• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст. вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.

    вучэб. дапам. для 7-га кл.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 214с.
    Мінск 2017
    96.28 МБ
    Як вы лічыце, чаму Папа Рымскі падтрымаў падпісанне уніі?
    ўрачыста абвясціў пра заключэнне уніі. Для яе зацвярджэння ў Рэчы Паспалітай у кастрычніку 1596 г. склікалі Берасцейскі царкоўны сабор.
    94
    Нягледзячы на спрэчкі і нявырашаныя супярэчнасці, акт уніі быў падпісаны. Праваслаўная царква ў Рэчы Паспалітай афіцыйна прыпыніла існаванне. Яе маёмасць і прыходы пераходзілі да ўніяцкай царквы.
    ▲ Царква Св. Мікалая ў Берасці, дзе праходзіў сабор. Макетрэканструкцыя
    Вяршэнства Папы Рымскага ў справах веры
    Прыняцце ўніятамі асноў каталіцкага веравучэння і новага календара
    Захаванне ўніятамі праваслаўных царкоўных абрадаў, святаў, мовы
    Прызначэнне на царкоўныя пасады толькі «рускіх» людзей
    Забарона пераводзіць уніятаў у каталіцтва
    Атрыманне ўніяцкімі епіскапамі месцаў у сенаце
    ▲ Асноўныя ўмовы Берасцейскай уніі
    Ці адчулі розніцу простыя людзі ад пераходу ва ўніяцтва? Абгрунтуйце свой адказ.
    95
    На працягу стагоддзяў у календары назапашвалася хібнасць — адны суткі за 128 гадоў. Таму ў кастрычніку 1582 г. Папа Грыгорый XIII увёў новы каляндар, амаль адразу прыняты ў Рэчы Паспалітай Стафанам Баторыем. Злічэнне перасунулі на 10 сутак наперад, каб каляндар больш адпавядаў руху сонца. На сённяшні дзень розніца паміж старым і новым календарамі складае ўжо 13 дзён. Праваслаўная царква да сённяшняга дня адмаўляецца прымаць «рымскі» каляндар.
    3	умовамі уніі не пагадзіліся царкоўныя праваслаўныя брацтвы. Іх пачалі ствараць у 80х гг. XVI ст. багатыя мяшчане і шляхта ў Вільні, Берасці, Магілёве. Братчыкі займаліся нетолькідабрачыннасцю. Яны сталі ўмешвацца ў царкоўнае жыццё, спрабавалі ўплываць на прызначэнне святароў.
    ◄ Петрапаўлаўская брацкая царква ў Менску. Першая палова XVII ст.
    3 Баркулабаўскага летапісу
    У той самы час пачалі ў Львове, Берасці і Вільні ў школах вучыць і кнігі друкаваць, нейкае брацтва арганізоўваць і тым самым закон і веру ўмацоўваць.
    Ha падставе гістарычнай крыніцы назавіце мэты стварэння праваслаўных брацтваў.
    96
    У пачатку XVII ст. для абароны правоў праваслаўных і супрацьстаяння ўніятам сталі актыўна засноўвацца новыя брацтвы і ў іншых гарадах (Менск, Полацк, Пінск, Віцебск). Брацтвы будавалі цэрквы, стваралі пры іх манастыры, школы, шпіталі, друкарні.
    Пашырэнне ўніяцтва. Прыхільнікі уніі карысталіся падтрымкай каралеўскай улады. Яны спадзяваліся, што царкоўны саюз не сустрэне супраціўлення. Лічылася дастатковым, каб новай веры і Папе Рымскаму прысягнулі епіскапы і святары. Мірнаму развіццю падзей перашкодзілі гвалтоўныя метады, якія сталі выкарыстоўваць уніяцкія епіскапы. Праваслаўных прыхаджан і святароў пачалі прымушаць прымаць унію. Асабліва жорсткімі ўчынкамі вылучаўся полацкі архіепіскап Іасафат Кунцэвіч.
    Са скаргі полацкай шляхты сойму
    Той жа епіскап полацкі пяць гадоў трымае ў Оршы і Магілёве цэрквы запячатаныя. У Полацку і Віцебску няма ні царквы, ні дома, дзе дазволена ў горадзе набажэнства...
    Праваслаўныя скардзіліся не толькі на тое, што ў іх адбіралі цэрквы. Полацкі архіепіскап забараняў вянчаць, хрысціць дзяцей і адпяваць памерлых згодна з праваслаўным абрадам.
    Патлумачце прычыны такой жорсткасці. Як полацкі архіепіскап спрабаваў прымусіць праваслаўных вернікаў прыняць унію?
    Гвалтоўныя метады кіраўнікоў уніяцкай царквы выклікалі абурэнне праваслаўных вернікаў, асабліва ў гарадах. Да незадаволеных далучылася частка праваслаўных святароў, мяшчан і шляхты, якія не прынялі царкоўнага саюзу. Замест епіскапаў, што падпісалі унію, праваслаўныя выбралі новых. Адным з іх стаў Мялецій Сматрыцкі. Яны звярнуліся да адданых праваслаўю вернікаў. Епіскапы заклікалі не пускаць уніятаў у гарады, храмы, перашкаджаць правядзенню імі богаслужэнняў.
    4	. Зак. 1334.
    97
    ▲ Мялецій Сматрыцкі
    ®Мялецій Сматрыцкі (1577—1633) — рэлігійны дзеяч, філосаф, пісьменнік. Атрымаў адукацыю ў праваслаўнай Астрожскай акадэміі, езуіцкай акадэміі ў Вільні, у пратэстанцкіх універсітэтах Германіі. Актыўны абаронца праваслаўя, у 1620 г. ён стаў архіепіскапам полацкім. Аўтар палемічных (прысвечаных рэлігійным спрэчкам) твораў, а таксама падручнікаў. Яго «Граматыка славенская» (1619) выкарыстоўвалася ў школах на працягу двух стагоддзяў. У канцы жыцця ён расчараваўся ў праваслаўі і прыняў уніяцтва.
    Актыўны прыхільнік уніі Леў Сапега папярэджваў I. Кунцэвіча, што яго дзеянні прыносяць дзяржаве толькі шкоду: «Вы Вашымі неразважнымі гвалтамі падбухторылі і, скажу, прымусілі народ рускі [праваслаўных] да адпору і зламання ўчыненай яго каралеўскай міласцю прысягі». У выніку па гарадах Усходняй Беларусі ў па62—63 чаткУ 1620х гг. пракацілася хваля антыўніяцкіх выступленняў.
    Найбольш напружаны характар барацьба супраць уніі набылаў Віцебску. У1623 г. натоўп мяшчан разрабаваў палац I. Кунцэвіча і ўніяцкія цэрквы. Самога архіепіскапа забілі, а яго цела кінулі ў Заходнюю Дзвіну. За гэта Жыгімонт III жорстка пакараў горад. Віцебск быў пазбаўлены магдэбургскага права, ратушу разбурылі. 3 усіх праваслаўных храмаў знялі званы, гораду прызначылі вялікі штраф. Кіраўнікі паўстання былі пакараны смерцю. Астатніх гараджан прызналі злачынцамі.
    3 мэтай умацавання пазіцый уніяцтва ў пачатку XVII ст. быў створаны манаскі ордэн базыяьян. Яго арганізавалі на ўзор ордэна езуітаў. Асноўнай задачай ордэна стала падрыхтоўка ўніяцкіх святароў і стварэнне сеткі навучальных устаноў у процівагу брацкім школам. Базыльянам было дазволена адкрываць навучальныя ўстановы з выкладаннем на старабеларускай і польскай мовах. Ордэн актыўна займаўся кнігавыдавецкай дзейнасцю.
    98
    Становішча праваслаўных у краіне ўвесь час пагаршалася. Яны мелі ўсё меншы палітычны ўплыў у дзяржаве.
    Гады	Колькасць у сенаце Рэчы Паспалітай свецкіх сенатараў ад ВКЛ (чалавек)		
    	каталікі	пратэстанты	праваслаўныя
    1572	3 (13,5%)	16 (73%)	3 (13,5%)
    1632	25 (100%) з уніятамі	—	—
    1648	17 (71 %) з уніятамі	3 (12%)	4(17%)
    Пра што сведчаць звесткі табліцы? Якая канфесія і калі была найбольш уплывовай у ВКЛ і чаму?
    Каб зменшыць напружанне ў грамадстве, у 1633 г. Уладзіслаў IV абвясціў пра аднаўленне праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. Былі нанова створаны 4 епархіі на чале з кіеўскім мітрапалітам. Адзінай праваслаўнай епархіяй у межах ВКЛ аж да канца XVIII ст. стала Магілёўская (Беларуская).
    Такім чынам, падпісанне Берасцейскай царкоўнай уніі не выра вцй шала ўсіх пастаўленых задач. У краіне не ўсталяваўся рэлігійны мір. Замест аб’яднання дзвюх канфесій на землях Рэчы Паспа 0 літай з’явілася яшчэ адна. Уніяцкія епіскапы не атрымалі месца ў сенаце. Рэлігійнае супрацьстаянне ў першай палове XVII ст. толькі ўзмацнілася. Але ў далейшым уніяцкая царква ў пэўнай ступені паспрыяла захаванню моўнакультурных традыцый беларускага народа.
    1.	Дайце характарыстыку царкоўнай уніі паводле плана: 1) прычыны заключэння уніі; 2) мэты бакоў; 3) умовы падпісання; 4) вынікі.
    2.	Якія падзеі паспрыялі заключэнню царкоўнай уніі 1596 г.?
    3.	Чаму праект царкоўнай уніі падтрымалі Жыгімонт III і амаль усё кіраўніцтва праваслаўнай царквы?
    4.	Якія асноўныя мэты мелі праваслаўныя брацтвы?
    5.	Назавіце асноўныя кірункі дзейнасці ордэна базыльян.
    6.	Якімі метадамі пашыралася ўніяцтва на беларускіх землях? *Чаму, на вашу думку, Папа Рымскі абвясціў I. Кунцэвіча святым?
    99
    §15. Культура
    Хто і дзе выдаў першую беларускамоўную кнігу на тэрыторыі сучаснай Беларусі?
    &
    Чаму гэтую эпоху называюць «залатым векам» беларускай культуры?
    Пачатае Скарынам. Пашырэнне ідэй Адраджэння, Рэфармацыі было цесна звязана з неабходнасцю чытання і разумення Святога Пісання. Асвета і кнігадрукаванне сталі галоўнымі сродкамі барацьбы за ўплыў у грамадстве. Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня пачала дзейнічаць у 1550х гг. у Берасці пад апекаю Мікалая Радзівіла Чорнага і выпусціла больш за 40 выданняў. Пера
    Пералічыце месцы, дзе дзейнічалі пратэстанцкія друкарні. Якія іх выданні вы ведаеце?
    важна яны выходзілі на польскай мове і былі разлічаны на паланізаваную шляхту. Пратэстанцкія друкарні былі заснаваны і ў іншых гарадах і мястэчках.
    Праваслаўныя і брацкія друкары пераважна ажыццяўлялі выпуск неабходнай для навучання літаратуры. У 1569 г. у Заблудаве Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выдалі «Евангелле вучыцельнае».
    fii Ш4 55К5ПШ4^Ш
    йй 4 К £ 11 f I g
    Он fill, gнАчлло х^вніа ($ і^'ГІ НЛЧННЛНфН ЧТіШ» ® йзшісітн.
    6 К ^ 1 f Н М ^ ® Й Эй’Ч^”'* •	®
    ^	6 Т vnof^iH
    ^СЛНГЙДОНА ^
    ◄ Тытульны ліст «Буквара» С. Собаля
    0 Знайдзіце адрозненні тагачаснага алфавіта ад сучаснага.
    100
    У сярэдзіне 1570х гг. П. Мсціславецзаснаваўу Вільні на сродкі братоў купцоў Кузьмы, Лукаша і Лявона Мамонічаў знакамітую друкарню. Менавіта ў ёй быў выдадзены Статут ВКЛ 1588 г., друкаваліся пастановы соймаў і іншыя заканадаўчыя акты. У 1619 г. у Еўі (цяпер тэрыторыя Літвы) у брацкай друкарні ўпершыню выйшла ў свет «Граматыка славенская» Мялеція Сматрыцкага. У 1631 г. у Куцейне выдаў свой «Буквар» Спірыдон Собаль.
    У гэты перыяд назіраўся сапраўдны росквіт літаратуры. Працягвала развівацца летапісанне, у прыватнасці, быў створаны знакаміты Баркулабаўскі летапіс. Адметнай рысай таго часу стала пашырэнне грамадскапалітычнай (публіцыстычнай) і палемічнай (рэлігійныя вострыя спрэчкі) літаратуры ў выглядзе прамоў разважанняў. Найбольш вядомым узорам публіцыстычнай літаратуры пачатку XVII ст. стаў «Трэнас» М. Сматрыцкага. Аўтар апісаў напад на праваслаўныя цэрквы і манастыры ў Вільні, арганізаваны ўніяцкім мітрапалітам Іпаціем Пацеем у 1609 г.
    ( ,	3 твора М. Сматрыцкага «Трэнас» 1610 г.
    Гора мне беднай, гора нешчаслівай! Ах, з усіх бакоў з маёнткаў абрабаванай!.. Бяда мне, абцяжаранай невымоўнымі цяжкасцямі! Бяда ў гарадах і вёсках, бяда ў палях і дубровах, бяда ў гарах і прорвах зямлі. Нідзе няма месца спакойнага і прытулку бяспечнага... О біскупы, біскупы! О сыны, што занядбалі
    бацьку і маці!.. Дакуль вы будзеце спаць непрабудным сном? Чаму падзеі ў Вільні былі апісаны ў форме плачу? Ад імя каго выступае аўтар?
    5859
    Развіваліся новыя жанры літаратуры. Людзі пачалі запісваць падзеі, сведкамі якіх яны былі, для сваіх нашчадкаў. Такія дзённікіўспаміны пакінулі Фёдар Еўлашэўскі, Ян Цадроўскі. З’явіліся апісанні падарожжаў. Найбольш папулярным у сучаснікаў стаў расповед пра паломніцтва Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі ў Святую зямлю. Ён перавыдаваўся каля 20 разоў на розных мовах. У гэты час Андрэй Рымша і Ян Радван стварылі найлепшыя ўзоры сваёй рыцарскай (гераічнай) і панегірычнай паэзіі на лацінскай мове. 67—69