Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
10 снежня 1918 г. Чырвоная Армія заняла Мінск. Мінскі Савет аб’явіў аб аднаўленні Савецкай улады і з гэтай мэтай утварыў губернскі Ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Адна частка Рады БНР пераехала ў Гродна, дзе паспрабавала арганізаваць органы мясцовай улады, другая — эмігрыравала, а сацыял-дэмакратычная фракцыя засталася ў Мінску. У сярэдзіне лютага 1919 г. Чырвоная Армія замацавалася на лініі Вільня — Ліда — Слонім — р. Шчара — Агінскі канал — Сарны. Такім чынам амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі зноў усталявалася ўлада балыпавікоў.
Падрыхтоўка да стварэняя БССР. Пад уздзеяннем руху за стварэнне беларускай дзяржаўнасці, які ўзначальвалі нацыянальна-дэмакратычныя партыі, узнік і пашыраўся такі ж рух і сярод беларускіх партый і арганізацый, якія падтрымлівалі бальшавікоў і знаходзіліся на тэрыторыі Расіі. Аб неабходнасці стварэння беларускай дзяржавы як аўтаномнай часткі ў складзе Расіі было заяўлена на Усерасійскім з’ездзе беларускіх бежанцаў, які праходзіў з 17 па 27 ліпеня 1918 г. у Маскве. Такая ж дэкларацыя была прынята Першай канферэнцыяй беларускіх партый і савецкіх арганізацый, што адбылася тады ж у Петраградзе.
У ліпені 1918 г. Беларускі нацыянальны камісарыят пры Наркамаце па справах нацыянальнасцей РСФСР і беларускія секцыі РКП(б) выступілі за перайменаванне Заходняй вобласці ў Беларуска-Літоўскую камуну, або аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР. Гэту прапанову яны ўнеслі на III з’ездзе Саветаў Заходняй вобласці, што праходзіў у верасні 1918 г. у Смаленску. Аднак з’езд пад уплывам кіраўніцтва Аблвыканкамзаха і перш за ўсё А. Ф. Мяснікова і В. Г. Кнорына адхіліў яе і даў вобласці назву *3аходняя камуна».
Жорсткае супраціўленне Аблвыканкамзаха ў вырашэнні пытання аб нацыянальным самавызначэнні беларусаў працягвалася да канца 1918 г., і справа не толькі ў тым, што многія яго члены не прызнавалі існавання беларускай нацыі. У кіраўніцтве РКП(б) панавала думка, што чалавецтва знаходзіцца напярздадні сусветнай пралетарскай рэвалюцыі — Германія і Польшча быццам бы ўжо стаялі на мяжы сацыяльнага ўзрыву. Таму самавызначэнне нацый, стварэнне самастойных рзспублік здавалася справай непатрэбнай, нават шкоднай, таму што вяло да пабудовы «штучных бар’ераў на шляху сусветнай рэвалюцыі». Аднак надзеі на пралетарскія рэвалюцыі ў Полыпчы і Германіі не збываліся. У Літве ўмацоўвалася нацыянальная буржуазна-дэмакратычная рэспубліка. Пашыраўся рух за нацыянальнае самавызначэнне на дзмакратычнай аснове на Украіне і ў Беларусі. Гэтыя акалічнасці прымусілі бальшавіцкае кіраўніцтва прыслухацца да патрабаванняў нацыянальных секцый РКП(б) аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці.
21—23 снежня 1918 г. у Маскве прайшла Усерасійская канферэнцыя беларускіх секцый РКП(б). Яе дэлегаты рашуча выказаліся за стварэнне Беларускай Камуністычнай партыі і Беларускай Савецкай Рэспублікі. Выбраны канферэнцыяй Выканаўчы орган — Цэнтральнае бюро (ЦБ) беларускіх камуністычных секцый быў упаўнаважаны накіраваць намаганні на вырашэнне гэтай задачы. 24 снежня ЦК РКП(б) пайшоў насустрач патрабаванням беларускіх камуністаў і прыняў рашэнне аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Праз трьі дні на нарадзе ў ЦК РКП(б) прадстаўнікоў Белпацкама, ЦБ беларускіх секцый і Паўночна-Заходняга абкама былі вырашаны пытанні аб урадзе Савецкай Беларусі, прыкладных межах рэспублікі і яе кіраўнічым партыйным цзнтры. Кіраўніцтву ЦБ беларускіх секцый і Белнацкама, у тым ліку 3. Ф. Жылуновічу і A. Р. Чарвякову, даручалася падрыхтаваць праект Маніфеста Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі. Такім чынам быў пакладзены пачатак «дырэктыўнага» ў процілегласць БНР стварэння беларускай дзяржаўнасці.
I з’езд Камуністычнай партыі Беларусі. Абвяшчэнне БССР. 30 снежня 1918 г. у Смаленску для абмеркавання пытання аб утварэнні БССР і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б) склікаў VI Паўночна-Заходнюю абласную канферэнцыю РКП(б). Яна прыняла рэзалюцыю «Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай», у якой падкрэслівалася неабходнасць стварэння на тэрыторыі Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў самастойнай сацыялістычнай рэспублікі Беларусі. Адначасова яна пастанавіла перайменаваць Паўночна-Заходнюю арганізацыю РКП(б) у Камуністычную партыю (бальшавікоў) Беларусі «як састаўную і неад’емную частку РКП(б)». У Прэзідыум ЦБ КП(б)Б увайшлі А. Ф. Мяснікоў (старшыня), М. I. Калмановіч і В. Г. Кнорын, якія не былі беларусамі, і, як вядома, яшчэ напярэдадні выступалі супраць беларускай дзяржаўнасці.
ЦБ КП(б)Б сумесна з кіраўніцтвам беларускіх камуністычных секцый вызначылі персанальны склад Часовага рабоча-сялянскага ўрада БССР на чале з беларусам 3. Ф. Жылуновічам.
1 студзеня 1919 г. у Смаленску быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, які абвясціў утварэнне БССР і асноўныя палажэнні яе дзяржаўнага статуса. Уся ўлада на Беларусі аб’яўлялася толькі за Саветамі рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, а ўсе землі, лясы, воды і нетры, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі — здабыткам народа. 5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, куды пераехаў са Смаленска Часовы ўрад.
Паколькі ні I з’езд КП(б)Б, ні тым болып ЦК КП(б)Б не мелі права абвяшчаць дзяржаву і ствараць яе ўладныя органы, узнікла неабходнасць надаць зробленым актам хаця б выгляд легітымнасці. Гэту задачу павінен быў выканаць Усебеларускі з’езд Саветаў. Але ў перыяд падрыхтоўкі да яго адбыліся істотныя змены. 16 студзеня 1919 г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў БССР і аб’яднанні апошняй, дакладней таго, што ад яе засталося, з Літоўскай ССР. Тым самым стваралася буферная дзяржава, якую бальшавікі спрабавалі выкарыстаць
для адмежавання РСФСР ад Польшчы з мэтай прадухілення адкрытай вайны з ёю, а таксама як прэцэдэнт для барацьбы супраць БНР і Літоўскай рэспублікі, за ўсталяванне сваёй улады.
Такое рашэнне ЦК РКП(б) выклікала незадаволенасць як сярод членаў былога Аблвыканкамзаха, якіх узначальваў А. Ф. Мяснікоў, так і сярод групы 3. Ф. Жылуновіча — A. Р. Чарвякова. Процістаянне гэтых груп усё больпі узрастала, але тады яны актыўна выступілі за цэласнасць Беларусі: першыя — з мэтай захавання сваёй улады, другія — зыходзячы з нацыянальнай ідэі. 3. Ф. Жылуновіч і яго прыхільнікі напісалі ў ЦК РКП(б) пісьмо, у якім выказалі пратэст супраць тэрытарыяльнага падзелу Беларусі і патрабавалі пераглядзець прынятае рашэнне. У выніку яны былі выключаны з урада БССР, a 3. Ф. Жылуновіч яшчэ і арыштаваны.
I Усебеларускі з’езд Саветаў. Утварэнне ЛітоўскаБеларускай ССР. З’езд у складзе 230 дэлегатаў адбыўся 2—3 лютага ў Мінску. Яго прывітаў старшыня ВЦВК Я. М. Свярдлоў. Ён жа зачытаў пастанову Прэзідыума ВЦВК «Аб прызнанні незалежнасці Беларускай Сацыялістычпай Савецкай Рэспублікі», той самай рэспублікі, тэрыторыя якой урадам РСФСР толькі што была зведзена да шасці паветаў Мінскай губерні. I тут жа па прапанове Я. М. Свярдлова з’езд прйняў рашэнне аб аб’яднанні БССР з Літоўскай ССР. Суверэнітэт БССР прыносіўся бальшавікамі ў ахвяру ідэі сусветнай рэвалюцыі.
З’езд прыняў Канстытуцыю БССР, спісаную з Канстытуцыі РСФСР 1918 г. Зыходзячы з прынцыпу «класавай дэмакратыі» яна дэкларавала правы працоўнага і эксплуатаванага народа, вызначала структуру органаў улады і кіравання. Вышэйшым органам улады ў БССР абвяшчаўся Усебеларускі з’езд Саветаў, а ў перыяд паміж з’ездамі — выбіраемы з’ездам Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК). Функцыі ўрада ўскладаліся на Вялікі прэзідыум, які фарміраваўся ЦВК. Такая структура была перанята ад Заходняй вобласці. На Беларусь па-ранейшаму жадалі глядзець як на адміністрацыйную адзінку РСФСР.
Ядро Вялікага прэзідыума склалі былыя «абласнікі». Узначаліў Прэзідыум А. Ф. Мяснікоў.
З’езд такім чынам зацвердзіў існаванне штучнага дзяржаўнага фарміраванкя. Аб’яднанне 27 лютага 1919 г. Літвы і Беларусі ў адзіную Літоўска-Беларускую ССР і яе лёс пацвердзілі гэта. Старшынёй ЦВК новай дзяржаўнай структуры са сталіцай у Вільні стаў К. Г. Цыхоўскі, a СНК узначаліў В. С. Міцкявічус-Капсукас. 3 наступленнем палякаў ЛітБел таксама хутка памёр, як і нарадзіўся.
Узмацненне балыпавіцкай дыктатуры. 3 аднаўленнем бальшавіцкай улады ў Беларусі ўзмацнялася жорсткасць палітычнага рэжыму. Бальшавікі занялі непрымірымую пазіцыю ў адносінах да беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый, што вымусіла апопініх пайсці ў падполле і ўступіць у барацьбу супраць новай улады. Пры перавыбарах валасных Саветаў права голасу прадастаўлялася толькі малазямельным сялянам. Яго былі пазбаўлены нават сераднякі, якія спачатку лаяльна ставіліся да Савецкай улады. Для барацьбы з антыбальшавіцкімі выступленнямі быў уведзены інстытут заложнікаў.
У эканамічнай сферы праводзілася палітыка «ваеннага камунізму». На Беларусі яна была больш жорсткай. Па харчразвёрстцы ў сялян забіралі ўсе лішкі прадукцыі. Больш таго, урад ЛітБел фактычна адмовіўся ад надзялення сялян зямлёй і захаваў памешчыцкія маёнткі для арганізацыі камун. За карыстанне памешчыцкай зямлёй сяляне павінны былі аддаваць чвэрць ураджаю. Гэтым тлумачыцца тое, што бальшавікі не мелі колькі-небудзь значнай падтрымкі сярод беларускага насельніцтва.
Пытанні і заданні. 1. Ахарактарызуйце германскі акупацыйны рэжым на Беларусі. 2. Як праходзіла барацьба супраць акупантаў? 3. Чаму і як была створана БССР? 4. Дайце ацэнку I Усебеларускага з'езда Саветаў. 5. У чым праяўлялася ўзмацненне бальшавіцкай дыктатуры?
§ 4. Барацьба з інтэрвенцыяй Польшчы.
Другое абвяшчэнне БССР
Наступленне польскіх войск. У лістападзе 1918 г. адрадзілася польская дзяржава. Яе галава Ю. Пілсудскі аб’явіў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. А ўжо ў снежні 1918 г. польскія кіруючыя колы
сталі на шлях ажыццяўлення сваіх намераў далучыць землі Украіны, Беларусі і Літвы да Полыпчы.
Улічваючы небяспеку з боку Польшчы, 21 снежня на нарадзе ў Гродне Рада БНР, якой у той час падпарадкоўвалася Гродзеяшчына, стварыла Савет Дзяржаўнай абароны. Яго ўзначалілі В. Ластоўскі і генерал В. Кандратовіч. У распараджэнне Савета былі перададзены 1-ы і 2-і беларускія пяхотныя палкі (2-і яшчэ быў не ўкамплектаваны), асобны пяхотны батальён, беларускі гусарскі эскадрон, Гродзенская камендатура. Перад Саветам Дзяржаўнай абароны стаяла задача барацьбы на два франты: з наступаючымі з захаду палякамі, а з усходу — часцямі Чырвонай Арміі. Але сілы былі няроўныя. Таму на з’ездзе беларускіх грамадска-палітычных арганізацый, які адбыўся ў Гродне, у інтарэсах прадухілення акупацыі было вырашана далучыць Гродзеншчыну да Літоўскай рэспублікі на правах аўтаноміі. Літоўская рэспубліка ў той час была прызнана шэрагам дзяржаў, у тым ліку і краінамі Антанты. 3 мэтай адстойвання інтарэсаў беларускага народа і кіравання беларускімі землямі пры Літоўскім урадзе было створана Міністэрства беларускіх спраў, якое ўзначаліў I. Варонка.