Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
і прадоўжыць барацьбу з фашызмам. Большасць з іх падвергліся затым сталінскім рэпрэсіям.
Прарваўшы абарону пагранічных войск у Беларусі, магутныя групоўкі фашыстаў накіраваліся на Усход: адна з іх рушыла ад Сувалак на Вільню і Мінск, другая — ад Брэста ў напрамку Баранавічы — Мінск. Яны мелі задачу абысці з поўначы і поўдня галоўныя сілы Заходняга фронту ў раёне Мінска і знішчыць іх.
Сталіцу Беларусі абаранялі 44-ы стралковы корпус (камкор В. А. Юшкевіч) і 2-і стралковы корпус (генерал-маёр A. М. Ермакоў). На подступах да Мінска стойка трымалі абарону часці 64-й стралковай дывізіі, якой камандаваў С. I. Іаўлеў, 100-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра I. М. Русіянава і 108-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генералмаёра A. I. Маўрэвіча. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі 207-га палка 42-й авіяцыйнай дывізіі капітан М. Ф. Гастэла і члены яго экіпажа — A. А. Бурдзянюк, Р. М. Скарабагаты і A. А. Калінін. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалёт на скапленне нямецкіх танкаў і аўтамашын. Некалькі з іх былі знішчаны, a М. Ф. Гастэла пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.
Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, савецкім войскам не ўдалося ўтрымаць Мінск. Гераізм воінаў не змог запоўніць адсутнасці дакладнай і прадуманай сістэмы абароны і кіравання войскамі. У акружэнні праціўніка аказаліся 11 параўнальна баяздольных злучэнняў 3-й і 10-й армій, а таксама некаторая частка войск 13-й арміі. Гэта, па-сутнасці, пазбавіла магчымасці стрымліваць праціўніка ў цэнтральнай частцы Беларусі.
Мабілізацыя сіл на адаіор ворагу. У гэты суровы час бальшавікі прынялі шэраг надзвычайных мер па мабілізацыі рэсурсаў краіны для адпору агрэсіі. Была распрацавана праграма дзеянняў, якая лягла ў аснову дырэктывы СНК і ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 г. У ёй змяшчаўся заклік да партыйных і савецкіх арганізацый, усяго народа перабудаваць жыццё на ваенны лад, падпарадкава.ўшы яго інтарэсам фронту, арганізаваць усебаковую дапамогу Чырвонай Арміі, раз-
гарнуць партызанскую барацьбу на савецкай тэрыторыі, захопленай гітлераўцамі.
У адпаведнасці з дырэктывай пачалася мабілізацыя людзей у Чырвоную Армію і перадача ёй матэрыяльных каіптоўнасцей. На заводах і фабрыках усходніх абласцей БССР наладжваліся вытвсрчасць боепрыпасаў і рамомт баявсй тэхнікі і ўзбраення. Каля 2 млн чалавек было мабілізавана на будаўніцтва абарокчых збудаванняў: процітанкавых рвоў, акопаў, бліндажоў, дзотаў, а таксама палявых аэрадромаў і пасадачных пляцовак. Адначасова праводзілася масавая работа па арганізацыі медыка-санітарнага абслугоўвання чырвонаармейцаў, па збору сродкаў у фонд абароны краіны.
У гарадах рэспублікі ствараліся знішчальныя батальёны, якія неслі ахову важных аб’ектаў і вялі барацьбу з дыверсантамі праціўніка. У дапаўненне да іх у сельскай мясцовасці арганізоўваліся групы садзейнічання савецкім войскам. У дапамогу Чырвонай Арміі фарміраваліся атрады і палкі народнага апалчэння. Падраздзяленні апалчэнцаў былі створаны ў Віцебску, Гомелі, Жлобіне, Магілёве, Рагачове і ў іншых гарадах і населеных пунктах. Яны налічвалі больш як 33 тыс. байцоў, якія ўдзельнічалі ў стварэнні абарончых рубяжоў, знішчэнні жывой сілы і тэхнікі ворага, абясшкоджванні яго дыверсійных груп.
Пад кіраўніцтвам спецыяльна створанай звакуацыйнай камісіі пры СНК БССР і яе мясцовых органах ва ўсходнія раёны краіны былі эвакуіраваны 1,5 млн рабочых і членаў іх сем’яў, перамешчана 122 прадпрыемствы, у тым ліку «Гомсельмаш», Віцебскі, Гомельскі і Магілёўскі станкабудаўнічыя заводы, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Аршанскі льнокамбінат. Прадпрымаліся крокі па эвакуацыі ў тыл гатовай прадукцыі, запасаў каляровых металаў, рухомага саставу і пуцявой гаспадаркі чыгуначных магістраляў, трактароў і камбайнаў, жывёлы і збожжапрадуктаў.
Абароячыя баі Чьгрвонай Арміі па тэрыторыі Беларусі ў ліпені — жпіўні 1941 г. Часці Чырвонай Арміі, адступаючы на Усход, працягвалі весці цяжкія абарончыя баі. Стаўка Галоўнага камандавання, створаная 23 чэрвеня 1941 г., вызначыла задачу тэрмінова стварыць на напрамках галоўнага ўдару праціўніка
сістзму эшаланіраваных палос і рубяжоў, і, выкарыстоўваючы іх, актыўным і ўпартым процідзеяннем спыніць ворага, выйграць час для падрыхтоўкі контрнаступлення.
У пачатку ліпеня 1941 г. арганізуецца лінія абароны на Заходняй Дзвіне і Дняпры. Сюды былі перадыслацыраваны чатыры арміі (19-я, 20-я, 21-я, 22-я), якія налічвалі 37 дывізій. Меркавалася з іх дапамогай не дапусціць прарыву праціўніка на маскоўскім напрамку.
Штаб Заходняга фронту (камандуючы Маршал Савецкага Саюза С. К. Цімашэнка) напружваў усэ сілы, каб як мага больш утрымаць праціўніка на р. Бярэзіне і не даць яму з ходу прарвацца да Дяяпра. Першыя спробы фарсіраваць Вярэзіну ў раёне Бабруйска былі нейтралізаваны. Аднак новае наступленне танкавай дывізіі фашыстаў, падтрыманае авіяцыяй, спыпіць не ўдалося. Гэта паставіла пад пагрозу сканцэнтраванне рэзервных армій у раёнах Оршы, Магілёва, Жлобіна, Рагачова. Зацяжныя баі разгарнуліся на Бярэзіне паблізу Барысава і ў горадзе. Упартае супраціўленне ворагу было аказана пад Оршай, дзе 14 ліпеня ўпершыню ўступіла ў бой батарэя рэактыўных мінамётаў (камапдзір — капітан I. А. Флёраў). Тады ж войскі 20-й арміі пад камандаваннем генерала П. А. Курачкіна правялі контрудар у раёне Сянно і Лепеля. Адбылася адна з буйнейшых танкавых бітваў пачатковага перыяду вайны. 3 абодвух бакоў у ёй удзельнічала больш як 1,5 тыс. танкаў. Праціўнік быў адкінуты на 30—40 км, аднак, атрымаўшы падмацаванне, ён зноў пацясніў савецкія войскі.
3 5 па 9 ліпеня адбывалася бітва за Віцебск. Воіны 153-й стралковай дывізіі пад камандаваняем палкоўніка М. А. Гачана ўжо ў першы дзень баёў падбілі каля 50 нямецкіх танкаў і знішчылі каля 500 гітлераўцаў. У абароне Віцебска ўдзельнічалі атрады народных апалчэнцаў. I толькі цаной вялікіх страт нямецкія войскі здолелі захапіць горад.
Надзвычай напружаны характар насілі баі ў раёнэ Магілёва. Абарона горада ўвайшла гераічнай старонкай у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны. Яна працягвалася 23 дні, з 4 па 27 ліпеня. Асноўны цяжар барацьбы прыняў на сябе 61-ы стралковы корпус пад
камандаваннем генерал-маёра Ф. А. Бакуніна. Сам горад абараняла 172-я стралковая дывізія генерала М. Ц. Раманава. Разам з яе воінамі змагаліся 12 тыс. кародных апалчэнцаў на чале з сакратарамі гаркама КП(б)Б А. П. Марозавым і I. I. Хаўкіным. Абарона працягвалася і пасля таго, калі горад быў акружаны гітлераўцамі. Апошнія абаронцы Магілёва прарвалі варожае кальцо і выйшлі на Усход.
Упартыя баі на гомельскім напрамку вёў 63-і стралковы корпус пад камандаваннем камкора Л. Г. Пятроўскага. Ён правёў магутны контрудар і, фарсіраваўшы Днепр, вызваліў Жлобін і Рагачоў. Гэта дазволіла ўмацаваць Гомель. Яго абаронцы, сярод якіх знаходзіўся і полк народнага апалчэння (камандзір Ф. Я. Уткін, камісар Р. С. Шчуцкі), цэлы тыдзень утрымлівалі горад. 19 жніўня гітлераўцы захапілі яго, страціўшы болып як 5200 салдат і афіцэраў.
Паражэнне савецкіх войск у Беларусі было абумоўлена агульным станам ЗахАВА да пачатку Вялікай Айчыннай вайны — іх непадрыхтаванасцю да абароны. Адбілася і тая акалічнасць, што не была ўлічана магчымасць раптоўнага нападу праціўніка і абарончых баёў на ўласнай тэрыторыі. Вораг скарыстаў слабасць флангаў найбольш буйной беластоцкай групоўкі савецкіх войск, а таксама ўсяго левага крыла ЗахАВА. Наносячы магутныя флангавыя ўдары сваімі танкавымі і механізаванымі дывізіямі пры вялікай падтрымцы авіяцыі, ён нанёс значныя страты Заходняхму фронту (забітыя, параненыя, палонныя і акружэнцы склалі каля 400 тыс. чалавек з агульнай колькасці 750 тыс.), паралізаваў яго процідзеянне і, нягледзячы на гераічнае супраціўленне чырвонаармейцаў, да канца жніўня акупіраваў усю тэрыторыю Беларусі.
Адказнасць за такі вынік нясуць перш за ўсё Сталін і яго бліжэйшае акружэнне. Але ўсю віну несправядліва ўсклалі на кіраўніцтва Заходнім фронтам. Яго камандуіочы Д. Р. Паўлаў і некаторыя іншыя военачальнікі былі асуджаны і расстраляны.
Разам з тым двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войск у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны» ў намечаныя тэрміны і далі магчымасць Стаўцы Вярхоўнага Камандавання (Галоўкакамандавання) сканцэнтраваць рэзервы і пра-
весці абарончыя мерапрыемствы на маскоўскім кірунку.
Пытанні і зедакні. 1. Як пагранічнікі і чырвонаармгйцы сустрэлі ворага на тэрыторыі Беларусі? 2. Чым тлумачыцца поспех захопнікаў у пачатку вайны? 3. Якая работа празодзілася па мзбілізацыі сіл беларускага народа на адпор сорагу? 4. Якія абарончыя баі вяла Чырзокая Армія на тэрытсрыі БССР у ліпені — жніўні 194’ г.? S. Чым было абумоўлена паражэнна савецкіх войск у Белэрусі?
§ 18. Устанаўлекне акупацыйнага рэжь;му. Разгортванне барацьбы супраць акупантаў
Акупацыйны рэжым. На акупіраванай тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўводзілі «новы парадак» — дзяржаўную сістэму палітычных, ідэалагічкых, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчзнне людзей. Яе ідэйнай асновай была чалавеканенавісніцкая «расавая тэорыя» нацыстаў, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць расшырэння «жыццёвай прасторы» для немцаў і іх «права» на сусветнае панаванне.
Беларусь была падзелена на часткі. Тэрыторыя Віцебскай, Магілёўскай, большай часткі Гомельскай і ўсходніх раёнаў Мінскай абласцей была ўключана ў зону армейскага тылу групы армій «Цэнтр», дзе ўсе адміністрацыйныя функцыі выконвала ваеннае камандаванне. Паўднёвыя раёны Брэсцкай, Пінскай, Палескай і Гомельскай абласцей уключылі ў склад рэйхскамісарыята «Украіна». Паўночна-заходнія раёны Брэсцкай і Беластоцкай абласцей з гарадамі Гродна і Ваўкавьіск далучаны да Усходняй Прусіі. Паўночназаходнія раёны Віленскай вобласці адышлі да генеральнай акругі Літвы. Баранавіцкая вобласць, часткі Мінскай і Віленскай, паўночныя раёны Брэсцкай, Пінскай і Палескай абласцей (1/3 тэрыторыі БССР) склалі генеральную акругу Беларусі («Генеральбецырк Беларутэнія»). Яна была ўключана ў састаў рэйхскамісарыята «Остланд» з рэзідэнцыяй у Рызе і падзелена на 10 раёнаў (гэбітаў). Уся ўлада ў іх знаходзілася ў руках цывільнай адміністрацыі, якая