Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
44
На эпоху Адраджэння прыпаў пачатак фарміравання беларускай школы іканапісу. Яна спалучыла мясцовыя і візантыйскія царкоўнакультурныя традыцыі з павевамі заходнееўрапейскага Рэнесансу.
Культура беларускіх зямель першай паловы — сярэдзіны XVI ст. Нм^н развівалася пад вызначальным уплывам еўрапейскага Рэнесансу. Гэтая эпоха на тэрыторыі нашай краіны была нядоўгай.
Тым не менш Адраджэнне пакінула вельмі глыбокі след ва ўсіх сферах культурнага жыцця.
, 1. Пералічыце асаблівасці культуры Адраджэння на беларускіх землях. Як вы лічыце, чым яны былі абумоўлены?
2. 3 дапамогай тэксту параграфа прывядзіце доказы таго, што Ф. Скарына быў першадрукаром, асветнікам, пісьменнікам.
3. Назавіце характэрныя рысы літаратуры эпохі Адраджэння.
4. 3 дапамогай ілюстрацый і тэксту параграфа вызначце, чым адрозніваліся паміж сабой архітэктурныя помнікі гатычнага і рэнесансавага стыляў.
5* . Падрыхтуйце віртуальную экскурсію «Помнікі архітэктуры канца XV — першай паловы XVI ст. на беларускіх землях».
Падагульненне да I раздзела
I. Адкажыце на пытанні пры дапамозе картаў атласа, картасхем і тэксту вучэбнага дапаможніка.
1. Землі якіх сучасных краін уключала ў сябе Вялікае Княства Літоўскае ў першай палове XVI ст.? 3 якімі краінамі яно межавала?
2. Дзе адбыліся асноўныя бітвы на беларускіх з&млях падчас войнаў Вялікага Княства Літоўскага з Рускай дзяржавай і крымскімі татарамі? ^: 3. Дзе былі заснаваны першыя мястэчкі на тэрыторыі сучаснай Беларусі? Як іх з’яўленне паўплывала на эканамічнае развіццё беларускіх зямель?
4. У басейнах якіх рэк з’явіліся першыя фальваркі на беларускіх землях? Назавіце прычыны іх узнікнення.
5. Дзе былі пабудаваны храмы абарончага тыпу на беларускіх землях у першай палове XVI ст.? 3 якімі мэтамі гэта было зроблена?
45
II. Успомніце, якія падзеі адбыліся ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XVI ст. Складзіце крыжаванку з выкарыстаннемнаступныхдат: 1500—1503,1506,1508,1514,1517,1522,1525, 1,529, 15341537.
III. Размяркуйце гістарычныя паняцці і з’явы першай паловы XVI ст. па слупках: 1) палітычнае развіццё; 2)
магнаты
, запрыгоньванне мястэчка мяшч'ан^^1 W
эканамічнае развіццё; 3) культурнае паншчьгна паспалітае рушэнне развіццё. Растлумачце свой адказ. фрэска фалЬваралкНЬІСОЙМ
кагалы Ддраджэнне^.
IV. Вызначце ролю ў гісторыі беларускіх зямель першай паловы XVI ст. наступных асоб: вялікія князі літоўскія Аляксандр і Жыгімонт I Стары, М. Глінскі, Ф. Скарына, К. Астрожскі, М. Гусоўскі, Я. Вісліцкі. Дайце кароткія звесткі пра іх дзейнасць пры дапамозе тэксту параграфаў.
V. Назавіце вынікі наступных падзей і працэсаў для развіцця беларускіх зямель у першай палове XVI ст.: 1) барацьба ВКЛ з Вялікім Княствам Маскоўскім і крымскімі татарамі; 2) мяцеж М. Глінскага; 3) складванне фальваркавапаншчыннай сістэмы; 4) з’яўленне мястэчак; 5) пашырэнне Адраджэння.
VI. Складзіце пры дапамозе параграфаў вучэбнага дапаможніка апавяданне «Асноўныя кірункі рэфармавання дзяржаўнага ладу ў ВКЛ у першай палове XVI ст.».
VII. Прывядзіце не менш за пяць доказаўтаго, што перыяд першай паловы XVI ст. магчыма назваць «На хвалі Адраджэння».
VIII. Пачніце складаць табліцу «Палітыка кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XVI—XVIII стст.».
Манарх Гады кіравання Падзеі ўнутранай палітыкі Падзеі знешняй палітыкі Эканамічныя пераўтварэнні Культурныя змены
ідйч^
46
Раздзел II ф
Напачатку эпохі Новага часу беларускія землі сталі адной з частак новага дзяржаўнага ўтварэння — Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Яна ўзнікла пад ціскам цяжкіх унутраных і знешніх супярэчнасцяў шляхам аб'яднання ВКЛ
і Каралеўства Польскага. Унія дзвюх краін абумовіла з’яўленнеўнікальнай сістэмы дзяржаўнага кіравання. Ноеая краіна з годнасцю выйшла са шматлікіх ваенных канфліктаў і здолела пашырыць свае межы. На новы ўзровень выйшла эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель. Але гэты бурлівы час прынёс і канфлікты, у першую чаргу рэлігійныя.
§ 7. Лівонская вайна
Z>4 Якімі былі стасункі паміж ВКЛ і Тэўтонскім і Лівонскім ордэнамі?
Як змяніліся адносіны паміж ВКЛ і ўсходнім суседам у першай палоeeXVIcr.?
л\ У чым былі прычыны палітычных канфліктаў паміж краінамі ў другой палове XVI ст.? Як ваенныя сутыкненні змянілі межы і міжнароднае становішча дзяржаў?
Барацьба за Балтыкў. У другой палове XVI ст. абвастрылася барацьба за кантроль над Балтыйскім морам. Асноўнымі сапернікамі
Знайдзіце на картасхеме на с. 51 пацвярджэнне таго, што ВКЛ і Расійская дзяржава не мелі зручнага выхадуда мора.
за панаванне ў гэтым рэгіёне сталі Швецыя, Данія, Польшча, ВКЛ і Расійская дзяржава. Тры апошнія краіны не мелі зручнага выхаду да мора. Гэта стрымлівала развіццё іх. эжаномікі
і знешняга гандлю. Той, хто кантраляваў Балтыйскае ўзбярэжжа, атрымліваў і палітычныя перавагі. Таму кожная з краін імкнулася замацаваць гэты рэгіён за сабою. Самай слабай з іх была Лівонія (ці Інфлянты, Ліфляндыя), якая ўяўляла сабой саюз з 6 дзяржаў. Сярод іх першынстваваў рыцарскі Лівонскі ордэн.Да кантроль над эканамічна развітымі землямі Лівоніі і яе партамі і разгарнулася асноўная барацьба.
▲ Дзяржавы, якія супрацьстаялі ў Лівонскай вайне 1558—1561 гг.
Ваенныя дзеянні былі распачаты ў студзені 1558 г. Расійскай дзяржавай. Яе войскі здолелі хутка захапіць Нарву, Дэрпт (цяпер Тарту). Узнікла гіагроза захопу імі найбуйнейшых партоў у Прыбалтыцы: Рэвеля (цяпер Талін) і Рыгі. Да таго ж частка эстонскіх зямель адышла да Даніі. У выніку магістр Лівонскага ордэна звярнуўся па дапамогу да Вялікага Княства Літоўскага.
48
3 «Хронікі» Мацея Стрыйкоўскага
У год 1561 новы ліфляндскі магістр [кіраўнік ордэна] і арцыбіскуп, і рыжане прыехалі да караля ў Вільню і там аддалі каралю гэтую Ліфляндскую зямлю і саміх сябе ў абарону і апеку, і прысягу выканалі.
На падставе ўрыўка з дакумента апішыце шлях далучэння Лівоніі да ВКЛ і абавязкі бакоў. (
Згодна з падпісаным у выніку перамоў дагаворам Лівонскі ордэн як духоўнарыцарская арганізацыя прыпыніў існаванне. На яго землях былі створаны свецкія дзяржавы на чале з герцагамі. Яны разам з Рыгай пераходзілі пад уладу ВКЛ. Аднак жыхары Рэвеля прысягнулі на вернасць Швецыі, якая стала прэтэндаваць і на іншыя эстонскія землі.
Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт II Аўгуспг (гады кіраванняПШ#—1572) запатрабаваўадрасійскягацараІвана IVГрознагавывесіігсваёвойскізЛівоніі. Гэтасталапрычынайтаго, штоцар вырашыў нанесці ўдар па ВКЛл^У 1562'к расійскія войскі здзейснілі паходы на Мсціслаў, Шклоў Копысь, Оршу і Віцебск.
Страта Полацка. У студзені 1563 й амаль усё расійскае войска на чале з царом Іванам IV рушыла пад Полацк. Здабыццё горада дазваляла расійскім войскам кантраляваць гандлёвы шлях па Заходняй Дзвіне і навакольныя землі. Горад быў узяты ў аблогу. 60тысячнай арміі супрацьстаяў гарнізон з 3,5 тыс. чалавек, якім кіраваў полацкі ваявода Станіслаў Давойна.Полацк, нягледзячы на свае памеры і багацце, быў слаба падрыхтаваны да абароны.
Мацей Стрыйкоўскі так апісваў абарону Полацка: «Давойна ваявода загадаў спаліць пасады і іх умацаванні. Чэрні і простага люду 20000 з замка выгнаў. Усё гэта было на руку царскаму войску... Яно змагло прыцягнуць вялікія гарматы пад самы замак. Страляючы без перапынку, яны падпалілі замак, так што 40 [участкаў] сцен згарэла. А людзей, якія тушылі замак, са стрэльбаў пазабівалі». Гэта зрабіла далейшую абарону горада практычна немагчымай.
Праз два тыдні аблогі, 15 лютага, горад здаўся. Нягледзячы на абяцанні Івана IV Грознага, многія з палонных абаронцаў былі
49
е
▲ Узяцце Полацка войскамі Івана IV Грознага ў 1563 г. Гравюра. XVI ст.
0 *На падставе тэксту параграфа і гравюры складзіце апавяданне пра абарону Полацка ад імя абаронцы горада.
вывезены ў Расію. Каталіцкія манахі і яўрэі былі забіты, а сам горад разбураны. Войска ВКЛ, высланае надапамогу Полацку, было разбіта пад Глыбокім. Згодна з умовамі часовага перамір’я войскі ВКЛ не мелі права набліжацца да Полацка.
Ход вайны ў 1564—1570 гг. Ваенныя дзеянні аднавіліся ў наступным годзе, аднак цяпер расійскія войскі пацярпелі шэраг няўдач. У студзені 1564 г. у бітве на р. Ула (каля Чашнікаў) войскі ВКЛ на чале з гетманам Мікалаем Радзівілам Рудым разбілі расійскія войскі і спынілі іх прасоўванне ў глыб тэрыторыі ВКЛ. Ваенная кампанія Івана IV Грознага была сарвана. Аднак і кіраўніцтва ВКЛ не здолела развіць поспех.
▲ Дзяржавы, якія супрацьстаялі ў гады Лівонскай вайны ў 1564—1570 гг.
50
в. Дага
в. Эзель
Рэвель
Пернаў /
іель Феліі
Марыенбург.
Вендэн у
РЫГА
Мітавао
Граніцы дзяржаў у пачатку 1558 г.
Тэрыторыя, якая была занята войскамі Расійскай дзяржавы да канца 1570 г.
Тэрыторыі Лівоніі якія адышлі да Даніі ў 1560 г.
якія кантралявала Швецыя
Івангорад
Чудское ,воз.
I/—\Пскоусы £\ \воз.
□ Востраў
оАпочка
Себ^ж 1 Ч.
S Невел^ /
s Дынабург^г" Нешчардахо (
Браслаў* ^^і/^Ібй ^ азь?н Полацк"$Туроўля \
/Глыбокаео Суш|
ВІЛЬНЯ
^ Сокал
Асноўныя напрамкі паходаў войскаў Расійскай дзяржавы ВКЛ
Аблогі гарадоў войскамі Расійскай дзяржавы Крэпасці, якія былі пабудаваны Расійскай дзяржавай на тэрыторыі ВКЛ
Замкі, якія былі пабуда
Дзісна ваны ВКЛ падчас вайны
Сучасная граніца
Рэспублікі Беларусь
Вялікія Лукі
° Веліж
Віцебск \ Лелель^у64 СоРыца . /,ГбйГ7 Чашнікі нарЛла / Орша°— і ч ЛпОЛОДЗвЧНО \
О 2 х ^ ^ _ о Шклоў / < >
j> Барысоў С ' '
Менск"
Магілёў
МсцісЛаў
Ржэва
Вязьма
Дарагабуж
▲ Лівонская вайна. I этап
0 На падставе картасхемы, схем і тэксту параграфа вызначце, якія краіны далучыліся да супрацьстаяння. Як вы мяркуеце, чаму крэпасці і замкі, паказаныя на картасхеме, былі пабудаваны менавіта на поўначы беларускіх зямель?
Спробы вызваліць Полацк і перанесці ваенныя дзеянні за межы дзяржавы скончыліся няўдачай. Вайна набыла зацяжны характар. У 1566—1569 гг. на захопленых царом землях Полаччыны быў пабудаваны ланцуг расійскіх крэпасцяў. У адказ пачалі будаўніцтва новых замкаў і ўлады ВКЛ.
_ Цяжкая вайна, якая ўскладнялася ўнутранымі супярэчнасцямі, вымушала ВКЛ шукаць саюзнікаў. Адным з іх стала Швецыя, якая афіцыйна абвясціла вайну Расіі. Аднак яе дапамогі аказалася