Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
Нарастанне расійскага ўплыву ў Рэчы Паспалітай^асія была зацікаўлена ў аслабленні Рэчы Паспалітай і пачала актыўна ўмешвацца ва ўнутрыпалітычнае жыццё дзяржавы. Выбары наступнага караля ў Рэчы Паспалітай у 1733 г. прывялі да канфліктаў ііаміж еўрапейскімі дзяржавамі. Францыя, Іспанія і Сардзінія падтрымлівалі
Станіслава Ляшчынскага.Расія і Аўстрыя выступалі за кандыдатуру Фрыдрыха Аўгуста Саксонскага, рына Аўгуста II. увядзенне расійскіх войскаў у Рэч
Як вы лічыце, чаму Расія імкнулася ўзмацніць свой уплыў у Рэчы Паспалітай?
143
▲ Міхал Чартарыйскі. Мастак Л. дэ Сільвестр.
XVIII ст.
Ц • s qf с< н « c G 9 • c < u <
Паспалітую забяспечыла выбар яго каралём. Ён прыняў троннае імя Аўгуста III (гады кіравання 1733—1763).
У сваёй палітыцы Расія стала абапірацца на магнацкую групоўку, якая атрымала назву ^Фамілія». Яе ўзначальвалі прадстаўнікі роду Чартарыйскіх і іх сваякі Панятоўскія. «Фамілія» неўзабаве стала і прыдворнай групоўкай пры каралю Аўгусце III.
Міхал Чартарыйскі (1696—1775) — канцлер ВКЛ. Адзін з арганізатараў і лідараў гругюўкі «Фамілія». Выступаў за рэформу дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай пры расійскай падтрымцы. Лічылася, што ён ведаў імёны і прозвішчы ста
тысяч шляхціцаў, іх інтарэсы і памкненні. Каралю ён рэкамендаваў прызначаць на дзяржаў
ныя пасады не заможных, а здольных людзей.
Меў вялікую эрудыцыю, карыстаўся павагай сучаснікаў. Расійскі пасол пасля яго смерці зазначыў, што «ў Варшаве не засталося нікога, перад кім можна зняць капялюш».
Пра якія асабістыя якасці М. Чартарыйскага сведчыць выказванне расійскага пасла?
Крызіс выканаўчай, заканадаўчай і судовай улады. Падзеі
Паўночнай вайны прывялі да таго, што соймы даволі доўгі час не склікаліся. Таму пытанні падаткаў, найму і ўтрымання войска сама
стойна вырашалі павятовыя соймікі. У выніку значная частка грошай заставалася ў павеце, а дзяржаўны скарб не папаўняўся.
Рашэнні «Нямога» сойма змянілі сітуацыю. Самастойнасць павятовых соймікаў была абмежавана. Шляхта страціла магчымасць прымаць патрэбныя ёй рашэннЛТаму зрыў соймікаў стаў звычайнай справай.
144
▲ Група апазіцыі на сойміку. Мастак Я. П. Норблін. Пачатак XIX ст.
@ На малюнку частка шляхты пратэстуе супраць рашэння сойміка. Як вы думаеце, чаго магло тычыцца гэтае рашэнне?
Апісанне мсціслаўскага пасольскага сойміка 1732 г.
Пан Лявон Ільініч, гродскі пісар з партыі Валовіча, маючы ў руках старую... сякерку тонкай работы, хацеў ёю ўдарыць у лоб падстарасту Шпілеўскаму, але той уцёк, а Станіслаў Валовіч ускочыў на стол і выхапіў шаблю; тады абедзве партыі не ленаваліся, асабліва калі два браты Завістоўскія перакулілі стол на партыю Валовічаў. Секаніна працягвалася каля гадзіны. (Цыт. па: МальдзісА. Як жылі нашы продкі ў XVIII стагоддзі. Мінск, 2001).
Карыстаючыся тэкстам дакумента і матэрыялам параграфа, растлумачце, якім чынам шляхта вырашала спрэчныя пытанні на сойміках у XVIII ст. Чым гэта было абумоўлена?
Каралі Аўгуст II і Аўгуст III шмат часу аддавалі справам у сваёй роднай Саксоніі. Асабліва гэта тычылася Аўгуста III, які наогул
145
з’яўляўся ў Рэчы Паспалітай толькі на соймы. Доўгая адсутнасць караля ў дзяржаве і барацьба магнацкіх груповак прывялі да крызісу выканаўчай і заканадаўчай улады. Так, у панаванне Аўгуста III з 15 соймаў безвынікова сваю працу скончылі 14. Рэгулярныя зрывы соймаў не дазволілі правесці рэформы войска/фінансавай і судовай сістэм.
Войска Рэчы Паспалітай моцна саступала суседнім дзяржавам. Яны, наадварот, значна павялічылі свае арміі^ля Рэчы Паспалітай любы канфлікт з суседзямі станавіўся небяспечным. У такіх абставінах набыла папулярнасць ідэя павелічэння войска. Аднак ажыццявіць яе было немагчыма, бо шляхта не жадала ўводзіць новыя падаткі на ўтрыманне арміі.
Крызіс ахапіў і судовую сістэму Рэчы Паспалітай. У паветах не хапала суддзяў, таму судовыя справы разглядаліся вельмі доўга. Гэта вымушала шляхту адразу звяртацца ў Галоўны Трыбунал ВКЛ. Да таго ж на яго пасяджэннях былі • ■ вымушаны разглядаць і справы,
галоўны трыбуналвкл? рашэнні па якіх звычайна вы
носіў сойм. Зараз гэта стала немагчыма, бо, як ужо згадвалася раней, амаль усе соймы зрываліся. Гэта яшчэ больш паглыбляла крызіс дзяржаўнай улады ў Рэчы Паспалітай.
Паўночная вайна аслабіла цэнтральную ўладу і ўзмацніла ўплыў магна4к'х гРУповак У дзяржаве. Барацьба паміж імі прывяла да крызісу заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады. Пазіцыі Рэчы Паспалітай на міжнароднай арэне значна аслаблі. У яе справы пачалі
ўмешвацца замежныя краіны. Расія з 1730х гг. стала адыгрываць вы
рашальную ролю нават ва ўнутранай палітыцы Рэчы Паспалітай.
1. Знайдзіце ў тэксце параграфа пацвярджэнні выснове: «У першай палове XVIII ст. пачаўся крызіс улады ў Рэчы Паспалітай».
2. Назавіце прычыны ўзнікнення Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ 1716 г. Як гэтыя прычыны характарызуюць стасункі паміж шляхтай і каралём?
3. Якія рашэнні былі прыняты соймам 1717 г.? Чаму ён атрымаў назву «Нямы»?
146
4. Як пастановы «Нямога» сойма 1717 г. паўплывалі на далейшае развіццё Рэчы Паспалітай?
5*. Падзяліцеся ў класе на прыхільнікаў караля і магнацкай групоўкі. Паспрабуйце пераканаць сваіх праціўнікаў у слушнасці сваёй пазіцыі па пытаннях падаткаў, павелічэння войска, змен у працы судоў.
§ 22. Сацыяльнаэканамічнае развіццё ў першай палове XVIII ст.
о Якія падзеіпачатку XVIII ст. паўплывалі на развіццё беларускіх зямель? Якім чынам адраджалася гаспадарка? Чым мануфактуры на беларускіх землях адрозніваліся ад заходнееўрапейскіх?
Гарады і гандаль у першай палове XVIII ст. Ад ваенных канфл іктаў пачатку XVIII ст. у Рэчы Паспал ітай бол ьш за ўсё пацярпелі беларускія землі. Да ваенных спусташэнняў дадаліся і іншыя нягоды.
■ 1648 « 1667 « 1700 ■ 1721
5
▲ Змены колькасці насельніцтва беларускіх зямель у сярэдзіне XVII — першай палове XVIII ст., млн чалавек
3 Магілёўскай хронікі
1706 г. У гэтым годзе была лютая зіма, стаяла доўга, снягі былі невыносныя і нечувана вялікія, што не толькі звяр’ё, птушкі, але і людзі на дарогах замярзалі. I была дарагоўля збожжа і розных харчовых тавараў.
о Пры дапамозе дыяграмы, урыўка з дакумента і раней атрыманых ведаў пракаментуйце прычыны і змены колькасці насельніцтва ў 1648—1721 гг.
147
Зноў паўстала неабходнасць адраджэння гаспадаркі. Ажыўленню рамяства і гандлю спрыяў масавы пераезд яўрэяўрамеснікаў з польскіх і ўкраінскіх зямель. Большасць гарадоў і мястэчак атрымалі магдэбургскае права. Аднак правілы рамесных цэхаў замаруджвалі развіццё рамяства і рост гарадоў. Увесь час павялічваліся падаткі. Паглыбляліся супярэчнасці паміж магістратамі, кіраўнікамі цэхаў і простымі мяшчанамі. Апошнія амаль не маглі ўплываць на працу магістрата. Пасады ў ім сталі перадавацца па спадчыне ў вузкім коле сямей. Часцей за ўсё гэта былі сем’і купцоў і цэхмайстраў — каталікоў ці ўніятаў. У выніку адбываліся бясконцыя канфлікты паміж гараджанамі і ўладамі.
Важным кірункам знешняга гандлю заставаліся пастаўкі збожжа ў краіны Заходняй Еўропы. Попыт на яго ўзрос амаль у пяць разоў.
▲ «Гандаль збожжам». Заходнееўрапейскія купцы кланяюцца гандлярам з Рэчы Паспалітай. На заднім плане паказаны баржы, нагружаныя збожжам
е ■
d Як вы думаеце, хто быў больш зацікаўлены ў пастаўках збожжа: заходнія еўрапейцы ці мясцовыя жыхары? Як мастак паказаў іх стасункі?
148
Аднак у знешнім гандлі адбыліся і значныя змены. Здабыццё Расіяй Балтыйскага ўзбярэжжа дазволіла ёй увозіцьтавары наўпрост: праз Рыгу і СанктПецярбург. Таму беларускія купцы ўжо не выконвалі ролі пасрэднікаў паміж Заходняй Еўропай і Расіяй. Важную ролю ў эканоміцы беларускіх зямель стаў адыгрываць гандаль з Левабярэжнай Украінай і гарадамі ПаўночнаЗаходняй Расіі.
Сярод гандляроў працягвала паглыбляцца спецыялізацыя. Так, існавалі асобныя групы гандляроў збожжам, соллю, мясам, тканінамі
3 дапамогай карты ў атласе вызнач jQJk це, якія тавары ўвозіліся, а якія вывозіліся з беларускіх зямель.
і іншымі таварамі.
Гандаль у мястэчках, як і ў ранейшыя часы, пераважна вёўся ў форме штотыднёвых таргоў і вялікіх кірмашоў. Самымі буйнымі ў гэты перыяд былі кірмашы ў Зэльве, Нясвіжы, Міры. На кірмашах іў крамахусё больш гандлявалі не мясцовымі, а прывазнымі таварамі. Сярод іх былі не толькі тканіны, металы, а і гарбата, кава, спецыі.
З’яўленне мануфактурнай вытворчасці. Новай з’явай у эканоміцы беларускіх зямель Шт0 такое мануфактура? было нараджэнне мануфактур
Знайдзіце на карце ў атласе першыя вотчынныя мануфактуры.
най вытворчасці.
Нізкія прыбыткі ад сельскай гаспадаркі вымушалі землеўласнікаў шукаць новыя шляхі павелічэння даходаў. Адным са спосабаў стала стварэнне ў магнацкіх маёнтках мануфактур. Ім папярэднічалі малыя прадпрыемствы прамысловага характару, такія як бровары, млыны, цагельні, паперні і інш. Яны дзейнічалі і ў гарадах, і ў сельскай мясцовасці ўжо з XVI ст. Мануфактуры сталі ствараць у прыватных мястэчках, каб абысці цэхавыя абмежаванні. Ініцыятарам з’яўлення першых вотчынных мануфактур у 1720—1730я гг. стала Ганна Кацярына Радзівіл.
149
▲ Г. К. Радзівіл. Невядомы мастак. XVIII ст.
▲ Вырабы Урэцкай і Свержанскай мануфактур
Ганна Кацярына Радзівіл з роду Сангушкаў (1676—1746) у гісторыі вядомая як «Чорная дама». Засталася ўдавою з дзецьмі. Маёнткі яе былі разрабаваныя. Для аднаўлення дабрабыту сям’і яна пачала актыўныя гаспадарчыя пераўтварэнні. Па яе загадзе будаваліся грэблі, масты, дарогі, млыны, корчмы, завозіліся новыя пароды жывёлы. На мануфактурах выраблялі посуд, гадзіннікі, карэты, гузікі, парасоны, рэчы з каштоўных камянёў.
Першымі ёю былі заснаваны шкляныя мануфактуры (гуты), якія працавалі да сярэдзіны XIX ст. Для іх арганізацыі яна запрасіла майстроў з Германіі. Яны былі павінны наладзіць вытворчасць і навучаць мясцовых майстроў. Апошніх Г. К. Радзівіл нярэдка адбірала са сваіх прыгонных сялян. Танная сыравіна і высокі кошт на прадукцыю забяспечылі высокія прыбыткі іх уладальніцы.
Прадукцыя шкляной мануфактуры ў Налібоках (Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) была разл ічана на розныя катэгорыі пакупнікоў. Тут вырабляліся бутэлькі, посуд, аконнае шкло, даступнае нават сялянам. Аднак славу Налібокам прынёс выраб белага і каляровага (рубінавага) посуду, які багата аздабляўся гравіроўкай, пазалотаю і малюнкамі.