Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
Вялікія князі літоўскія спрыялі прытоку яўрэйскага насель
ніцтва зза мяжы і яго рассяленню па тэрыторыі дзяржавы. Яны рабілі гэта ў асноўным па фінансавых меркаваннях. Багатыя яўрэі пазычалі ім вельмі буйньія сумы грошай. А з усяго яўрэйскага насельніцтва
Якія яшчэ прычыны маглі падштурхнуць уладыда падтрымкі перасялення яўрэяў?
дзяржава спаганяла падаткі, якія ў разы перавышалі падаткі з хрысціян.
Татарымусульмане былі паселены вялікім князем Вітаўтам
у Літве і прылеглых паўночназаходніх раёнах сучаснай Беларусі. Аднак татарскія паселішчы і абшчыны з цягам часу з’явіліся і ў іншых мяс
цовасцях — напрыклад, пасля 1506 г. у Клецку. Татары перасяляліся ў Вялікае Княства як вымушана, так і добраахвотна.
Успомніце, якая падзея адбылася ў 1506 г. у раёне Клецка.
праваслаўе “р каталіцтва касцёл J^ іўдаізм С* іслам
царква сінагога мячэць
святар ксёндз равін імам
▲ Канфесіі, іх храмы і святары
Храмы якіх канфесій ёсць у вашай мясцовасці? Знайдзіце ў тэксце параграфа пацвярджэнне таго, што ВКЛ было шматканфесійнай дзяржавай.
38
Нярэдка прадстаўнікі гэтага народа мелі магчымасць вярнуцца ў стэпы, і некаторыя сапраўды вярталіся. Але для вялікай іх часткі беларускія землі сталі новай радзімай. Татары даволі хутка страцілі родную мову, але затое вельмі цвёрда трымаліся сваёй рэлігіі — ісламу.
сслй лчейд'с уг^ V!
Першая палова XVI ст. была спрыяльным часам для ўсіх канфесійных абшчын, якія існавалі ў той час на беларускіх землях. Яны мірна жылі побач, ніякіх значных канфліктаў на рэлігійнай глебе ў краіне не адбывалася.
1. Чым вы можаце пацвердзіць ці абвергнуць думку, што першая палова XVI ст. была спрыяльным часам для Праваслаўнай царквы ў ВКЛ?
2. У чым праяўлялася прывілеяванае становішча Каталіцкага касцёла?
3. Як вялікія князі літоўскія спрабавалі вырашыць праблему ўзаемаадносін Каталіцкага касцёла і Праваслаўнай царквы?
4. Пры дапамозе тэксту параграфа вызначце, чаму вялікія князі літоўскія былі зацікаўлены ў рассяленні на сваёй тэрыторыі яўрэяў. Як, на вашу думку, гэта магло ўплываць на эканамічнае развіццё ВКЛ?
5. Прывядзіце прыклады канфесійнай палітыкі вялікіх князёў літоўскіх. Ці магчыма назваць яе верацярпімай? Свой адказ растлумачце.
§ 6. Культура
Якімі былі асноўныя рысы заходнееўрапейскага Рэнесансу? Што такое гуманізм?
Што было асаблівага ў культуры Адраджэння на беларускіх землях? V чым выключнае значэнне дзейнасці беларускага першадрукара Францыска Скарыны?
Пашдаііне Адраджэння (Рэнесансу) і яго праявы ў культуры. У XIV сйуіталіі пачалася еўрапейская эпоха Адраджэння У першай палове XVI ст>яна прыйшла на землі ВКЛ і пакінула свой моцны адбітак у культуры беларускіх зямель. Але рэнесансавая куль
тура мела на беларускіх землях свае асаблівасці.
39
Назавіце, хто належаўда буржуазіі.
Падумайце, чым абумоўлівалася гэтая асаблівасць.
ЯТААІ€ММГ44Л1ШШ}МГО^
fHH£, ^тЛІб^ЛІАГ^М,
тіпн, іугітом ітшуткгнь. пм
СЫ^П» 'СШЛН лглляшго іі^Ьшіінц
TMiiAu, H/wyra> TojnmniVTkTMH jifh'^oii. шм
ісіумсгшо Ц • MKW
СПНСАШЛЧ
кртмішустйш нпрпі8^/мкр|к ШГ ШКАЛНІЛПІО ПіуірнІнрЦ'ОЛІ*
МП'вО«Нтт”4£Л ці|'^, s«. Кміблнпі
«шж ГЛПІ1т#МНпё.
У Заходняй Еўропе ідэі Адраджэння ўспрымаліся і распаўсюджваліся ў першую чаргу буржуазнымі коламі. На беларускіх землях, як і ў большасці краін усходу Еўропы, было паіншаму. Ідэі Адраджэння ўспрынялі тут у асноўным велікакняжацкі двор, магнаты і шляхта.
Рэнесансавая культура на беларускіх землях усё яшчэ была моцна звязана з царквой. Помнікаў свецкага мастацтва і літаратуры з’явілася тут не так шмат. У архітэктуры доўга адчуваліся ўплывы сярэднявечнай готыкі. Зварот да антычных традыцый не меў на беларускіх землях такога значэння, як на поўдні Еўропы. Тым не менш ідэі Адраджэння атрымалі ў Вялікім Княстве Літоўскім прызнанне і папулярнасць.______
Найбольш яскрава гэта праявілася ва ўзрастанні цікавасці да адукацыі і навукі, перайманні
_ „ „ . . заходнееўрапейскага лацу жыцця.
Старонка беларускам рукапіснан *
KHiriXVlcT. Ідэі Адраджэння хутка пашыра
ліся, у тым ліку дзякуючы новай
( Як вы лічыце, чаму рукапісныя кнігі ТЭХНІЧНаЙ ВЫНаходцы КНІгадрукабылі такімідарагімі?’Скарьістайцеся ванню^ У выніку кніга перастала ілюстрацыян як узорам і аформіце бЬІЦЬ прадметам раскошы і стала адзін сказ у стылі XVI ст.
больш даступнай для многіх людзей.
Францыск Скарына — беларускі першадрукар, гуманіст і асветнік. Цэнтральнай постаццю Адраджэння на Беларусі быў Францыск Скарына (каля 1490— каля 1551). Аднак гэтая асоба мае значэнне не толькі ў межах Беларусі. Скарына — постаць агульнаеўрапейскага маштабу. Гэта не толькі беларускі, але і ўсходнеславянскі
40
першадрукар. Ён быў пачынальнікам друкарскай справы ў Вялікім Княстве Літоўскім.
Ф. Скарына нарадзіўся ў По
лацку Ў сям’і купца. Сваю ВЫ Да якога саслоўя належаў Ф. Скарына?
давецкую дзейнасць ён распачаў
у Празе, дзе на працягу 1517—151.9 ге выдаваў асобнымі кнігамШб/шо! Першая з іх — «Псалтыр» — выйшла ў свет 6 жніўня 1517 г. Гэты дзень лічыцца пачаткам беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання. Праца Скарыны была каласальнай. Яму даводзілася займацца і арганізатарскай дзейнасцю, і перакладамі, і непасрэдна наборам тэкстаў. Першадрукар быў таксама аўтарам прадмоў і пасляслоўяў да свайго славутага выдання. У прадмове да галоўнай для кожнага хрысціяніна кнігі ён абвяшчаў, што робіць гэта «Богу ко чтн н людем посполнтым к доброму наученню». Скарына аддаваў належную пашану Богу, але думаў у першую чаргу пра людзей. Менавіта ім ён адрасаваў свае прадмовы і пасляслоўі.
Каго ў першай палове XVI ст. называлі людзьмі паспалітымі?
▲ Ф. Скарына.
Гравюра. 1517 г.
Як вы думаеце, чаму Ф. Скарыну лічаць гуманістам?
▲ Тытульны ліст Бібліі Ф. Скарыны.1517 г.
41
Скарына жадаў праславіць не толькі сваё імя, але і тое месца, дзе нарадзіўся. Нездарма ён кожны раз падкрэсліваў на тытульных лістах сваіх кніг, што паходзіў «нз славнаго града Полоцька». Любоў да роднай зямлі была для знакамітага палачаніна сапраўды вялікай
каштоўнасцю.
Праз нейкі час Ф. Скарына пакінуў Прагу і вярнуўся на радзіму. Тут ён працягнуў сваю друкарскую дзейнасць.^У Вільні Скарына выдаўу 1522 г. «Малую падарожную кніжку», а ў 1525 г. — «Апостал»! Ён стараўся зрабіць свае кнігі як мага больш даступнымі для чыта'ча. Яны адрозніваліся адносна невялікім коштам і мелі выдатнае мастацкае афармленне. Скарына імкнуўся, каб яго выданні былі напісаны на зразумелай чытачу мове. Яна спалучала рысы старабеларускай і царкоўнаславянскай моў.
Літаратура. Эпоха Адраджэння стала часам стварэння многіх выдатных літаратурных твораў. Яны ўвайшлі ў гісторыю і беларускай, і агульнаеўрапейскай літаратуры. Узніклі ці адрадзіліся пасля вялікага
Як вы лічыце, у чым праявіўся патрыятызм Ф. Скарыны? Што б вы зрабілі, каб праславіць сваю краіну?
перапынку цэлыя жанры айчыннай літаратуры, напрыклад, паэтычныя.
Выдатным узорам паэзіі на лацінскай мове была «Песня npa зубра» Міколы Гусоўскага. Гэта паэма была напісана ў Рыме, а выйшла ў свет /у 1523 г. 'ў Кракавеі Меркавалася, што яна павінна ўразіць заходняга чытача апавяданнём пра дзікую прыроду Вялікага Княства Літоўскага.
народу і слаунан псторыц лшчэ
^ал' ^былася Грунвальдская бітва ? Якое значэнне яна мела для беларускіх зямель?
Але ў выніку «Песня пра зубра» стала гімнам усёй гэтай краіне, яе адной лацінамоўнай паэмай была «Пруская вайна» Яна Вісліцкага. Яна была прысвечана падзеям Вялікай вайны 1409—1411 п^ Але асабліва падрабязна і ўзнёсла аўтар апісаў векапомную Грунвальдскую бітву.
Увогуле, гістарычнае пісьменствабылоўтой час вельмі папулярным. Яно перажывала свой новы ўзды м. У першай палове XVI ст. былі , створаны самыя яскравыя помнікі'беларускалітоўскага летапісання.
42
Яны распавядалі пра гісторыю Вялікага Княства Літоўскага. У гэтых творах можна прачытаць і апавяданні пра рэальныя гістарычныя падзеі, і прыгожыя паэтычныя легенды. Таму летапісы можна лічыць адначасова помнікамі як гістарычнага пісьменства, так і мастацкай літаратуры.
е
Культавае і абарончае дойлідства. Новая эпоха прынесла новыя павевы і ў архітэктуру. Для першай паловы XVI ст. было асабліва характэрна будаўніцтва цэркваў абарончага тыпу, ці храмаўкрэпасцяў. Яны выконвалі не толькі рэлігійную, але і абарончую ролю. Толькі на землях ВКЛ у заходніх — гатычным і рэнесансавым — стылях будаваліся праваслаўныя храмы. Гэта было яшчэ адной унікальнай рысай архітэктуры беларускіх зямель.
£ Як вы лічыце, чаму храмы, якія будаваліся на беларускіх землях у канцы XV — першай палове XVI ст., называюць храмамікрэпасцямі?
43
r
. Напачатку XVI ст. была створана Міхайлаўская царква ў Сынкавічах (Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці). Гэты выдатны помнік гатычнага дойлідства мае свае характэрныя рысы: чырвоны колер цагляных сцен, гранёная форма вежаў, высокі двухсхільны дах. Але прайшло зусім няшмат часу, і будынкі сталі набываць усё больш рэнесансавых рысаў. Гэта добра відаць на прыкладзе царквы Раства Багародзіцы ў Мураванцы (Шчучынскі раён Гродзенскай вобласці). Яна была пабудавана паміж 1516 і 1524 гг. Гэты храм мае скругленыя абрысы, а ўпрыгожаны ён выбеленымі паясамі і нішамі, што ўласціва рэнесансавай архітэктуры. Прыкладна ў той самы час магнат Юрый Ільініч пачаў будаваць дзівосны Мірскі замак. У яго
▲ Святы Дзмітрый.
Фрэска Дабравешчанскай царквы Супрасльскага манастыра
абліччы можна прасачыць рысы як гатычнага, так і рэнесансавага стыляў.
Выяўленчае мастацтва. \У першай палове XVI ст. пачало набываць новыя рысы і выяўленчае мастацтва. Друкаваная кніга запатрабавала новага спосабу стварэння ілюстрацый. Так з’явілася гравюра на дрэве. Менавіта ў гэтай тэхніцы выкананы ілюстрацыі да ўсіх старадрукаў той эпохі. Кнігадрукаванне было выдатнай і вельмі важнай вынаходкай. Але яно не прывяло да імгненнага знікнення рукапіснай кнігі. Яна выкарыстоўвалася на беларускіх землях яшчэ вельмі доўга. Больш за тое, у XVI ст. майстэрства вырабу і афармлення рукапісных кніг дасягнула вельмі высокага ўзроўню. Гэта відаць, у прыватнасці, па пісьме і малюнках, якія выконваліся з вялікім мастацкім густам.
Беларускія землі мелі сваю даўнюю традыцыю фрэскавых роспісаў. Праўда, з XVI ст. іх захавалася няшмат. Адметным стылем вылучаюцца фрэскі Дабравешчанскай царквы Супрасльскага манастыра. Яны былі створаны ў 1557 г. групай мастакоў на чале з майстрам Нектарыем, выхадцам з Сербіі.