавітымі вакалістамі, якія заявілі аб сабе ў прэм’еры оперы Вердзі «Атэла». У ёй асноўныя партыі выконвалі артысты з выдатнымі галасавымі данымі: 3. Бабій, I. CapoKin, Н. Ткачэнка і інш. У тэатры ставіліся спектаклі беларускага балета: «Мара» і «Альпійская балада» Я. Глебава, «Святло і цені» і «Пасля балю» Г. Вагнера, «Золушка» С. Пракоф’ева, «Спартак» А. Хачатурана і ішп.
Першьія поспехі ў разбурэнні штучнай сцяны, якая была ўзведзена паміж рэальным жыццём і тым, якім яно паўставала ў мастацкім творы, адмова ад тэорыі бесканфліктнасці ў літаратуры аказалі самае непасрэднае ўздзеянне на развіццё тэатра. Як і ў літаратуры, у
тэатральным мастацтве атрымала перавагу імкненне паказаць праўду жыцця з усімі яго супярэчнасцямі, прызнанне агульначалавечых каштоўнасцей і каштоўнасці самога чалавека.
Як і ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, у беларускіх тэатрах ііплі спектаклі на тэму вайны. Але ўвага ў іх цяпер больш накіроўвалася на раскрыццё маральных, псіхалагічных, жыццёвых фактараў паводзін чалавека на вайне. Дзейнасць бе-ларускіх падпольшчыкаў у гады фашысцкай акупацыі паказана ў п’есе К. Крапівы «Людзі і д’яблы», якая ставілася ў тэатрах імя Я. Купалы і. Я. Коласа. Галоўныя ролі выконвалі вядучыя артысты тэатраў Г. Глебаў, Л. Ржэцкая, У. Дзядзюшка, I. Ждановіч, С. Бірыла, А. Ільінскі, Ф. Шмакаў, А. Радзялоўская, М. Яроменка і інш.
Пачынаючы з 1957 г. амаль 10 гадоў не сыходзіў з афіш Рускага тэатра імя Горкага спектакль па п’есе К. Губарэвіча «Галоўная стаўка». У ім пахазаны шлях у рэвалюцыю салдат-франтавікоў першай сусветнай вайны, якія ў пошуках праўды і справядлівасці гублялі веру ў добрага цара і станавіліся стыхійпай сілай, якая выкарыстоўвалася рэвалюцыянерамі для захопу ўлады.