Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
гвалтоўна высялілі на хутары, але не аказвалі ніякай дапамогі. Апынуўшыся ў цяжкім бядотным становішчы, большасць сялян вымушана была наймацца да багацеяў у якасці рабочых або эмігрыраваць у ЗША, Канаду, Лацінскую Амерыку, Заходнюю Еўропу. У тыя гады з Польшчы ў іншыя краіны выехала каля 80 тыс. беларусаў.
Сацыяльнае прыгнечанне перапляталася з нацыянальным бяспраўем. Беларусаў не жадалі лічыць нацыяй. Ажыццяўлялася гвалтоўная паланізацыя беларускага насельніцтва: закрываліся існаваўшыя дагэтуль беларускія школы, гімназіі, настаўніцкія семінарыі, якія з’яўляліся асноўнай базай падрыхтоўкі педагогаў для гзтых школ, зачыняліся клубы, бібліятэкі, хаты-чытальні, створаныя беларускімі культурна-асветнымі арганізацыямі, спыняліся выданні беларускіх газет і часопісаў, забаранялася ўжыванне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання. Невьшадкова, што колькасць непісьменных сярод беларусаў складала амаль палову. Аднон з праяў нацыянальнага прыгнечання была рэлігійная нецярпімасць польскіх улад да праваслаўнай большасці беларускага насельніцтва. 3 500 існаваўшых у Заходняй Беларусі праваслаўных цэркваў больш за 300 былі ператвораны ў каталіцкія касцёлы.
Ю. Пілсудскі, які ўстанавіў у 1926 г. сваю дыктатуру ў Польшчы, абвясціў рэжым «санацыі» («аздараўлення»). Знешне гэты рэжым выглядаў міратворчым для краіны. У судовым працэсе над палітычнымі вязнямі, напрыклад, захоўваліся ўсе атрыбуты дэмакратыі: следства, ахова, пракурорскі нагляд і інш. Але на справе «санацьія» ў сваёй палітычнай частцы была зведзена да жорсткага падаўлення не толькі камуністычнага, але і ўсіх форм дэмакратычнага руху.
3 канца 20-х гадоў становішча працоўных мас Заходняй Беларусі пагоршылася. Гэта было звязана з сусветным зканамічным крызісам 1929—1933 гг., затым дэпрэсіяй і пачаткам новага крызісу (1937 г.), з наступленнем фашызму ў Еўропе і рэакцыі ў Польшчы. Абвастрэняе сацыяльных супярэчнасцей вяло да актывізацыі апазіцыйных палітычных сіл і нарастання
нацыянальна-вызваленчага руху ў заходніх раёнах Беларусі.
Масавы рух супраць прыгнёту буржуазна-памешчыцкай Полыпчы ў 20-я гады. У першыя гады польскага панавання барацьба набыла партызанскі характар. Яна падтрымлівалася з боку як СССР, так і БНР, урад якой знаходзіўся ў эміграцыі ў Коўне. Асабліва ўпартай барацьба была ў Гродзенскім, Брэсцкім, Ваўкавыскім, Навагрудскім, Пінскім, Слонімскім і Косаўскім паветах. Партызаны спальвалі маёнткі памешчыкаў, сядзібы асаднікаў, рабілі смелыя налёты на паліцэйскія ўчасткі і ўрадавыя ўстановы. На чале руху стаялі камуністы — члены перайшоўшых на нелегальнае становішча арганізацый КП(б)Б, Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КРПП), Камуністычнай партыі Літвы (КПЛ). Поплеч з імі ішлі беларускія эсэры, сярод якіх найбольшай актыўнасцю вызначаліся члены Беларускай рэвалюцьійнай арганізацыі (БРА), якая ў 1922 г. вылучылася з левага крыла БПС-Р. Яна карысталася значным уплывам сярод беларускай інтэлігенцыі і часткі сялян.
У нацыянальна-вызваленчым руху ўдзельнічалі прадстаўнікі не толькі плыняў камуністычнага напрамку, але і беларускага нацыянальна-дэмакратычнага лагера. Аб гэтым сведчаць выбары ў польскі сейм у 1922 г. Па выніках выбараў у сейме стварылася беларуская нацыянальная фракцыя, у склад якой увайшло 11 паслоў (дэпутатаў), у тым ліку Б. А. Тарашкевіч, С. А. Рак-Міхайлоўскі, П. В. Мятла, А. Станкевіч і інш. Фракцыя прадстаўляла практычна ўсе тагачасныя беларускія палітычныя партыі. Выявіліся новыя магчымасці абароны нацыянальных і сацыяльных правоў беларускага народа, пачынаўся якасна новы этап у развіцці нацыянальна-вызваленчага руху— з выкарыстаннем парламенцкай формьі барацьбы. Вынікам такога поспеху з’явілася пашырэнне і ўмацаванне руху.
3 аднаго боку, адбывалася кансалідацыя камуністычных сіл у адзіную палітычную арганізацыю. У кастрычніку 1923 г. у Вільні нелегальна адбылася V Устакоўчая канферэнцыя прадстаўнікоў усіх існаваўшых у Заходняй Беларусі партыйных камітэтаў камуністаў. Яна прыняла рашэнне аб стварэнні Ka-
муяістычнай партыі Заходняй Беларусі (КП-ЗБ), як аўтаномнай у складзе Камуністычнай партыі Польшчы (КПП), і выбрала яе ЦК (С. А. Мертэнс, С. Т. Мілер, С. А. Дубовік і інш.). У канцьх 1923 г. у рады КПЗБ улілася Беларуская рэвалюцыйная аргакізацыя (БРА). Яе кіраўнікі (I. К. Лагіновіч, А. У. Канчэўскі і A. Р. Капуцкі) увайшлі ў склад ЦК КПЗБ. Намаганнямі партыі ў 1924 г. быў створаны камсамол Заходняй Беларусі (КСМЗБ). Пад яе ўплывам зяаходзілася дэпутацкая фракцыя «Змаганне» і іншыя палітычныя арганізацыі.
3 другога боку, пашыралася культурна-асветніцкая дзейнасць, якую развівалі ў першую чаргу Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД), група А. Луцкевіча — Р. Астроўскага і Віленскі Беларускі нацыянальны камітэт, а таксама дзейнічаючыя пад іх кіраўніцтвам розныя навуковыя, дабрачынныя, гаспадарчыя, асветніцкія арганізацыі і таварыствы.
Такім чынам у сярэдзіне 20-х гадоў у нацыянальнавызваленчым руху, які ў гэты час набыў шырокі pasMax, яскрава выкрышталізаваліся два напрамкі: рэвалюцыйна-вызваленчы і нацыяналыіа-дэмакратычны. Паміж імі абвастрылася канфрантацыя. Кіраўніцтва КПЗБ вяло лінію на далейшае разгортванне партызанскага руху і давядзення яго да змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі.
Польскія ўлады жорстка распраўляліся з удзельнікамі партызанскага руху. Усюды дзейнічалі надзвычайныя суды і лютавалі каркыя экспедыцыі. У 1925 г. склалася сітуацыя, якая магла прывесці да ўзброенага паўстання. У гэтых умовах польскі ўрад увёў на тэрыторыю Заходняй Беларусі вялікую колькасць рэгулярных войск. Суадносіны сіл рэзка змяніліся. Камуністы, каб прадухіліць велізарныя ахвяры, заклікалі працоўных перайсці да іншых форм барацьбы.
Пад арганізацыйным уплывам КПЗБ у маі 1926 г. канчаткова аформілася як масавая палітычная арганізацыя Беларускач сялянска-рабочая грамада (БСРГ) на чале з вядомым беларускім вучоным, рэвалюцыянерам, грамадскім дзеячам Б. А. Тарашкевічам. Яе праграма ўключала такія патрабаванні, як самавызначэнне Заходняй Беларусі, стварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадача зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне
сістзмы асадніцтва. Разам з камуністамі дзеячы Грамады агітавалі сялян і рабочых на актыўную палітычную барацьбу, вялі шырокую кампанію за вызваленне палітзяяволеных.
У 1922 г. БСРГ налічвала ў сваіх радах болып за 100 чыс. членаў аб’яднаных амаль у 2 тыс. гурткоў. Баючыся гэтай сілы, урад Пілсудскага разграміў Грамаду, кінуўшы ў турму некалькі соцень актьівістаў. Гэта было цяжкім ударам па нацыянальна-вызваленчаму руху і выклікала масавыя дэманстрацыі і мітынгі пратэстаў. Грамада пакінула глыбокі след у свядомасці сялян і рабочых. Прагрэсіўныя традыцыі БСРГ прадоўжылі беларускі сялянска-рабочы дзпутацкі клуб «Змаганне» і іншыя арганізацыі.
Нягледзячы на жорсткі тэрор з боку ўлад, аўтарытэт КПЗБ у масах захоўваўся. Яна аказала ўсямерную дапамогу масавай дэмакратычнай культурна-асветніцкай арганізацыі — Таварыству беларускай школы (ТБШ), якое аб’яднала больш за 14 тыс. членаў і ўзначальвалася такімі дзеячамі, як Б. А. Тарашкевіч, I. С. Дварчанін, П. С. Пестрак і інш. Невыпадкова, што на выбарах у сейм у сакавіку 1928 г. за камуністаў, што выступалі пад імем «Рабоча-сялянскае адзінства», было пададзена звыш 328 тыс. галасоў, што складала 2S % усіх прыняўшых удзел у выбарах у Заходняй Беларусі. Узнімалася новая хваля барацьбы.
Нацыянальна-вызваленчы рух працоўных Заходняй Беларусі ў канцы 20-Х--30-Я гады. У жніўні 1929 г. стыхійна ўспыхнула стачка на шклозаводзе «Нёман». Баставаўшыя патрабавалі павелічэння заработнай платы, скарачэння рабочага дня. У барацьбу ўключылася больш як 700 чалавек, якія на працягу двух месяцаў упарта адстойвалі свае эканамічныя патрабаванні. Аднак адсутнасць арганізаванасці абумовіла толькі частковае задавальненне патрабаванняў рабочых.
Рэпрэсіі з боку польскіх улад да відных дзаячаў нацыянальна-вызваленчага руху, вострая канфрантацыя паміж рэвалюцыйна-вызваленчым і нацыянальнадэмакратычным напрамкамі руху прывялі да некаторага спаду барацьбы ў пачатку 30-х гадоў. На яе катастрафічна адбіліся і неапраўданыя рэпрэсіі, якім у 1933 г. і пазней падвергліся ў БССР былыя кіраўнікі
БСРГ і «Змагання», а таксама КПЗБ. Але барацьба працоўных, падчас стыхійная, працягвалася.
У пачатку 30-х гадоў прайшлі забастоўкі на прамысловых прадпрыемствах Беластока, Вільні, Брэста, Грсдяа, Пінска, Слоніма. Болып як чатыры месяцы зімы 1932—1933 гг. баставала 7 тыс. рабочых і сялян, якія працавалі ў Белавежскай пушчы. Востры характар кабылі падзеі на Брэстчыне. Тут над сялянамі паліцыя ўчыніла крывавую пацыфікацыю (уціхамірванне). Дзевяць найбольш актыўных удзельнікаў сялянскіх выступленняў былі аддадзены ваенна-палявому суду. Дзеянні паліцыі і суда ў Кобрыне выклікалі абурэнне рабочых і сялян Польшчы. У Варшаве, Беластоку, Вільні, Брэсце адбыліся масавыя палітычныя дэманстрацыі і забастоўкі пратэсту. Улады вымушаны былі адмовіцца ад вынясення смяротнага прыгавору абвінавачваемым.
3 прыходам да ўлады ў Германіі фашыстаў рззка ўзрасла пагроза міру і дэмакратыі. Польшча ў 1934 г. заключае з рзйхам пагадненне аб мірным вырашэнні спрэчных пытанняў, а праз год уводзіць канстытуцыю, якой яшчэ больш абмяжоўваліся дэмакратычныя правы і вольнасці. Тысяча рэвалюцыйна настроеных выхадцаў з рабочага класа, сялянства і перадавой інтэлігенцыі былі кінуты ў турмы і канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. У гэтых умовах барацьба канцэнтруецца вакол стварэння адзінага дэмакратычнага антыфашысцкага народнага фронту. КПЗБ і іншыя партыі вылучаюць шэраг надзённых патрабаванняў: адмену існуючай канстытуцыі, канфіскацыю памешчыцкіх зямель, раўнапраўе нацыянальнасцей і самавызначэнне Заходняй Беларусі, разрыў саюзніцкіх адносін з Германіяй і інш.
КПЗБ змагла дасягнуць адзінства дзеяняя з кіраўніцтвам шэрага прафсаюзаў. Пры яе садзейнічанні ў лютым 1936 г. паміж ТБШ, якое знаходзілася ітад уплывам КПЗБ, і Беларускім інстытутам гаспадаркі, які знаходзіўся пад уплывам БХД, падпісваецца пагадненне аб сумеснай барацьбе за школу на роднай мове.
Большая частка выступленняў рабочых праходзіць пад знакам адзінага народнага фронту. Аб росце яго сіл пераканаўча сведчылі падзеі, звязаныя з расстрэлам рабочых дэманстрацый у Кракаве і Львове вясной