Гісторыя Беларусі

Гісторыя Беларусі

Выдавец: Народная асвета
Памер: 319с.
Мінск 1993
129.32 МБ
Устаноўчага з’езда на аснове агульнага, роўнага, простага, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права і незалежна ад роду заняткаў, нацьіянальнай прыналежнасці і веравызнання. Выканаўчым органам абвяшчаўся Народны Сакратарыят, назначаемы Радай і адказны перад ёю. Граматай дэклараваліся таксама дэмакратычныя правы і свабоды, адмена прыватнай уласнасці на зямлю і бязвыплатная перадача зямлі тым, хто яе апрацоўваў.
Граматы паказвалі, што Рада БНР бярэ курс на ўсталяванне на Беларусі дэмакратычных асноў грамадскага ладу. 3 іх асноўнымі палажэннямі згадзіліся нават меншавікі і эсэры, якія раней, як і бальшавікі, ігнаравалі саму ідэю беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Пачалося прымірэнне былых палітычных праціўнікаў, і стала выпрацоўвацца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні, на аснове якой складваўся блок беларускіх палітычных партый, перш за ўсё БСГ з агульнарасійскімі сацыялістычнымі партыямі. Прадстаўнікі меншавікоў, эсэраў, Бунда і іншых партый увайшлі ў Раду БНР.
3 сакавіка 1918 г. паміж Савецкай Расіяй і кайзераўскай Германіяй быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор, па якому землі, што ляжалі на захад ад лініі Рыга — Дзвінск — Свянцяны — Ліда — Пружаны і належалі раней Расіі, перадаваліся Германіі і Аўстра-Венгрыі, якія павінны былі вырашыць будучыню дадзеных зямель у згодзе з пажаданнямі насельніцтва. Гэта яшчэ больш нараджала незалежніцкія ад бальшавіцкай Расіі тэндэнцыі ў радах беларускага нацыянальнага руху і ў прыватнасці ў БСГ. У беларускіх нацыянальных арганізацыях расла надзея на дапамогу Германіі ў будаўніцтве дзяржаўнасці Беларусі.
25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады БНР, на якой прысутнічала і дэлегацыя Віленскай беларускай рады, пасля доўгіх спрэчак паміж прыхільнікамі незалежнасці і прыхільнікамі аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі большасцю галасоў была прынята трэцяя Устаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.
Ў Грамаце Рада дабівалася перагляду ўмоў Брэсцкага міру, патрабавала, каб БНР самастойна падпісала
мірнае пагадненне як з урадамі германа-аўстрыйскага боку, так і Савецкім урадам. Яна спадзявалася прывесці да аб’яднання ў адзіную дзяржаву ўсіх беларускіх тэрыторый.
Акт аб незалежнасці БНР прызналі дэ-юрэ Украінская Народная Рэспубліка і Літва, дэ-факта Турцыя, Фінляндыя і нават Савецкая Расія. Але разам з тым прызнанне з боку Савецкай Расіі суправаджалася акцыямі пратэсту супраць абвяшчэнкя БНР. Балыпавікі дэмагагічна заяўлялі, што стварэнне БНР — гэта спроба буржуазна-памешчыцкіх колаў адарваць Беларусь ад Расіі, далучыць яе да Германіі, аднавіць у яе старыя парадкі.
Ва ўмовах вайны з Германіяй і грамадзянскай вайны ў Расіі дзяржавы Антанты і ЗША не праявілі зацікаўленасці да БНР. Нягледзячы на дамаганні кіраўніцтва БНР, беларускае пытанне так і не было вынесена ні на Версальскую, ні на Генуэзскую канферэнцыі. He прызнала БНР і Германія, бо гэта супярэчыла ўмовам Брэсцкага міру. Аднак нямецкая ваенная адміністрацыя не перашкаджала Радзе самастойна вырашаць шэраг пытанняў палітычнага, у тым ліку знешнепалітычнага, культурнага і эканамічнага, характару.
Дзейнасць Рады БНР. Ва ўнутрыпалітычным жьіцці Рада БНР дабілася ад германскага камандавання згоды на дзейнасць Мінскай гарадской думы і арганізацыю груп беларускіх радцаў пры павятовых камендантах для ўрэгулявання адносін акупацыйных улад і насельніцтва. Але няўдалай аказалася яе спроба стварэння беларускага войска, бо германскія ўлады, папершае, былі звязаны ўмовамі Брэсцкага міру, а падругое, баяліся, што зброя можа бьіць павернута супраць іх. Затое яны не перашкаджалі выступленню БНР на міжнароднай арэне. Прадстаўніцтвы БНР з’явіліся на Украіне, у Літве і Савецкай Расіі, дыпламатычныя місіі — у Варшаве, Берліне, Берне, Капенгагене.
Разам з тым Рада БНР занялася даволі паспяхова культурна-асветніцкай і эканамічнай дзейнасцю. Ад германскіх улад быў атрыманы дазвол на выданне 14 друкаваных органаў. За час акупацыі ў Беларусі адкрыліся больш за 160 беларускіх школ, Беларускі
педагагічны інстытут, Таварыства драмы і камедыі і шэраг іншых устаноў культуры; створана Біоро па напісанні падручнікаў, а для іх выдання— таварыства «Асвета». У эканамічнай вобласці была арганізавана Беларуская гандлёвая палата і распрацавана праграма ажыццяўлення фінансава-грашовай сістэмы ў рэспубліцы.
Рада ўсё ж ускладала надзеі на афіцыйнае прызнанне Германіяй незалежнасці БНР і перадачу ўсёй паўнаты ўлады ў рукі беларускіх прадстаўнікоў. На гэтай глебе ўзнік палітычны крызіс Рады. 3 яе складу выйшлі прадстаўнікі некаторых партый і арганізацый. БСГ раскалолася, у выніку чаго ўзніклі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (БСДП), Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф), Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р).
Пасля лістападаўскай рзвалюцыі ў Германіі (1918 г.) Савецкі ўрад дэнансаваў Брэсцкі мірны дагавор і рушыў Чырвоную Армію на Захад. He маючы ўласных узброеных сіл і прызнання з боку буйнейшых дзяржаў свету, Рада БНР не змагла аказаць колькі-небудзь значнае супраціўленне. Многія яе членьі вымушаны былі пакінуць Мінск. Такім чынам у выніку неспрыяльных знешнепалітычных і ўнутраных умоў першая спроба арганізацыі беларускай дзяржаўнасці завяршылася няўдала.
Стварэнне БНР з’явілася заканамерным вынікам беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Абвяшчэнне БНР, дзейнасць яе Рады зрабілі значны ўплыў на рост нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Акт аб незалежнасці Беларусі прымусіў бальшавіцкі ўрад пераглядзець сваю палітыку ў адносінах да яе і пайсці на стварэнне, хоць і абмежаванай у правах, але ж беларускай савецкай дзяржаўнасці.
Пытанні I заданні. 1. Як адбілася Лютаўская рэвалюцыя на развіцці беларускага нацыянальнага руху? 2. Які след пакінуў Ліпеньскі з’езд беларускіх партый і арганізацый? 3. Ахарактарызуйце дзейнасць Беларускай цэнтральнай рады. 4. Як ішла падрыхтоўка да Усебеларускага з'езда? 5. Якія рашэнні прыняў Усебеларускі з'езд? 4. Як была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка? 7. Чым займалася Рада БНР? 8. Значэнне БНР у гісторыі беларускага народа.
ГЛАВА 2. БЕЛАРУСЬ У ГАДЫ ЗАМЕЖНЫХ ІНТЭРВЕНЦЫЙ I ГРАМАДЗЯНСКАЙ ВАЙНЬ!
§ 3. Беларусь ва ўмовах гермзнскай акупацыі. Абвяшчэнне БССР
Германскі акупацыйны рэжым. Барацьба з акупантамі. На акупіраванай немцамі тэрыторыі Беларусі панавала ваенная адміністрацыя на чале з камандуючым 10-й арміі генералам Э. фон Фолькенгаймам. Яна забараніла балыпавіцкую партыю і тыя грамадскія арганізацыі, якія падтрымлівалі яе, аднак дапусціла дзейнасць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных і кадэцкай партый, а таксама клерыкальных аргакізацый. Адначасова з дапамогай немцаў былі адноўлены Саюз зямельных уласнікаў і органы мясцовага самакіравання, у тым ліку гарадскія думы і земствы. У кампетэнцыю апошніх акупацыйныя ўлады перадалі ўсе пытанні, што датычыліся ўнутранага жыцця насельніцтва (падтрыманне грамадскага парадку, гаспадарчая дзейнасць, адукацыя, ахова здароўя).
Акупанты перадалі фабрыкі і заводы іх былым уладальнікам, у выніку чаго ўзрасла працягласць рабочага дня і зменшылася заработная плата. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю. Памешчыкам вярталіся іх былыя зямельныя ўладанні разам з інвентаром. Некаторыя з іх, вярнуўшыся ў свае маёнткі, пачалі спаганяць з сялян выплату за ўбранае да акупацыі сена, высечаны лес і г. д.
Нямецкія ўлады закрылі многія прадпрыемствы, a прамысловае абсталяванне і сыравіну адпраўлялі ў Германію. У вёсцы яны ўвялі строгі ўлік жывёлы і сельскагаспадарчай прадукцыі. Сяляне абкладаліся вялікім харчовым падаткам і не маглі без дазволу ўлады прадаваць лішкі сваіх прадуктаў. У практыку ўвайшлі рэквізіцыі хлеба, мяса, фуражу на патрэбы нямецкай арміі.
У адносінах да мірных жыхароў з боку акупантаў часта парушалася міжнароднае права: наладжваліся аблавы, людзей вывозілі ў Германію (вясной 1918 г. толькі з Мінска было адпраўлена 15 тыс. чалавек), ствараліся канцэнтрацыйныя лагеры, практыкаваліся
расстрэлы за выступленні супраць акупацыйных улад і інш. У тых мясцовасцях, дзе дзейнічалі партызанскія атрады, або сяляне выступалі супраць памешчыкаў, акупанты праводзілі карныя аперацыі, *у час якіх спальвалі вёскі, здзекаваліся з жанчын, дзяцей, старых.
Палітыка акупантаў адразу ж сутыкнулася з супраціўленнем насельніцтва. Найболыпую актыўнасць у ім праяўлялі сяляне. Але спачатку яно было стыхійным. Вясной 1918 г. успыхнулі сялянскія паўстанні ў Слуцкім, Лепельскім, Гомельскім, Мінскім і іншых паветах. Кіравалі гэтым народным рухам беларускія эсэры, бальшавікі і іншыя партыі.
Эсэры выступілі супраць палітыкі супрацоўніцтва з акупантамі, якую праводзіла правае крыло Рады БНР, за барацьбу пад лозунгам як сацыяльнага, так і нацыянальнага вызвалсння і заклікалі беларускі народ у гэтай барацьбе абапірацца толькі на свае ўласныя сілы. Яны сталі на шлях арганізацыі сялянскіх дружын, якія пазней былі аб’яднаны ў «Сувязь беларускага працоўнага сялянства». Дружыны выконвалі ў асноўным функцыі атрадаў самааховы — вялі барацьбу супраць рэквізіцый і нямецкага рабаўніцтва. Эсэры стваралі і партызанскія атрады, асабліва ў Гродзенскай і Мінскай губернях.
Бальшавікі дзейнічалі галоўным чынам ва ўсходніх раёнах Беларусі. Яны выконвалі загад галоўнакамандуючага Заходнім фронтам А. Ф. Мяснікова аб стварэнні партызанскіх атрадаў у прыфрантавой паласе, каб аблегчыць становішча чырвоных войск. Такія атрады былі сфарміраваны ў ваколіцах Полацка, Віцебска, Оршы, Магілёва, Быхава, Жлобіна і іншых гарадоў і мястэчак. Яны выконвалі задачы па разбурэнню камунікацый праціўніка, знішчэнню яго гарнізонаў і складаў, правядзенню разведкі.
27 жніўня 1918 г. кайзераўскі ўрад быў вымушаны падпісаць з урадам РСФСР Дадатковы дагавор, па якому германскія войскі пакінулі частку тэрыторыі Беларусі да Бярэзіны, а яе ў сваю чаргу занялі бальшавіцкія войскі. У лістападзе 1918 г. пасля паражэння аўстра-германскага блока ў сусветнай вайне і рэвалюцыі ў Германіі бальшавікі анулявалі Брэсцкі мір і рушылі на Захад.
У гэты час розныя дробнабуржуазныя групоўкі ў Беларусі зрабілі няўдалую спробу ўзяць уладу ў свае рукі. Эсэры, меншавікі, бундаўцы стварылі «Дэмакратычны краёвы цэнтр», які двойчы звярнуўся да Савета 10-й германскай арміі з патрабаваннем перадаць яму грамадзянскую ўладу на Беларусі. Канчаткова зацвердзіцца ў якасці краёвай улады паспрабавала і Рада БНР, але, не маючы ўзброеных сіл, яна не змагла аказаць супраціўленне бальшавікам.