• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.

    вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 214с.
    Мінск 2017
    96.28 МБ
    Адначасова гарады атрымлівалі асобныя органы ўлады і кіравання.
    Войт
    (кіраўнік гарадской улады)
    Q Пры дапамозе схемы ахарактарызуйце сістэму кіравання горадам. *А як цяпер называецца кіраўнік горада?
    З’яўленне мястэчак. Гарады былі цэнтрамі буйнога міжнароднага і абласнога гандлю. Яны стаялі на асноўных гандлёвых шляхах, і дзейнасць іх пашыралася на вялікія тэрыторыі. Для абслугоўвання ж мясцовых рынкаў на беларускіх землях яшчэ ў XV ст. пачалі ўзнікаць мястэчкі. Галоўнай іх прыкметай было рэгулярнае правядзенне таргоў
    22
    Гаспадарчыя заняткі жыхароў мястэчак
    і кірмашоў. Невялікія таргі праводзіліся штотыдзень у суботу ці нядзелю. Буйнейшыя ж кірмашы адбываліся некалькі разоў на год, звычайна па вялікіх царкоўных святах. Праўда, жыхары мястэчак не толькі гандлявалі. У іх былі і іншыя гаспадарчыя заняткі. . 
    Першыя мястэчкі з’явіліся на захадзе беларускіх зямель. Сярод іх былі Відзы (XV ст.) і Іказнь (1504) на Браслаўшчыне, Будслаў у Ашмянскім павеце (1504). 3 цягам часу мястэчкі занялі вельмі важнае месца ў эканамічным жыцці краіны. Менавіта праз іх адбываўся абмен таварамі паміж горадам і вёскайтМястэчкі хутка развіваліся, а многія з іх атрымалі магдэбургскае гірава. Яны вельмі доўгі час выконвалі немалую ролюўгаспадарцы краіны. Мястэчкі праіснавалі на беларускіх землях да XX ст. Л HG пОло^;^ ^^J^'^m:’:
    Рамесная вытворчасць. Рамёствы развіваліся практычна ваўсіх тыпах паселішчаў: у вёсках, гарадах, мястэчках. Але самай дасканалай і разнастайнай была прадукцыя гарадскога рамяства. Каб сачыць за якасцю сваіх вырабаў і лепш іх прадаваць, рамеснікі згуртоўваліся тут у прафесійныя аб’яднанні. У першай палове XVI/ст. яны называліся на беларускіх землях брацтвамі і сотнямі, а пазней — цэхамі. ’
    23
    ▲ Ганчар. Гравюра. XVI ст.
    Q На аснове малюнка складзіце невялікае апавяданне пра працу ганчара.
    Большасць беларускіх рамеснікаў выраблялі
    прадукцыю з мясцо
    вай сыравіны. Таму вельмі распаўсюджанымі былі такія спецыяльнасці, як ганчар, каваль, слесар, цясляр, гарбар, шавец.
    Важным паказчыкам развіцця рамеснай вытворчасці была яе спецыялізацыя. Чым больш існавала прафесій, тым лепшымі былі вырабы адпаведных рамеснікаў. У першай палове XVI ст. працэс спецыялізацыі рамёстваў ішоў вельмі хутка. У беларускіх гарадах налічваліся ўжо дзясяткі рамесніцкіх прафесій. Так, напрыклад, у По
    лацку ў гэты час іх было больш за трыццаць.
    Гандлёвыя сувязі і віды гандлю. У першай палове XVI ст. у гандлі беларускіх зямель адбыліся важныя перамены. Хутка павялічвалася колькасць новых гандлёвых паселішчаў — мястэчак. Моцна змяніўся і стаў больш разнастайным асартымент тавараў. У некалькі разоў павялічыўся вываз лесу і збожжа на захад. I, наад
    24
    ▲ Манеты ВКЛ: пенязь і паўгрошак. 1я палова XVI ст.
    е т
    варот, паменшылася значэнне футраў і воску, якія раней былі асноўным таварам, што вывозіўся ў заходнім напрамку. У Рускую дзяржаву везлі ў асноўным тканіны заходнееўрапейскай вытворчасці, металы, соль, прадметы раскошы. Беларускія гарады актыўна гандлявалі таксама са сваімі паўночнымі і паўднёвымі суседзямі. Увогуле ж, у міжнародным гандлі беларускія землі паранейшаму выконвалі ролю пасрэднікаў.
    Дзякуючы росту гарадоў і з’яўленню мястэчак актывізаваўся ўнутраны гандаль. Ён адбываўся і паміж абласцямі краіны, і на мяс
    ▲ Перавозка тавараў. Разьба на дне бочкі
    цовым узроўні. Жыхары ўсё больш уцягваліся ў таварнаграшовыя адносіны. Грошы сталі абавязковым атрыбутам гаспадарчага жыцця
    практычна ўсіх груп насельніцтва. Адпаведна, натуральная гаспадарка пачала адыходзіць у мінулае.
    Што такое натуральная гаспадарка?
    Такім чынам, у першай палове XVI сф гаспадарчае развіццё беларускіх зямель прыкметна паскорылася. Гэтаму паспрыялі ўзнікненне ў краіне фальваркаў і пашырэнне яе ролі ў міжнародным гандлі.
    Усё гэта прыводзіла да развіцця таварнаграшовых адносін, росту гарадоў і ўзнікнення новага тыпу паселішчаў — мястэчак. нвд
    25
    /К\ І.Складзіце схему «Гаспадарчыя заняткі сялян у першай палове ' / ■ XVI ст.».
    2.	Растлумачце значэнне паняцця «фальваркавапаншчынная сістэма». Назавіце прычыны ўзнікнення фальваркаў на беларускіх землях.
    3.	Як вы разумееце выказванне: «Менавіта за гарадскімі сценамі яны маглі ўдыхнуць паветра волі, бо траплялі пад абарону магістрата»? Якія людзі і якія гарады маюцца на ўвазе?
    4.	Пры дапамозе тэксту вызначце прычыны ўзрастання ролі мястэчак з першай паловы XVI ст.
    5*	. Уявіце сябе на тагачасным кірмашы. Пералічыце тавары, якія вы Mami б там убачыць. Складзіце дыялог паміж пакупніком і замежным гандляром, выкарыстоўваючы матэрыял параграфа.
    § 4. Змены ў грамадстве
    Што такое саслоўе? Які дакумент паклаў пачатак заканадаўчаму афармленню прыгоннага права ў Вялікім Княстве Літоўскім?
    Як змянілася становішча розных груп і пластоў насельніцтва беларускіх зямель?
    Становішча сялянства. У першай палове XVI с г. самым шматлікім саслоўем беларускага грамадства заставалася сялянства. Вяскоўцыземляробы складалі ў той час каля 85 % ад агульнага насельніцтва краіны. Але на сацыяльнай лесвіцы яны займалі самую ніжнюю прыступку. Сялянства мела вельмі абмежаваныя правы, якія да таго ж увесь час скарачаліся. Напрыклад, сяляне не маглі распараджацца сваёй зямлёй: прадаваць яе, закладаць, абменьваць. Лічылася, што яны атрымалі гэтую зямлю ад паназемлеўладальніка і таму самім сялянам яна не належыць.
    Дзяржаўная ўлада разглядала сялян пераважна як рабочую сілу. Яны абавязаны былі выконваць працоўныя павіннасці і забяспечваць краіну прадуктамі. Таксама вялікія князі літоўскія раздавалі зямлю разам з сялянамі прадстаўнікам прывілеяваных
    Пералічыце галоўныя павіннасці сялян.
    26
    ► Селянін і пан. Гравюра. XVI ст.
    Q Вызначце, хто на малюнку пан, а хто селянін. Як вы лічыце, пра што яны маглі размаўляць? *Складзіце дыялог.
    саслоўяў, і ў першую чаргу шляхце. Сяляне не жадалі ператварацца ў шляхецкіх прыгонных. Яны, як маглі, супраціўляліся гэтаму. Здаралася, што ў змаганні за сваю свабоду яны даходзілі нават да велікакняжацкага суда.
    Сялянскае саслоўе было неаднародным. Яно складалася з розных груп, якія даволі моцна адрозніваліся паміж сабой. Адзін з падзелаў сялян на групы грунтаваўся на тым, якія падаткі і павіннасці яны неслі. У адпаведнасці з гэтым вылучаліся групы сялянслуг, даннікаў, цяглых і інш. Ніжэй за астатніх стаялі цяглыясйляне, якія неслі цяжкую павіннасць — паншчыну. Другі падзел грунтаваўся на тым, ці быў селянін свабодным ці, наадварот, несвабодным.
    Людзі пахожыя, ці вольныя свабодныя
    Прыгоннае сялянства
    Закупы
    часова залежныя
    Людзі непахожыя, УІ_ВО™ЧЬІ прыгонныя
    Чэлядзь нявольная рабы
    ▲ Катэгорыі сялян і працэс фарміравання прыгоннага сялянства
    27
    ГЗ судовай справы 1542 г. сялян вёскі Грыцкі Ваўкавыскага павета з землеўладальнікам
    У статуце земскіх правоў напісана, што, калі які чалавек пражыве ў свайго пана дзесяць гадоў, ён ужо мае быць вотчычам. Як вы думаеце, пра які працэс сведчыць гэты дакумент?
    ,	.	_________ С A_____________________________ ____
    У першай палове XVI ст. паскорыўся працэс' запрыгоньвання сялянства\Гэта было звязана з узнікненнем фальваркавапаншчыннай сістэмы. Фальваркавыя гаспадаркі патрабавалі залежных сялян, якія б там працавалі. Таму ўладальнікі фальваркаў імкнуліся зрабіць прыгоннымі свабодных сялян, што жылі на іх землях: Важным этапам у заканадаўчым афармленні прыгоннага права стаў Статут В КЛ <1529 г. Згодна з яго нормамі, прыгонным рабіўся селянін, які пражыў на зямлі феадала 10 гадоў
    У склад прыгоннага сялянства ў рэшце рэшт увайшлі прадстаўнікі ўсіх яго груп: і свабодных, і несвабодных.
    Складванне мяшчанскага с.аслоўя. Прыступкай вышэй за сялян на сацыяльнай лесвіцы стаялі мяшчане)— жыхары гарадоў і мястэчак. Яны мелі ўжо значна большыя правы і магчымасці. Так, напрыклад, ім была гарантавана асабістая свабода. Акрамя таго, яны мелі права перасялення ў любы іншы населены пункт — горад ці вёску.’Найважнейшай падзеяй для складвання мяшчанскага саслоўя было наданне гарадам магдэбургскага права. 3 гэтага моманту ўсе жыхары такіх гарадоў па законе станавіліся роўнымі паміж сабой. Акрамя таго, па сваіх правах яны пачыналі выразна адрознівацца ад вяскоўцаўсялян.
    Тым не менш мяшчанскае саслоўе таксама мела свой унутраны падзел. Ён залежаў ад сферы дзейнасці і маёмаснага становішча чалавека./Ніжэйшы пласт гарадскога насельніцтва складаўся з так званых! чорных людзей} Гэта былі найбяднейшыя гарадскія жыхары: грузчыкі, дробныя гандляры, рамесныя вучні. Пераважная большасць мяшчан належала да сярэдніх пластоў —'распольства^ Гэта былі гандляры і рамеснікі. Вярхі гарадскога грамадства складалі найбагацей
    28
    ► Мешчанін і мяшчанка. Гравюра XVI ст.
    £ Як вы думаеце, прадстаўнікі якога пласта мяшчанства намаляваны на гравюры? Абгрунтуйце свой адказ.
    шыя купцы, майстрырамеснікі і мяшчанеземлеўладальнікі. Звычайна менавіта яны ўваходзілі ў магістрагЬС Н
    Мяшчане былі актыўным пластом грамадства. Яны ўплывалі на самыя розныя галіны жыцця краіны. I часам гэты ўплыў быў значным. Мяшчане буйных гарадоў удзельнічалі ў працы агульнадзяржаўных соймаў. Частка іх несла вайсковую службу. Купцы і іншыя гандляры шмат падарожнічалі, у тым ліку за мяжу. Каб лепш весці свае справы, мяшчане імкнуліся набыць адукацыю. Многія з іх былі пісьменнымі. У выніку самыя здольныя прадстаўнікі мяшчанскага саслоўя дасягалі немалых поспехаў. I гэта нягледзячы на тое, што ў дзяржаве панавала шляхта.
    Фарміраванне агульнашляхецкага саслоўя, яго правы і прывілеі. 3 самага пачатку свайго існавання шляхта мела прывілеяванае становішча ў Вялікім Княстве Літоўскім. Яна была галоўнай сацыяльнай апорай вялікіх князёў. Асноўным абавязкам шляхты перад дзяржавай з’яўлялася вайсковая служба. Шляхецкае апалчэнне — паспалітае рушэнн^ — доўгі час было галоўнай ваеннай сілай краіны. За нясенне ваеннай службы шляхціцы атрымлівалі ад вялікіх князёў літоўскіх зямельную ўласнасць — маёнткі. Гэтыя ўладанні былі той эканамічнай базай, на якой грунтавалася палітычная моц шляхты.
    29
    Герб— гэта знак прыналежнасці да нейкага роду. У яго f выяве былі зашыфраваны звесткі пра паходжанне чалавека, яго родных, тытул. Гербы складаліся паводле спецыяльных правіл. Кожная фігура і яе колер мелі сваё значэнне. На малюнку ў цэнтры размешчаны герб бацькоўскага роду. На астатніх палях паказаны гербы маці, бабулі і прабабуль.