Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
Пры такіх абставінах тэмпы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі непазбежна пачалі замаруджвацца, а то і зніжацца. За час з 1925 па 1928 гг. таварная частка прадукцыі паменшылася з 11,7 да 8,8 %. А гэта ўжо складала пагрозу планам паскоранага развіцця прамысловасці. Прыхільнікі так званага
«правага блоку» М. I. Бухарын і іншыя выступалі за прыцягненне сродкаў вёскі да ажыццяўлення індустрыялізацыі, але супраць ператварэння надзвычайных мер, якія магчымы пры гэтым, у пастаянную палітыку партыі, за адначасовы ўздым сялянскіх гаспадарак і развіццё розных форм кааперацыі (павелічэнне цэн на хлеб і іншыя меры эканамічнага характару). I з імі ў пачатку згаджаліся Сталін і яго прыхільнікі.
Пасля XV з’езда ВКП(б), які адбыўся ў снежні 1927 г., аб’яднанне сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя становіцца генеральнай лініяй партыі ў вёсцы. Мясцовыя партыйныя арганізацыі былі абавязаны ўзмацніць палітычную і культурна-асветніцкую работу сярод сялянства. Меркавалася і павелічэнне матэрыяльнай дапамогі сельскай гаспадарцы, у тым ліку механізацыя ручной працы, укараненне агратэхнічнай навукі і перадавога вопыту. Асабліва дэклараваўся прынцып добраахвотнасці пры ўступленні ў калгас. Але на справе ўсё было інакш.
Укараненне сталінскай мадэлі калектывізацыі. Больш павольны шлях развіцця эканомікі быў адхілены сталінскім кіраўніцтвам. Пры гэтым яно спекулявала на гаспадарчых цяжкасцях, калі недастатковае развіццё прамысловасці пацягнула за сабой таварны голад, а «хлебны крызіс» 1928—1929 гг. — агульны збожжанарыхтоўчы недабор, што вельмі адмоўна адбілася на нарыхтоўках сельскагаспадарчай прадукцыі ў БССР. Прычынай цяжкасцей, якія стварыліся перш за ўсё ў выніку недальнабачнай эканамічнай палітыкі кіраўніцтва СССР была аб’яўлена спроба кулацтва арганізаваць голад і не дапусціць калектывізацыю. Пры гзтым ігнаравалася тое, што кулакі тады не ўяўлялі сабой якой-небудзь сур’ёзнай сацыяльна-палітычнай сілы. Абвінавачваючы іх у «шкодніцтве», Сталін тым самым апраўдваў выйсце з сітуацыі, якая склалася, у прымяненні надзвычайных мер супраць кулакоў, да якіх пачалі адносіць неўзабаве і сераднякоў і нават беднякоў, якія эканамічна ўзмацнелі.
Прынятыя ўжо тады меры гвалтоўнай канфіскацыі збожжа, нярэдка падчыстую, прыводзілі да голаду, які закрануў шэраг населеных пунктаў Беларусі. Так, у пісьме з Аршанскай акругі з трывогай гаварылася, што
бедната засталася зусім без хлеба, людзі ядуць макуху і віку, чакаецца ў будучым вялікая смяротнаець.
Тых, хто выступаў супраць прымянення сілавых метадаў у эканоміцы, абвінавачвалі ў правым ухіле. Такі ярлык прыклеілі і Д. Ф, Прышчэпаву, які быў у той час наркамам земляробства рэспублікі (НКЗ БССР), а па сваіх поглядах блізкім да М. I. Бухарына, A. В. Чаянава, М. Д. Кандрацьева, З’яву «правага ўхілу» ў пытанні сельскай гаспадаркі ў Беларусі дагматыкі называлі яшчэ і «прышчэпаўпічынай». Д. Ф. Прышчэпава і яго прыхільнікаў (акадэміка Я. Лабаноўскага, прафесара Г. Гарэцкага і інш.) абвінавацілі ў страце класавай пільнасці і насаджэнні кулацкіх гаспадарак, да якіх адносілі і ўсе хутарскія гаспадаркі. У сапраўднасці ж ён і ўзначальваемы ім апарат НКЗ з’яўляліся выканаўцамі дырэктыўяых установак партыі (X з’езд КП(б)Б) аб захаванні права свабоднага выбару форм землекарыстання, у тым ліку хутарской, што адпавядала ўмовам рэспублікі. «Прышчэпаўшчына» асуджала «скачкі» ў камуны, якія адхіляліся і асноўнай масай беларускага сялянства, стаяла на пазіцыях недапушчальнасці ігнаравання прасцейшых форм калектыўнай арганізацыі земляробства. У 1929 г. Д. Ф. Прышчэпава ў ліку 30 так званых «правых апартуяістаў», якія імкнуліся нібыта рэстаўрыраваць капіталізм у Беларусі, выключылі з партыі і рэпрэсіравалі. Адначасова было прынята катэгарычнае рашэнне спыніць хутарызацыю.
Такім чынам на аснове раскулачвання бальшавікі сталі пераходзіць да паскоранай, прымусовай калектывізацыі. Так яны імкнуліся вырашыць дзве задачы: з аднаго боку, у кароткія тэрміны калектывізаваць вёску, з другога, узяць у яе сродкі для індустрыялізацыі, пры гэтым першая задача разглядалася як умова вырашэння другой, на іх погляд, галоўнай.
Ажыццяўленне калектывізацыі і супраціўленне сялянства. Барацьба з «правым ухілам» суправаджалася фарсіраваннем калектывізацыі. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР, якім намячалася абагуліць да канца пяцігодкі 18% пасяўной плошчы, быў адхілены партыйным кіраўніцтвам. Яно фактычна праігнаравала і пастанову ЦК ВКП(б) ад 5 студзеня 1930 г. «Аб тэмпах калектывізацыі і мерах
дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву», у якой дэклараваліся тэрміны масавай калектывізацыі толькі для збожжавых раёнаў краіны (да вясны 1932 г. уключна). Было пакінута без увагі і тое, што вёска не атрымала ў абяцаных маштабах ні тэхнікі, ні крздытаў, ні спецыялістаў. Замест прынцыпу добраахвотнасці пры ўступленні ў калгас сталі піырока прымяняць гвалт і запалохванне.
Сяляне не ўспрымалі ідэю калектывізацыі. 3 архіўных дакументаў відаць, што ў супрацьвагу бальшавікам «бедната не з’яўляецца ініцыятарам у калектывізацыі», «супраціўленне калектывізацыі з [яе] боку... яшчэ больш моцнае, чым сераднякоў», «з асаблівай раіпучасцю выступаюць супраць... (калектывізацыі) жанчыны, у тым ліку і бяднячкі», насельніцтва вёсак заяўляла, што «кулакоў у іх няма», што яны «не стараліся» б дзеля Савецкай улады, калі б яяа адразу сказала, «што будзе калектывізацыя» і г. д. I кулакі, і сераднякі, і беднякі не хацелі расставацца з той уласнасцю, якую мелі, не жадалі пераходзіць на пункт гледжання пралетарскай дзяржавы.
I тым не менш партыйныя кіраўнікі на чале з К. В. Геям прыстасоўваліся да сталінскага «штурму» калектывізацыі. Яны неаднаразова карэкціравалі накіды тэмпаў у бок павелічэння. Так, у лютым 1930 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне калектывізаваць да пачатку веснавой сяўбы гэтага года 75—80 % сялянскіх гаспадарак. Болып таго, партыйным кіраўніцтвам Беларусі ў ЦК ВКП(б) была накіравана дакладная запіска з просьбай аб’явіць Беларусь рэспублікай суцэльнай калектывізацыі.
У вёску для стварэння калгасаў былі накіраваны сотні ўпаўназажаных камуністаў. Разам з імі адпраўлялі і рабочых-дваццаціпяцітысячнікаў, у тым ліку прысланых з прамысловых цэнтраў РСФСР, усяго звыш 600 чалавек. Аднак мяогія з арганізатараў калгасаў, увогуле слаба дасведчаныя ў асаблівасцях сялянскага жыцця, лічылі за лспшае дзейнічаць метадамі «лепш перагнуць, каб потым не абвінавацілі ў правым ухіле». Працэс кааперавання быў падменены «раскулачваннем»: пры гэтым адну частку сялян нацкоўвалі на другую, заахвочвалі падзелам маёмасці «кулакоў». Сяляне гвалтоўна залічваліся ў калгасы, зноў утвара-
ліся камуны з абагульненнем усяго, што мелася на сялянскім падьор’і, вышукваліся і выкрываліся контррэвалюцыйныя элементы. Неўзабаве «кулаком» ужо называлі ўсякага, хто ке пажадаў запісвацца ў калгас.
У гэтай экстрэмальнай сітуацьіі знайшліся людзі, якія не страцілі здаровага розуму, не дазволілі напалохаць або ашукаць сябе. Яны працягвалі адстойваць інтарэсы вяскоўцаў. Адны ставіліся да калектывізацыі «пасіўна», другія дэманстрацыйна пакідалі сходы, трэція ўдзельнічалі ва ўзброеных выступленнях супраць гвалту.
Асноўнай формай непрымання сялянамі калектывізацыі ў Беларусі была іх пасіўнасць (бяздзейнасць). Але «чырвонагвардзейская атака на мужыка» выклікала і актыўныя дзеянні пратзсту. He жадаючы ўступаць у калгасы, сяляне рэзалі жывёлу, а ў асобных выпадках браліся за зброю. Паводле няпоўных даных, толькі ў 1930 г. адбылося звыш 500 узброеных выступленняў. Усіх незадаволеньіх аддазалі пад суд як контррэвалюцыянераў.
Прымусовае абагульненне прыносіла свае «вынікі». Калі ў студзені 1930 г. у калгасах рэспублікі налічвалася 20,9 % сялянскіх гаспадарак, дык да сакавіка— 58 %, або каля 460 тыс. Што ж датычыцца «раскулачаных» сем’яў, дык яны да мая таго ж года склалі 1,9 % ад агульнай колькасці сялянскіх двароў, або больш за 15 тыс., г. зн. прыкладна палавіну ўсіх гаспадарак, запланаваных для ліквідацыі ў 1930 г., прычым многія з сялянскіх сем’яў былі рэпрэсіраваны.
Разам з тым рэзкае абвастрэнне сітуацыі, нярэдкія сігналы ў вышэйстаячыя інстанцыі аб дапушчаных праліках і наўмысных злачынствах, у прыватнасці ад рабочых-дваццаціпяцітысячнікаў, прымушала мясцовыя органы, каб уцалець самім, самастойна выносіць рашэнні, асуджаючы «перагібьі». Так, Мінскі АК КП(б) Б прыняў пастанову, у якой рэзкай крытыцы былі падвергнуты такія факты, як вопіс маёмасці ці абкладаняе індывідуальным падаткам тых, хто адмовіўся прыняць палітыку калектывізацыі, прамы здзек з чалавечай годнасці, няправільнае правядзенне галасавання і інш.
Пасля з’яўлення ў «Правде» артыкула I. В. Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў» (2 сакавіка 1930 г.) і
прыняцця 14 сакавіка 1930 г. пастановы ЦК ВКП(б) «Аб барацьбе супраць скажэння партлініі ў калгасным руху» кіраўніцтва рэспублікі часова адступіла ад грубых метадаў абагульнення сялянскіх гаспадарак. Адбыўся адток сялян з калгасаў. У іх, паводле даных на ліпень 1930 г., засталося 11,1 % гаспадарак. «Незаконна» раскулачаных пачалі вяртаць назад. Аднак праведзеная работа па абагулыіенню сялянскіх гаспадарак была прызнана правільнай.
Восенню 1930 г. палітыка «суцэльнай калектывізацыі» была адноўлена. Кастрычніцкі (1930 г.) пленум ЦК КП(б)Б зноў прызнаў неабходным «паскорыць» тэмпы калектывізацыі, для чаго намячалася «ўзмацніць пралетарскую дапамогу вёсцьі», мабілізаваць студэнтаў сельскагаспадарчых і педагагічных навучальных устаноў, а таксама актывістаў цэнтральнага апарату. А ў 1931 г. Бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне аб завяршэнні калектывізацыі пад вясну 1931 г. Гэта выклікала крытыку кават з боку газеты «Правда». I тым не менш па-ранейшаму прымусова абагульняліся жылыя памяшканні і жывёла, аплата працадзён праводзілася па аетаткаваму прынцыпу — пасля выканання дзяржаўных паставак, якія часта паглыналі ўсе даходы. 3 мэтай прымусіць сялян уступаць у калгасы працягвалася ганебная практыка раскулачвання. Рэспубліка была ахоплена страхам. Ламаўся станавы хрыбет яе эканомікі і разбураліся адвечныя асновы вёскі. Бальшавіцкія ўлады зганялі з зямлі дзесяткі тысяч працаўнікоў, а разбурэнне гаспадарчага ладу выдавалі за пабудову аднолькавага з горадам жыцця.