Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
Падумайце, якія мясцовыя назвы маглі выкарыстоўваць жыхары вашага населенага пункта. Ці існуюць такія найменні ўнашчас?
Поруч з этнічнымі існавалі таксама іншыя саманазвы жыхароў. Напрыклад, былі пашыраны найменні, звязаныя з той мясцовасцю, дзе жыў чалавек. Звычайна мясцовыя саманазвы
паходзілі ад галоўнага горада той ці іншай зямлі ці раёна — напрыклад, «палачанін», «случак»,
«пінянін» і многія іншыя.
Назва «Белая Русь». Тэрмін «Белая Русь», ад якога паходзіць назва нашай краіны, узнік яшчэ ў Сярэднявеччы. Але для абазначэння сучаснай тэрыторыі Беларусі ён пачаў выкарыстоўвацца толькі ў другой палове XVI ст. Прычым тады ён ужываўся ў дачыненні не ўсёй тэрыторыі Беларусі, К Якія версіі паходжання назвы «Белая а ТОЛЬКІ яе чаСТКІ — ПаДЗВІННЯ.
" Русь» вы ведаеце? Крыху пазней Белай Руссю
сталі называць таксама землі Верхняга Падняпроўя.
У першай палове XVII ст. ураджэнцаў паўночнаўсходніх беларускіх зямель у Маскве ўжо часта называлі беларусамі ці беларусцамі.
110
Першым, хто назваў сябе беларусам, быў паэт, ураджэнец Полацкай зямлі Саламон Рысінскі (каля 1560—1625). Упершыню ён выступае ў дакументах як беларус пад 1586 г. У перапісцы з замежнымі сябрамі паэт таксама называў сваю родную краіну Беларуссю.
★Складзіце лістда замежнага сябра, у якім напішыце пра сваю краіну.
Старабеларуская мова. Длягісторыілюбога народа найважнейшае значэнне мае мова. Мова — гэта тое, што адрознівае адзін народ ад другога, стварае яго адметнае аблічча. У беларускай народнасці таксама была свая мова. Гістарычныя дакументы называюць яе рускай. Гэтаксама называліся ў той час і мовы, на якіх размаўлялі продкі сучасных расіян і ўкраінцаў. Але, нягледзячы на агульную назву, гаворкі гэтыхтрох народаў ужо адрозніваліся паміж сабой. Таму мову, на якой размаўлялі беларусы ў XIV—XVI стст., прынята называць старабеларускай.
Старабеларуская мова першынствавала сярод моў Вялікага Княства Літоўскага. На ёй складаліся найважнейшыя афіцыйныя дакументы, у тым ліку Статуты ВКЛ і велікакняжацкія прывілеі. На ёй працавала дзяржаўная канцылярыя. Ёю карысталіся суды ўсіх узроўняў. Яна гу
чала ў праваслаўных і ва ўніяцкіх цэрквах, у каталіцкіх касцёлах і пратэстанцкіх зборах. На гэтую мову з цягам часу перайшлі і прадстаўнікі іншых народаў, якія жылі на беларускіх землях, — напрыклад, татары.
Старабеларуская мова дасягнула высокага ўзроўню развіцця. Яна мела вельмі багаты і разнастайны запас слоў, якія датычыліся самых розных сфер жыцця. Гэты запас пастаянна папаўняўся, у тым ліку за кошт іншамоўных запазычанняў. Больш за ўсё слоў запазычвалася з польскай, нямецкай і лацінскай моў. Становішча старабеларускай мовы як афіцыйнай мовы Вялікага Княства Літоўскага замацоўвалася і ў найважнейшых законах.
▲ Старонка кнігі «Хамаіл». Старабеларуская мова, перададзеная арабскім пісьмом
111
Са Статута ВКЛ 1588 г.
А пісар земскі павінен паруску, літарамі і словамі рускімі ўсе лісты, выпіскі і позвы пісаць, а не іншай мовай і словамі.
Як вы думаеце, якая мова названа тут рускай і чаму?
s?^ Эпоха XIV—XVI стст. стала адной з самых важных у этнічнай гісторыі Беларусі. Менавіта ў той час склалася беларуская на0 роднасць. Гэта стала першым этапам у фарміраванні асобнага беларускага народа. На грунце народнасці ў далейшым сфарміравалася беларуская нацыя.
1. Назавіце прычыны, якія паспрыялі з’яўленню беларускай народнасці.
2. Пералічыце этнічныя саманазвы, якія выкарыстоўвалі жыхары беларускіх зямель у XIV—XVI стст.
3. Калі і за якімі беларускімі землямі ўпершыню замацавалася назва
«Белая Русь»?
4. Вызначце, якую ролю адыгрывала ў жыцці насельніцтва ВКЛ старабеларуская мова. Пацвердзіце свой адказ 2—3 сказамі з параграфа.
5. Як вы думаеце, чым этнічная сітуацыя XIV—XVI стст. на беларускіх землях адрознівалася ад сучаснай?
6*. Складзіце прамову шляхціца ВКЛ на сойме, у якой ён распавядае пра сваю этнічную прыналежнасць.
Падагульненне да II раздзела
I. Адкажыце на пытанні пры дапамозе картаў атласа, картасхем і тэксту вучэбнага дапаможніка.
1. Як і чаму змянілася тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI ст.?
2. Дзе адбыліся асноўныя бітвы войнаў другой паловы XVI — першай паловы XVII ст.?
3. Якія тэрытарыяльныя змены Рэчы Паспалітай адбыліся ў выніку ваенных канфліктаў другой паловы XVI — першай паловы XVII ст.?
112
прыгон
4. Якія гарады былі буйньімі гандлёварамеснымі цэнтрамі ў другой палове XVI — першай палове XVII ст.? Якую ролю яны адыгрывалі ў эканамічным развіцці беларускіх зямель?
5. Жыхары якіх гарадоў і чаму ў пачатку XVII ст. выступалі супрацьулад?
б. Дзе і пры чыёй падтрымцы ўзнікла першая кальвінісцкая абшчына на беларускіх землях?
7. У якім горадзе была заключана царкоўная унія?
8. Дзе адбылося самае жорсткае выступленне супраць царкоўнай уніі? Як склаўся лёс жыхароў гэтага горада пасля задушэння паўстання?
9. У якім горадзе Беларусі быў узведзены першы будынак у стылі барока?
\jl. Успомніце, якія падзеі адбыліся ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у сярэдзіне XVI — першай палове XVII ст. Складзіце 2—3 храналагічныя задачы (напрыклад, колькі гадоў прайшло ад пачатку Лівонскай вайны да падпісання Люблінскай уніі). Прапануйце задачы сваім аднакласнікам. Выкарыстайце тэкст параграфа і храналагічную табліцу ў канцы вучэбнага дапаможніка.
III. Размясціце гістарычныя паняцці і з’явы сярэдзіны XVI — першай паловы XVII ст. па слупках:
^ 1) знешняя палітыка; 2) ўнутрыпалітычнае развіццё; 3) эканамічнае развіццё; 4) рэлігійныя змены; 5) культурнае развіццё. Растлумачце свой адказ.
IV. Складзіце спіс самых знакамітых, на ваш погляд, дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага сярэдзіны XVI — першай паловы XVII ст. Калі атрымаецца, знайдзіце партрэты гэтых асоб. Прапануйце вынікі сваёй працы аднакласнікам. Абгрунтуйце свой выбар гістарычных асоб характарыстыкамі іхдзейнасці, карыстаючыся вучэбным дапаможнікам.
V. Падрыхтуйце апавяданне (ці прэзентацыю) па наступных пытаннях (на выбар): 1) утварэнне і палітычнае развіццё Рэчы Паспалітай; 2) уплыў Рэфармацыі і Контррэфармацыі на развіццё беларускіх зямель; 3) пашырэнне ўніяцтва на беларускіх землях; 4) правядзенне
113
валочнай памеры 1557 г.; 5) прыняцце Статута 1588 г. і змены, выкліканыя ім; 6) з’яўленне і дзейнасць ордэна езуітаў у ВКЛ; 7) пранікненне і пашырэнне ідэй Адраджэння на беларускіх землях.
VI. Ахарактарызуйце пры дапамозе тэксту параграфаў: 1) станоўчыя і адмоўныя наступствы Люблінскай уніі для беларускіх зямель; х 2) правы і паўнамоцтвы вялікага князя літоўскага ў XV—XVI стст. і манархаў у Рэчы Паспалітай; 3) становішча розных катэгорый сялян;' 4) становішча Праваслаўнай царквы і Каталіцкага касцёла перад Берасцейскай уніяй і пасля яе падпісання; 5) уплыў Рэфармацыі і Контррэфармацыі на палітыку і культуру; 6) дзейнасць праваслаўных брацтваў, пратэстанцкіх абшчын, езуітаў; 7) становішча сельскай гаспадаркі да валочнай памеры і пасля яе.
VII. Складзіце схему «Характэрныя рысы рэлігійнага жыцця ў Вялікім Княстве Літоўскім у сярэдзіне XVI — першай палове XVII ст.».
VIII. Працягніце складаць табліцу «Палітыка кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у XVI—XVIII стст.».
Манарх Гады кіравання Падзеі ўнутранай палітыкі Падзеі знешняй палітыкі Эканамічныя пераўтварэнні Культурныя змены
IX. Прывядзіце не менш за пяць доказаў таго, што перыяд другой паловы XVI ст. магчыма назваць «залатым векам» беларускай культуры.
114
ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ
У другой палове XVII — пачатку
XVIII ст.
XVIII cm. Рзч Паспалітая была
ахоплена чарадой працяглых войнаў і ўнутраных узброеных канфліктаў. Асабліва цяжкім быў перыяд з 1648 па 1667 г., калі адбыліся дзве кровапралітныя вайны. Практычна ўвесь гэты час насельніцтва было вымушана аднаўляць гаспадарку, а дзяржава — весці барацьбу са свавольствам шляхты і магнатаў. Становішча беларускіх зямель у гэты час было настолькі цяжкім, што пазней яго назавуць «разбуральнае стагоддзе». х
§17. Казацкасялянская вайна 1648—1651 гг.
на беларускіх землях
%©
Якімі былі прычыны і формы сацыяльнага пратэсту на беларускіх землях? Хто такія казакі?
Што стала падставамі казацкасялянскай вайны? Як яна змяніла адносіны ў грамадстве?
Паўстанне Багдана Хмяльніцкага і яго ўплыў на беларускія землі. У сярэдзіне XVII ст. на беларускіх землях нарастала сацыяльнае і рэлігійнае напружанне. У часы ўладарання Яна Казіміра Вазы (гады кіравання 1648—1668) яно вылілася ў казацкасялянскую вайну.
▲ Унутраныя супярэчнасці ў Рэчы Паспалітай
Якія з прыведзеных супярэчнасцяў, на вашудумку, сталі галоўнымі прычынамі вайны? Растлумачце свой пункт гледжання.
▲ Багдан Хмяльніцкі
Вайна пачалася вясной 1648 г. ва Украіне з паўстання на чале з Багданам Хмяльніцкім.
Багдан Хмяльніцкі (1595—1657) — гетман казацкага Войска Запарожскага, таленавіты палкаводзец, дыпламат і дзяржаўны дзеяч. Паходзіў з дробнай праваслаўнай
шляхты. Вучыўся ў брацкай школе, потым у езуіцкім калегіуме, ведаў некалькі моў. У складзе ка
зацкага войска ваяваў з Асманскай імперыяй, Расіяй. За асабістую храбрасць нават атрымаў ад караля залатую шаблю.
116
▲ Казацкае войска
Першыя перамогі казакаў над каралеўскімі войскамі натхнілі на барацьбу з «панамі» народныя нізы. Колькасць паўстанцаў увесь час расла. Першымі пацярпелі не толькі шляхціцы, але і прадстаўнікі такіх народаў, як палякі і яўрэі. У вачах паўстанцаў менавіта яны .
былі найбольш вінаватыя ў прыгнёце. Казацкі рух хутка перакінуўся і на Беларускае Палессе. Сяляне тут таксама пачалі 79_80 адмаўляцца выконваць павіннасці і падпарадкоўвацца ўладам.
Гетман і казацкія старшыны планавалі стварыць сваю казацкую дзяржаву. Б. Хмяльніцкі лічыў, што Беларускае Палессе стане яе часткай. Спачатку гетман рассылаў пасланні, у якіх заклікаў прысягаць яму на вернасць. Праваслаўнай шляхце ён абяцаў свабоду веравызнання і абарону іх маёмасці. Сялян ён заклікаў выступаць супраць «паноў і ляхаў» (так называлі ўсіх каталікоў). Услед за агітатарамі ў чэрвені 1648 г. на захоп беларускіх зямель былі пасланы казацкія атрады (загоны).
Брат на брата. 3 канца жніўня 1648 г. казацкія загоны рушылі ў тры бакі. Яны хутка прасоўваліся ўздоўж Прыпяці, Бярэзіны