Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
1943г. у іх удзельнічала 1800 чалавек. Знішчаючы ворага і яго аб’екты, партызаны прайшлі некэлькі тысяч кіламетраў па тэрыторыі Мінскай, Пінскай, Баранавіцкай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцей, перасеклі пяць чыгунак, рэкі Ясельду, Шчару, Нёман, Агінскі канал.
Небеспаспяхова дзейнічала партызанская разведка. Асабліва каштоўнай была іпфармацыя разведчыкаў аб размяшчэнні і перамяшчэнкі варожых войск, задумах праціўніка. Да пачатку ваеннай аперацыі па вызваленню Беларусі яны дасталі схемы шэрага абароігчых збудаванняў ворага і планы абароны Мінска, Вільні, Брэста, Бабруйска і іяшых гарадоў.
«Рэйкавая вайна». Вышэйшым уздымам барацьбы партызан на чыгуначііых камунікацыях праціўніка была аперацыя па адначасоваму масаваму падрыву чыгунак з мэтай дэзарганізацьіі ваенных перавозак пад умоўнай назвай «рэйкавая вайна». У Беларусі яна праводзілася ў тры этапы. Па рашэнню ЦК КП(б)Б БШПР распрацаваў яе план. Была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа, у партызанскія злучэнні перакінуты інструктары-мінёры і шмат сродкаў баявога забеспячэння (тол, міны, бікфорды і дзтануючы шнур і інш.).
Першы этап «рэйкавай вайны» праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі савецкія войскі распачалі контрнаступленне пад Курскам. У аперацыі на чыгунках удзельнічала каля 100 тыс. партызан. Узрываліся рэйкі, пускаліся пад адхон ваенныя эшалоны, разбураліся чыгуначныя станцыі, знішчаліся варожыя гарнізоны і інш. У выніку на 40 % скараціліся перавозкі для групы фашысцкіх армій «Цэнтр», а таксама быў паралізаваны рух параходаў і барж па Заходняй Дзвіне, Дняпры, Сожы і Дняпроўска-Бугскаму каналу. Гітлераўскае камандаванне вымушана было аддаць распараджэнне разбіраць іншыя пуці ў шэрагу краін Еўропы, a рэйкі і шпалы перапраўляць на Усход.
Разам з тым масавы падрыў рэек, часта на тых дарогах, якімі праціўнік рэдка карыстаўся, з аднаго боку, прыводзіў да распылення боепрыпасаў, з другога — наносіў у канчатковым выніку шкоду самім сабе, бо пасля вызвалення іх давялося самім жа аднаўляць.
Таму партызанскія фарміраванні арыентаваліся на павелічэнне дыверсій, накіраваных на падрыў цягнікоў.
Другі этап «рэйкавай вайны» пад назвай «Канцэрт» праводзіўся ў другой палавіне верасня — кастрычніку 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР. Праціўнік вымушаны быў падвоіць колькасць дывізій для аховы сваіх камунікацый.
Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі, і працягваўся да поўнага вызвалення рэспублікі. Ён быў узгоднены з дзеяннямі савецкіх войск і ахапіў усю акупіравануто тэрыторыю Беларусі. Партызаны вывелі са строю найболып важныя чыгуначныя лініі і часткова паралізавалі перавозкі ворага амаль на ўсіх дарогах. Гэта мела аператыўна-стратэгічнае значзнне ў ходзе наступлення Чырвонай Арміі.
У сумеснай барацьбе. Супраць захопнікаў вялі барацьбу як партызаны, так і насельніцтва акупіраванай тэрыторыі Беларусі. Мірныя жыхары, нароўні з шырокім супраціўленнем ваенным, эканамічным і палітычным мерапрыемствам акупацыйных улад, аказвалі дапамогу партызанам. Яны папаўнялі армію партызан, забяспечвалі іх адзеннем, прадуктамі і медыкаментамі, клапаціліся аб параненых, збіралі, рамантавалі і перадавалі ў атрады зброю і боепрыпасы, будавалі абарончыя збудаванні і аэрадромы, выконвалі ролю сувязных, разведчыкаў і праваднікоў.
Насельніцтва нярэдка прымала ўдзел у баявых аперацыях партызан: разгроме варожых гарнізонаў, знішчэнні атрадаў карнікаў, дыверсіях, «рэйкавай вайне». Бессмяротны подзвіг здзейснілі жыхары палескай вёскі Навіны, браты, сталыя ўжо людзі, Міхаіл і Іван Цубы. Карнікі, уварваўшыся ў вёску, схапілі братоў і загадалі ім паказаць дарогу ў партызанскі лагер. Міхаіл Цуба наадрэз адмовіўся і тут жа на вачах у брата быў застрэлены. 70-гадовы Іван Цуба завёў фашыстаў у гібельную дрыгву. Праз унука яму ўдалося перадаць партызанам пра сваё рашэнне. Фашысты па-зверску забілі патрыёта. Народ увекавечыў памяць аб братах Цуба: Навіны перайменавалі ў вёску Цубы, а ля шашы, недалёка ад Салігорска, паставілі помнік беларускім Сусаніным.
Ва ўмовах, калі забеспячэнне партызан з Вялікай зямлі абмяжоўвалася (адзін час лічылася, што яны павінны клапаціцца аб сабе самі), асабліваа значэнне набывала дапамога насельніцтва. Атрымліваючы яе, партызаны і самі вырашалі праблемы пошуку, вырабу і рамонту зброі, забеспячэння харчам, адзеннем, жыллём. Пры гэтым нярэдкімі, асабліва ў пачатковы перыяд вайны, былі выпадкі грабяжу і насілля над мяецовымі жыхарамі. 3 узмацненнем кіраўніцтва партызанскай барацьбой іх колькасць прыкметна паменшылася.
Самааддана працавалі беларусы, эвакуіраваныя на ўсход краіны, у Паволжы, на Урале, у Татарскай і Башкірскай АССР, у шэрагу абласцей РСФСР. Калектывы вывезеных фабрык і заводаў у кароткі тэрмін манціравалі абсталяванне, стваралі так званыя франтавыя брыгады, перавыкоявалі вытворчыя заданні. Частка эвакуіраванага насельніцтва працавала ў сельскай гаспадарцы, вучоныя АН БССР удасканальвалі тэхналогію вытворчых працэсаў, працавалі Беларускі дзяржаўны універсітэт (на ет. Сходня пад Масквой) і Мінскі медыцынскі інстытут (у Яраслаўлі), пасільны ўклад у барацьбу ўносілі і дзеячы беларускай культуры і мастацтва.
Барацьба супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Беларусі насіла масавы характар. У падполлі змагалася 70 тыс. чалавек, а ў складзе 1255 партызанскіх атрадаў — 374 тыс. Мясцовыя жыхары складалі абсалютную большасць партызан (амаль 90 %). Разам з беларусамі сярод народных мсціўцаў былі прадстаўнікі амаль усіх пацыянальнасцей СССР. Зарубажныя антыфашысты налічвалі каля 4 тыс. чалавек, у тым ліку палякі, славакі, чэхі, югаславы, венгры, французы, бельгійцы, аўстрыйцы, галандцы, прыкладна 100 немцаў і інш.
Нямала беларусаў удззльнічала ў еўрапейскім руху Супраціўлення. Сярод іх Героі Савецкага Саюза В. А. Квіцінскі і А. Ф. Фёдараў, якія змагаліся з фашыстамі на славацкай зямлі. У французскім руху Супраціўлення ўдзельнічалі У. М. Антоненка, Ф. К. Варанішча, Ф. Ф. Кажамякін і інш. Падпольную арганізацыю ў Маўтхаўзене пасля Д. М. Карбышава ўзначальваў ураджэнец Чавусаў Ма-
гілёўскай вобласці савецкі разведчык палкоўнік Л. Я. Манезіч.
За тры гады самааддапай барацьбы ў тыле ворага патрыёты Беларусі нанеслі вялікі ўрон акупантам у тзхніцы і жывой сіле. Губляючы шмат людзей (на тэрыторыі Беларусі фашысты знішчылі больіп як 2,2 млн савецкіх грамадзян), яны разам з Чырвонай Арміяй забілі амаль 0,5 млн акупантаў і паліцэйскіх. За мужнасць і адвагу ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў больш як 140 тыс. беларускіх партызан і падпольшчыкаў узнагароджаны ордэнамі і медалямі, a 88 з іх атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.
Пытанні і задзнн!. 1. Раскрыйце на канкрэтных фактах масавь: характар супраціўлення фашысцкім захопнікам у Белгрусі. 2. Ахарактарыэуйце формы гэтага руху. 3. У чым праявілася кіруючая роля падпольных партыйных арганізацый у разгортванні антыфашысцкай барацьбы? 4. Назавіце імёны вядомых кіраўнікоў і герояў падпольнага і партызанскага руху. 5. Пастарайцеся нарысазаць карціну жыцця партызанскай зоны. 6. Як рыхтавалася і была ажыццёўлена «рэйкавая вайна»? Якія яе вынікі? 7. Прааналізуйце склад удзельнікаў руху.
§ 20. ВызБгленне Беларусі.
Першыл аднаўленчыя работы
Пачатак вызваленкя. Атрымаўшы перамогу ў Курскай бітве, Чырвоная Армія распачала наступленне на велізарным фронце — ад Невеля да Чорнага мора. Восенню 1943 г. яна ступіла на тэрыторыю Беларусі. 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР — горад Камарын. Асенне-зімовае наступленне савецкіх войск прынесла поўнаа або чаотковае вызваленне 36 раёнам і двум абласным цэнтрам — Гомелю і Мазыру. Немалаважнае значэнне ў гэтым мела фарсіраванне Дняпра ў раёне Лоева.
Разам з Чырвонай Арміяй у наступальных баях удзельнічалі салдаты і афіцэры 1-й польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, сфарміраванай на тэрыторыі СССР па ініцыятыве Саюза польскіх патрыётаў. Камандаваў дывізіяй палкоўнік Э. Берлінг. Яе гераічны шлях пачаўся ў бітве 12—13 кастрычніка 1943 г. пад Леніна (населены пункт недалёка ад Горак Магілёўскай вобласці). Многія воіны дывізіі вызначыліся ў баі і былі
ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а трое з іх атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.
Наступаючым часцям Чырвонай Арміі дапамагалі падпольшчыкі і партызаны. Яны паралізавалі рух на чыгунках, штурмам авалодалі мястэчкам Горваль і ўтрымлівалі яго да падыходу савецкіх бойск, удзельнічалі ў вызваленні Калінкавіч, Васілевіч, Лельчыц і іншых населеных пунктаў. Разам з тым не дазвалялі ворагу рабаваць і спальваць вёскі, еывозіць на катаргу жыхароў.
У 1944 г. пачаўся завяршальны зтап Вялікай Айчыннай вайны — поўнае выгнаннэ акупантаў з савецкай зямлі, вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства і круіпэнне гітлераўскай Германіі. Значную ролю ў рашэнні задач на гэтым этапе адыграла Беларуская наступальная аперацыя, вядомая пад кодавай назвай «Баграціён».
Лінія фронту ў Беларусі ўяўляла сабой выступ, вяршыня якога звернута на ўсход, а другая, што ўтварыла яго, распасціралася ад Полацка да Ковеля. Утрыманню выступу («беларускага балкона») гітлераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне, бо ён быў важным плацдармам, які прыкрываў галоўныя стратэгічныя напрамкі — усходне-прускі і варшаўска-берлінскі. Па берагах рэк — Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Свіслачы, Шчары, Нёмана былі падрыхтаваны і абарончыя рубяжы. Гарады Віцебск, Орша, Магілёў, Бабруйск, Барысаў, Полацк, Мінск аб’яўлены крэпасцямі, якія не належаць здачы ні пры якіх акалічнасцях. Лінію абароны назвалі «Фатэрлянд» (Айчына). Гэтым падкрэслівалася, што нямецкая армія абараняе тут рубяжы самой Германіі.
У Беларусі была сканцэнтравана магутная групоўка фашысцкіх войск, асноўную сілу якой складала група армій «Цэнтр» (камандуючы генерал-фельдмаршал Э. Буш, а з 28 чэрвеня — генерал-фельдмаршал В. Модэль). Групоўка ўключала 63 дывізіі і 3 брыгады колькасцю 1200 тыс. чалавек, на ўзбраенні якіх знаходзілася 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў і штурмавых гармат, каля 1350 самалётаў.
У красавіку — маі 1944 г. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі «Баграціён».
Для яго ажыздяўлення прыцягваліся войскі франтоў: 1-га Беларускага (камандуючы генерал арміі К. К. Ракасоўскі), 2-га Беларускага (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Ф. Захараў), 3-га Беларускага (камандуючы генерал-лейтэнант I. Д. Чарняхоўскі), 1-га Прыбалтыйскага (камандуючы геяерал арміі I. X. Баграмян), а таксама Дняпроўская флатылія, авіяцыя далёкага дзеяння і ПВА. Да ўдзелу'ў аперацыі прыцягваліся і партызанскія злучэнні. Дзеянні франтоў каардынавалі Маршалы Савецкага Саюза A. М. Васілеўскі і Г. К. Жукаў. Супраць групы армій «Цэнтр» быў нацэлены ўдар велізарнай сілы. Савецкія войскі пераўзышлі праціўніка ўдвая на жывой сіле, больш чым у два разы па гарматахД мінамётах, у чатыры — па танках і самаходных устаноўках, амаль у тры — па баявых самалётах. Фактычна асноўная стаўка і рабілася на гэту перавагу ў сілах.