Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
▲ Леў Сапега
Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае на працягу другой паловы XVI — пачатку XVII ст. здолела захаваць сваю самастойнасць у складзе Рэчы Паспалітай. Хуткаму збліжэнню дзвюх частак Рэчы Паспалітай спрыяла фарміраванне адзінага шляхецкага саслоўя.
3. Зак. 1334.
65
матэрыялаў § 8—9.
І.Складзіце табліцу «Органы ўлады Рэчы Паспалітай»
паводле
Назва Як атрымліваў уладу / Склад і спосаб фарміравання Паўнамоцтвы
Кароль
Сойм
Павятовы соймік
2. Пералічыце рысы шляхецкай дэмакратыі ў дзяржаўным ладзе Рэчы Паспалітай. Ці можна назваць яе саслоўнапрадстаўнічай манархіяй? Свой адказ абгрунтуйце.
3. Прывядзіце дватры доказы таго, што да сярэдзіны XVII ст. у Рэчы Паспалітай шляхта стала адзіным і кіроўным саслоўем.
4. Ацаніце значэнне Статута ВКЛ 1588 г.: а) для захавання самастойнасці ВКЛ; б) для розных саслоўяў.
5*. Уявіце, што вы апынуліся ў XVI ст. Складзіце пытанні для інтэрв’ю з адным з канцлераў ВКЛ: Астафеем Валовічам ці Львом Сапегам. Пры неабходнасці выкарыстайце дадатковыя крыніцы інфармацыі.
§10. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у першай палове XVII ст.
Як склаліся адносіны Рэчы Паспалітай з суседнімі дзяржавамі пасля Лівонскай вайны? Што такое інтэрвенцыя?
Якімі былі кірункі і дасягненні знешняй палітыкі Рэчы Паспалітай?
%©
Барацьба са Швецыяй. Перамога Рэчы Паспалітай у Лівонскай вайне прывяла да абвастрэння адносін са Швецыяй. Да таго ж у 1586 г. памёр Стафан Баторый, і Рэч Паспалітая зноў шукала караля. Пасля доўгіх ваганняў прадстаўнікі ВКЛ падтрымалі кандыдатуру шведскага прынца Жыгімонта Вазы. Выбар яго каралём дазваляў уладзіць спрэчныя пытанні з паўночным суседам і заключыць новы саюз.
Акрамя таго, чарговы прэтэндэнт на трон быў пляменнікам апошняга караля з Ягайлавічаў — Жыгімонта II Аўгуста. За падтрымку сваёй кандыдатуры новы кароль Жыгімонт Ш Ваза (гады кіравання
66
1587—1632) пагадзіўся зацвердзіць Статут ВКЛ 1588 г. і мірнае пагадненне з Расійскай дзяржавай. Выхаваны шчырым каталіком, ён працягнуў палітыку абароны інтарэсаў Каталіцкага касцёла, пачатую Стафанам Баторыем.
Пасля смерці свайго бацькі ён стаў яшчэ і каралём Швецыі. Гэта прывяло да стварэння / асабістай уніі Рэчы Паспалітай са Швецыяй^ Каролькаталік, які да таго ж увесь час адсутнічаў у краіне, не карыстаўся папулярнасцю ў пратэстанцкай Швецыі. Больш за тое, кароль Жыгімонт III Ваза абвясціў пра далу \ чэнне часткі Эстоніі да Рэчы Паспаліха&7 У 1599 г. шведы пазбавілі Жыгімонта III трона.
Гэта стала прычынай вайны 1600—1629 гг. са Швецыяй, да якой Рэч Паспалітая аказалася не гатовая. ВКЛ і Польшча фактычна праводзілі самастойную знешнюю палітыку. Польшча ваявала ў Малдавіі з Асманскай імперыяй. Таму супраць Швецыі было накіравана спачатку толькі малое войска ВКЛ на чале з Крыштафам Радзівілам Перуном. Шведы ў 1600 г. вельмі хуткаўзялі пад свой кан
Жыгімонт III Ваза
троль Эстонію і большую частку Лівоніі, акрамя Рыгі. Новы галоўнакамандуючы, вялікі гетман ВКЛ Ян Караль Хадкевіч, змог адкінуць шведаў. Самая значная перамога была ім атрымана ў бітве пад Кірхгольмам у 1605 г.
Ян Караль Хадкевіч (1560—1621) — вялікі гетман ВКЛ. Выдатны ваенны кіраўнік і палітычны дзеяч. Ён ужыў новыя метады вядзення баявых
дзеянняў, заснаваныя на выкарыстанні гусарскай кавалерыі. Дзякуючы новай тактыцы і ваеннаму таленту не аднойчы атрымліваў перамогу над праціўнікам, які нярэдка ў некалькі разоў перавышаў сілы войскаў гетмана.
▲ Ян Караль Хадкевіч
67
3 паэмы «Кароламахія» Крыштафа Завішы (1606)
Бітваў суровых так шмат... I вось гэтыя рукі нярэдка Зброю трымалі ў вайне і не раз здабылі перамогу. Шведы разбіты ў васьмі папярэдніх ваенных сутычках. Страшная бітва была, бо адзін дзень не бачыў ніколі Столькі забітых — яны напаўнялі лівонскія землі.
Загінуўшы імгненна, тады заслалі палі пад Кірхгольмам! <.. .> Мужна ахоўваць Радзіму і ворагаў гнаць з яе межаў Бог дазваляе і прырода, ніводны закон не пярэчыць.
На падставе ўрыўка адкажыце, як сучаснікі ацанілі перамогу ў бітве пад Кірхгольмам і асобу Яна Караля Хадкевіча.
▲ Гусары. Малюнак пачатку XVII ст.
Ваенныя дзеянні супраць Швецыі, а таксама неўраджаі прывялі да значнага пагаршэння эканамічнага становішча дзяржавы. Падаткі
Выкажыце меркаванні, чаму так адбывалася.
раслі, але дзяржаўны скарб амаль увесь час пуставаў. Жаўнеры (наёмныя воіны), якім не плацілі жалавання, пачалі разбягацца.
Я. К. Хадкевіч быў вымушаны абараняцца ад шведаў малымі атрадамі. Адначасова з вайной са Швецыяй войска ВКЛ актыўна ўдзельнічала
68
ў інтэрвенцыі ў Расію. Усе гэтыя праблемы прывялі да спынення бая
вых дзеянняў і падпісання шэрагу часовых перамір’яў.
У пачатку 1620х гг. Швецыя скарысталася вайной паміж Рэччу Паспалітай і Асманскай імперыяй. Летам 1621 г. шведскае войска аблажыла Рыгу. Нягледзячы на супраціўленне гарнізона, горад быў захоплены. У верасні Рэч Паспалітая заключыла мір з Асманскай імперыяй. Цяпер яна змагла накіраваць свае войскі супраць Швецыі. Вайна завяршылася падпісаннем у 1629 г. перамір’я ў Альтмарку (Польшча). Да Швецыі адышлі землі да Заходняй Дзвіны разам з Рыгай і большасць партоў у Прусіі. Рэч Паспалітая страціла права мець ваенны флот у Гданьску і кантроль над гандлем, які ішоў праз гэты порт.
Інтэрвенцыя ў Расію. Смерцьапошнягарасійскагацараздынастыі
Успомніце, якія падзеі адбываліся ў гэты час у Расійскай дзяржаве.
Рурыкавічаў прывяла да барацьбы за ўладу паміж баярамі. Скарыстацца складанай сітуацыяй усходняга суседа імкнуліся і палітычныя сілы Рэчы Паспалітай.
Яны выкарысталі чуткі пра цудоўнае выратаванне царэвіча
Дзмітрыя. У ВКЛ з’явіўся чалавек, магчыма, мясцовы шляхціц, які ўвайшоўу гісторыю як Ілжэдзмітрый I. Спачатку яго падтрымалі некаторыя магнаты. Ён паабяцаў ім за дапамогу вярнуць ВКЛ Смаленшчыну, шляхце даць новыя землі, пашырыць каталіцкую веру.
У1604 г. самазванец на чале наёмнага войска і казакаў выступіў у паход на Маскву. Наступным летам ён быў узведзены на 27—зо
царскі трон.
3 апісання шведскага падарожніка Пятра Пятрэя
Успаміналі, што новы цар любіў пагутарыць, здзіўляў начытанасцю і ведамі, у спрэчках часта прыводзіў як доказы факты з жыцця іншых народаў ці гісторыі з уласнага мінулага. Здзіўляла масквічоўтое, што ён... не хадзіўу лазню, не дазваляў крапіць сябе святою вадою. Любіў хадзіць па горадзе, заглядваць у майстэрні і заводзіць размовы з першым спатканым.
Што ў паводзінах Ілжэдзмітрыя I, на вашудумку, выдавала ў ім чужынца?
69
Маскоўскія баяры, незадаволеныя палітыкай і паводзінамі новага цара, арганізавалі супраць яго змову. Падчас паўстання ў 1606 г. ён быў забіты. У Расіі пачаўся чарговы этап барацьбы за ўладу.
У 1609 г. кароль Жыгімонт III Ваза без згоды вальнага сойма распачаў вайну супраць Расійскай дзяржавы і аблажыў Смаленск. У 1610 г. частка маскоўскіх баяр пайшла на перамовы з каралём. Баяры запрасілі на царства яго сына, каралевіча Уладзіслава.
в. Дага
. । r Е Н ЬІ Я
в. Эзель (Данія)
вПернаў Дэрпт
Л I В О' Н I Я . (інфлянты)Д . L
(да Швецыі ! Пскоў
V621 r) k
Вендэн ;
Захоп Смаленска войскамі Рэчы Паспалітай у выніку аблогі 1609—1611 гг.
ОНяўдалая аблога Смаленска войскамі Расійскай дзяржавы ў 1633—1634 гг.
Лічбамі пазначаны: 1 — Курляндскае і Земгальскае герцагства (васал Рэчы Паспалітай); 2 — Задзвінскае княства (сумеснае ўладанне ВКЛ і Каралеўства Польскага)
Р A С
і ' МІТАВАф
4
в * Л Расены /f
2 СебЛк, х Дынабург>
Вялікія Лукі /
Невель'
/ Белая
Браслаў
Полацк
вільня
Трокі* ®
Віцебск \
<2
ГаР°дня . ^Менс^;
* Новагародак
П /;А
С • Слуцк
Граніца Рэчы Паспалітай на пачатак XVII ст.
Паходы войскаў Рэчы Паспалітай у 16091611 гг.
.....► у 16171618 гг.
—— у 1633 г.
Паходы войскаў Расійскай " дзяржавы ў 1632—1633 гг. * 1618 Месца і дата заключэння
Дэвулінскага перамір’я ,» 1634 Мееца і дата заключэння
Палянаўскага перамір’я
П,
й сцверКлушынская^ бітва
1618 ^п
• Дэвуліна
Клушына^ ©МАСКВА
( Вязьма Дарагабужх^ 4^.1634
Мажайск
Калуга
Ч', Смаленск Т _ о л Сярпенск
Магілёў .. . • . І J Мсціслаў . ■........
Прапойск
Мазыр
Тула
Бранск
•Арол
Старадуб^
*
^НоўгарадСёверскГ^.
гў Чарнігаў
Ч
________~ П О Л Ь С К А Е
Пуціўль
<УР«
Тэрыторыі Расійскай дзяржавы, якія адышлі да Рэчы Паспалітай у 1618 г.
Тэрыторыі, якія адышлі да Расійскай дзяржавы ў 1634 г.
Граніца Рэчы Паспалітай у канцы 1634 г.
Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
▲ Войны з Расійскай дзяржавай у першай палове XVII ст.
70
Армія Рэчы Паспалітай змагла заняць значную частку Расійскай дзяржавы і ўвайшла ў Маскву. Аднак сілы народнага апалчэння вызвалілі ад шляхецкіх войскаў Маскву і яе ваколіцы.
Паступова войскі Рэчы Паспалітай былі адкінуты да Смаленска. Але ваенныя дзеянні не спыніліся. У 1618 г. шляхецкія палкі разам з казакамі змаглі зноўдайсці да Масквы, але штурм горада аказаўся няўдалым. Пазбавіць трона Міхаіла Фёдаравіча Раманава, якога абраў царом Земскі сабор, не атрымалася. Бакі былі вы
▲ Уладзіслаў Ваза. Мастак П. П. Рубенс. Першая чвэрць XVII ст.
мушаны пайсці на перамовы. Згодна зДэвулінскім перамір’ем 1618 г. каралевіч Уладзіслаў Ваза захаваў тытул цара, да ВКЛ вярнуліся
смаленскія землі (акрамя Вязьмы). Чарнігаўскія і ноўгарадсеверскія землі адышлі да Польшчы. У выніку Рэч Паспалітая набыла найбольшыя памеры за
Прасачыце, як змянілася тэрыторыя
Рэчы Паспалітай пасля перамір’я «С 1618 г. **
ўвесь час свайго існавання.
Смаленская вайна (1632—1634). Расійскі бок вырашыў вярнуць страчаныя землі і скарыстаў час бескаралеўя пасля смерці Жыгімонта III. У гэты перыяд шляхта не магла сабраць паспалітае рушэнне і арганізаваць абарону. Таму цар вырашыў не чакаць канца перамір’я. У канцы верасня 1632 г. 24тысячнае расійскае войска перайшло мяжу Рэчы Паспалітай. Расійскія ратнікі хутка захапілі памежныя гарады і падышлі да Смаленска. Смаленск абараняў невялікі гарнізон у 2 тыс. чалавек. Аднак з наскоку горад узяць не ўдалося, і ў снежні 1632 г. расійскія войскі перайшлі да аблогі.
Гетман Крыштаф Радзівіл адправіў пад горад дапамогу. Аблога зацягнулася на 8 месяцаў. Тым часам абодва бакі накіроўвалі невялікія атрады на варожую тэрыторыю. Войскі ВКЛ і крымскія татары атакавалі пскоўскія і паўднёвыя землі Расійскай дзяржавы. Расійскія атрады ў адказ напалі на Полацк і яго ваколіцы, віцебскія і веліжскія