Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
Развіццё працэсу беларусізацыі. У 1924—1925 гг. была праведзена работа па растлумачэнню сутнасці, мэт і задач беларусізацыі. На беларускай, рускай, польскай і яўрэйскай мовах значнымі тыражамі выдавалася спецыяльная літаратура (брашуры, лістоўкі, плакаты), пастаянна выстулалі агітатары і прапагандысты, праводзіліся самыя разнастайныя мерапрыем-
ствы. Хоць гэта прапаганда ў значяай ступені мела фармальны характар і сустракала варожыя адносіны з боку рускіх і зрусіфікаваных чыноўнікаў, ды і піэрага настаўнікаў, яна ўсё ж абуджала нацыю, асабліва моладзь.
У партыйных, дзяржаўных і грамадскіх арганізацыях і іх органах ажыццяўляліся вывучэнне супрацоўнікамі беларускай мовы (пры абавязковым валоданні рускай) і перавод на яе справаводства. Аб поспехах гэтай работы сведчаць наступныя даныя: калі ў 1925 г. у цэнтральных (рэспубліканскіх) установах толькі 22 % служачых валодалі беларускай мовай, дык у 1927 г. — 80 %, у акруговых і раённых адпаведна — 36 % і 70 %; за гэты ж час і справаводства ў іх было пераведзена на беларускую мову. У часцях Чырвонай Арміі, што дыслацыраваліся на тэрыторыі БССР, уводзілася яе вывучэнне, а 2-я тэрытарыяльная дывізія і аб’яднаная школа каманднага саставу ўкамплектоўваліся на 70 % беларусамі, і палітзаняткі ў іх, як і наглядная агітацыя, уключагочы насценны друк, вяліся ка беларускай мове.
Што ж датычыць вылучэння беларусаў на адказную работу, дык гэты працэс прыняў характар карэнізацыі, г. зн. уцягнення ў кіраванне аселых жыхароў, і не толькі беларусаў, але і часткова тых, хто вывучыў беларускую мову і добра ведаў мясцовыя ўмовы. За перыяд з кастрычніка 1926 г. па сакавік 1927 г. сярод кіраўнікоў акруговага і раённага маштабаў удзельная вага беларусаў узрасла з 30,3 да 48 %. Адносная колькасць беларусаў павялічылася і ў складзе гарадскіх Саветаў — да 45,1 %.
Адносная ў той час самастойнасць рэспублікі пры вырашэнні пытанняў эканамічнага, палітычнага і сацыяльна-культурнага жыцця спрыяла росту сярод яе кіраўнікоў сапраўдных дзяржаўных дзеячаў. За першыя 10 гадоў існавання БССР з асяроддзя яе карэннага насельніцтва ў сферу кіравання дзяржаўнымі справамі прыйшла не адна сотня таленавітых людзей, якія сваімі бездакорнымі адносінамі да выканання службовых абавязкаў, дасканалым веданнем спецыфікі роднага краю ўнеслі важны ўклад у яго развіццё. Асабліва высокім узроўнем прафесіяналізму дзяржаўнага дзеяча вызначаліся палітыкі рэспубліканскага рангу, і ў
першую чаргу Старшыня ЦВК БССР Аляксандр Чарвякоў, Старшыня СНК БССР Язэп Адамовіч і яго пераемнік Мікалай Галадзед. Але такіх дзеячаў не меў і не мог мець партыйны апарат рзспубліканскага маштабу, які камплектаваўся выключна Масквой і «транзітнымі» асобамі. Можа адзіным выключэннем з гэтага быў Сакратар ЦК КП(б)Б A. I. Крыніцкі — рускі па нацыянальнасці, які хутка вывучыў беларускую мову і прапагандаваў яе.
Паспяхова праходзіла беларусізацыя навучальных устаноў. Да 1928 г. каля 80 % агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. На ёй вяліся заняткі ў многіх прафесійна-тэхнічных вучылішчах і чатырох педагагічных тэхнікумах. Разам з тым ва ўсіх навучальных установах беларуская і руская мовы (першая — як мова большасці насельніцтва, другая — як маючая агульнасаюзнае значэнне) з’яўляліся абавязковымі прадметамі. На рабфаках, у вячэрніх школах для дарослых, школах рабочай і сялянскай моладзі, а таксама ў савецка-партыйных школах вывучаліся гісторыя, эканоміка і геаграфія БССР. У 1924—1927 гг. у Мінску дзейнічалі курсы беларусазнаўства, на якіх рыхтавалі настаўнікаў і лектараў.
У 20-я гады былі вызначаны асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай мовы, праведзены навуковы аналіз яе гісторыі, сучаснай лексікі, граматычных норм і тэрміналогіі. Гэта мела выключна важнае значэнне, бо рабіла друкаванае слова болып зразумелым шьірокім масам, аблягчала іх далучэнне да кнігі. Беларускую мову несла ў масы выдатная плеяда беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку маладых. Сярод іх — У. Дубоўка, М. Чарот, Я. Нёманскі, П. Галавач, К. Чорны, М. Лынькоў, Б. Мікуліч, М. Мрый і інш.
Аналіз мастацкай літаратуры 20-х гадоў сведчыць аб тых зменах, якія адбываліся ў жыцці грамадства. Паэма Я. Коласа «Новая зямля» дала цэласнае ўяўленне аб спадзяваннях беларускага сялянства, яго духоўным патэнцыяле. У рамане К. Крапівы «Мядзведзічы», аповесці С. Баранавых «Межы», нарысе М. Зарэцкага «Падарожжа на новую зямлю» і інш. знайшлі адлюстраванне жыццё, праца, мары і імкненні радавых працаўнікоў таго часу.
Шырокае развіццё атрымала краязнаўства. У 1924 г. узніклі яго пярвічныя гурткі на месцах, раённыя і акруговыя арганізацыі. У 1926 г. прайшоў I Усебеларускі краязнаўчы з’езд, а праз год — II. На гэты час у БССР дзейнічала 240 краязнаўчых арганізацый усіх узроўняў з ахопам каля 10 тыс. чалавек. Краязнаўцы чыталі навуковыя даклады, праводзілі экскурсіі і экспедыцыі, выдавалі рукапісныя зборнікі і часопісы, збіралі анкетныя даныя і фальклорныя творы.
У ходзе беларусізацыі паспяхова развівалася новая галіна ў навуцы — беларусазнаўства.
Цяжкасці і поспехі першага этапа беларусізацыі. Беларусізацыя прадугледжвала культурнае развіццё іншых нацыянальнасцей, што жылі ў рэспубліцы. У месцах кампактнага пражывання нацыянальных меншасцей былі створаны нацыянальныя Саветы. У 1928 г. налічвалася 23 яўрэйскія, 19 польскіх, 16 рускіх, 5 латышскіх, 2 украінскія і 2 нямецкія Саветы. Узнік і асобны нацыянальны польскі раён з цэнтрам у Дзяржынску. Дзейнічалі яўрэйскія і польскі тэхнікумы. Выкладанне ў школах БССР вялося на васьмі нацыянальных мовах.
Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў 20-я гады ажыццяўлялася ў сутычках розных сіл. Агульны культурны ўзровень насельніцтва заставаўся вельмі нізкім, яшчэ дзейнічалі русіфікатарскія традыцыі, народжаныя ва ўмовах царызму, з аднаго боку, і ўжо моцны ўплыў рабіў беларускі нацыянальны рух, з другога. Захоўваліся многія элементы і асаблівасці палітыкі «ваеннага камунізму». Усё гэта адбівалася на ходзе беларусізацыі і праяўлялася ў спробах, з аднаго боку, прыпыніць яе, а з другога — фарсіраваць. Пытанні барацьбы з вялікадзяржаўным шавінізмам і мясцовым нацыяналізмам — беларускім, яўрэйскім і польскім — неаднаразова абмяркоўваліся на з’ездах КП(б)Б і пленумах ЦК. Асуджалася імкненне фарсіраваць тэмпы беларусізацыі, спадзеючыся пры гэтым на адміністрацыйныя метады.
За гэтай барацьбой хавалася імкненне КП(б)Б іграць вядучую ролю ў правядзенні беларусізацыі, ставячы на першае месца палітычныя і ідэалагічныя задачы: забяспечыць класавы падыход, будаваць культуру, якая была б пралетарскай па зместу і нацыянальнай толькі
па форме, не дапускаць нацыянальна-дэмакратычнага настрою ў культурным будаўніцтве. Гэта пазіцыя і вызначала адносіны КП(б)Б да Інбелкульта, які стаў навуковым цэнтрам беларусазнаўства і які спрабаваў надаць беларусазнаўству статус асобнай навукі. Ужо з сярэдзіны 20-х гадоў партыйныя органы пачалі адкрыта цягнуць навуку пад свой ідэалагічны кантроль, руйнаваць яе нацыянальныя формы. У выніку гэтага Інбелкульт быў пастаўлены ў цяжкае эканамічнае становішча і паступова страчваў сваё першапачатковае прызначэнне.
I тым не менш на ніве беларускага адраджэння плённа працавалі паэт, празаік, драматург, даследчык гісторыі беларускай літаратуры і грамадскай думкі Цішка Гартны (3. Ф. Жылуновіч, 1887—1937); пісьменнік, адзін з пачынальнікаў беларускай прозы М. I. Гарэцкі (1893—1939); літаратар і гісторык Беларусі В. Ю. Ластоўскі (1883—1939); гісторыкі Беларусі У. М. Ігнатоўскі (1881—1931) і У. I. Шчэта (1878— 1947); жывапісец і графік Беларусі М. М. Філіповіч (1896—1947); кінарэжысёр, стваральнік першага беларускага мастацкага фільма «Лясная быль» Ю. В. Тарыч (1885—1967); драматург, рэжысёр, педагог, аўтар першай п’есы на беларускай мове «Машэка» Е. А. Міровіч (Дунаеў, 1879—1952); кампазітар, хормайстар, фалькларыст, аўтар Дзяржаўнага гімна БССР Н. Ф. Сакалоўскі (1902—1950) і інш.
Да 1928 г. беларусізацыя дасягнула значных поспехаў. Яна атрымала моцную падтрымку беларускага насельніцтва, дапамагаючы яму ўсвядоміць сябе нацыяй. Было пераадолена стаўленне да беларускай мовы як другараднай, і яна пачала пераўтварацца ў важнейшы сродак зносін. Беларусізацыя аблегчыла барацьбу з непісьменнасцю, садзейнічала выкананню плана абавязковага навучання і дашкольнага выхавання, ажыццяўленню палітыка-асветніцкай работы ў сістэме хатчытальняў і чырвоных куткоў, радыё і кінасправы, друкаванага слова. Агульны вынік азначаў паспяховае рашэнне задачы стварэння важных перадумоў для разгортвання пацыянальна-культурнага будаўніцтва ў рэспубліцы.
На новым этапе вызначылася задача ўвесці беларускую мову ў штодзённы быт і культуру. Але росквіт
беларусазнаўства быў нядоўгім. У канцы 20-х гадсў адміністрацыйна-камандная сістэма, якая ўкаранілася ў краіне, аб’явіла беларусізацыю заганнай.
Пытанні I заданні. 1. У чым заключалася сутнасць палітыкі беларусізацыі? 2. Якія перыяды можна вылучыць у гісторыі беларусізацыі і чаму? 3. Па якіх асноўных напрамках адбываўся працэс беларусізацыі? 4. Як рашаліся задачы беларусізацыі? S. Раскрыйце хзрактар працэсу беларусізацыі. 6. Які быў агульны вынік беларусізацыі да канца 20-х гадоў?
ГЛАВА 4. БЕЛАРУСЬ У КАНЦЫ 20-х—30-я ГАДЫ
§10. Развіццё прамысловасц!
Характар балыпавіцкай індустрыялізацыі ў рэспубліцы. Бальшавікі лічылі адной са сваіх задач на шляху пабудовы сацыялізму ажыццяўленне індустрыялізацыі, разглядаючы яе як пераход ад ручной працы да машыннай тэхнікі і індустрыяльнай тэхналогіі вытворчасці. Патрэбу індустрыялізацыі Беларусі яны тлумачылі агульнай неабходнасцю паскоранай індустрыялізацыі СССР і асаблівасцямі сацыяльнаэканамічнага развіцця самой рэспублікі. У ліку апошніх бачыліся: наяўнасць сельскагаспадарчай сыравіны, істотны рэзерв рабочай сілы ў сельскай мясцовасці, вялікія прыродныя багацці, асабліва лесу і торфу, значная ўдзельная вага саматужна-рамеснай вытворчасці. Таму прамысловае будаўніцтва разглядалася па лініі расшырэння здабычы і перапрацоўкі лесу і торфу, выкарыстання лёну і канапель.
Зыходзячы з асаблівасцей прамысловай вытворчасці, Дзяржплан СССР, падключыўшы Дзяржплан БССР, вызначыў задачы індустрыялізацыі Беларускай ССР. Каменціруючы дырэктывы Цэнтра на красавіцкім (1926 г.) пленуме ЦК КП(б)Б, Старшыня СНК БССР I. А. Адамовіч адзначыў, што «беларускую прамысловасць мы ў асноўным павінны і можам развіваць галоўным чынам як прамысловасць па перапрацоўцы мясцовай сыравіны. У нас у бліжэйшы перыяд будзе развівацца прамысловасць лёгкага тыпу». Але паколькі БССР была адным са звёнаў агульнай народнагаспадарчай структуры краіны, КП(б)Б і ўрад Беларусі намецілі таксама развіццё шзрага галін, якія базіраваліся б на прывазной сыравіне, у тым ліку сельска-