Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
117
я
Смаленск /'
ВІЛЬНЯ
Барысаў ^
Мсціслаў
Гародня
Менск
Новагародак
58 \
Крь,ча^
z Стары Быхаў о й
< 0 Слоніме
88
Слуцк
Ляхавічы
88
Бабруйско ср°™чоў
Чэрыкаў
Чачэрск
. . “Кобрын . ™нс'
Берасце / °
Рэчыца •
Гомель
X 1649
Ax
le A Р А Л
,_.v '‘Брагін Д Чарнігаў
ЕЎСТ ВА " П О Л Ь С К^А Е
Мяжа тэрыторыі, ахопленай казацкасялянскай вайной Раёны сялянскіх выступленняў
Гарады і мястэчкі занятыя казацкімі войскамі якія не здолелі захапіць казакі Найбольш моцныя замкі і абарончыя збудаванні
• Дзеянні войскаў ВКЛ Месцы і даты бітваў, у якіх войскі ВКЛ перамаглі казацкасялянскія атрады Сучасная граніца Рэспублікі Беларусь Лічбай 1 пазначана Расійская дзяржава
А Казацкасялянская вайна 1648—1651 гг. на беларускіх землях
80—81
Вызначце з дапамогай картасхемы, якімі значнымі гарадамі здолелі авалодаць казакі лры падтрымцы мясцовых жыхароў. Чаму яны не здолелі ўзяць Слуцк і Ляхавічы?
і Дняпра і ў напрамку Слуцка. З’яўленне казацкіх загонаў, у складзе якіх было нямала беларусаў, прывяло да масавага паказачвання насельніцтва. Беднае сялянства, праваслаўныя мяшчане і дробная шляхта не толькі далучаліся да казацкіх атрадаў. Яны стваралі і ўласныя паўстанцкія атрады, каб дзейнічаць супраць шляхты, купцоў і неправаслаўнага духавенства. Мясцовыя казацкасялянскія палкі сфарміраваліся ў Брагіне, Гомелі, Рэчыцы і Мазыры. Сведка гэтых падзей пісаў, што «ўсе паказачыліся і пакляліся адзін аднаму стаяць да апошняга». Яны нападалі на шляхецкія маёнткі, рабавалі
Ці можна гэтыя падзеі назваць рэлігійнай і грамадзянскай вайной? Абгрунтуйце сваю думку.
каталіцкія і ўніяцкія манастыры. 3 набліжэннем казакаў да Пінска ў горадзе выбухнула паўстанне.
118
3 хронікі С. Машчынскага
...Бурмістры, члены магістрата і просты народ пінскага горада, учыніўшы змову з казакамі і здрадніцкі бунт супраць улады каралёў <...> прыняўшы казакаў за паноў сваіх, учынілі напады на касцёлы, кляштары і на ўсіх каталікоў, падбухторвалі, каб апаганьвалі касцёлы, рабавалі кляштары, забівалі каталікоў... не выключаючы і малых дзяцей, і маёмасць іх гвалтоўна адбіралі.
Паразважайце на падставе раней атрыманых ведаў, чаму жыхары Пінска так сябе паводзілі. Якія групы насельніцтва і чаму выступілі адна супраць адной?
Казакі не сустрэлі арганізаванага супраціўлення з боку ўлад. Кароль Ян Казімір Ваза не здолеў хутка сабраць шляхецкае войска. Дзяржаўны скарб быў пусты. Напалоханыя шляхціцы ратаваліся ўцёкамі. Магнаты ВКЛ, у тым ліку польны гетман Януш Радзівіл, за свае грошы сталі наймаць жаўнераў, каб супрацьстаяць казакам.
У кастрычніку 1648 г. войска ВКЛ пачало дзейнічаць. Яно заняло Пінск, а потым іншыя гарады, захопленыя казакамі. Усежыхары, што падтрымалі паўстанне, былі перабіты, а гарады аддадзены на рабунак.
3 дыярыуша A. С. Радзівіла
Наша літоўскае войска, адабраўшы праз 14 дзён сілай у казакаў Пінск, пакінула ў маім старастве большыя, чым ад іх, шкоды і спусташэнні... забіта 14000 чалавек, малых і старых, пабрана вялізная здабыча. Свавольныя жаўнеры не задаволіліся гэтым. Яны сталі на дзесяць тыдняў у Моталі і там, як вораг, прыгняталі падданых, не шкадуючы ані людзей, ані маёмасці сялян. Яны нарэшце дайшлі да таго, што спустошылі горад і павет.
На падставе крыніцы вызначце, як былі пакараны жыхары Пінска.
Зімой 1649 г. войскі ВКЛ рушылі з Берасця праз Палессе, каб спыніць сумесныя дзеянні паўстанцаў і казакаў. Агульнай праблемай
119
для мясцовых паўстанцаў была адсутнасць або недахоп і нізкая якасць узбраення. Ім не ставала ваеннага вопыту і добрай дысцыпліны ў атрадах. Палонны казак Левантовіч сведчыў, што паўстанцы «стрэльбаў мала маюць ды іншай зброі, як рагаціны, бердышы, ды і пораху няма або мала». Гэта значна паскорыла разгром казацкасялянскіх атрадаў на поўдні беларускіх зямель.
Бітва пад Лоевам. Летам 1649 г. Януш Радзівіл пачаў рыхтаваць паход войскаў ВКЛ на землі Украіны. Каб перашкодзіць іх руху, на беларускія землі былі накіраваны казацкія атрады. 12тысячны загон на чале са Сцяпанам Падбайлам размясціўся паміж Лоевам і Рэчыцай. У дапамогу ім быў дасланы гетман Міхайла Крычэўскі з 15тысячным казацкім атрадам. Да іх далучыліся мясцовыя паказачаныя жыхары. 31 ліпеня 1649 г. адбылася самая буйная на беларускіх землях бітва падчас ваенных падзей 1648—1651 гг. Войска Крычэўскага імкліва атакавала абоз шляхціцаў з боку Мазыра. Радзівіл здолеў адбіць націск казацкіх загонаў і перайшоў у контратаку. Казакі спачатку схаваліся ў лесе, а потым кінуліся ратавацца ўцёкамі. Страты войска Януша Радзівіла, якое мела каля 7 тыс. чалавек, склалі каля чвэрці сіл. У казакаў у бітве загінула ад 3 да 7 тыс. воінаў.
120
Казакі былі вымушаны вывесці свае загоны з Палесся, але паранейшаму кантралявалі пераправу праз Дняпро. Войска ВКЛ было аслаблена. Яно не мела дастаткова ўзбраення і прыпасаў, каб працягнуць наступ на Кіеў.
Хаця напружанне барацьбы зменшылася, сітуацыя ў паўднёвай і ўсходняй частках беларускіх зямель заставалася нестабільнай. Абодва бакі збіралі сілы перад новым этапам ваенных дзеянняў. Ён пачаўся летам 1651 г. 40тысячнае войска Януша Радзівіла хутка рушыла ў бок Чарнігава, каб далей накіравацца да Кіева. Багдан Хмяльніцкі накіраваў пад Гомель 15тысячны загон Марціна Нябабы. Было вырашана затрымаць Януша Радзівіла перамовамі і сустрэць яго войска каля Лоева. Аднак гетман ВКЛ працягнуў наступ. У выніку другой бітвы пад Лоевам 6 ліпеня 1651 г. казакі былі разбіты, а сам Нябаба загінуў. Войскі ВКЛ перайшлі на тэрыторыю Украіны і ў жніўні ўступілі ў Кіеў.
Прасачыце па картасхеме на с. 118 (
ход ваенных падзей. Вызначце, якія ^ A беларускія землі былі ўцягнуты ў ваенныя дзеянні.
Паражэнні, панесеныя казакамі ў бітвах ва Украіне, вымусілі іх падпісаць у верасні 1651 г. Белацаркоўскі дагавор. Гэты дакумент паклаў канец ваенным дзеянням. Казацкае войска скарачалася ўдвая, а Б. Хмяльніцкі падначальваўся польскаму гетману. Маёнткі вярталіся іх ранейшым уласнікам. Збеглыя сяляне прызнаваліся прыгоннымі і былі павінны вярнуцца да сваіх паноў.
Вынікі і наступствы вайны. Умовы падпісанага дагавора не задавальнялі абодва бакі. Вынікам сталі паўстанні і ўзброеныя сутычкі,
▲ Наступствы вайны
121
Ен^Е
Ei
якія адбыліся ва Украіне ўжо ў наступныя гады. Аднак на беларускіх землях новых выступленняў не было.
1. Прааналізуйце падзеі 1648—1651 гг. паводле плана: 1) прычыны; 2) мэты; 3) удзельнікі; 4) вынікі.
2. Складзіце апавяданне пра Лоеўскую бітву 1649 г., выкарыстоўваючы картасхему на с. 118, гравюру на с. 120 і тэкст параграфа.
3. Уявіце, што вы — мешчанін, шляхціц, казак ці селянін. На чыім баку і чаму вы б змагаліся ў час вайны 1648—1651 гг.? Як бы мог скласціся ваш лёс?
4. 3 дапамогай гістарычных фактаў паспрабуйце растлумачыць, чаму сучаснікі лічылі перыяд 1648—1651 гг. грамадскай катастрофай.
5* . Чаму адзін з пунктаў параграфа названы «Брат на брата»? Аргументуйце свой адказ.
%®
§18 . Беларускія землі ў вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гг.
Якія наступствы мела для беларускіх зямель казацкасялянская вайна?
Чаму неўзабаве пасля заканчэння казацкасялянскай вайны Рэч Паспалітая была ўцягнута ў новы ваенны канфлікт?
Прычыны і пачатак вайны. He паспелі адгрымець апошнія бітвы казацкай вайны, як на беларускія землі абрынулася новая ваенная навала. Пачатак ёй далі падзеі, якія адбыліся ва Украіне. Казакі вырашылі выйсці з падпарадкавання Рэчы Паспалітай і перайсці пад уладу расійскага цара. Канфлікт паміж Расійскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай станавіўся непазбежным.
У Маскве вырашылі, што найлепшым спосабам вырашэння гэтага канфлікту будзе наступальная вайна. У маі 1654 г. расійскае войска, падзеленае на тры арміі, уварвалася ва ўсходнія землі Рэчы Паспалітай. У саюзе з ім дзейнічалі запарожскія казакі.
Рэч Паспалітая аказалася непадрыхтаванай да вайны. Гэта добра відаць па расстаноўцы сіл. Расійскае войска налічвала самае малое 80тыс. чалавек. Вялікае Княства Літоўскае мела натой момантусяго
122
► Чарцёж горада Віцебска. 1664 г.
Разгледзьце ілюстрацыю і растлумачце, чаму Віцебск лічыўся адной з самых моцных крэпасцяў у Вялікім Княстве Літоўскім.
20тысячнае войска. Ужо летам ваенныя дзеянні ішлі на беларускіх землях. Рэч Паспалітая адзін за адным страчвала гарады. У чэрвені здаўся Полацк, у жніўні — Магілёў. Але га 84 рады, якія мелі добрыя мураваныя ўмацаванні, упарта і доўга 86—87 абараняліся. Так, напрыклад, Віцебск трымаўся цэлыятры месяцы і здаўся толькі ў лістападзе 1654 г.
Восенню войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з гетманам Янушам Радзівілам пачало контрнаступленне ў Падняпроўі і Падзвінні. Але яно не прынесла вялікіх поспехаў. А вось наступальная кампанія расійскіх войскаў 1655 г. зноў была ўдалай. Яны занялі практычна ўсю тэрыторыю Беларусі, a 8 жніўня захапілі сталіцу Вялікага Княства — Вільню.
Палітыка царскага ўрада на беларускіх землях. Поспехам царскіх войскаў на пачатковым этапе вайны спрыяла падтрымка мясцовых жыхароў. У сваёй палітыцы цар Аляксей Міхайлавіч разлічваў абаперціся на адзінавернае праваслаўнае насельніцтва. Але на той час сярод жыхароў Беларусі было ўжо нямала ўніятаў і каталікоў. Новая ўлада заклікала іх пераходзіць у праваслаўную веру. Аднак гэтыя меры не мелі асаблівага поспеху.
Царскі ўрад пакінуў гарадам магдэбургскае права. Але гарады былі разбураны вайной.
▲ Расійскі цар Аляксей Міхайлавіч
123
Многія мясцовыя жыхары трапілі ў палон ці пакінулі свае дамы. Да таго ж новыя ўлады пачалі перасяляць кваліфікаваных рамеснікаў з беларускіх гарадоў у Расію. Перасяленне адбывалася і пад прымусам, і добраахвотна.
He атрымалі палёгкі ў сваім становішчы і сяляне. Змяніліся толькі іх гаспадары, бо царскі ўрад пачаў раздаваць шляхецкія маёнткі расійскім памешчыкам. Ужо ў першыя месяцы вайны беларускія сяляне аказаліся практычна безабароннымі перад рабаўніцтвам замежных войскаў. Каб захаваць свае сем’і і маёмасць, яны сталі аб’ядноўвацца ў партызанскія атрады. Расійскія ваяводы называлі гэтых сялян шышамі.
3 данясення віцебскага ваяводы Пятра Далгарукава цару Аляксею Міхайлавічу (снежань 1658 г.)
Есть в дву местех в лесах станы — мужнчье шншуют, а от села Бмкова с ммлю; п [голова московскнх стрельцов Васнлмй Пушечннков] на тех шмшей посылал двестм человек стрельцов, м стрельцы тех шмшей побнлн, н станы разормлм, м село Бмково выжглн.