Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
таў сапраўды народнай літаратуры, мастацтва і наогул культуры.
Пытанні I эадакні. 1. Раскажыце, як адраджалася тэатральнав мастацтза ў Беларусі пасля вайны. 2. Раскрыйце галоўны змест тэатральных пастановак тых гадоў, назавіце вядучых яртыстаў сцэны. 3. Пакажыце, аб чым стваралі сваю музыку кампазітары. Хто і што з іх напісаў? 4. Прааналізуйце, якія акалічнасці грамадска-палітычнага жыцця вь;значылі напраглак тзорчых пошукаў мастакоў. Праілюструйце працамі мвстакоў.
ГЛА9А 11. УЗДЫМ КУЛЬТУРНАГА ЖЫЦЦЯ Ў РЭСПУБЛІЦЫ Ў ЧАС «АДЛІП» СЯРЭДЗІНЫ 50-х — СЯРЭДЗІНЬІ 6<3-х ГАДОЎ
§31. Павышэнне ролі літаратуры ў жыцці грамадства
Збаўленне культурнага жыцця ад сталікскага гвалту. Пасля смерці ў сакавіку 1953 г. самага бязлітаснага ў гісторыі чалавецтва дыктатара I. В. Сталіна, а затым асуджэння ў 1956 г. XX з’ездам КПСС яго культу, краіна паступова стала вызваляцца ад ідалапаклонства і страху. Духоўнае разняволенне ажыццяўлялася пад сцягам вяртання назад, да так званых ленінскіх нормаў партыйнага і грамадскага жыцця, ачышчзння ідэалаў сацыялізму. У той час ні вучоныя, ні грамадства яшчэ не задумваліся аб тым, што і сам культ Сталіна вырас з гэтых ленінска-бальшавіцкіх нормаў. Тым не менш, ленінізацыя азначала нейкае паслабленне таталітарнага рэжыму, таму што пад ленінскімі нормамі разумелася дэмакратызацыя жыцця. Пачалася рэабілітацыя нсвінаватых ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Хоць праводзілася яна непаслядоўна, а ў другой палавіне 60-х гадоў і зусім прыпынілася, большасць гулагаўцаў, якія заставаліся яшчэ ў жывых, была вызвалена і нават рэабілітавана. Пашыралася роля і функцыі грамадскіх арганізацый, у тым ліку тых, якія дзейнічалі ў сферы культуры. Паявіліся новыя аб’яднанні — у 1959 г. Саюз журналістаў БССР, у 1962 г.— Саюз кінематаграфістаў БССР. Такім чынам, на пачатак 60-х гадоў амаль усе дзеячы культуры Беларусі аб’ядналіся ў свае творчыя арганізацыі. Па мары паслаблення адміністрацыйнага кантролю ў сферы культуры розныя саюзы і іншыя аб’яднанні творчай іятэлігенцыі правялі шырокія дыскусіі аб ролі і месцы інтэлігенцыі ў грамадства, аб пераадэленні адмоўнага
ўплыву культу Сталіна на развіццё культуры і навукі ў рзспубліцы. Прадметам крытыкі стаў і метад сацыялістычнага рэалізму ў сталінска-жданаўскай інтэрпрэтацыі. Дзеячы культуры павялі размову аб праве на індывідуальнасць, на асабісты падыход у асвятленні падзей рэчаіснасці. Магчымасць больш СЕіабоднага выяўлення думак і пачуццяў для кожнага чалавека з’явілася важным крокам на шляху, які накіраваны быў на адыход ад сталінскага унітарызму і аднадумнасці. Аднак культура Беларусі, як і ўсёй краіны, у сярэдзіне 50-х — сярэдзіне 60-х гадоў характарызавалася складанымі і супярэчлівымі працэсамі, якія адлюстроўвалі складанасць і супярэчлівасць сацыяльнаэканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны ў паслясталінскі перыяд. Гэты час быў напоўнены духам адраджэння, аднак ягоны працэс насіў відавочны адбітак мінулай эпохі. Хаця культ асобы Сталіна быў асуджаны, створаная ім таталітарная сістэма кіраўніцтва краінай захавалася нават ва ўмовах бясконцых хрушчоўскіх пераўтварзнняў. He вырашана было і пытанне аб гарантыях супраць паўтарэння культу асобы і яго адмоўных вынікаў. Перыяды паслаблення і лібералізму ў адносінах да культуры з боку партыйнадзяржаўнага кіраўніцтва змяняліся нядобразычлівасцю і нават грубасцю ў адносінах да яе найбольш значных дзеячаў. Тым не менш пад уздзеяннем часу ўсе галіны культуры рэспублікі зазналі пэўяыя перамены.
Фарміравапне новага курсу ў літаратурнай творчасці. У вызначэнні новага напрамку культуряага жыцця ў рэспубліцы ў другой палавіне 50-х — сярэдзіне 60-х гадоў асабістае месца належала літаратуры. Яна не толькі ў мастацкай форме адлюстроўвала тыя новыя працэсы, што адбываліся ў грамадскім жыцці, але і сама аказвала пэўнае ўздзеянне на іх змест і напрамак развіцця. У гэтыя гады адбылося значнае павелічэнне пісьменніцкай аргаяізацыі. Калі ў 1954 г. у Саюзе пісьгленнікаў Беларусі налічвалася 114 чалавек, то да 1966 г. іх колькасць павялічылася больш чым удвая і склала 242 чалавекі. Такое хуткае павелічэнне творчага асяроддзя пісьменнікаў адбылоея як за кошт маладога папаўнення, так і ў сувязі з рэабілітацыяй ахвяр сталінскага ГУЛАГа і сведчы-
ла аб агульным уздыме культурнага жыцця ў краіне.
Была рэабілітавана і вернута беларускай літаратуры творчасць Ц. Гартнага, М. Гарэцкага, М. Чарота, У. Дубоўкі, Я. Пушчы, А. Александровіча, А. Дудара, П. Галавача, М. Зарэцкага, А. Звонака, У. Хадыкі, Я. Скрыгана, М. Хведаровіча і інш. К гэтаму часу адносіцца росквіт творчай дзейнасці такіх вядомых беларускіх пісьменнікаў, як П. Броўка, М. Танк, А. Куляшоў, П. Панчанка, I . Мележ, I. Шамякін, В. Быкаў, Я. Брыль, I. Навуменка, А. Макаёнак, А. Адамовіч і інш.
У пісьменніцкім асяроддзі разгарнулася дыскусія аб месцы пісьменніка ў жыцці грамадства, аб неабходнасці перагляду канцзпцый, якія склаліся ў літаратуры: бесканфліктнасці, схематычкага дзялення літаратурных персанажаў на герояў і негерояў, сваіх і чужых. Правы грамадзянства паступова атрымлівалі агульначалавечыя маральна-этычныя каштоўнасці: барацьба за маральную чысціню і светлае ў чалавеку, нецярпімасць да фальшу.
Больш аператыўна асвойвала новую тэматыку, новыя матывы аб адказяасці чалавека за свае правы і ўчынкі, за адыход ад маральньіх нормаў грамадскага жыцця (у процілегласць сталінскаму — мэта апраўдвае сродкі) беларуская аповесць. Такімі з’явіліся аповесці «Апошняя сустрэча» Я. Брыля, «Нявестка» А. Кулакоўскага, творы В. Быкава, Я. Скрыгана, А. Наўроцкага. Іх героі заклапочаны галоўным у жыцці — абаронай высокага звання чалавека. Маральна-этычная проблема ставіцца ў якасці галоўнай і ў вытворчай тэматыцы.
Усталяванне ў якасці вядучага жанру беларускага рамана. Да значных здабыткаў прыйшла беларуская проза ў 60-я гады, калі адзін за адным сталі з’яўляцца рамаяы «Людзі на балоце» I. Мележа, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, «Сасна пры дарэзе» I. Навуменкі, «На парозе будучыні» М. Лобана, «Засценак Малінаўка» А. Чарнышэвіча, «Сустрэчы на ростанях» А. Кулакоўскага і інш. Іх выхад сведчыў аб тым, што беларускі раман у гэтыя гады дасягнуў сваёй ідэйна-мастацкай сталасці. I хоць сёння нашы погляды на тыя з’явы, якія былі прадметам літаратурнага асэнсавання, шмат
у чым змяніліся, раманы гэтыя не страцілі свайго значэння і цяпер. Больш таго, яны нават дапамагаюць сучаснаму пераасэнсаванню гістарычных падзей, сведкамі і ўдзельнікамі якіх былі героі раманаў. А трэба зазначыць, што падзеі ў іх разгортваюцца яа шырокім гістарычным фоне, а шэраг раманаў аб’яднаны вызначэннем адзіных працэсаў на адносна працяглым адрэзку часу.
Так, галоўнай тэмай рамана А. Чарнышэвіча «Заспенак Малінаўка» з’явілася абуджэнне класавай і рэвалюцыйнай свядомасці працоўных мас напярэдадні рэвалюцыі 1905—1907 гг. Цэнтральнае месца ў рамане займае жыццё сям’і Юстыня Сташэвіча — селяніна сумленнага, які па свайму сацыяльнаму становішчу з’яўляўся серадняком. Водгулле рэвалюцыйных падзей аказвала асаблівае ўздзеянне на гэтую прамежкавую групу сялянства, якое склала найбольш устойлівы элемент прыхільнікаў буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцьіі на вёсцы. Рэвалюцыйная дзейнасць парабкаў на чале з Шэметам і Вярбіцкім у панскім маёнтку раскрываецца як больш свядомы ўзровень класавай барацьбы сялянства. Але з вышынь сённяшняга пазнання гісторыі гэтыя вобразы дапамагаюць з большай канкрэтнасцю і вобразнасцю ўбачыць нараджэнне ў вёсцы тых сіл, якія пад кіраўніцтвам балыпавікоў прывялі пазней да разбурэння вытворчых сіл вёскі. I гэтая думка знаходзіць пацвярджэнне ў рамане М. Лобана «На парозе будучыні». У ім расказваецца аб беларускім сялянстве напярэдадні Кастрычніка і ў гады грамадзянскай вайны. У рамане ў адпаведнасці з праўдай гісторыі пісьменнік паказвае, як салдаты на чале з сынам пастуха Кандратам Сарокам пасля перамогі Кастрычніка ўстанаўліваюць Савецкую ўладу ў Некрашоўскай воласці, а петраградскі рабочы Лаўрыновіч узначальвае валасны рэўкам. Але неўзабаве прыйшлі замежньія акупанты, пачалася грамадзянская вайна, а з ёю барацьба з контррзвалюцыяй, мясцовым кулацтвам. Гэта праўда, але няпоўная, таму што яна ва ўмовах таго часу не была даведзена да адпаведных сацыяльна-палітьічных абагульненняў. А яны змяшчаюцца ў тым, што, як паказваюць падзеі рамана, рэвалюцыя на вёсцы з самага пачатку аказалася сілай разбуральнай, а не сцвярджальнай. Яна накіравана
была супраць галоўнага вытворцы на вёсцы. Рэвалюцыя па сутнасці з’явілася разгулам галыцьбы, і яна не мела сацыяльнай апоры ў вёсцы. Таму патрабаваліся і салдаты для ўстанаўлення Савецкай улады, і петраградскія рабочыя, каб гэтую ўладу трымаць.
Лёс беларускага сялянства ў 20-я і наступньія геды паказаў I. Мележ у раманах «Людзі на балоце», «Подых навальніцы». У першым з іх на прыкладзе вёскі Курані, што згубілася сярод палескіх балот, паказваецца, як прыходзіла туды савецкае жыццё; як яно перамагала ў барацьбе з класавым ворагам, з забабонствам, рэлігійным дурманам. Усё так, толькі неабходна дадаць, што ворагам гэтым улада зрабіла ўсё сялянства, а барацьба супраць рэлігіі вылілася ў зніпічэнне духавенства і пазбаўленне сялян іх гістарычных духоўных каранёў. Гэты, як і наступны раман I. Мележа «Подых навальніцы», у якім усё дзеянне разгортваецца вакол галоўнага героя — старшыні райвыканкама камуніста Апейкі, могуць служыць узорам панавання партыйнасці ў савецкай літаратуры.
Асаблівай падзеяй у беларускай літаратуры гэтага часу з’явіўся выхад у 1965 г. рамана У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». У ім узнаўляюцца старонкі гісторыі беларускага народа сярэдзіны XIX ст. і, у прыватнасці, падзеі, якія звязаны бьілі з выспяваннем паўстання 1863 г. Пісьменнік гэтым раманам паказаў, якое вялікае значэнне мае пры асвятленні гістарычных падзай глыбокае веданне эпохі, побыту і звычаяў народа. Менавіта такое веданне дазволіла У. Караткевічу ўключыць гісторыю ў сферу эстэтычнага, духоўнага, што надало раману пазнавальную цікавасць і мастацкую асаблівасць у беларускай літаратуры. Да мінулага У. Караткевіч звяртаецца і ў творах гэтых гадоў аб сучаснасці, такіх, як раман «Нельга забыць», аповесць «Чазенія».