• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.

    вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 214с.
    Мінск 2017
    96.28 МБ
    Выкажыце сваё меркаванне, чаму гэта пагражала ВКЛ.
    14
    У канцы XV— першай палове XVI ст. паміж дзвюма суседнімі дзяржавамі адбылося некалькі войнаў Яны моцна змянілі палітычную карту Усходняй Еўропы на карысць Масквы. Самай няўдалай для
    Пільтэн
    Вендэн
    Пскоў
    п , ©РЫГА
    ' В °
    Мітава •
    Холм.
    
    Лічбаміпазначаны:
    1	— Пскоўская рэспубліка (далучана да Вялікага Княства Маскоўскага ў 1510 г.);
    2	— Вялікае Княства Разанскае (далучана да Вялікага Княства Маскоўскага ў 1521 г.)
    
    Расены
    Се&жГ < ‘'W” ЛУ*' Дынабур^^ .	. Белая
    ‘~,Велі.Ж a
    Мажайск
    ©МАСКВА
    Каломна
    юўна
    іўкавыск
    ісце
    іькамір ^°СЛау Полац^
    ІЛЬНЯ
    І'ДРэва Барысаў:::^
    ГЛВязьма^^ ч ДарогабужЯ/^Д >аленск .^^^Уйй
    Мсціслаў
    Бітва на ВяДРошы
    лзельск Тула
    Менск'*.
    ’Магілёў^
    Іовагародак
    ^СлуЦоКБабруі
    Пінск^ЛК^д.
    :Рэчыца«
    Бітва пад Оршай
    Мцэнск/
    Старадуб
    о НоўгарадСеверскі
    Пуціўі
    Сей*
    Граніца ВКЛ на пачатак 1500 г. \7
    Асноўныя напрамкі паходаў войскаў \ і
    вкл	v /
    у 15001503 гг. ...► у 15071508 гг?|Кіеў' у 15121522 гг. — у 15341537 гг.
    Іарнігаў
    Вялікага Княства Маскоўскага
     у 15001503 гг.
     у 15121522 гг.
    у 15071508 гг.
    у 1534—1537 гг.
    Тэрыторыі ВКЛ, якія адышлі да Вялікага Княства Маскоўскага
    Месцы і даты бітваў, у якіх перамаглі войскі Вялікага Княства
    Х1МО Маскоўскага х 1514 ВКЛ .... Раёны, якія падтрымалі выступленне ;:;_: МіхаілаГлінскагаў 1508 г.
    ГЛ УІ503 г. |	| у 1522г. |~| у 1537 г.
    Тэрыторыі, якія былі вернуты ў склад ВКЛ
    • Граніца ВКЛ на канец 1537 г.
    Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
    ▲ Войны ВКЛ з Вялікім Княствам Маскоўскім у першай палове XVI ст.
    g На падставе картасхемы і тэксту параграфа прасачыце, як мянялася тэрыторыя ВКЛ у першай палове XVI ст.
    15
    ▲ Канстанцін Астрожскі. Невядомы мастак. XVIII ст.
    Вялікага Княства Літоўскага стала вайна 1500—1503 гг. У выніку гэтай вайны яно страціла велізарныя тэрыторыі на ўсходзе, у тым ліку раён Гомеля. Адной з галоўных падзей вайны 15121522 гг. стала бітва пад Оршай, якая адбылася 8 верасня 1514 г. У ходзе гэтай бітвы войска ВКЛ, узмоцненае польскімі атрадамі, разграміла значна большую армію маскоўскіх ваявод. Вялікая заслуга ў атрыманай перамозе належала выдатнаму палкаводцу князю К. Астрожскаму.
    еКанстанцін Астрожскі (каля 1460— 1530) — ваенны і палітычны дзеяч, гетман ВКЛ, прадстаўнік старажытнага праваслаўнага княжацкага роду.
    У 1500г.убітвенар. Вядрошытрапіўумаскоўскі палон, але праз сем гадоў уцёк на радзіму. Праславіўся шматлікімі перамогамі над татарамі. Валодаў вялікай колькасцю маёнткаў, у тым ліку на тэрыторыі Беларусі. Шмат зрабіў для падтрымкі праваслаўнай царквы ў ВКЛ.
    е
    тг
    3 дапамогай дадатковых крыніц інфармацыі патлумачце, што садзейнічала перамозе войска ВКЛ у бітве пад Оршай.
    Аршанская бітва належыць да ста самых значных бітваў еўрапейскай гісторыі. У ёй з абодвух бакоў удзельнічала некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. У гэтай бітве войска ВКЛ
    атрымала самую вялікую сваю перамогу ў змаганні з Рускай дзяржавай.
    Бітва пад Оршай стала істотным ваенным поспехам Вялікага Княства Літоўскага. Але яна не прынесла яму перамогі ў вайне, якая працягвалася яшчэ восем гадоў. Незадоўга да Аршанскай бітвы ВКЛ страціла буйньі горад Смаленск, які перайшоў пад уладу Масквы. Вайна 1534—1537 гг. была адзінаў, што распачалася па ініцыятыве
    16
    А Бітва пад Оршай 1514 г. Фрагмент карціны XVI ст.
    е ■
    Вялікага Княства Літоўскага. Ніводзін з бакоў не атрымаў у ёй вырашальнай перамогі, але ВКЛ удалося вярнуць Гомель.
    Абарона ад нападаў крымскіх татараў. У канцы XV ст. пагоршыліся стасункі Вялікага Княства Літоўскага і з Крымскім ханствам. Усё часцей ВКЛ сутыкалася з татарскімі нападамі, мэтай якіх было рабаванне маёмасці і захоп палонных. Наладзіць добрую абарону ад імклівай татарскай конніцы было вельмі складана. Таму даводзілася ўвесь час здабываць весткі з поўдня і быць гатовымі ісці ў пагоню за ворагам. У пачатку XVI ст. сітуацыя стала асабліва небяспечнай. Амаль штогод татары рабавалі паўднёвыя і цэнтральныя беларускія землі. Яны даходзілі да Слуцка, Менска і нават яшчэ далей на поўнач. Абарона Слуцка ад татараў стала асновай сюжэта фільма «Анастасія Слуцкая», які быў зняты ў 2003 г.
    5	жніўня 1506 г. войска ВКЛ пад камандаваннем м. ілінскага разграміла татараў у цяжкай бітве пад Клецкам. Усе палонныя быпі
    17
    ◄ Помнік на месцы Клецкай бітвы
    Q Чаму асобнае месца ў помніку адведзена ўшанаванню М. Глінскага?
    вызвалены, а большая частка татарскага войска знішчана. Згодна з паведамленнем летапісу, «мала іх [татараў] вельмі да Арды дайшло». Клецкая бітва была слаўнай перамогай і значным вайсковым поспехам Вялікага Княства Літоўскага. Пасля гэтага татарскіх нападаў на беларускія землі стала меней. Але цалкам спыніць іх удалося толькі ў сярэдзіне XVI ст.
    Такім чынам, у канцы XV — першай палове XVI ст. ВКЛ сутыкнулася з сур’ёзнымі праблемамі ва ўнутранай і знешняй палітыцы. Мяцеж М. Глінскага не меў падтрымкі насельніцтва і быў задушаны. Да сярэдзіны XVI ст. урад здолеў спыніць татарскія напады на беларускія землі. Але войны з Рускай дзяржавай прывялі да страты вялікіх тэрыторый на ўсходзе.
    
    1.	У якія гады не існавала асабістай уніі паміж ВКЛ і Польшчай?
    2.	Складзіце апавяданне пра мяцеж М. Глінскага паводле плана: а) прычыны; б) калі і дзе адбываўся; в) вынікі.
    3.	Складзіце схему «Знешнепалітычныя праціўнікі ВКЛ у першай палове XVI ст.». Якія задачы стаялі перад кіраўнікамі Княства ў гэты час?
    18
    4.	Вызначце прычыны ваенных канфліктаў ВКЛ з Вялікім Княствам Маскоўскім. Чым тлумачыў вялікі князь маскоўскі Іван III сваё права на беларускія і ўкраінскія землі?
    5.	Намалюйце ў сшытку «стужку часу», адзначце на ёй асноўныя знешнепалітычныя падзеі першай паловы XVI ст. Зрабіце выснову аб міжнародным становішчы ВКЛ у вызначаны час.
    6.	3 дапамогай дадатковых крыніц інфармацыі складзіце невялікія паведамленні пра К. Астрожскага і М. Глінскага.
    § 3. Гаспадарчае развіццё
    Назавіце асноўныя гаспадарчыя заняткі сельскіх і гарадскіх жыхароў да XV ст. Што такое магдэбургскае права?
    У чым заключаліся асаблівасці развіцця гарадоў і мястэчак? Што такое фальварак?
    Стан сельскай гаспадаркі. У першай палове XVI с^ асновай эканомікі беларускіх зямель заставалася сельская гаспадарка. Яе асноўнымі галінамі паранейшаму былі раслінаводства і жывёлагадоўля. Самымі пашыранымі відамі збожжа былі азімае і яравое жыта, авёс, ячмень, пшаніца. Ураджай шмат у чым залежаў ад якасці зямлі і таго, як апрацоўвалі глеб^ У першай палове XVI ст. на беларускіх землях існавалі тры асноўныя сістэмы земляробства: лядная (падсечнаагнявая), абложная і папарная. Самай прагрэсіўнай была папарная сістэма. Яна існавала ў той час у дзвюх формах. Больш даўняй і простай формай было двухполле, а больш сучаснай і дасканалай — трохполле^
    У гэты час у сялянскай гаспадарцы гадаваліся коні, каровы, свінні і іншая свойская
    ► Малюнак XVIII ст.
    @ Успомніце, чым адрозніваліся паміж сабой двухполле і трохполле. Як вы думаеце, якая сістэма земляробства паказана на малюнку? Абгрунтуйце свой адказ.
    19
    ◄ Старонка дакумента XVIII ст.
    0 Як вы думаеце, як называецца промысел, паказаны на малюнку?
    жывёла і птушка. Ад сучасных яны адрозніваліся меншымі памерамі. Таму жывёлагадоўля не прыносіла такой колькасці прадуктаў, як зараз. Сельская гаспадарка не заўсёды магла забяспечыць сялян неабходнымі харчовымі запасамі. 3 гэтай прычыны, як і раней, вялікае месца ў жыцці вяскоўцаў займалі промыслы. Вельмі высока цаніліся мёд і воск. Іх у вялікіх аб’ёмах вывозілі за мяжу, а таксама спажывалі ў самой краіне. Поруч з бортніцтвам пачалося развядзенне і свойскіх пчол.
    3 вайсковай уставы 1507 г.
    А хто пасячэ дрэва з пчоламі, таго... на шыбеніцу. А хто разбурыць борць, тады заплаціць паўкапы [30 грошаў], а штрафу пану гетману таксама паўкапы грошаў.
    Як вы лічыце, чаму за знішчэнне дрэў з борцямі было прызначана такое жорсткае пакаранне? Знайдзіце адказ у тэксце параграфа.
    ГІ^АШкі
    20
    ( УХУ ст)у краінах Заходняй Еўропы хутка раслі цэны на збожжа. Таму на ўсходзе Еўропы стала выгадна вырошчваць хлеб і прадаваць яго на захад. Так у Вялікім Княстве Літоўскім з’явіліся фальваркі — гаспадаркі феадалаў, у якіх вырошчвалі збожжа на продаж.
    ’ Фальваркі пачалі з’яўляцца на беларускіх землях яшчэ ў XV ст. Але значнае іх пашырэнне адбылося толькі ў наступным стагоддзі. Першыя фальваркі ўзніклі на захадзе беларускіх зямель, па цячэнні Заходняга Буга і Нёмана < Менавіта па гэтых рэках зручна было сплаўляць збожжа на захад, да партовых гарадоў Балтыйскага мора. Да Taro ж мясцовая глеба была больш урадліваіу Спачатку ў фальварках вырошчвалі зббжжа для вывазу за мяжу'.Дле пазней яно стала пастаўляцца і на ўнутраны рынак, для ўласных патрэб краіны. Гэта значна паскорыла развіццё яе эканомікі.
    Фальварак складаўся з жылога дома шляхціцаземлеўладальніка і розных гаспадарчых пабудоў. Да фальварка належалі таксама зямельныя ўгоддзі, і ў першую чаргу ралля. У полі і пры двары працавалі
    стала адпрацовачная
    сяляне. Яны маглі выконваць самыя розныя павіннасці, але галоўнай _____________________паншчына. Такое вядзенне гаспадаркі атры
    мала назву фальваркавачіаншчыннай сістэмы.
    Развіццё гарадоў. У першай палове XVI ст/ насельніцтва беларускіх гарадоў было адносна нешматлікім. Яно складала не больш за 15 % ад агульнай колькасці жыхароў краіны.' Але значэнне гарадоў у гаспадарчым жыцці беларускіх зямель было дастаткова вялікім. Менавіта гарады выступалі галоўнымі цэнтрамі такіх важных і перспектыўных галін эканомікі, як рамяство і гандаль.
    ▲ Шляхі папаўнення насельніцтва гарадоў
    21
    Немалое значэнне ў развіцці беларускіх гарадоў мела наданне ім магдэбургскага права. Часта разам з яго набыццём гарады атрымлівалі важныя эканамічныя правы і прывілеі. Гэта былі, напрыклад, бяспошлінны гандаль і права правядзення кірмашоў. Улада разлічвала, што з атрыманнем магдэбургскага права рамёствы і гандаль у гарадах будуць.развіваццахутчэй. А гэта, у сваю чаргу, павялічыць прыбыткі скарбу/І ў канцы XV — пачатку XVI ст. беларускія гарады пачалі адзін
    /ТЧ, НазавІЦв беларускія гарады, якія атрымалі магдэбургскае права яшчэ раней.
    за адным атрымліваць прывілеі на магдэбургскае права. Сярод іх былі Полацк (1498), Менск (1499), Новагародак (цяпер Навагрудак, 1511).