Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
гаспадарчага машынабудавання, буйной швейнай і тэкстыльнай прамысловасці і інш.
3 улікам гэтых асаблівасцей у першыя гады індустрыялізацыі (1925/26—1927/28 гг.) асноўныя капіталаўкладанні накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбарнай, тэкстыльнай і швейнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўваюць драўніну (лясной, дрэваапрацоўчай, папяровай) і мінеральную сыравіну (паліўнай, хімічнай). Частка сродкаў выдзялялася на развіццё прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, машынабудаўнічай і энергетычнай. Мінскія заводы «Энергія» і «Камунар», пазней заводы Кастрычніцкай рэвалюцыі і імя Кірава, паклалі пачатак станкабудаванню, а закладзеная за 25 км ад Оршы БелДРЭС — уздыму энергетыкі ў Беларусі.
У адпаведнасці з рашэннямі XV з’езда ВКП(б), які ўдзяліў увагу гаспадарчаму і культурнаму ўздыму нацыянальных рэспублік, быў распрацаваны пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР (1928/29— 1932/33 гг.). Яго кантрольныя лічбы ў лютым 1929 г. прыняў XII з’езд КП(б)Б, а ў маі 1929 г. зацвердзіў IX з’езд Саветаў рэспублікі. У наступаючым пяцігоддзі, па задуме бальшавікоў, асноўныя намаганні накіроўваліся на рашэнне такіх гаспадарчых і сацыяльнапалітычных задач, як стварэнне буйной прамысловасці і рост нацыянальных кадраў прамысловых рабочых, рэканструкцыя ўсёй народнай гаспадаркі, выкараненне капіталістычных элементаў горада і вёскі. Асноўныя фонды дзяржаўнай прамысловасці рэспублікі планавалася павялічыць у 4,4 раза, у той час як у цэлым па краіне — у 2,9 раза.
Прамысловае будаўніцтва. Асноўная задача пяцігодкі ў галіне прамысловасці заключалася ў павышэнні яе ўдзельнай вагі ў народнай гаспадарцы БССР. Адпаведна прадугледжвалася развіццё паліўна-энергетычнай базы, стварэнне сельскагаспадарчага і агульнага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў хімічнай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай, харчовай і іншых галін прамысловасці. Аб’ём вытворчасці буйной прамьісловасці павінен быў узрасці на 331,8 %, у тым ліку па групе «А» — на 184,9 %, па групе «Б» — на 427,8 %.
У першыя два гады пяцігодкі прамыслэвасць рэспублікі зрабіла значны крок наперад. Аднак падзенне сельскагаспадарчай вытворчасці ў сувязі з гвалтоўнай калектывізацыяй, адмова ад эканамічнага стымулявання і гаспадарча-разліковых метадаў, увядзенне камандна-адміністрацыйнаіі сістэмы гаспадарання (да пачатку 30-х гадоў з цэнтральных органаў краіны рэгламентаваліся фактычна ўсе асноўныя паказчыкі работы рэспубліканскай прамысловасці), гонка тэмпаў пад лозунгам «Пяцігодку — у чатыры гяды» адмоўна адбіліся на выніках наступных гадоў пяцігодкі. Ужо ў 1931 г. колькасныя і якасныя паказчыкі работы прамысловасці аказаліся значна ніжэйшымі, чым запланаваныя. А за пяць гадоў замест намечанага 100 %-Hara росту нацыянальнага даходу атрымалі толькі 86 %.
Тым не менш эканамічпы вынік пяцігодкі быў значным. Выпуск прамысловай прадукцыі ў 1932 г. у параўнанні з 1928 г. павялічыўся ў 2,7 раза. За гады пяцігодкі было ўвгдзена ў строй 538 прадпрыемстзаў, з іх 78 буйных (швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, Гомсельмаш, БелДРЭС і інш.). Удзельная вага прамысловасці БССР у прадукцыі цэнзавай прамысловасці СССР (прадпрыемстваў, што ўваходзілі ў перапіс на аснове дакладных прымет фабрыкі або завода) узрасла з 1,12 да2,15%.
У другой пяцігодцы (1933—1937 гг.) ставілася задача павялічыць валавую прадукцыю прамысловасці ў 3,8 раза, развіваць дробнае і сярэдняе машынабудаванне для забеспячэння станкамі і мапіынамі асноўных галін народнай гаспадаркі рэспублікі і забеспячэння іншых раёнаў краіны, рэканструяваць энергетычную гаспадарку. Аднак сярэднегадавы рост прадукцыі аказаўся значна ніжэйшым, чым запланаваны. У ліку прычын, што абумовілі зніжэнне тэмпаў, былі: негатыўныя вынікі каманднай эканомікі, што зацвердзілася на гэты час ва ўсіх сферах гаспадарчага жыцця, недапастаўкі сыравіны і шырокі прыток таннай рабочай сілы ў выніку сталінскай калектывізацыі, забарона буйнога капітальнага будаўніцтва паблізу заходняй граніцы, недастатковае разгортванне энергетычных
3 Гісторыя Беларусі, 9 кл.
65
магутнасцей і інш. На развіцці прамысловасці адмоўыа адбіваліся сфабрыкаваныя органамі НКУС судовыя працэсы над «шкоднікамі» і «ворагамі народа», у выніку якіх знішчаліся вопытныя кадры тэхнічнай інтэлігенцыі. ’
Прамысловасць рзспублікі дала прырост валавой прадукцыі ў 1,9 раза. Найболып высокімі тэмпамі развіваліся металаапрацоўчая, харчовая, цагляная, тарфяяая і трыкатажпая галіны. У строй дзеючых уступілі Гомельскі шкляны і Крычаўскі цэментавы заводы, Магілёўскі трубаліцейны і аўтарамонтны заводы, Мінская ЦЭЦ-2 і інш.
Задачай трэцяй пяцігодкі (1938 — чэрвень 1941 г.) ставілася значнае павелічэнне магутнасцей электрастанцый, паскарэнне развіцця прамысловасці, асабліва машынабудавання. Новабудоўлямі пяцігодкі сталі другая чарга БелДРЭС і Мазырская электрастанцыя, Мінскі радыёзавод, Рагачоўскі кансервавы завод. Хуткімі тэмпамі развівалася прамысловасць у заходніх абласцях. Асаблівая ўвага звярталася на забеспячэпне тэхнічнага абсталявання калгасаў і саўгасаў рэспублікі.
Выяікі іпдустрыялізацыі. За перыяд 1929—1940 гг. у БССР было пабудавана і рэканструявана 1863 прадпрыемствы, што выраблялі 80% усёй прамысловай прадукцыі рэспублікі. Узніклі такія вядучыя галіны вытворчасці, як станкабудаваняе, сельскагаспадарчае машынабудаванне, маторабудаванне, вытворчасць радыёапаратуры. За кошт унутраных рэсурсаў рэспубліка пакрывала свае патрэбы ў цэменце, цэгле і часткова ў хімічных угнаеннях. У буйныя індустрыяльныя цэнтры ператварыліся Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель. Кадры рабочага класа выраслі ў 3,3 раза і склалі болып як 700 тыс. чалавек. Колькасць інжынераў і тэхнікаў падвоілася і дасягнула 9 тыс. чалавек.
Створаная за гады першых пяцігодак структура прамысловай вытворчасці рэспублікі ў асноўным адпавядала ролі, якая была адведзена ёй Цэнтрам у агульнасаюзным падзеле працы, а таксама ўнутрырэспубліканскім патрэбам.
Тэмпы індустрыялізацыі каштазалі неверагоднага напружання сіл працоўных рэспублікі і ўсёй краіны. Асабліва дарагой была цана рэзкага рыўка ў пачатку 30-х гадоў, які быў аплачаны велізарнай растратай сіл
і сродкаў. Пагоршылася матэрыяльнае становішча ўсіх слаёў насельніцтва і ў першую чаргу сялянства. У 1932 г. пакупная здольнасць рубля была на 60 % ніжэйшая, чым у 1928 г. Уведзеная ў краіне картачная сістэма падтрымлівала толысі нізкі пражытачны мінімум. Рэальная заработная плата рабочых дасягнула ўзроўню 1928 г. толькі ў 1940 г.
Церпячы матэрыяльныя і сацыяльныя нягоды, рабочы клас тым не менш уцягнуўся ў фарсіраваную індустрыялізацыю, звязваіочы яе з хуткай рэалізацыяй мары аб сацыялізме. Вялікі ўплыў на яго рабіла разгорнутая бальшавікамі масавая агітацыя і прапаганда вакол «будоўляў сацыялізму» і створаная абстаноўка нецярпімасці, падазронасці і страху. Менавіта гэтым тлумачыцца тая цярплівасць, якую праявілі рабочыя БССР у адыосінах да добраахвотна-прымусовых унутраных пазык, што праводзіліся з мэтай пошуку сродкаў для паскоранага развіцця прамысловасці. За перыяд з 1927 па 1932 гг. у іх у фонд індустрыялізацыі было фактычна адабрана тры чвэрці ўсіх сродкаў, атрьіманых ад дзяржаўнай прамысловасці.
Адньш з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенкі індустрыялізацыі было так званае сацыялістычнаа спаборніцтва. Выкарыстоўваючы розныя сродкі маральна-псіхалагічнага ўздзеяння, бальшавікі ўкаранялі такія формы спаборніцтва, як ударныя брыгады, рух рацыяналізатараў і вынаходнікаў, стаханаўскі pyx, а ў канцы 30-х гадоў — шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесій і інш. Але сацыялістычнае спаборніцтва з самага пачатку насіла фармальны характар, бо не падмацоўвалася матэрыяльнай зацікаўленасцю (бальшавікі агітавалі за працу на грамадскіх пачатках), паразітавала на энтузіязме мас. Некаторыя рабочыя адносіліся да стаханаўскага руху, як да патагоннай сістэмы.
Мэта такога «рабавання» працы яскрава назіралася ў тым, што развіццё спаборніцтва (спад зацікаўленасці ў ім «знізу» і ўзмацненне кампаній за яго «зверху») суправаджалася, як правіла, пераглядам норм выпрацоўкі ў бок іх павелічзння і зніжэннем расцэнак выпускаемай прадукцыі. Ыевыпадкова, што прадукцыйнасць працы за гады другой пяцігодкі вырасла ўсяго ў два разы.
Пытаяні і заданні. 1. Чым тлумачылі бзльшавікі неабходнасць індустрыялізацыі? 2. Якія былі яе мэты і метады і як яны сумяшчаліся? 3. Назавіце перыяды індустрыялізацыі і дайце іх кароткую характарыстыку. 4. У чым заключаліся асабл'васці індустрыялізацыі ў Беларусі? 5. Пералічыце найбольш буйныя прамысловыя прадпрыемствы, пабудаваныя ў рэспубліцы, і абазначце іх на контурнай карце. 6. Чаму і ў якіх формах укаранялася так званае сацыялість:чяае спаборніцтва? 7. Якія вынікі індустрыялізацыі ў рэспубліцы?
§ 11. Гвалтоўная налектывізацый сельскай гаспадаркі
Сацыяльна-эканашчнае становішча беларускай вёскі. Каапераванне сялянскіх гаспадарак мела месца яшчэ задоўга да 1929 г. Развіццё разнастайных відаў простай кааперацьіі (спажывецкай, крэдытнай, збытавой) было важным для дробных сялянскіх гаспадарак, бо яны адчувалі немалыя цяжкасці ў набыцці крэдытаў і абсталявання, у збыце сваёй прадукцыі. Існавалі ў гэты час і больш складаныя віды кааперацыі, напрыклад вытворчая (таварыствы сумеснай апрацоўкі зямлі, калгасы). Але сяляне ахвотна ішлі на тую кааперацыю, якая не закранала асноў самастойнага вядзення аднаасобнай гаспадаркі. Менавіта гэтым тлумачыцца тое, што ў 1925 г. усімі відамі сельскагаспадарчай кааперацыі ў рэспубліцы было ахоплена 18,2 % сялянскіх двароў, а ў 1928—50 %, у той час як калгасамі — не болып чым 1 %. Апошнія развіваліся вгльмі марудна: яны не закраналі асноўнай масы сялянства, гатовага працаваць шчыра, плённа, з размахам, г. зн. сераднякоў і заможных (кулакоў), якіх налічвалася ў рэспубліцы, па даных на 1927 г., 64 і 4,1 % (па колькасці гаспадарак). А іх больш высокія эканамічныя паказчыкі (напрыклад, ураджайнасць збожжавых) у параўнанні з дробнымі гаспадаркамі тлумачацца падтрымкай з боку ўлады і ўскладненнем умоў існавання аднаасобнікаў (нізкія закупачныя цэны, высокія працэнты на крэдыты, вялікі кошт прамысловых тазараў).