Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
Падскарбі зёмскі — адзін з найвышэйшых ураднікаў ВКЛ, адказваў за дзяржаўны скарб.
Паншчына — адпрацовачная павіннасць сялян, апрацоўка панскай зямлі ўласнымі прыладамі працы і цяглавай жывёлай.
ПаныРада — орган дзяржаўнай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім. Складаўся з вышэйшых дзяржаўных ураднікаў (паноў).
Пасбльская ізба — ніжняя палата сойма Рэчы Паспалітай. Складалася з выбарных прадстаўнікоў (паслоў) ад шляхты кожнага павета. v Паспалітае рушэнне — шляхецкае апалчэнне, абавязковая ваенная павіннасцьземлеўласнікаўу ВКЛ. Збіралася напярэдадні ціўчас вайны.
204
v/Шаспбльства — сярэдні пласт гарадскога насельніцтва.
Пастаянная Рада — орган выканаўчай улады, першы агульны ўрад ВКЛ і Польшчы.
£ ХПаташ — прадукт перапрацоўкі попелу, які выкарыстоўваецца для вырабу ўгнаенняў.
Піяры — каталіцкі манаскі ордэн, мэтай якога было выхаванне юнацтва праз стварэнне шырокай сеткі калегіумаў.
Ь ' Праваслаўныя брацтвы — рэлігійнадабрачынныя арганізацыі праваслаўнага насельніцтва ў ВКЛ, створаныя для абароны веры і правоў праваслаўных.
^ Прывілёй — дакумент, які надае асобе, пэўнай сацыяльнай групе ці адміністрацыйнатэрытарыяльнай адзінцы выключныя правы ў той ці іншай сферы.
Прьімас (адлац. «першы») — ганаровы тытул кіраўніка Каталіцкага касцёла ў Рэчы Паспалітай.
Ракакб — мастацкі стыль, які сфарміраваўся ў межах барока і для якога ўласцівая асаблівая ўвага да дэкаратыўнасці, вытанчанасці.
Рбкаш — від узброенай шляхецкай апазіцыі каралеўскай уладзе ў Рэчы Паспалітай у XVI—XVIII стст.; канфедэрацыя, накіраваная супраць манарха.
Рэспубліканцы — шляхецкая палітычная групоўкаў Рэчы Паспалітай у канцы XVII — пачатку XVIII ст. Яе прыхільнікі дамагаліся рэальнай палітычнай роўнасці шляхты і магнатаў. Гэта было магчымым пры абмежаванні правоў вышэйшых дзяржаўных ураднікаў і магнатаў.
Рэфармацыя — рэлігійны, сацыяльны і палітычны рух, накіраваны супраць засілля Каталіцкага касцёла ва ўсіх сферах жыцця.
X It Сарматызм — сістэма поглядаў шляхецкага саслоўя ў Рэчы Паспалітай. Яна грунтавалася на канцэпцыі паходжання шляхты ад старажытнага племя сарматаў. Тым самым абгрунтоўваліся яе асаблівыя маральныя якасці, надзвычайныя становішча і правы ў дзяржаве.
Сармацкі партрэт — парадная выява, якая падкрэслівае высакароднае паходжанне шляхціца і яго заслугі перад дзяржавай.
Сенат — найвышэйшая палата сойма. Складалася з найвышэйшых духоўных і свецкіх службовых асоб, прызначаных каралём пажыццёва на свае ўрады.
205
Слабада — 1) поўнае альбо частковае вызваленне сялян ад павіннасцяў на пэўны тэрмін, як правіла, на некалькі гадоў; 2) паселішча, дзе жылі людзі, якія атрымалі такое вызваленне.
Сойм — найвышэйшы орган прадстаўнічай шляхецкай улады ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Стараста — намеснік вялікага князя, кіраўнік адміністрацыі ў старастве і павеце.
Стараства — дзяржаўнае намесніцтва сярэдніх памераў у ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Часам перадавалася ў часовае карыстанне феадалам за службу. У такім выпадку трымальнік стараства аддаваў чацвёртую частку прыбыткаў на ўтрыманне войска.
Статут Вялікага Княства Літбўскага — асноўны закон ВКЛ.
Ь|І Сялянеслўгі — катэгорыясялян, якія заставалісяасабіставольнымі і выконвалі службы, якія патрабавалі большай кваліфікацыі, чым павіннасці іншых катэгорый сялян.
р'Талака — народны звычай калектыўнай працы. Землеўласнікіфеадалы выкарыстоўвалі яе для таго, каб прымусіць сялян выконваць тэрміновыя сезонныя работы: жніво, касьбу і інш.
24Унія — аб’яднанне, саюз. Вылучаюцца наступныя яе віды: 1) асабістая — саюз дзяржаў, на чале якіх стаіць адзін чалавек (манарх); 2) міждзяржаўная — саюз дзвюх ці некалькіх дзяржаў; 3) рэлігійная (царкоўная) — саюз дзвюх ці некалькіх канфесій (цэркваў), якія належаць да адной рэлігіі.
(р Урад — дзяржаўная пасада.
Ураднік — чалавек, які займае кіроўную пасаду на дзяржаўнай альбо прыватнай службе.
«Устава на валбкі» — адзін з галоўных дакументаў аграрнай рэформы XVI ст. — валочнай памеры.
Фальварак — феадальная панская гаспадарка, заснаваная на працы залежных сялян і арыентаваная на вытворчасць збожжа на продаж.
Фальваркавапаншчынная сістэма — сістэма вядзення гаспадаркі, якая грунтавалася на нясенні залежнымі сялянамі паншчыннай павіннасці ў фальварку.
206
Федэрацыя — адзіная саюзная дзяржава, створаная на добраахвотнай аснове, з адзіным заканадаўствам, агульнымі органамі ўлады і кіравання.
Л Фрэска — роспіс вадзянымі фарбамі па вільготнай тынкоўцы.
(,. Цэх — аб’яднанне рамеснікаў адной ці сумежных спецыяльнасцяў у гарадах для абароны сваіх прафесійных інтарэсаў.
6; Чынш — фіксаваны грашовы падатак.
?,? Шкбльны тэатр — тэатр, які дзейнічаў пры навучальных установах (школах, калегіумах і інш.).
Шляхта — прывілеяванае саслоўе ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Яе галоўнымі правамі і прывілеямі былі ўдзел у палітычным жыцці і валоданне зямельнымі маёнткамі, а асноўнай павіннасцю — нясенне ваеннай службы.
Шышьі — сялянепартызаны, якія дзейнічалі на беларускіх землях у часы вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг.
Эканбмія (сталовая эканомія) — буйны дзяржаўны маёнтак, прыбыткі з якога ішлі на ўтрыманне велікакняжацкага двара і асабістыя патрэбы вялікага князя («на стол»).
^ • Юрыдьіка — частка горада, якая знаходзілася пад уладай магната ці царкоўнай арганізацыі і не падпарадкоўвалася адміністрацыйнай і судовай уладзе магістрата.
207
Асноўныя даты і падзеі XVI—XVIII стст.
1492 г. Прывілей вялікага князя літоўскага Аляксандра. Пашырэнне правоў ПаноўРады
1500—1503 гг. Вайна з Рускай дзяржавай
5 жніўня 1506 г. 1508 г. Бітва пад Клецкам Мяцеж М. Глінскага
1512—1522 гг. Вайна з Рускай дзяржавай
8 верасня 1514 г. Бітва пад Оршай Выданне Ф. Скарынам у Празе першай
6 жніўня 1517 г. друкаванай беларускай і ўсходнеславянскай кнігі
1529 г. Зацвярджэнне I Статута Вялікага Княства Літоўскага
1534—1537 гг. Вайна з Рускай дзяржавай Заснаванне ў Берасці М. Радзівілам
1553 г. Чорным першай кальвінісцкай абшчыны (збору) на беларускіх землях Выданне «Уставы на валокі» —
1557 г. асноўнага дакумента аграрнай рэформы (валочнай памеры)
1558—1583 гг. Лівонская вайна
1563 г. Захоп Полацка войскамі Івана Грознага
Студзень 1564 г. Бітва пад Чашнікамі
1566 г. Зацвярджэнне II Статута Вялікага Княства Літоўскага Абвяшчэнне Люблінскай уніі —
1 ліпеня 1569 г. аб’яднанне Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага ў Рэч Паспалітую абодвух народаў
208
1579 г. Вызваленне Полацка Стафанам Баторыем
1579 г. Стварэнне Віленскай езуіцкай акадэміі
Студзень 1582 г. Заключэнне ЯмЗапольскага перамір’я з Расійскай дзяржавай
1588 г. Зацвярджэнне III Статута Вялікага Княства Літоўскага Берасцейскі царкоўны сабор
1596 г. і заключэнне Берасцейскай царкоўнай уніі
1600—1629 гг. Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй
1605 г. Бітва пад Кірхгольмам
1606, 1610 гг. 1609 г. Выступленні гараджан у Магілёве Інтэрвенцыя ў Расійскую дзяржаву
1618 г. Дэвулінскае перамір’е з Расійскай дзяржавай
1623 г. Антыўніяцкае паўстанне ў Віцебску
1632—1634 гг. Смаленская вайна
1634 г. Палянаўскае перамір’е з Расійскай дзяржавай
1648—1651 гг. Казацкасялянская вайна на беларускіх землях
31 ліпеня 1649 г. Бітва пад Лоевам
6 ліпеня 1651 г. Бітва пад Лоевам
1651 г. Белацаркоўскі дагавор запарожскіх казакаў з Рэччу Паспалітай
1654—1667 гг. Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай
1655 г. Кейданская унія
209
Лістапад 1656 г. Віленскае пагадненне
30 студзеня 1667 г. Андросаўскае перамір’е з Расійскай дзяржавай
1700—1721 гг. Паўночная вайна
28 верасня 1708 г. Бітва пры в. Лясной
1764 г. Пачатак эканамічных і палітычных рэформаў у Рэчы Паспалітай Стварэнне праваслаўнапратэстанцкай
1767 г. канфедэрацыі ў Слуцку і пратэстанцкай у Торуні
1768 г. Стварэнне Барскай канфедэрацыі
1772 г. Першы падзел Рэчы Паспалітай Стварэнне ў Рэчы Паспалітай першага
1773 г. ў Еўропе міністэрства асветы — Адукацыйнай камісіі Выхад у свет першага перыядычнага
1776 г. выдання ў Беларусі — «Газеты Гродзеньскай»
1788—1792 гг. Дзейнасць Чатырохгадовага сойма
3 мая 1791 г. Зацвярджэнне Канстытуцыі Рэчы Паспалітай
Май 1792 г. Стварэнне Таргавіцкай канфедэрацыі
1793 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай
1794 г. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі
1795 г. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
210
Спіс рэкамендаванай літаратуры
Архітэктура Беларусі: энцыкл. давед. — Мінск, 1993.
Белазаровіч, В. А. Гісторыя Беларусі: другая палова XVI — канец XVIII ст.: 8ы кл: хрэстаматыя: дапам. для вучняўустаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання / В. А. Белазаровіч. — Мазыр, 2015.
Беларускія летапісы і хронікі. — Мінск, 1997.
Бохан, Ю. М. Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім удругой палове XIV — канцы XVI ст. / Ю. М. Бохан. — Мінск, 2008.
Варонін, В. А. Беларускія землі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага: 7ы кл.: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноўз беларус. і рус. мовамі навучання / В. А. Варонін. — Мінск, 2010.
Вялікае Княства Літоўскае: энцыкл.: у 3 т. — Мінск, 2005—2010.
Вялікі гістарычны атлас Беларусі: у 4 т. — Мінск, 2009. — Т. 2.
Галенчанка, Г. Я. Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар / Г. Я. Галенчанка. — Мінск, 1993.
Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл.: у 15 т. — Мінск, 2004—2011.
Гісторыя Беларусі: у 6 т. / Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [іінш.]. — Мінск, 2007—2011. — Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага княства Літоўскага. — 2008.
Гісторыя Беларусі:у6т./Ю. Бохан [і інш.]; рэдкал.: М. Касцюк(гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2007—2011. — Т. 3: Беларусь у часы Рэчы Паспалітай (XVII—XVIII стст.). — 2007.
Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. — Мінск, 1987—1994. — Т. 2: Другая палова XVI — канец XVIII ст. — 1988.
Емяльянчык, У. Паланэздлякасінераў/У. Емяльянчык. — Мінск, 1994. Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі: ад старажытнасці да пач. XX ст. — Мінск, 1995.
Кудраўцава, С. А. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай: 8ы кл.: дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / С. А. Кудраўцава. — Мінск, 2010.
211
Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыкл. давед. — Мінск, 1995.
Мяснікоў, А. Ф. Сто асоб беларускай гісторыі: гіст. партрэты / А. Ф. Мяснікоў. — Мінск, 2008.