Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
е
А Шляхецкі герб
Як і ў іншых саслоўях, існаваў унутраны падзел шляхты. Ён грунтаваўся на розных прыкметах. Так, напрыклад, вялікае значэнне мела паходжанне. Вельмі высока стаяла тытулаванаяз/шфь — князі. У першай паловеХЎІ ст^ княжацкі тытул паранейшаму з’яўляўся прэстыжным. Але лёс княжацкіх родаў склаўся парознаму. Некаторыя з іх засталіся ля вяршыняў улады, захавалі і нават павялічылі сваё багацце. Гэта, напрыклад, Астрожскія і АлелькавічыСлуцкія. Іншыя ж княжацкія дынастыі (Друцкія, Лукомскія, Свірскія) здрабнелі і сышлі з гістарычнай арэны.
Ужо ў XVII ст. князі Свірскія збяднелі да такой ступені, што вымушаны былі самі працаваць на зямлі. Суседзісяляне
пасмейваліся з іх: «Шуміць дуброва — едзе князь па дровы».
У адпаведнасці з колькасцю зямлі і залежных сялян вылучаюць дробную, сярэднюю і буйнўю шляхту. Найбуйнейшую шляхту нярэдка называюць таксама шагнатамі. Да іх належалі, напрыклад, прадстаўнікі такіх родаў, як К.езгайлы, Гаштаўты, Радзівілы, Глябовічы. Яны валодалі тысячамі сялян, многімі вёскамі і нават цэлымі гарадамі. Тыя магнаты, якія займалі высокія дзяржаўныя пасады, верхаводзілі ў палітычным жыцці краіны. Але юрыдычна ўсе шляхціцы — і небагаты ўладальнік малой вёскі, і магнат — былі роўнымі паміж сабой.
30
► Шляхціц. Малюнак XVII ст.
Q Па якіх прыметах зразумела, што на малюнку паказаны шляхціц?
Да сярэдзіны XVI ст.Даслоўе шляхты ўжо амаль склалася. Разам 1 прывілеяваным становішчам яно набыло яшчэ адну сваю важную рысу — замкнёнасць. Прадстаўнікам іншых груп насельніцтва стала вельмі складана прабіцца ў гэтае саслоўе. Атрымаць шляхецтва можна было толькі ад вялікага князя літоўскага.
Духавенства. Прывілеяванай сацыяльнай групай з’яўлялася і духавенства — служыцелі царквы. Яно было нешматлікім па колькасці, але вельмі ўплывовым. Рэлігія адыгрывала вялікую ролю ў тагачасным грамадстве, а царква карысталася велізарным аўтарытэтам. Менавіта гэтым тлумачыцца той факт, што духавенства мела моцны ўплыў на насельніцтва. Праваслаўнае духавенства падзялялася на чорнае і белае. Да чорнага духавенства належалі манахі, а да белага духавенства — прыходскія святары. Падобны падзел існаваў і ў Каталіцкім касцёле. Галоўным абавязкам святароў і манахаў была служба Богу, малітва. Але яны праяўлялі сябе і ў ін
шых галінах. Так, нямала духоўных асоб былі выдатнымі мысліцелямі, асветнікамі і дзеячамі культуры свайго часу.
Назавіце імёны такіх асоб — на беларускіх землях і за мяжой.
31
▲ Праваслаўныя манахі
▲ Каталіцкі манахдамініканец
Ж
аж
Такім чынам, да сярэдзіны XVI ст. на беларускіх землях склалася саслоўная структура, уласцівая феадальнаму грамадству. У цэлым яна нагадвала сацыяльны падзел у іншых краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.
1. Складзіце схему «Саслоўі беларускага грамадства першай паловы XVI ст.». Якія з іх належалі да прывілеяваных, а якія — да непрывілеяваных?
2. Чаму шляхта была зацікаўлена ў паскарэнні запрыгоньвання сялянства?
3. Чым мяшчане адрозніваліся ад сялян у сваіх правах? Ці можна сялян і мяшчан у ВКЛ аб'яднаць у адно — трэцяе — саслоўе?
4. Якімі важнымі прывілеямі валодала шляхта? Якія павіннасці яна несла?
5. Да якога саслоўя вы жадалі б належаць, калі б жылі ў XVI ст.? Патлумачце свой адказ.
6* . Прыдумайце і намалюйце знак або герб свайго роду з дапамогай тэксту параграфа. Растлумачце, што ён значыць. Для чаго і ў якіх сітуацыях яго можна выкарыстаць? і
32
§ 5. Царква і рэлігія
Якія рэлігіі былі пашыраны ў Вялікім Княстве Літоўскім да канца XV ст. ?
f\ Што было асаблівага ў рэлігійным развіцці беларускіх зямель? Як складваліся ўзаемаадносіны паміж прадстаўнікамі розных веравызнанняў у гэты час?
Становішча Праваслаўнай царквы.У першай паловеХУІ ст., як і раней, большасць жыхароў беларускіх зямель вызнавалі праваслаўную веру. Праваслаўныя складалі большую частку насельніцтва і ва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім.? Але становішча Праваслаўнай царквы
Калі адбылося хрышчэнне беларускіх зямель?
і яе вернікау моцна залежала ад пазіцыі вялікіх князеу літоускіх. Кіраўнікі ВКЛ разумелі, што ўціск праваслаўных можа прывесці да вялікіх унутраных канфліктаў.
Таксама ён можа стаць прычынай абвастрэння стасункаў з суседзямі, і асабліва з пра
Па карце атласа вызначце, на якіх землях было пашырана праваслаўе, а на якіх — каталіцтва.
васлаўнай Масквой.
У першай палове XVI ст. вялікія князі літоўскія ў цэлым спрыяльна ставіліся да Праваслаўнай царквы. Яны пацвердзілі яе ранейшыя правы і нават надалі новыя. Напрыклад, правы Праваслаўнай царквы былі замацаваны ў абласных прывілеях Полацкай і Віцебскай землям.;
3 абласнога прывілея Жыгімонта I Старога Полацкай зямлі 1511 г.
Перш за ўсё мы не будзем прысвойваць цэрквы Божыя і царкоўныя маёнткі, якія ўваходзяць у дом Божы Святога Сафея, і ў дом Божы Святога Спаса, і ў іншыя дамы царкоўныя.
Як вы думаеце, што называлі царкоўным домам?
Ф 2. Зак. 1334.
33
Беларускія землі займалі вельмі важнае месца ў сістэме Праваслаўнай царквы Вялікага Княства Літоўскага. Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі меў свае рэзідэнцыі не толькі ў Кіеве і Вільні, але таксама ў Новагародку і Менску. А другое месца пасля мітрапаліта ў царкоўнай іерархіі займаў полацкі архіепіскап.
У Вялікім Княстве Літоўскім у той час было шмат праваслаўнай шляхты і нават магнатаў. Яны апекаваліся Праваслаўнай царквой, будавалі новыя храмы і манастыры. Праваслаўныя магнаты нярэдка займалі высокія пасады, карысталіся павагай і даверам вялікіх князёў літоўскіх. Так, Канстанцін Астрожскі вельмі падтрымліваў Праваслаўную царкву і пабудаваў на свае грошы шмат храмаў. Новагародскі
Якімі яшчэ спосабамі вернікі Marpi падтрымліваць сваю царкву?
▲ Прачысценская царква ў Вільні — у XVI ст. кафедральны храм праваслаўных мітрапалітаў ВКЛ
34
намеснік Аляксандр Хадкевічу 1498 г. заснаваў Супрасльскі манастыр на Падляшшы (цяпер тэрыторыя Польшчы). У далейшым ён стаў адным з самых славутых праваслаўных манастыроў у краіне.
Праваслаўная царква ў Вялікім Княстве Літоўскім імкнулася захаваць старажытныя духоўныя і культурныя традыцыі народа. Яна забяспечвала іх перадачу ад старых да новых пакаленняў.
Каталіцкі касцёл на беларускіх землях. Каталіцтва было пашырана ў асноўным на паўночным захадзе сучаснай Беларусі. Тут пражывала шматлікае балцкае насельніцтва. Менавіта яно ўсвой час прыняло хрысціянства паводле каталіцкага абраду.
3 якога часу пачалося пашырэнне каталіцтва ў ВКЛ? Што, на вашудумку, магло спрыяць гэтаму працэсу?
▲ Кляштар бернардынцаў у Вільні. Пачатак XVI ст.
35
Паступова ў каталікоў Вялікага Княства пачалі складвацца ўласныя традыцыі. У тым ліку з’явіліся свае асабліва шанаваныя святыя. Такім стаў каралевіч Казімір — другі сын Казіміра Ягайлавіча, які праславіўся сваім набожным жыццём. Ён
памёр у 1484 г. у Гародні і неўзабаве стаў шанавацца як нябесны за
е т
ступнік Вялікага Княства Літоўскага і дынастыі Ягайлавічаў. У 1602 г. каралевіч Казімір быў уключаны ў лік святых.
*Якіх яшчэ мясцовых святых шануюць хрысціяне ў Беларусі?
3 дапамогай карты атласа вызначце, да якіх яшчэ біскупстваў акрамя Віленскага належалі беларускія землі.
Каталікі складалі меншую частку насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага. Але менавіта яны панавалі ў палітычным жыцці гэтай дзяржавы. Прытрымліваліся каталіцтва вялікія князі літоўскія. Яго вызнавалі таксама прадстаўнікі самых багатых і ўплывовых магнацкіх родаў: Кезгайлы, Радзівілы, Гаштаўты. Каталіцкі касцёл карыстаўся вялікай падтрымкай дзяржавы. Каб узмацніць пазіцыі каталіцкай канфесіі, вялікія князі літоўскія засноўвалі на тэрыторыі Беларусі касцёлы і манастыры (кляштары), перадавалі ім землі.ІУ першай палове XVI сд. тут ужо існаваў шэраг кляштараў некалькіх манаскіх ордэнаў. Напрыклад, аўгусцінцы мелі свой кляштар у Берасці, францысканцы — у Пінску, бернардынцы — у Полацку.
Менавіта праз пасрэдніцтва Каталіцкага касцёла і вернікаўкаталікоў беларускія землі зазнавалі заходнія ўплывы. Дзякуючы гэтаму адбывалася абнаўленне самых розных сфер жыцця. Напрыклад, з’явіліся новыя мастацкія стылі, набывала папулярнасць прагрэсіўная заходнееўрапейская адукацыя.
Спроба правядзення царкоўнай уніі. Праваслаўная царква і Каталіцкі касцёл займалі ндро^нае становішча ў Вялікім Княстве Літоўскім. Розным было і становішча іх вернікаў. Напрыклад, праваслаўная шляхта была абмежавана ў правах. Усё гэта стварала глебу для канфліктаў і было сур’ёзнай праблемай дзяржавы. Вялікія князі літоўскія неаднаразова спрабавалі вырашыць праблему
36
міжрэлігійных адносін. А самы
_ _ . Успомніце.калібылазаключанаФла
лепШЫ СПОСаб ЯНЫ бачЫЛІ рэнтыйская унія.
ў заключэнні уніі (саюзу) паміж цэрквамі.
У чарговы раз да ідэі уніі звярнуўся вялікі князь літоўскі Аляксандр. Здавалася, што ў 1498г. для гэтага склалася зручная сітуацыя. Новаабраны праваслаўны мітрапаліт Іосіф I Балгарыновіч пагадзіўся перайсці ва унію. Але вельмі хутка высветлілася, што ідэя уніі паранейшаму не мае падтрымкі сярод праваслаўных вернікаў. Даведаўшыся пра планы Аляксандра, некаторыя пагранічныя праваслаўныя князі адмовіліся яму служыць. Яны перайшлі на бок Масквы. Іван III скарыстаў момант, абвясціў сябе абаронцам праваслаўных і распачаў вайну супраць заходняга суседа. Так унутраная справа Вялікага Княства Літоўскага перарасла ў кровапралітны міждзяржаўны канфлікт. У выніку Аляксандр спыніў свае дзеянні на карысць уніі. Г
Нехрысціянскія рэлігіі. Хрысціяне складалі абсал ютную большасць насельніцтва беларускіх зямель. Але прыкметнае месца займалі таксама супольнасці, прадстаўнікі якіх вызнавалі іншыя рэлігіі.
А Сінагога ў Слуцку. XVIII ст. Мастак Я. Кругер
Адной з такіх супольнасцяў былі яўрэі, якія са старажытных часоў вызнавалі іўдсіізм. Яны прыйшлі з захаду Еўропы праз Польшчу. Яўрэі сяліліся пераважна ў гарадах. Іх першыя кагалы (абшчыны) з’явіліся ў Гародні і Берасці. Яўрэйскае насельніцтва хутка расло і рассялялася па краіне. Да сярэдзіны XVI ст. яўрэі жылі ўжо ў большасці буйньіх гарадоў
3 дапамоган карты атласа назавіце іншыя гарады, у якіх у першай палове XVI ст. з’явіліся яўрэйскія абшчыны.
Вялікага Княства Літоўскага. Сярод гэтых гарадоў былі Новагародак, Пінск, Менск, Полацк.