Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
Прафсаюзы былі пераведзены да добраахвотнага прынцыпу арганізацыі і пад кантролем партыі займаліся галоўным чынам справамі вытворчасці, для чаго стваралі вытворчыя нарады. Гэта аслабляла іх увагу да пытанняў працы і быту рабочых і служачых. У падобную сферу дзейнасці ўцягваўся і камсамол, які ў дадатак павінен быў займацца павышэннем агульнаадукацыйнага і палітычнага ўзроўню моладзі. Каа-
перацыя БССР выйшла на адно з першых месцаў сярод савецкіх рэспублік па ступені кааперавання насельніцтва і задавальненню яго спажывецкага попыту. Пры садзейнічанні грамадскіх арганізацый узніклі Міжнародная арганізацыя дапамогі змагарам рэвалюцыі, абаронныя таварыствы, якія ўтварылі ў 1927 г. Асаавіяхім — Таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і хімічнай абароне, Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа, розныя фізкультурныя аб’яднанні.
3 той жа мэтай узмацнення сваіх пазіцый бальшавікі зрабілі, здавалася, крок да справядлівасці і гуманізму: у ліпені 1923 г. напярэдадні 3-й гадавіны з дня вызвалення Мінска ад белапольскай акупацыі, ЦВК СССР і БССР прынялі сумесную пастанову аб аб’яўленні амністыі ўсім удзельнікам антьісавецкіх нацыянальных фарміраванняў перыяду 1918—1920 гг.— выхадцам з працоўных слаёў народа, беларускім палітычным і культурным дзеячам, членам беларускіх нацыянальных урадаў і беларускіх партый, якія не прымалі актыўнага ўдзелу ва ўзброенай барацьбе з Савецкай уладай і заявілі аб лаяльных да яе адносінах. Гэты крок садзейнічаў палітычнаму зруху сярод беларускай эміграцыі. Апошняя, у сваю чаргу, прызнала БССР палітычнай рэальнасцю і натуральным цэнтрам кансалідацыі беларускага народа. У 1925 г. на II (Берлінскай) канферэнцыі Рада БНР, зыходзячы з станоўчых поспехаў рэспублікі і ўстойлівасці міжнароднай абстаноўкі, аб’явіла аб сваім самароспуску. Многія з эмігрантаў вярнуліся ў Савецкую Беларусь, працавалі на ніве культуры, асветы, навукі і, нягледзячы на кароткі тэрмін, унеслі свой уклад у іх развіццё (В. Ю. Ластоўскі, A. I. Цвікевіч, I. I. Краскоўскі і інш.). На справе амністыя аказалася правакацыяй.
У грамадска-палітычным жыцці рэспублікі вызначыліся дзве тэндэнцыі: адміністрацыйна-бюракратьічная і нацыянальна-дэмакратычная. Але яны былі не раўназначныя. Калі першая павольна набірала моц, другая чахнула, бо ўмовы для яе развіцця абмяжоўваліся. Фарміруючы вузкакласавую, аўтарытарную палітычную сістэму, балыпавікі адсякалі ўсё, што не ўпісвалася ў ствараемы імі новы свет.
Узмацненне манаполіі КП(б)Б на ўладу. Праблему яацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва бальшавіцкая
ўлада ставіла ў залежнасць ад інтарзсаў і перспектыў сусветнай рэвалюцыі. Нацыянальнае пытанне было стрыжнем палітычнага супрацьстаяння розных партый і плыняў, тым больш, што кіраўніцтва КП(б)Б не мела ўласнай праграмы па гэтай праблеме і кіравалася дырэктывамі ЦК РКП(б).
Палітыка гвалту і ўраўнілаўкі без нацыянальных асаблівасцей краю, праводзімая з боку ЦК КП(б)Б у гады «ваеннага камунізму», абвастрыла барацьбу нацыянальна-радыкальных партый супраць савецка-партыйнага кіраўніцтва ў Беларусі. Нямецкая і польская акупацыя прывялі да некаторых змен ва ўзаемаадносінах паміж камуністамі і нацыянальна-дэмакратычнымі партыямі. Неабходнасць барацьбы з польскімі акупантамі, якую ўзначалілі беларускія эсэры і сацыялісты-федэралісты, прывяла бальшавікоў да супрацоўніцтва з імі.
Ва ўмовах аднаўлення Савецкай улады ў Беларусі асноўнымі формамі сумеснай дзейнасці бальшавікоў з іншымі партыямі сталі ўрадавыя і нацыянальныя блокі. Сумесна з БПС-Р, Бундам, БКА і іншымі грамадска-палітычнымі арганізацыямі была падрыхтавана Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці БССР 31 ліпеня 1920 г., хаця апазіцыя КП(б)Б, перш-наперш эсэры, і аспрэчвала пытанні аб характары ўлады, статусе Беларусі і аб усталяваных межах БССР без уліку этнаграфічных прымет. Поспехі першых крокаў нэпа, намаганні Камінтэрна аслаблялі пазіцыі апанентаў КП(б)Б. Але спробы Кампартыі па нейтралізацыі дэмакратычных партый і плыняў у гады грамадзянскай вайны працягваліся і пазней. У адносінах да іх бальшавікі праводзілі дваякую палітыку: супрацьстаяння і супрацоўніцтва. Пры гэтым арыентаваліся на ліквідацыю саюзнікаў. У выніку такой «дыпламатыі» ў сакавіку 1921 г. «самаліквідаваўся» Бунд. Крыху даўжэй праіснавала Яўрэйская камуністычная партыя (Паалей-Цыён). У снежні 1922 г. бальшавікі раскалолі і яе: адна частка гзтай партыі ўступіла ў КП(б)Б, а другая— арганізавалася ў Яўрэйскую камуністычную рабочую партыю, якая дзейнічала да 1928 г.
Шмат канфліктаў узнікала паміж КП(б)Б і беларускімі нацыянальнымі партыямі, сярод якіх найбольш моцнай была БПС-Р, якая налічвала 20 тыс. членаў.
Сярод беларускіх эсэраў узмацнялася барацьба паміж прыхільнікамі будаўніцтва беларускай дзяржаўнасці сумесна з Савецкай Расіяй, з аднаго боку, і прыхільнікамі БНР — з другога, прычым пазіцыі апошніх умацоўваліся. У сувязі з гэтым чэкісты ў пачатку 1921 г. арыштавалі 860 актывістаў БПС-Р.
Узбуйненне тэрыторыі Беларусі ў 1924 і 1926 гг., палітыка «беларусізацыі» і яе поспехі садзейнічалі пераарыентацыі эсэраў. У БПС-Р адбыўся раскол паміж прыхільнікамі беларускай савецкай дзяржаўнасці (Я. Трафімаў) і яе праціўнікамі (Т. Грыб). У лютым 1924 г. такія ж працэсы назіраліся ў БПС-Д. «Левая» яе плынь (С. Рак-Міхайлоўскі, П. Валошын, П. Мятла), як і частка левых эсэраў (Я. Трафімаў), уступіла ў КПЗБ. У чэрвені 1924 г. былыя беларускія эсэры канстатавалі «самараспад» эсэраўскага руху. 3 улікам гэтай сітуацыі ў 1925 г. Рада і ўрад БНР аб’явілі аб самаліквідацыі і спыненні барацьбы супраць Савецкай улады. У выніку гэтага ў БССР склалася аднапартыйная сістэма.
Пытанні і задакні. 1. Чаму з нэпам была звязана дэмакратызацыя не толькі гаспадарчага, але і грамадска-палітычнага жыцця? 2. У чым заключалася адносная дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця? 3. Чаму бальшавіцкая ўлада пайшла на амнктыю ўдзельнікаў апазіцыйнага руху? 4. Пакажыце, як праяўляліся ў грамадстве адміністрацыйна-бюракратычная і нацыянальна-дэмакратычная тэндэнцыі. 5. Як узмацнялася манаполія КП(б)Б на ўладу?
§ 8. Удзел БССР ва ўтварэнні Саюза ССР
Пагадненні БССР з РСФСР і ініпымі рэспублікамі. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны ва ўмовах нацыянальна-вызваленчага руху ў савецкіх рэспубліках і росту незалежніцкіх тэндэнцый сярод членаў нацыянальных камуністычных арганізацый (неабходнасць дапамогі Цэнтра ў барацьбе з інтэрвентамі ўжо адпала) існуючае саюзнае пагадненне — дагавор аб ваенна-палітычным саюзе савецкіх рэспублік ад 1 чэрвеня 1919 г. выклікаў незадаволенасць прыхільнікаў незалежнасці. У 1920 г. былі заключаны дагаворы РСФСР з Украінай і Азербайджанам аб ваенным і гаспадарчым саюзе. РСФСР прызнавала незалежнасць гэтых рэспублік і перадавала ім права вырашаць шэраг
пытаяняў (ваенныя, фінансавыя і інш.). Але адносіны паміж БССР і РСФСР былі нявызначаныя: у БССР кіраваліся рашэннямі як рэспубліканскіх, так і расійскіх улад. Гэта выклікала пратэст сярод насельыіцтва. Шырыўся рух падтрымкі сялянствам беларускіх нацыянальных партый і арганізацый у барацьбе за незалежнасць, што стварала пагрозу балыпавіцкай уладзе.
У канцы 1920 г. A. Р. Чарвякоў звярнуўся да кіраўніцтва РСФСР з прапановай устанаўлення з ёю такіх жа адносін, якія склаліся паміж РСФСР і УССР. 16 студзеня 1921 г. паміж БССР і РСФСР быў падпісаны дагавор, якім прызнаваліся суверэнітэт і незалежнасць Беларусі і прадугледжвалася аб’яднанне наркаматаў заенных спраў, знешняга гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфа, а таксама Саветаў народнай гаспадаркі. Аднак пад націскам РСФСР 26 чэрвеня 1921 г. было заключана фінансавае пагадненне, якое давала магчымасць расійскім уладам праводзіць сваю фінансавую палітыку ў БССР.
3 лета 1922 г. пад кіраўніцтвам ЦК РКП(б) пачаліся пошук і выпрацоўка канкрэтных форм аб’яднання савецкіх рэспублік у адну дзяржаву. I. В. Сталін выступіў з ідэяй «аўтаяамізацыі», паводле якой усе савецкія рэспублікі павінны былі аб’явіць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўнікамі кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. I. Леніным была вынайдзена іншая форма — федэрацыя, у якой на раўнапраўнай аснове аб’ядноўваліся ўсе савецкія рэспублікі, у тым ліку і РСФСР. Хаця прапанова У. I. Леніна і адрознівалася ад ідэі «аўтанамізацыі», па сутнасці за ёю хавалася тое ж імкненне да стварэння унітарнай дзяржавы.
Рух за стварэнне СССР. 6 кастрычніка 1922 г. Пленум ЦК РКП(б) прыняў рэзалюцыю па пытанню аб узаемаадносінах РСФСР з незалежнымі савецкімі рэспублікамі. У ёй гаварылася: «Прызнаць неабходным заключэнне дагавора паміж Украінай, Беларуссю, Федэрацыяй Закаўказскіх рэспублік і РСФСР аб аб’яднанні іх у Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік з захаваннем за кожнай з іх права свабоднага выхаду з Саюза». Пленум прыняў рашэнне аб стварэнні вы-
шэйшага заканадаўчага органа — Саюзнага ЦВК і вышэйшага выканаўчага органа — Саюзнага СНК.
Ідэя аб’яднання шырока і актыўна прапагандавалася сярод насельніцтва нацыянальных рэспублік. На з’ездах Саветаў пад уплывам балыпавікоў прымаліся рэзалюцыі з адабрэннем ідэі аб’яднання рэспублік у Саюз. Завяршылася гэта кампанія IV Усебеларускім з’ездам Саветаў, які адбыўся 14—18 снежня 1922 г. у Мінску. 242 дэлегаты з’езда, у тым ліку 120 беларусаў, адяагалосна адобрылі ідэю стварэння Саюза ССР. Была выбрана дэлегацыя для паездкі ў Маскву на X Усерасійскі з’езд Саветаў, каб выказаць свае адносіны да Саюза ССР, аб’явіць X Усерасійскі з’езд сумесна з прадстаўнікамі іншых рэспублік I Устаноўчым з’ездам Саветаў СССР і прыняць удзел у яго працы. У склад беларускай дэлегацыі ўваходзілі: А. Чарвякоў — Старшыня ЦВК і СНК БССР, кіраўнік беларускай дэлегацыі і актыўны ўдзельнік распрацоўкі Саюзнага дагавора, У. Ігнатоўскі — наркам адукацыі БССР, А. Гетнер — наркам юстыцыі і пракурор БССР, член Прэзідыума ЦВК БССР, А. Славінскі — наркам земляробства БССР, А. Хацкевіч — старшыня Барысаўскага павятовага выканкама, П. Малаковіч — старшыня Бабруйскага павятовага выканкама і інш.
I Усесаюзны з’езд Саветаў. 29 снежня 1922 г. у Маскве адбылася канферэнцыя паўнамоцных прадстаўнікоў РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР, якая абмеркавала і прыняла праекты Дэкларацыі і Дагавора аб стварэнні СССР. 30 снежня дэлегацыі, якія сабраліся на I Усесаюзны з’езд Саветаў, падпісалі Дэкларацыю і Дагаворваб стварэнні СССР. Ад імя БССР пад гэтымі дакументамі паставілі свае подпісы 25 чалавек. На з’ездзе бьіў выбраны ЦВК СССР, у які ад БССР увайшлі A. Р. Чарвякоў (ён жа стаў адным з чатырох Старшынь ЦВК СССР), В. А. Багуцкі, A. X. Гетнер, У. М. Ігнатоўскі, A. С. Славінскі, A. I. Хацкевіч і Ш. Ш. Ходаш.