Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
Вялікае выхаваўчае значэяне мелі сатырычныя спектаклі. У іх ліку «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А. Астроўскага, які ставіўся ў тэатры Я= Купалы. Высокае акцёрскае майстэрства ў спектаклі паказалі Л. Рахленка, Г. Глебаў, У. Уладамірскі. У 60-я гады ўпершыню на беларускай сцэне была пастаўлена сатырычная камедыя У. Маякоўскага «Клоп». На працягу многіх гадоў не сыходзіла са сцэны тэатраў камедыя А. Макаёнка «Лявокіха на арбіце». Руская і зарубежная класіка была прадстаўлена творамі М. Гогаля, Л. Талстога, А. Чэхава, А. Астроўскага, У. Шэкспіра і інш.
Развіццё тэатральнага мастацтва ў рэспубліцы выявілася і ў адкрыцці ў 1956 г. Беларускага тэатра юнага гледача, які пачаў сваё другое, пасляваеннае жыццё. Разам з тым адставанне ў развіцці драматычнага жанру ў літаратуры адмоўна ўплывала на развіццё нацыянальнага тэатральна-драматычнага мастацтва.
Беларуская музычная культура адыходзіла ў гэтыя гады ад ілюстрацыйнасці да глыбокага адлюстравання духоўнага жыцця грамадства, яго запатрабаванняў і інтарэсаў. Асабліва гэта адбілася на развіцці сімфанічнага і аратарыяльнага жанраў, прадстаўленых творамі Ф. Пыталева, К. Цесакова, Л. Захлеўнага, М. Аладава, Г. Barsepa, А. Мдывані, У. Алоўнікава. Новым зместам папоўніліся жанры харавы і інструментальны канцэрт. А. Багатыроў напісаў кантату «Беларускія песні», Я. Глебаў — араторыю «Званы», I. Лучанок стварыў выдатную песню «Памяць сэрца», Д. Смольскі — «Абеліск». Значны ўклад у развіццё жанраў унеслі Э. Зарыцкі, П. Падкавыраў, Д. Камінскі і інш. У беларускай опернай музыды ўзмацніліся тэндэнцыі гуманізму, грамадзянскасці. Кампазітараў прываблівала тэматыка ідэйнага і сацыяльнага гучання. (Усё гэта, зразумела, у межах пануіочых у той час марксісцкай ідэалогіі і камуністычнай маралі.) Пераважнае месца займалі лірычныя і лірыка-драматычныя оперы. Да лірыка-бытавога, камічнага жанру адносяцца оперы «Калючая ружа» Ю. Семянякі і «Твая вясна» Я. Глебава. Камедыйнасць у спалучэнні з сатырычнымі элементамі ўласціва оперы «Пінская шляхта» Г. Вагнера.'а яго опера «Сцежкай жыцця» створана ў рамках героіка-драматычнага жанру.
Аднак працэс аднаўлення опернага жанру ў гэтыя гады ў рэспубліцы для многіх кампазітараў аказаўся вельмі складаным. Нават шэраг опер вядомых кампазітараў не адрозніваўся навізной. Эстэтычнаму выхаванню шырокіх мас служылі вядомыя творчыя калектывы Беларусі: Дзяржаўная харавая акадэмічная капэла БССР, Дзяржаўны народны хор, Дзяржаўны ансамбль танца, сімфанічны і народны аркестры. У канцы 60-х гадоў да іх далучыўся вакальна-інструментальны ансамбль «Песняры».
Аб значэнні тэатральнага мастацтва ў жыцці грамадства сведчыць рост колькаспі гледачоў. У 1955 г. тэатрамі Беларусі было пастаўлена звыш 4 тыс. спектакляў, на якіх прысутнічала 1,5 млн чалавек, а ў 1965 г. гэтыя паказчыкі павялічыліся адпаведна да 6,2 тыс. і 2,5 млн.
Беларускае выяўленчае мастацтва таксама прайшло ў гэтыя гады складаны шлях развіцця. Ад нарма-
тыўнасці і скаванасці мастацкіх рашэнняў, уласцівых многім работам першага пасляваеннага дзесяцігоддзя, мастакі пераходзілі да філасофскага асэнсавання рэчаіснасці, шырокіх абагульненняў, да новых выяўленчых прыёмаў. Дамінуючай з’яўлялася тэматычная карціна. У гэтых адносінах вызначаюцца «Маё Палессе» К. Вашчанкі, «Па родных мясцінах» В. Сумарава, «Хлеб», «У полі» М. Савіцкага і інш. Захоўвалася цікавасць мастакоў да тэмы вайны. У прыватнасці, вядомасць атрымалі карціны М. Савіцкага «Партызанская мадояа», «Партызаны. Блакада», В. Грамыкі «Салдаты», М. Данцыга «Партызанскае вяселле», «Беларусь — маці партызанская».
Гісторыка-рэвалюцыйную тзму распрацоўвалі М. Савіцкі, А. Шыбнёў, Ф. Дарашэвіч, К. Касмачоў, Я. Зайцаў, Р. Кудрэвіч, А. Гугель, В. Цвірка.
3 60-х гадоў у рэспубліцы пачало развівацца манументальнае мастацтва, якое атрымала ўвасабленне ў роспісе палацаў культуры, кінатэатраў, музеяў, гасцініц. Аднак заказчыкамі і кантралёрамі ў гэтым выступалі прадстаўнікі партыйна-дзяржаўнай улады, таму і змест яго быў наскрозь ідэалагізаваны.
Дасягненнем беларускай скульптуры гэтых гадоў з’явіліся работы 3. Азгура, С. Селіханава, А. Глебава, А. Грубэ, А. Бембеля, "В. Цыгаля. Найбольш важныя з іх — гарэльефы для манумента Перамогі— абеліска-помніка воінам Савецкай Арміі і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (Мінск). Асабліва плённымі былі пошукі скульптараў у жанры партрэта. Аднак многія работы гэтага жанру былі прысвечаны партыйным і дзяржаўным дзеячам, многія з якіх наогул не мелі адносін да Беларусі.
Пытанні і задакні. 1. Растлумачце, чаму оперна-пастаноўчае мастацтза ў час «адлігі» атрымала большыя магчымасці для свайго развіцця. 2. Назавіце асноўныя пастаноўкі Беларускага опернага тзатра ў гэтыя гады. Раскрыйце іх накіраванасць. 3. Пакажыце, што новае ў гэтыя гады з'явілася ў творчай дзейнасці драмтэатраў. 4. Назавіце тэатральныя пастаноўкі, у якіх удзельнічалі праслаўленыя акцёры беларускіх тэатраў. 5. Раскажыце, у якім напрамку ішло развіццё музычнай культуры ў Беларусі. Чаму ў ім не было месца для мадэрнісцкіх плыняў? 6. Пакажыце, як уллывала «адліга» на выяўленчае мастацтва Беларусі.
§ 33. Нозыя тэндэнцыі ў галіне народнай адукацыі
Сярэдняя агульнаадукацыйяая школа. Важнай умовай грамадскага прагрэсу на ўсіх этапах гісторыі з’яўлялася народная адукацыя, значэнне якой ва ўмовах навукова-тэхнічнай рэвалюцыі рэзка ўзрасло. Развіццё школы ў сярэдзіне 50-х — сярэдзіне 60-х гадоў адбывалася пад уздзеяннем тых працэсаў у грамадстве, якія звязаны былі са спробай аслаблення сталінскага таталітарызму, актывізацыі палітычнага і грамадскага жыцця ў краіне.
Буйным дасягненнем з’явілася тое, што ў рэспубліцы з 1959 г. уведзена была абавязковая 8-гадовая адукацыя дзяцей. Ствараліся сярэднія агульнаадукацыйныя працоўныя політэхнічныя школы з вытворчым навучаннем. Увогуле была створана дэмакратычная сістэма народнай адукацыі, якая давала рэальную магчымасць моладзі атрымаць адукацыю. Для дзяцей, бацькі якіх не мелі магчымасці забяспечыць дзецям неабходныя ўмовы для навучанкя, і для дзяцей-сірот адкрываліся школы-інтэрнаты. У іх дзеці вучыліся, пражывалі, харчаваліся і, калі мелі бацькоў, праводзілі дома выхадныя дні і канікулы. У 1956 г. у рэспубліцы былі адкрыты 7 першых школ-інтэрнатаў, а ў 1965 г. іх ужо налічвалася 128. Колькасць вучняў у гэтым апошнім годзе ў іх перавысіла 41 тыс. 3 1959 г. у школах пачалі адкрывацца групы, а з 1960 г. і школы з падоўжаным днём. У 1965 г. такіх школ налічвалася 42, а груп — 2240. Усё гэта спрыяла выкананню закона аб абавязковым 8-гадовым навучанні і пашырэнню сярэдняй адукацыі. На гэтай падстава колькасць вучняў 8-гадовых школ павялічылася з 622 тыс. у 1950/51 навучальным годзе да 711 тыс. у 1965/66 навучальным годзе. Хуткімі тэмпамі паіпыралася сетка сярэдніх агульнаадукацыйных школ, расла колькасць вучняў у іх. У адзначаныя вышэй гады яна павялічылася ў 9—11-х класах з 35,3 тыс. чалавек да 313 тыс. Працавалі школы рабочай і сельскай моладзі. Колькасць юяэкоў і дзяўчат, атрымаўшых з 1956 па 1965 гг. сярэднюю адукацыю, склала каля 600 тыс.
Пераход да абавязковай 8-гадовай адукацыі суправаджаўся павышэннем яе якаснага ўзроўню. Школь-
ныя праграмы, вучэбныя планы і падручнікі прыводзіліся ў адпаведнасць з дасягненнямі навукі, тэхнікі і культуры, навукова-тэхнічнага прагрэсу. Побач з атрыманнем адукацыі вучні рыхтаваліся ў працэсе вучобы да ўдзелу ў прадукцыйнай працы ў розных галінах гаспадаркі.
Прафесіяпальна-тэхнічкае навучанне. Перабудоўвалася і прафесіянальна-тэхнічнае навучанне. Для правядзення пераўтварэнняў і кіраўніцтва падрыхтоўкай рабочых у гэтай сістэме ў 1959 г. быў створаны камітэт па прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі. Шматлікія навучальныя ўстановы сістэмы працоўных рэзерваў у канцы 50-х — пачатку 60-х гадоў былі пераўтвораны ў адзіны тып навучальных устаноў — гарадскія і сельскія прафесіянальна-тэхнічныя вучылішчы. У выніку іх колькасць на пачатак 60-х гадоў у рэспубліцы склала каля 100 устаноў, а вучняў у іх 32 тыс. У 1965 г. гэтыя паказчыкі ўзраслі адпаведна да 110 і 49 тыс. 3 1955 г. па 1965 г. у вучылішчах і школах прафесіянальна-тэхнічнага навучання было падрыхтавана больш за 200 тыс. кваліфікаваных рабочых для розных галін народнай гаспадаркі. Ва ўмовах, калі ішоў хуткі рост навукова-тэхнічнага прагрэсу, патрэбпасць у такіх кадрах таксама ўзрастала.
Сярэдняя спецыяльная і вышэйшая адукацыя. Для арганізацыі і кіраўніцтва падрыхтоўкай кадраў спецыялістаў, маючых сярэдкюю і вышэйшую адукацыю, у 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР. За 20 пасляваенных гадоў колькасць сярэдніх спецыялыіых навучальных устаноў павялічылася з 94 у 1946 г. да 122 у 1965 г., навучэнцаў у іх — з 26,2 тыс. да 122 тыс. Вышэйшых навучальньіх устаноў у 1965 г. налічвалася 27, на 2 менш, чым у 1950 г. Але студэнтаў у іх было ў 2,5 раза больш. Хуткі рост колькасці навучэнцаў тэхнікумаў і студэнтаў ВІІУ у гэтыя гады сведчыў аб паспяховым пераадоленні ваенных разбурэнняў у рэспубліцы і далейшым павышзкні ролі навукі і культуры ў жыцці грамадства. Буйнейшай вышэйшай навучальнай установай Беларусі з’яўляўся Белдзяржуніверсітэт. У ім вучылася каля 10 тыс. студэнтаў. Выкладчыкамі працавалі вядомыя вучоныя — прафесары Ц. Годнеў, К. Лукашоў, М. Нікольскі, У. Перцаў, В. Сцяпанаў і
7 Гісторыя Беларусі, 9 кл.
193
інш. Звыш 6 тыс. студэнтаў вучылася ў Беларускай сельскагаспадарЧай акадэміі. Працавалі вядомыя вучоныя — прафесары I. Гаркуша, С. Захараў, I. Зубрыцкі, Ф. Курапаценка. Хуткімі тэмпамі павялічвалася падрыхтоўка настаўнікаў, якая вялася ў 7 педагагічных інстытутах і 10 педвучылішчах.
Пашыралаіся і ўдасканальвалася матэрыяльнатэхнічная база ВНУ і тэхнікумаў, адкрываліся новыя спецыяльнасці. За 20 пасляваенных гадоў яны падрыхтавалі 141 тыс. спецыялістаў вышэйшай і 257,7 тыс. сярэдняй кваліфікацыі.
Здабытак і страты народнай адукацыі гэтых гадоў. Народная адукацыя ў Беларусі ў другое пасляваеннае дзесяцігоддзе зрабіла значны крок у сваім развіцці, асабліва ў пашырэнні і ўмацаванні матэрыяльнатэхнічнай базы, стварэнні ўмоў для моладзі атрымаць неабходную адукацьію, умацаванні сувязі школы з жьіццём. Але разам з тым з другой палавіны 50-х гадоў у сістэме народнай адукацыі ўзмацніліся і негатыўныя тэндэнцыі. Перш за ўсё стаў пашырацца сіндром абыякавасці да роднай мовы і нацыянальна-культурнага жыцця беларусаў. Хоць гэта і цяжка ўявіць, але неабходна згадзіцца, што гэтаму спрьіяла і дэмакратызацыя грамадскага жыцця, якую перажывала краіна пасля смерці Сталіна. Калі ў рамках гэтых працэсаў у канцы 50-х гадоў бацькі атрымалі правы вырашаць пытанне аб мове навучання дзяцей у школах, у Беларусі пачалася шырокая кампанія па пераводу беларускамоўных школ у рускамоўныя. Па заявах бацькоў многія вучні, асабліва ў гарадах, вызваляліся ад вывучэння беларускай мовы ў якасці звычайнага школьнага прадмета.