Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
і
51
недастаткова. У1569 h прадстаўнікі ВКЛ былі вымушаны заключыць міждзяржаўную унію з Польшчай, што прывяло да з’яўлення Рэчы Паспалітай. У 1570 г. было падпісана перамір’е з Масквой, якое завяршыла першы этап вайны для ВКЛ. Ваенныя ж дзеянні паміж Расіяй і Швецыяй працягваліся далей.
Паходы Стафана Баторыя. ЯмЗапольскае перамір’е. Ваенныя дзеянні паміж Рэччу Паспалітай і Расійскай дзяржавай аднавіліся ў 1577г. налівонскіхземлях. Нагэты момантуся Лівонія, акрамя Рыгі іРэвеля, знаходзілася пад кантролем расійскіх войскаў. Барацьба ішла з пераменным поспехам. Пералом у вайне адбыўся дзякуючы ўдалым дзеянням новага манарха ў Рэчы Паспалітай Стафана Баторыя (гады кіравання 1576—1586). Асноўнай умовай яго абрання на трон стала вяртанне захопленых Расійскай дзяржавай зямель.
▲ Стафан Баторый
®Стафан Баторый (1533—1586) — выдатны палкаводзец, адзін з самых паспяховых манархаў у Рэчы Паспалітай. Імкнуўся да ўмацавання каралеўскай улады, але пры ім пашыраліся і правы шляхты. Дзякуючы яго палітыцы пазіцыі каталіцтва на беларускіх землях значна ўзмацніліся. Сваёй асноўнай рэзідэнцыяй кароль выбраў Гародню, дзе праводзіў шмат часу. Там ён перабудаваў замак. Зараз у ім размешчаны музей.
У ліпені 1579 г. Стафан Баторый на чале 40тысячнага войска рушыў пад Полацк. Яго задачай было вярнуць захопленыя землі і перанесці ваенныя дзеянні на тэрыторыю праціўніка. Расійскі
е т
гарнізон у Полацку на працягу 20 дзён супраціўляўся войску Рэчы Паспалітай. Драўляныя ўмацаванні горада былі падпалены, і 30 жніўня 1579 г. войска Стафана Баторыя ўвайшло ў Полацк.
У 1580—1581 гг. войскі Рэчы Паспалітай замацавалі свае поспехі.
Яны вярнулі тэрыторыі, страчаныя ў пачатку 1560х гг., і пачалі займаць землі Расійскай дзяржавы. Пераможнае шэсце Стафана Баторыя
52
Граніца Рэчы =— Паспалітай у канцы
XVI ст.
Тэрыторыя, якая была занята войскамі Расійскай дзяржавы да канца 1577 г.
Асноўныя напрамкі паходаў войскаў
Расійскай дзяржавы — Швецыі
Паходы Стафана Баторыя Месцы і даты заключэння
__► наПолацку 1579 г. —► наВялікія Лукіў 1580г. ^*1582 ЯмЗапольскага перамір’я
» наПскоўу 1581 г.
Л* 1583 Плюскага перамір’я
Аблогі гарадоў войскамі Рэчы Паспалітай
Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь
Тэрыторыі Лівоніі, якія адышлі [ да Рэчы Паспалітай I I даДаніі
J даШвецыі
Тэрыторыі Расійскай дзяржавы, якія адышлі
' да Рэчы Паспалітай
J даШвецыі
А Лівонская вайна. II этап
было спынена няўдалай 5месячнай аблогай Пскова. Недахоп харчавання і боепрыпасаў, незадавальненне вайной у самой Рэчы Паспалітай вымусілі караля пайсці на перамовы. Планы далейшага паходу на
Ноўгарад і Маскву так і не былі рэалізаваны.
Рэч Паспалітая выйшла пераможцай з Лівонскай вайны. ^Устудзені 1582 г. пасля доўгіх перамоў паміж Рэччу Паспалітай "іРасійскай дзяржавай было падпісана ЯмЗапольскае перамір’е на 10 гадоў. Да ВКЛ вярнуўся Полацк. Рэч Паспалітая таксама
е
тг
замацавала за сабою паўднёвую частку Лівоніі з Рыгай. Канчаткова Лівонская вайна скончылася заключэннем перамір’я^ 1583 г. паміж Швецыяй і Расійскай дзяржавай. Шведы атрымалі паўночную
53
Прасачыце змены тэрыторыі Рэчы Паспалітай падчас Лівонскай вайны на картасхеме на с. 53. Як вы ацэньваеце значэнне гэтага міру для беларускіх зямель?
частку сучаснай Эстоніі. У далейшым прэтэнзіі Швецыі і Рэчы Паспалітай на валоданне ўсімі лівонскімі землямі стануць прычынай шматлікіх войнаў.
S1OB Вайна значна змяніла расстаноўку палітычных сіл ва Усходняй Еўропе. З’явілася новае дзяржаўнае ўтварэнне — Рэч Паспалітая. Расія была значна аслаблена. Яна страціла ўсе занятыя землі і выхад да Балтыйскага мора. Пацярпелі многія раёны абедзвюх дзяржаў, а іх памежныя землі абязлюдзелі. Аднак далучэнне новых тэрыторый да ВКЛ знішчыла перашкоды для руху па Заходняй Дзвіне. У выніку аб’ём знешняга гандлю беларускіх зямель павялічыўся ў тры разы. Гэта ў далейшым паспрыяла іх паспяховаму эканамічнаму развіццю.
Z^V\ 1. Назавіце прычыны Лівонскай вайны.
2. Растлумачце, якія абставіны прывялі да знікнення Лівонскага ордэна.
3. Намалюйце ў сшытку «стужку часу» і адзначце на ёй найбольш важныя падзеі Лівонскай вайны.
4. Складзіце схему «Адмоўныя і станоўчыя вынікі Лівонскай вайны для Рэчы Паспалітай».
5*. Як бы вы адказалі на анлайнапытанне: «Якім чынам і дзе можна было б ушанаваць памяць пра Лівонскую вайну на тэрыторыі Беларусі»? Растлумачце сваю пазіцыю.
§ 8. Утварэнне Рэчы Паспалітай
Што такое унія? Узгадайце уніі, якія былі заключаны паміж ВКЛ / Польшчай. На якіх умовах і калі яны былі заключаны?
Якімі былі прычыны стварэння Рэчы Паспалітай? На якіх умовах аб’ядналіся дзве дзяржавы?
Перадумовы і прычыны ўтварэння Рэчы Паспалітай. Лівонская вайна абвастрыла ўнутраныя праблемы ВКЛ. Шляхта, якая была асновай войска, жадала больш уплываць на палітычнае
54
жыццё ў краіне. Але да рэальнага кіравання дзяржавай яе не дапускалі. У дзяржаве ўлада паранейшаму знаходзілася ў руках ПаноўРады. Шляхціцы ВКЛ спадзяваліся атрымаць такія ж правы, як польская шляхта, аб’яднаўшыся з заходняй суседкай. Таму распрацоўка праекта чарговай уніі з Польшчай знайшла нямала прыхільнікаў у абедзвюх дзяржавах. Каб спрасціць сістэму кіравання дзяржавай і ўлагодзіць шляхціцаў у 1563—1566 гг. Жыгімонтам II Аўгустам былі праведзены рэформы.
®Жыгімонт II Аўгуст (1520—1572) — апошні манарх з дынастыі Ягайлавічаў. Быў абраны вялікім князем літоўскім і каралём польскім яшчэ пры жыцці свайго бацькі ЖыгімонтаІ Старога. Ажыццявіў шэраг палітычных і эканамічных рэформаў. Праводзіў палітыку цярпімасці ў дачыненні ўсіх рэлігій. Перыяд яго кіравання стаў часам росквіту культуры ў ВКЛ. Гісторыя кахання Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл стала сюжэтам многіх паданняў і літаратурных твораў, у тым ліку п’есы Аляксея Дударава «Чорная панна Нясвіжа».
▲ Жыгімонт II Аўгуст. Мастак /7. Кранах Малодшы. Сярэдзіна XVI ст.
Кірункі рэформаў
Адміністрацыйнатэрытарыяльная * Вайсковая > 1 Падатковая 1 ч Судовая
Утвараліся 13 ваяводстваў і 30 паветаў Вызначалася колькасць шляхціцаў ад павета ў паспалітым рушэнні 1 \ Вызначаліся віды падаткаў і спосабы іх збору / 1 \ Стваралася сістэма саслоўных і ўсесаслоўных судоў
▲ Кірункі рэформаў, праведзеных Жыгімонтам II Аўгустам
Q Як вы лічыце, якое значэнне мелі рэформы для дабрабыту дзяржавы? Якія з іх, на вашу думку, былі найбольш важнымі?
55
Пераўтварэнні замацоўваліся шэрагам адпаведных заканадаўчых актаў. Пашыраліся правы шляхты. Згодна з прывілеем 1563 г. усе шляхціцыхрысціяне — і праваслаўныя, і каталікі, і пратэстанты — атрымалі аднолькавыя правы. Іх мог судзіць толькі шляхецкі суд, і ўсе
Jiih На картасхеме на 1 м форзацы знай■ л Д3іЦе> У ЯКІ горад ехала на соймік шляхта з вашага населенага пункта.
яны былі роўныя перадзаконам. Шляхціцы атрымалі права цалкам распараджацца сваёй зямлёй. У кожным павеце быў павінен збірацца павяшовы соймік. На ім разглядаліся мясцовыя
і агульнадзяржаўныя пытанні, законапраекты, вызначаліся мясцовыя
падаткі, выбіраліся па 2 паслы на вальны сойм. Канчаткова ўсе змены былі аформлены Статутам ВКЛ 1566 г. Рэформы садзейнічалі таму, што лідары шляхты ўжо не так імкнуліся да цеснага саюзу з Польшчай.
Для далейшага паспяховага развіцця краіны было неабходна завяршыць Лівонскую вайну. Аднак перамовы з расійскім бокам пра заключэнне перамір’я не мелі поспеху. Таму прадстаўнікі ВКЛ звярнуліся па ваенную і фінансавую дапамогу да свайго даўняга саюзніка — Польшчы. Польскія ж палітыкі пажадалі замацаваць саюз падпісаннем новай, больш цеснай, міждзяржаўнай уніі. Тады б суседнія дзяржавы аб’ядноўваў ужо не толькі адзіны манарх, але і тэрыторыя, і агульная палітыка. Такім чынам, асноўнай прычынай заключэння новай уніі стала складаная знешнепалітычная сітуацыя ВКЛ.
Люблінскі сойм. Умовы уніі сталі галоўным пытаннем на агульным Люблінскім сойме. Перамовы пачаліся ў студзені 1569 г. і цягнуліся амаль 6 месяцаў. Дэлегаты ад ВКЛ на чале з Мікалаем Радзівілам Рудым выступалі супраць самой ідэі заключэння міждзяржаўнай уніі. Яны выказваліся за заключэнне ваеннага саюзу і правядзенне агульнай знешняй палітыкі. Польскі бок настойваў на інкарпарацыі (уключэнні) ВКЛ у склад Каралеўства Польскага. Польскія шляхціцы жадалі атрымаць новыя землі і пасады ў ВКЛ. Пад іх ціскам Жыгімонт II Аўгуст запатрабаваў, каб паслы ад ВКЛ пагадзіліся на прапанаваныя ўмовы. У знак пратэсту частка паслоў Княства пакінула Люблін. Тады польская шляхта дамаглася ад
56
Жыгімонта II Аўгуста перадачы ў склад Каралеўства Польскага Падляшша, Валыні, Кіеўшчыны і Падолля.
Ці меў права вялікі князь зрабіць гэта? Як вы лічыце, якія настроі выклікала ў грамадстве страта часткі тэрыторыі?
, 3 выступлення Яна Хадкевіча на Люблінскім сойме 1569 г.
Найсвятлейшы, найлітасцівейшы кароль!.. Як гэта ўсё балюча, немагчыма выказаць словамі... Мы Айчыну нашу, якую сваёй крывёю і жыццямі захавалі, абаранялі тут столькі, колькі маглі. Але тое, што мы не здолелі завяршыць гэтую абарону, дык няхай будзе гэта прыпісана перашкодам, лёсу і часу. Нам даводзіцца саступаць... Трэба так правесці да канца гэтую справу, каб Княства не было ўз’яднана з няволяю і зганьбаваннем нашым і нашчадкаў нашых... Няхай акт гэты так завершыцца, каб на нас не было ніводнай плямы... бо, без усялякага сумнення, прыйдзе час, што было б вельмі балюча нам ці ўнукам нашым...
Паразважайце над прамовай Яна Хадкевіча. Ці можна яго назваць патрыётам? Патлумачце свой адказ.
▲ Люблінская унія. Мастак Я. Матэйка. XIX ст.
f Абмяркуйце, які момант Люблінскага сойма адлюстраваны на карціне. Дзе, на вашу думку, намаляваны прадстаўнікі Княства? Як аўтар перадае іх стаўленне да уніі?
57
На працягу сакавіка — красавіка 1569 г. мясцовая шляхта гэтых зямель, акрамя мазырскай, прысягнула на вернасць Польшчы. Дзяржава страчвала каля '/3 часткі тэрыторыі. Гэта яшчэ больш аслабіла ВКЛ, якое цяпер не магло пайсці на канфлікт з Польшчай.
Прадстаўнікі ВКЛ вярнуліся ў Люблін, і сойм аднавіў сумесныя пасяджэнні. Паслы ВКЛ пратэставалі супраць дзеянняўЖыгімонта II Аўгуста і польскага боку. У выніку быў распрацаваны варыянт дагавору, з якім пагадзіліся абодва бакі.
Нарэшце 1 ліпеня 1569 г. быўпадпісаны акт Люблінскай уніі паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім.