Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
Саветы стваралі толькі бачнасць улады прадстаўнікоў працоўных мас. Іх фарміраванне адбывалася на аснове дырэктыўных указапняў, што выключалі крытыку партыйна-дзяржаўных органаў, спаборніцтва кандыдатур, плюралізм у вызначэнні і рашэнні задач. Спынілася дзейнасць секцый Саветаў і дэпутацкіх груп. Ва ўмовах масавых рэпрэсій у дзяржаўных уста-
новах і органах грамадскіх арганізацый вынішчаліся нацыянальныя кадры.
Вялікі ўрон панеслі прафсаюзы: іх тэрытарыяльныя Саветы былі ліквідаваны, а функцыі Цэнтральнага Савета прафесійных саюзаў Беларусі (ЦСПСБ) ускладзены на ўпаўнаважаных ВЦСПС па БССР на грамадскіх пачатках. Перадача правоў нізавых органаў Рабоча-сялянскай інспекцыі (PCI) да прафсаюзаў насіла болып прапагандысцкі характар, бо функцыі створаных прыпрафсаюзных груп рабочага кантролю былі зведзены толькі да кантролю за працай гандлёвых кропак і прадпрыемстваў бытавых паслуг.
Да канца 20-х гадоў адбылося згортванне нават тых элементаў дэмакратыі, якія, як першыя веснавыя парасткі, з’явіліся ў пачатку дзесяцігоддзя, напрыклад, свабода выбару той ці іншай формы творчай дзейнасці або калектыўнасць у абмеркаванні рашэнняў. Гэтаму вываду знешне супярэчыць прыняцце Канстытуцыі СССР у 1936 г. (Канстытуцыі «перамогшага сацыялізму», як яе называлі) і па яе ўзору і падабенству Канстытуцыі БССР у 1937 г., у якіх абвяшчалася адмена шэрага палітычных абмежаванняў перыяду рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. Усе грамадзяне, незалежна ад сацыяльнага паходжання і становішча, атрымлівалі цяпер поўныя палітычныя правы, у тым ліку права выбіраць і быць выбраным. Шматступенныя, няроўныя і адкрытыя выбары замяняліся прамым, роўным і тайным галасаваннем. Аднак спаборніцтва, барацьба лідэраў і ідэй не прадугледжвалася. Больш таго, увядзенне падобных канстытуцыйных норм мела намінальны характар, бо выбары ў сапраўднасці ад пачатку да канца былі працэдурай заўсёды аднадушнага адабрэння намечанай «вярхамі» палітычнай лініі і зацверджаных імі адзіных кандыдатур у органы ўлады.
Гзтыя новаўвядзенні пад уплывам прапаганды ўспрымаліся часткай касельніцтва рэспублікі як адпавядаючыя сацыялізму і таму выклікалі вядомае задавальненне. Разам з тым пры абмеркаванні праекта канстытуцыі, якое насіла фармальны характар, працоўныя ставілі пытанні аб неабходнасці ўсебаковага разгляду вылучаемых кандыдатур і ўвядзення канстытуцыйных гарантый матэрыяльнага забеспячэння дзя-
цей-сірот, састарэлых грамадзян і ўсіх тых, хто страціў працаздольнасць, аб прадастаўленні права займацца індывідуальнымі відамі дзейнасці, у прыватнасці будаўніцтвам дач і г. д. Дысанансам гэтым прапановам гучала патрабаванке некаторых рабочых абмежаваць выбарчыя правы былым «пазбаўленцам» — выбіраць, але не быць выбракым. Такі падыход быў невыпадковы: ён сведчыў ці аб тым страху, у якім трымала народ партыйная эліта, ці аб імкненні паказаць сябе, пагаджаючыся з яе дзеяннямі.
Дыктатура, якая была ўсталяваяа ў краіне, патрабавала свайго прыкрыцця ў выглядзе такой канстытуцыі. Аб тым, піто гэта так, сведчаць тыя хвалі рэпрэсій, якія пракаціліся да і пасля яе прыняцця.
Масавыя рэпрэсіі. У рэспубліцы, як і ў краіне ў цэлым, стваралася атмасфера нецярпімасці, падазронасці і варожасці. Пад прыкрыццём сталінскай формулы аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму адбываліся грубыя парушэнні правоў чалавека. Значныя страты панесла не толькі сялянства. У пачатку 30-х гадоў карныя органы СССР — БССР прама рэпрэсіравалі або звольнілі з працы і пакінулі ў межах рэспублікі ці перавялі на працу ў Расію вялікую колькасць прадстаўнікоў нацыянальнай інтэлігенцыі.
Вялікая хваля рэпрэсій пракацілася ў 1933— 1936 гг. у час чысткі партыі і абмену партыйных білетаў. Колькасць КП(б)Б скарацілася з 65 тыс. да 32 тыс. чалавек. У 1937 г. была пушчана ў ход версія аб тьім, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Ф. Гікала (сакратар ЦК КП(б)Б), A. Р. Чарвяковым (старшыня ЦВК БССР), М. М. Галадзедам (старшыня СНК БССР). Састаў рэспубліканскай партыйнай арганізацыі зменшыўся яшчэ на 2,2 тыс. чалавек. У выніку масавых чыстак і палітычнага тэрору КП(б)Б страціла 40 % свайго складу. У наступныя гады толькі ва ўсходніх раёнах Беларусі было рэпрэсіравана больш як 10 тыс. партыйных функцыянераў і работнікаў дзяржаўных устаяоў. Пра гэта, хаця і ўскосна, гаворыць сам факт вылучэння ў той час у партыйна-дзяржаўны апарат на гэтай тэрыторыі болып за 17 тыс. чалазек.
У 1937—1938 гг. былі рэпрэсіраваны старшыні ЦВК і СНК БССР Я. А. Адамовіч, 3. Ф. Жылуновіч і інш., сакратары ЦК КП(б)Б Я. Б. Гамарнік, A. I. Крыніцкі і інш. Таксама былі падвергнуты рэпрэсіям амаль усе наркамы, прафсаюзкыя і камсамольскія дзеячы, кіраўнікі народнай гаспадаркі, якія працавалі ў Беларусі ў 20-х — другой палавіне 30-х гадоў. Большасць з іх была прыгаворана пазасудовымі органамі да вышэйшай меры пакарання. Сярод катаў беларускага народа — былыя наркамы НКУС БССР Г. А. Малчанаў, Б. Д. Берман, A. А. Наседкін, Л. Ф. Цанава.
Аўтарытарная ўлада ператварылася ў таталітарны палітычны рэжым.
Пытанні і заданні. 1. Як устанавіўся ў краіне палітычны рэжым аўтарытарнай улады? 2. Якія былі перадумовы яго распаўсюджання ў Беларусі? 3. Як ён адлюстраваўся на грамадска-палітычным жыцці рэспублікі? 4. Для чаго прымалася Канстытуцыя БССР 1937 г.? 5. Што вы ведаецв аб незаконных рэпрэсіях у БССР? Ці былі яны непазбежныя? 4. У чым сэнс таталітарнага палітычнага рэжыму?
§13	. Палітыка «культурнай рэвалюцыі».
Уціск нацыянальнай культуры
Разгром «нацыянал-дэмакратызму» і фарміраванне новай інтэлігенцыі. Адмова ад новай эканамічнай палітыкі і ўсталяванне таталітарнага рэжыму непазбежна прывялі да дэфармацыі нацыянальна-культурнай палітыкі. Рэжым асабістай улады не мог ужыцца з самастойнасцю рэспублікі ні ў эканамічнай, ні ў культурнай галінах, з вылучэннем і актыўнай дзейнасцю мясцовых кадраў. Таму ў перыяд «вялікага скачка», «штурмаў» іпдустрыялізацыі і калектывізацыі, разам з націскам на сялянства, адбыўся ўдар па нацыянальнай інтэлігенцыі, якая была абвінавачана ў правым ухіле.
На беларускую інтэлігенцыю, якая выйшла з сялянства, быў павешаны ярлык «нацыянал-дэмакратызму», пад які падвялі нібыта варожую савецкаму ладу ідэалогію і практыку з мзтай рэстаўрацыі капіталізму ў Беларусі. Першымі ў нацыянал-дэмакратызме былі абвінавачаны A. Р. Чарвякоў — старшыня ЦВК БССР, 3. Ф. Жылуновіч, які працаваў на той час дырэктарам
выдавецтва «Беларусь», і У. М. Ігнатоўскі — першы прэзідэнт АН БССР. Апошні не вытрымаў цяжару абвінавачання і пакончыў жыццё самагубзтвам.
Апагеем паклёпніцкай кампаніі стала сфабрыкаваная ад пачатку да канца справа, якая атрымала назву «Саюза вызвалення Беларусі». У 1931 г. быццам за прыналежнасць да яе было асуджана 90 чалавек, галоўным чынам работнікаў культуры, навукі, мастацтва і шэрага наркаматаў рэспублікі. Сярод іх — наркам асветы A. В. Баліцкі, намеснік дырэктара выдавецтва «Беларусь» П. В. Ільючонак, наркам земляробства Д. Ф. Прышчэпаў. Роля кіраўніка СВБ адводзілася народнаму пісьменніку Янку Купалу. Але паэт не даў магчымасці справакаваць сябе і, вярнуўшыся да хаты пасля чарговага допыту ў лістападзе 1930 г., зрабіў спробу самагубства. «Лепш смерць фізічная, чым палітычная», — пісаў ён у перадсмяротным лісце да A. Р. Чарвякова.
Рэпрэсіі працягваліся. Ужо само выкладанне на беларускай мове магло быць пастаўлена ў віну і кваліфікавана як «нацдэмаўшчына». Так здарылася з рэктарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта У. I. Пічэтам. У лагерах і турмах загінула больш як 50 пісьменнікаў, у тым ліку тыя, што стаялі ля калыскі сучаснай беларускай літаратуры, — Максім Гарэцкі, Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар, Платон Галавач і інш. Акадэмія навук БССР страціла болыпую палавіну навукоўцаў. Значкыя страты панеслі работнікі мастацтва і настаўнікі. Астатняя частка інтэлігенцыі вымушана была стаць на шлях прыстасавальніцтва да рэжыму.
Новае папаўненне работнікаў разумовай працы склалі вылучэнцы з асяроддзя рабочых і сялян, a таксама маладыя кадры — выпускнікі сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў — усяго больш за 40 тыс. спецыялістаў. У працэнтных адносінах яны склалі звыш палавіны ўсёй інтзлігенцыі рэспублікі. Але ў выніку рэпрэсій была парушана пераемнасць пакаленняў інтэлігенцыі, што згубна адбілася на культурным развіцці ў 30-я гады і наступныя дзесяцігоддзі. Беларусізацыя была спынзна, больш Ta­ro, пачалася «контрбеларусізацыя».
Як вядома, мова — галоўны з кампанентаў у комплексе развіцця нацыянальнай культуры. Супраць яе і павяла атаку тагачасная ўлада. Пастановай СНК БССР ♦Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу» ад 25 жніўня 1933 г. адбылося наўмыснае, штучнае скажэнне лексічных і граматычных нормаў беларускай мовы, у выніку чаго яна значна наблізілася да «вялікай» рускай мовы. Адкачасова пачалося скарачэнне колькасці беларускамоўных школ, народных дамоў, хатаў чытальняў, змяншэнне выданняў беларускіх кніг і газет, перавод справаводства розных устаноў на рускую мову, замена кіраўнікоў беларускага паходжання ў партыйна-дзяржаўным апараце.
Уладаю распускаліся краязнаўчыя арганізацыі, спынялася зтнаграфічнае даследаванне рэспублікі і музейная справа. Некаторыя з тых, хто прыстасаваўся да ковага ладу, пачалі чарніць вядомых прадстаўнікоў «старой» культуры. Паэт-дэмакрат, заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры Ф. К. Багушэвіч быў абвешчаны «кулацкім паэтам», філолагславіст, заснавальнік беларускага мовазнаўства Я. Ф. Карскі — «вялікадзяржаўным чарнасоценцам», пісьменнікі і літаратуразнаўцы М. I. Гарэцкі і М. I. Каспяровіч — контррэвалгоцыянерамі. Адмаўлялася ўсё станоўчае, іпто было зроблена В. 10. Ластоўскім, I. Ю. Лёсікам, С. М. Некрашэвічам, A. I. Цвікевічам, A. А. Шлюбскім і іншымі дзеячамі беларускай культуры, a самі яны былі рэпрэсіравакы. Але і ў гэтых умовах культура працягвала развівацца.
Асвгта і павука. Першачарговую задачу культурнага развіцця бальшавікі бачылі ў ліквідацыі непісьменнасці. Спроба вырашыць праблему да 10-годдзя Савецкай улады не ўвянчалася поспехам, хаця пісьменнасць насельніцтва ўзнялася амаль да 60 % (у 1897 г.—32 %) і пераўзышла агульнасаюзную. У рэспубліцы былі прыняты меры па актывізацыі гэтай работы, па далучэнню да яе шырокай грамадскасці, якая аб’ядналася ў ячэйках таварыства «Далой непісьменнасць!» Армія добраахвотных культурармейцаў перавысіла 30 тыс. чалавек і абучыла чытаць і пісаць больш за трэцюю частку асоб, якія не ўмелі гэтага. У вьініку на пачатак 1939 г. доля пісьменных ва ўзросце ад 9 да 49 гадоў склала ў рэспубліцы 80,8 %.