Гісторыя Беларусі
Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
У выніку перакідвання войск з Усходняга фронту на Польскі фронт і дзеянняў антыпольскіх сіл на акупіраванай тэрыторыі Беларусі Чырвонай Арміі ўдалося спыніць наступленне палякаў і 14 мая 1920 г. перайсці ў контрнаступленне. Але з-за недахопу сіл, кароткіх тэрмінаў падрыхтоўкі, слабага матэрыяльнага забеспячэння Чырвоная Армія вымушана была адысці на зыходныя пазіцыі. Яе новае наступленне ў ліпені 1920 г., старанна падрыхтаванае і скаардынаванае з дзейнасцю партызан, якія аказвалі ўсебаковую дапамогу наступаючым часцям, прынесла поспех. 7 ліпеня быў вызвалены Мінск, a 1 жніўня — Брэст.
У ходзе паспяховага наступлення кіраўніцтва бальшавікоў зноў ахапіла ідэя сусветнай рэвалюцыі і на гэтай глебе — непатрэбнасці аднаўлення беларускай дзяржавы, у крайнім выпадку, прадастаўлення беларусам культурна-нацыянальнай аўтаноміі ў межах Мінскай губерні як адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкі ў складзе Расіі. Такога пункту гледжання прытрымліваліся В. Кнорын, М. Калмановіч, I. Рэйнгольд і іншыя кіраўнікі КП(б)Л і Б. Але яны сутыкнуліся з супраціўленнем камуністаў-беларусаў. Пад націскам А. Чарвякова, 3. Жылуновіча, Д. Чарнушэвіча і інш.
2 Гісторыя Беларусі, 9 кл.
33
ЦК КП(б)Л і Б прызнаў неабходным выступіць з дэкларацыяй аб прызнанні самавызначэння беларускага народа, але барацьба не спынялася.
Прынятая ў Мінску 31 ліпеня 1920 г. дэкларацыя аб незалежнасці БССР у межах губерні была разлічана не столькі на аднаўленне беларускай дзяржавы, колькі на супакойванне мас. Гэты акт прызёў да канфрантацыі з беларускімі эсэрамі, якія марылі аб стварэнні сапраўды цэласнай і незалежнай беларускай дзяржавы. 3 гэтага часу пачалася адкрытая барацьба паміж БПС-Р і КП(б)Л і Б. У радзе валасцей і паветаў Беларусі эсэры дабіліся падтрымкі сваёй палітыкі.
16 жніўня 1920 г. польскія войскі перайшлі ў наступленне і занялі значную частку Беларусі. Савецкі ўрад быў вымушаны пайсці на перагаворы аб міры, бо асцерагаўся далейпіага развіцця гэтага наступлення. 12 кастрычніка 1920 г. у Рызе былі заключаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай, з аднаго боку, і Польіпчай, з другога. Цаною страты значнай часткі Беларусі і іншых тэрыторый бальшавікі атрымалі магчымасць утрымацца ва ўладзе.
Пытанні і ззданні. 1. Як праходзіла барацьба з польскай эгрэсіяй? 2. Ахарактарызуйце польскі акупацыйны рэжым у Беларусі. 3. Як адносіліся польскія ўлады да беларускага нацыянальнага руху? 4. Калі і чаму адбыўся раскол у Радзе БНР? 5. Дайца характарыстыку барацьбы з польскімі акупантамі. 6. У чым заключалася тактыка Сазецкага ўрада ў беларускім пытанні? 7. Чым закончылася вайна Расіі з Польшчай?
Р а з д з е л II. МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД. ПАДЗЕЛЕНАЯ БЕЛАРУСЬ
ГЛАВА 3. САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ У 20-я ГАДЫ
§ 5. Трагічныя зынікі вайны
Палітычны крызіс. Рыжскі мірны дагавор быў не толькі вынікам савецка-польскай вайны, самой па сабе, але і ганебнай нацыянальнай палітыкі бальшавіксў у Беларусі. Нягледзячы на актыўны ўдзел у барацьбе з палякамі як камуністаў-беларусаў, так і прыхільнікаў беларускага нацыянальнага руху, на існаванне БНР і абвяшчэнне БССР, беларускую дэлегацыю так і не запрасілі на перагаворы ў Рызе. Між тым на іх
вырашаўся лёс беларускага народа, бо значная частка Беларусі перадавалася Польшчы. Рада БНР выступіла з мемарандумам пратэсту супраць падзелу Беларусі на дзве часткі і ставіла пытанне аб удзеле сваіх прадстаўнікоў у перагаворах. 3 мэтай прыдання выгляду законнасці — удзелу ў іх і беларусаў — балыпавікі «арганізавалі» рашэнне Рэўкама БССР аб даручэнні дэлегацыі РСФСР прадстаўляць інтарэсы Беларусі на наступным этапе перагавораў. II Усебеларускі з’езд Саветаў, які адбыўся ў снежні 1920 г. у Мінску, зацвердзіў асноўныя палажэнні Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага ўрада ад 1 студзеня 1919 г. і адначасова адобрыў папярэднія ўмовы Рыжскага дагавора (Старшынёй ЦВК і СНК БССР быў выбраны A. Р. Чарвякоў).
Падпісаны 18 сакавіка 1921 г. у Рызе мірны дагавор замацаваў падзел Беларусі паміж РСФСР і Польшчай. Полыпчы адыходзіла значная частка — 108 тыс. кв. км з насельніцтвам звыш 4 млн чалавек. За БССР захавалася толькі шзсць паветаў Мінскай губерні — Мінскі, Барысаўскі, Бабруйскі, Ігуменскі, Мазырскі і Слуцкі, у якіх пражывала больш за 1,6 млн чалавек. Віцебскую і Гомельскую губерні, заходнія паветы Смаленшчыны прыбрала да сваіх рук РСФСР.
Нас падзялілі... хто? Чужапіцы, Цёмных дарог махляры.
К чорту іх межы. К д’яблу граліцы! Нашы тут гоні, бары! —
пратэставаў Якуб Колас.
Рыжскі дагавор з’явіўся заканамерным вынікам нацыянальнай палітыкі бальшавікоў у адносінах да Беларусі: адмаўленне існавання беларускай нацыі, ігнараванне беларускага нацыянальнага руху, уціск камуністаў-бальшавікоў, якія падзялялі нацыянальную ідэю. Яго заключэнне з’явілася адлюстраваннем імперскіх амбіцый Масквы, з аднаго боку, і польскіх вялікадзяржаўных імкненняў, з другога. Прысутнасць беларускай дэлегацыі на перагаворах у Рызе была непажаданай для абодвух бакоў, бо тады немагчыма было б весці размову аб падзеле Беларусі. Беларускі народ быў асуджаны на нацыянальны прыгнёт у Заходняй Беларусі і ў канчатковым выніку — на яго пера-
ўтварэнне ў так званы савецкі народ па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Слуцкае паўстаяне. Рыжскі мірны дагавор выклікаў незадавальненне ў беларускага насельніцтва. Ён быў адной з прычын паўстанцкага руху на Беларусі ў 1920—1922 гг. У лістападзе 1920 г. з мэтай абароны насельніцтва ад дамаганняў Польшчы і Расіі на тэрыторыю Беларусі ўвайшлі атрады С. М. Булак-Балаховіча. У занятых імі раёнах была створана «Палеская рэспубліка» і праведзены рэпрэсіі супраць бальшавікоў. Але хутка атрадьі С. М. Булак-Балаховіча былі разгромлены чырвонаармейскімі часцямі.
Глыбокі след у барацьбе з бальшавікамі за нацыянальную ідэю пакінула Слуцкае паўстанне. У 1919— 1920 гг. на Случчыне існаваў так званы Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) Случчыны, які абапіраўся на выбарныя камітэты самакіравання, створаныя ў валасцях і вёсках. Яны дзейнічалі як органы ўлады: з дапамогай уведзенай імі сялянскай міліцыі падтрымлівалі адпаведны грамадскі парадак, праводзілі нацыянальна-культурную працу сярод насельніцтва і інш. Кіраўніцтва камітэтаў схілялася да падтрымкі ўрада БНР на чале з А. Луцкевічам. У ліпені 1920 г. БНК Случчыны быў распуіпчаны бальшавікамі, але пры адступленні Чырвонай Арміі ён выйшаў з падполля.
Кульмінацыйным пунктам у дзейнасці камітэтаў Случчыны было скліканне восенню 1920 г. I Беларускага з’езда сялянскіх прадстаўнікоў Случчыны. З’езд прыняў рэзалюцыі аб падтрымцы незалежнай і дэмакратычнай БНР і яе ўрада, аб Савецкай уладзе як акупацыйнай і арганізацыі свайго войска і выбраў Раду Случчыны з 17 чалавек на чале з У. Пракулевічам. За тры дні была сфарміравана Слуцкая брыгада стралкоў, у якую ўвайшлі два палкі агульнай колькасцю каля 10 тыс. чалавек (разам з рэзервам).
Пры набліжзнні Чырвонай Арміі Рада заявіла, што «жыхары Случчыны не прызнаюць ніякай іншай улады і будуць лічыць законнай толькі тыя ўладу і ўрад, якія абярэ і паставіць беларускі народ». Па яе закліку Слуцкая брыгада ўступіла ў бой з рэгулярнымі часцямі Чырвонай Арміі. На працягу цэлага месяца паўстанцы ўтрымлівалі ўладу ў 15 валасцях. Сярод іх з’явіліся свае героі: М. Касцевіч (Макар Краўцоў) — аўтар
беларускага нацыянальнага гімна «Мы выйдзем шчыльнымі радамі», I. Лагіновіч, П. Жаўрыд і інш.
Пытанне Слуцкага паўстання абмяркоўвалася Польшчай і Расіяй на рыжскіх перагаворах. Абодва бакі дамовіліся аб ліквідацыі «мяцяжу». Чырвоная Армія атрымала дазвол ад польскіх улад праследаваць паўстанцаў і па тэрыторыі, якая перадавалася Польшчы. Лёс паўстанцаў быў прадвырашаны: брыгада была разбіта, многія ўдзельнікі паўстання апынуліся ў польскіх турмах ці ў бальшавіцкіх лагерах.
У 1921 г. супраціўленне прыхільнікаў нацыянальнай ідэі працягвалася. Узнікла палітычная сялянская арганізацыя «Зялёны дуб». Дзейнічала 40 буйных і мноства дробных атрадаў, у якіх налічвалася больш за 5 тыс. чалавек на тэрыторыі БССР і 6 тыс. у Заходняй Беларусі. Кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага руху рыхтавала шырокае антыбальшавіцкае і антыпольскае паўстанне. Бальшавікі былі вымушаны аб’явіць Беларусь на ваенным становішчы і кінуць сюды вялікія сілы, у тым ліку і Часці асобага прызначэння (ЧАП), якія складаліся галоўным чынам з камуністаў і камсамольцаў. Пры дапамозе ўзброенай сілы бальшавіцкія і польскія ўлады змаглі папярэдзіць паўстанне.
Становішча пагаршалася палітыкай «ваеннага камунізму», якую ў другой палавіне 1920 г. бальшавікі давялі да кульмінацыі — узялі курс на адмену грашовай сістэмы і значна пашырылі камандна-адміністрацыйныя метады кіравання. Гэта паглыбіла крызіс балыпавіцкай улады. Вёска «рашуча адхіліла камунізм», як вызначылі некаторыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, і пацягнулася ў рады «зялёных». Сяляне патрабавалі адмены харчразвёрсткі і дазволу свабоднага гандлю. На глебе матэрыяльных цяжкасцей узніклі забастоўкі рабочых. Але ўвядзенне ваенных метадаў кіравання, рэпрэсіўныя дзеянні ўлад, шэраг баявых аперацый Чырвонай Арміі і іншыя захады прывялі ў пачатку 1922 г. да ліквідацыі выступленняў. Ваеннае становішча было адменена.
Гаспадарчы крызіс. Пераход ад вайны да міру быў вельмі цяжкі для Беларусі і ў эканамічных адносінах. Яе тэрыторыя на працягу больш чым шасці гадоў з’яўлялася арэнай ваенных дзеянняў. У 1921 г. з 815
цэнзавых прадпрыемстваў працавала толькі 345. Прамысловая вытворчасць у 1920 г. у параўнанні з даваеннай скарацілася ў сем разоў. Найбольшы спад назіраўся ва ўсходняй частцы Беларусі (Віцебская губерня) і ў тых галінах, якія не былі звязаны з выкананнем ваенных заказаў: вінакурнай, дрэваапрацоўчай, запалкавай, папяровай і інш. Так з 17 шклозаводаў працаваў толькі адзін. Панавала транспартная разруха.
Колькасць рабочых зменшылася на 29,2 %, у цэнзавай прамысловасці яна скарацілася да 24,2 тыс. чалавек, а ў вышэйадзначаных галінах — у 2—10 разоў. Рабочы клас быў ахоплены беспрацоўем; у шэрагу ўсходніх раёнаў яно дасягнула 75 % да ліку ўсіх рабочых. Іх заработная плата ў 1920 г. складала 10— 20 % ад даваеннага ўзроўню, яе не хапала нават на харчаванне. Дд голаду і холаду гараджане ўцякалі ў навакольныя вёскі, дзе былі згодны ствараць сельскагаспадарчыя камуны ці наймацца на працу, толькі б выжыць у той цяжкі час.