• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.

    вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 214с.
    Мінск 2017
    96.28 МБ
    
    1565 Даты стварэння ваяводстваў Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ XVI—XVIII стст.
    Вучэбны дапаможнік для 7 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання
    Пад рэдакцыяй кандыдата гістарычных навук дацэнта В. А. Вароніна, кандыдата гістарычных навук дацэнта A А. Скеп’ян
    Дапушчана
    Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
    Мінск Выдавецкі цэнтр БДУ 2017
    УДК 94(476)"15/17"(075.3)
    ББК 63.3(4Бем)я72
    Г51
    Аўтар ы:
    В.А. Варонін — § 1—6, 16, 18;
    А.А. Скеп’ян§ 7\5, 17, 19, 2224, 29;
    А.	У Мацук — § 20—21, 25—28;
    В.	В. Краўчанка — метадычнае забеспячэнне
    Рэцэнзенты:
    кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (дацэнт кафедры, кандыдат гістарычных навук, дацэнт А У. Любы);
    магістр гістарычных навук, старшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму ўстановы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт» Я. У Глазырын; пра
    фесар кафедры гісторыі Беларусі і ўсходніх славян установы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя A. А. Куляшова», кандыдат гістарычных навук, прафесар П. Ф. Дзмітрачкоў', настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 56 г. Мінска» П. М. Гламбоцкі
    Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. : вучэб. дапам. для 7га кл. устаноў агул.
    Г51 сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / В. А. Варонін [і інш.] ; пад рэд. В. А. Вароніна, A. А. Скеп’ян. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2017. — 214 с.: іл.
    ISBN 9789855534427.
    УДК 94(476)"15/17"(075.3)
    ББК 63.3(4Бем)я72
    ISBN 9789855534427
    © Афармленне. РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ», 2017
    Прадмова
    Дарагія сябры! Вучэбны дапаможнік, які вы трымаеце ў руках, прысвечаны багатаму на падзеі перыяду ў гісторыі Беларусі. Памятайце, што навука гісторыя не проста захоўвае памяць пра тое, што было. Яна стварае падмурак для далейшага развіцця народаў і краін. Таму пры засваенні гэтага прадмета самае важнае — разуменне сутнасці падзей, а не завучванне дат. У гісторыі ўсё мае свае прычыны і наступствы, і нават адзін чалавек можа паўплываць на ход найважнейшых падзей у развіцці краіны.
    Увесь змест вучэбнага дапаможніка падзелены на чатыры раздзелы, якія адпавядаюць храналагічным перыядам развіцця беларускіх зямель у XVI— XVIII стст. Раздзелы складаюцца з параграфаў і заканчваюцца паўторнаабагульняльным урокам. Звярніце ўвагу на спецыяльныя значкі—піктаграмы. Яны дапамогуць вам лепш арыентавацца ў матэрыяле вучэбнага дапаможніка. Скарыстайцеся таблічкай значкоў, каб даведацца, што яны абазначаюць.
    Кожны з параграфаў заканчваецца пытаннямі і заданнямі. Ёсць яны і ў тэксце. Паспрабуйце адказаць на пытанні. Гэта дазволіць вам лепш запомніць прачытаны матэрыял, зразумець дзеянні гістарычных асоб і падзеі той эпохі.
    Найважнейшыя імёны выдзелены тлустым курсівам, даты і паняцці — тлустым шрыфтам. Для таго каб вам было лягчэй з імі працаваць, выпішыце ў сшытак іх вызначэнні з тэрміналагічнага слоўніка і храналагічнай табліцы ў канцы вучэбнага дапаможніка. Вам трэба ведаць іх на памяць. Каб ваша карціна гістарычных падзей была больш поўнай, раім звярнуць увагу таксама на паняцці і даты, выдзеленыя курсівам.
    Картасхемы, размешчаныя ў вучэбным дапаможніку, і карты ў атласе дапамогуць вам лепш разабрацца ў гістарычнай геаграфіі. Таксама ў іх утрымліваецца дадатковы матэрыял па тэмах. Гэтая інфармацыя можа спатрэбіцца вам пры адказе на пытанні пасля параграфаў.
    Звесткі пра падзеі вы зможаце атрымаць таксама з гістарычных крыніц. Вытрымкі з іх прыводзяцца ў вучэбным дапаможніку. Памятайце, што гістарычныя крыніцы адлюстроўваюць асаблівасці светапогляду людзей таго часу. I таму мова і стыль дакументаў адрозніваюцца ад сучасных. У вучэбным дапаможніку вы знойдзеце біяграфіі гістарычных асоб. Дадатковыя звесткі пра іх, а таксама пра падзеі вы можаце пашукаць на розных электронных рэсурсах, у тым ліку размешчаных на нацыянальным адукацыйным партале. Яны дазволяць вам выканаць заданні са значком *, якія
    3
    патрабуюць выкарыстання дадатковых крыніц інфармацыі ці носяць творчы характар.
    Скарыстайцеся табліцай «Асноўныя даты і падзеі XVI—XVIII стст.». Яна дапаможа вам лепш запомніць даты і падзеі гэтага перыяду. 3 дапамогай спісу рэкамен,цаванай літаратуры і электронных рэсурсаў вы зможаце падрыхтаваць паведамленні, больш даведацца пра гісторыю свайго краю. Для лепшага разумення гісторыі Беларусі звяртайцеся і да іншых прадметаў: сусветнай гісторыі, геаграфіі, беларускай літаратуры. Мы спадзяёмся, што азнаямленне з гэтым гістарычным перыядам падштурхне вас да больш глыбокага і падрабязнага яго вывучэння.
    Прапаноўвае ўспомніць раней вывучаны матэрыял ці паняцце
    Канцэнтруе вашу ўвагу на галоўнай інфармацыі, якую вы атрымаеце з матэрыялу параграфа
    Абазначае заданні да карты ў атласе ці картасхемы ў вучэбным дапаможніку
    Звяртае ўвагу на пытанні і заданні пасля параграфаў, накіраваныя на замацаванне вучэбнага матэрыялу
    Рэкамендуе звярнуцца да хрэстаматыі (Белазаровіч В. А. Гісторыя Беларусі: другая палова XVI — канец XVIII ст.: 8ы клас: хрэстаматыя: дапам. для вучняўустаноў агул. сярэд. адукацыі. Мазыр, 2015)
    Цікавыя і займальныя звесткі пра гістарычныя падзеі
    Дадатковы матэрыял, размешчаны на электронным адукацыйным рэсурсе «Гісторыя Беларубі. 7 клас» (нацыянальны адукацыйны партал http://evedy.adu.by)
    QRкоды дазволяць праверыць свае веды пры дапамозе смартфона ці планшэта
    Наведайце славутыя мясціны і музеі (іх спіс вы знойдзеце на нацыянальным адукацыйным партале http: //evedy.adu.by)
    Азнаёмцеся з біяграфіяй гістарычнай асобы
    4
    Раздзел I ф
    ЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ ЎПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVI ст.
    Першая палова XVI cm. стала пераломнай эпохай для беларускіх зямель. Сярэднявечча адыходзіла ў мінулае, пачынаўся Новы час. Шматлікія пераўтварэнні значна змянілі аблічча краіны, надалі ёй больш сучасныя рысы. Перайначыліся эканоміка, культура, грамадства, сістэма кіравання дзяржавай. Беларускія землі сталі месцам, дзе сутыкаліся і ўзаемадзейнічалі заходнія іўсходнія традыцыі. Глыбокі след пакінулі і войны з суседнімі дзяржавамі.
    § 1. Развіццё дзяржаўнага ладу Вялікага Княства Літоўскага
    Якія органы ўлады і дзяржаўныя пасады існавалі ў Вялікім Княстве ЛітоўскімуXVст.?
    Як змяніўся дзяржаўнапалітычны лад ВКЛ?
    ’ ' ‘	..і У канцы XV — першай палове
    XVI ст. Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ) было адной з самых магутных лзяржаў Еўропьі. У яго склад уваходзілі сучасныя беларускія, літоўскія, украінскія і заходнія расійскія землі. Вялікае Княства распасціралася ад Балтьійскага мора да лрычарнаморскіх стэпаў. ^ларускія землі знаходзіліся ў самым цэнтры дзяржавы і былі добра развітьтм краем. Менавіта па гэтыхпрычвінах яны займалі ў Вялікім Княстве Літоўскім вельмі важнае месца. Многія значныя падзеі ў гісторыі дзяржавы адбываліся менавіта на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
    На беларускіх землях пражывала пераважна ўсходнеславянскае насельніцтва, праваслаўнае паводле веравызнання. У той час яно звалася рускім. Землі ВКЛ, якія калісьці належалі Старажытнай Русі,
    іа<
    
    Знайдзіце на карце атласа Літву, Русь і Жамойць. Якія яшчэ гістарычныя землі ўваходзілі ў склад ВКЛ?
    таксама называлі рускімі. Яны мелі надзвычай важнае значэнне для дзяржавы. Гэта было замацавана ў поўнай яе назве — Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае.
    Успомніце, на якіх умовах у ВКЛ увайшлі Полацкая і Віцебская землі.
    Вялікім Княствам было вельмі складана кіраваць. Яно падзялялася на ваяводствы, землінамесніцтвы, удзельныя княствы і іншыя тэрытарыяльныя адзінкі. Права ў розных частках краіны даволі моцна адрознівалася. Агульнадзяржаўнае заканадаўства было яшчэ слаба распрацавана.
    Уладаром дзяржавы быў вялікі князь, які насіў таксама тытул гаспадар. Да канца XV ст. ён меў вельмі моцную ўладу. Яна распаўсюджвалася практычна на ўсю сістэму кіравання, а таксама на
    6
    войска і суд. Менавіта вялікі князь прызначаў людзей на розныя дзяржаўныя пасады (урады). Гэтыя людзі называліся ўраднікамі. Яны павінны был і верна і старанна служыць гаспадару, вы конваючы самыя розныя яго даручэнні. ;Можна вылучыць тры ўзроўні гэтьіх кіроўных пасад: агульнадзяржаўны (цэнтральны), прыдворны і мясцовы. Кожны ўраднік меў сваё кола абавязкаў.
    Самымі значнымі пасадамі агульнадзяржаўнага ўзроўню ўладьі былі канцлер, гетман, падскарбі земскі і маршалак земскі.Канцлер кіраваў канцылярыяй і распараджаўся вялікай дзяржаўнай пячаткай. Яна ставілася на ўсе найважнейшыя дакументы. /етш« камандаваў войскам. ^адскарбі земскі адказваў за дзяржаўны скарб. Маршалак земскі (найвышэйшы) арганізоўваў працу і сачыў за парадкам на пасяджэннях велікакняжацкай Рады і сойма.
    Свае асобныя пасады існавалі пры велікакняжацкім двары. У лік гэтых пасад уваходзілі маршалак дворны, падскарбі дворны, велікакняжацкі сакратар і некаторыя іншыя. I агульнадзяржаўныя, і прыдворныя ўраднікі ўваходзілі ў склад велікакняжацкай Рады. Яе называлі таксама ПанаміРадай.
    Прадстаўнікамі вялікага князя на той ці іншай тэрыторыі дзяржавы былі яго намеснікі. Яны кіравалі гэтымі тэрыторыямі, адказвалі за іх абарону, 'чынілі суд над мясцовымі жыхарамі. Існавалі розныя віды намесніцтваў. Самымі ганаровымі з іх былі ваяводствы. Адпаведна, на самай высокай прыступцы па сваёй уплывовасці стаялі
    ▲ Ключ
    ▲ Пячатка
    ▲ Булава
    Вызначце, якім ураднікам належалі гэтыя рэчы.
    7
    ваяводы. Напачатку XVI ст. адраЗнайдзіце на картасхеме на першым	. _
    форзацы цэнтры ваяводстваў і даты	3У некаЛЬКІ беларуСКІХ намес
    іх утварэння.	ніцтваў былі пераўтвораны ў ва
    яводствы: Віцебскае, Полацкае, Новагародскае. Ніжэй стаялі старасты і дзяржаўцы. Намеснікам вялікага князя дапамагалі ўраднікі, якія выконвалі розныя спецыяльныя абавязкі.
    Абмежаванне ўлады вялікага князяфУ канцы XV ст. пачалі адбывацца важныя змены ў дзяржаўнапалітычным ладзе Вялікага
    ▲ Старонка Статута ВКЛ 1529 г.
    Княства Літоўскага. Да гэтага часу правы велікакняжацкай Рады не былі дакладна вызначаны і не замацоўваліся ў законах. Вялікі князь мог пазбавіць месца любога з яе членаў. Іх парады не былі для гаспадара абавязковымі. Канчатковае рашэнне па ўсіх пытаннях прымаў менавіта ён. ПаныРада былі незадаволены такім сваім падпарадкаваным становішчам. Яны пачалі патрабаваць змен, якія павялічылі б іх уплыў у жыцці дзяржавы. I гэта ажыццявіў новы вялікі князь — Аляксандр (гады кіравання 1492—1506).