Гісторыя Беларусі, XVI—XVIII стст.
вучэб. дапам. для 7-га кл.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 214с.
Мінск 2017
Пашырэнне ідэй Рэфармацыі на беларускіх землях аказала вялікае ўздзеянне на ўсе бакі жыцця грамадства. Асабліва на гэты рух паўплывалі канцлер Мікалай Радзівіл Чорны і гетман Мікалай Радзівіл
87
Руды. У адрозненне ад краін Заходняй Еўропы, тут асноўнымі прыхільнікамі ідэй Рэфармацыі былі шляхціцы. Рэфармацыя стала для шляхты ВКЛ адным са сродкаў барацьбы за незалежнасць, умацаванне сваёй дзяржавы. У 1550— 1570х гг. большасць радных паноў перайшлі ў пратэстантызм. Яны хацелі не толькі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы. Іх прываблівала ідэя адабраць зямельныя ўладанні і багацці Каталіцкага касцёла.
▲ Мікалай Радзівіл Чорны
Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565) — віленскі ваявода і канцлер ВКЛ. Удзельнічаў у правядзенні аграрнай, адміністрацыйнай і судовай рэфор
маў. Пры яго падтрымцы ў 1563 г. у Берасці быў
выдадзены першы пераклад кальвінісцкай «Бібліі» на польскую мову з ілюстрацыямі. Ён апекаваўся не толькі царкоўнымі дзеячамі, але і літаратарамі, музыкантамі.
Назавіце асноўныя ідэі Ж. Кальвіна, карыстаючыся вучэбным дапаможнікам па сусветнай гісторыі.
Асноўныя кірункі Рэфармацыі. Уследзамагнатаміправаслаўная і каталіцкая шляхта пачала масава прымаць кальвінізм і пераводзіць у сваю веру падданых. У 1553 г. у Берасці Мікалай Радзівіл Чорны заснаваў першую кальвінісцкую абшчыну (збор) на беларускіх землях. Цэнтрамі кальвінізму сталі Вільня, Берасце, Нясвіж. Кальвінізм у ВКЛ моцна адрозніваўся ад заходнееўрапейскага. Асноўная ўвага надавалася стварэнню рэлігійных абшчын са зборамі, школамі, шпіталямі, друкарнямі, дзе на чале стаяў уласнік маёнтка. Кальвінісцкія прапаведнікі займаліся пашырэннем асветы, перакладам свяшчэнных кніг на мясцовыя мовы. Але штодзённы лад жыцця кальвіністаў фактычна не змяніўся. У адрозненне ад сваіх заходнееўрапейскіх адзінаверцаў, яны не забаранялі смех, забавы, апрананне дарагога адзення.
88
► Кальвінскі збор (цяпер касцёл) у Смаргоні. Пачатак XVII ст.
Лютэранства прымалі пераважна мяшчане замежнага паходжання (немцы) у вялікіх гарадах. У 1560я гг. у ВКЛ пашырыліся ідэі антытрынітарыяў (ад грэч. anti — супраць, trinitas — тройца). Іх прыхільнікі прызнавалі існаванне толькі адзінага Бога, а не Тройцы, і лічылі Ісуса Хрыста звычайным чалавекам. Яны выступалі супраць смяротнага пакарання, заклікалі да міралюбства. Неўзабаве да іх далучылася нямала пратэстантаў. Абшчыны антытрынітарыяў са школамі, дзе навучаліся не толькі хлопчыкі, але і дзяўчынкі, дзейнічалі ў Іўі, Клецку, Любчы, Новагародку, Нясвіжы. Аднак некаторыя з лідараў гэтай пратэстанцкай плыні (Якуб з Калінаўкі, Павел з Візны) пачалі выступаць за адмену прыгоннага права, бо, на іх думку, роўны не мог валодаць роўным, адмаўлялі магчымасць любой дзяржаўнай і вайсковай службы. Такія погляды выклікалі незадавальненне не толькі каталікоў і дзяржаўных асоб, але і іншых пратэстантаў.
У канцы XVI ст. у ВКЛ дзейнічала ўжо каля 150 пратэстанцкіх абшчын. Найбольш яскравымі прадстаўнікамі Рэфармацыі на
беларускіх землях акрамя братоў Радзівілаў былі Андрэй Волан, Сымон Будны, Лаўрэнцій Крышкоўскі, Васіль Цяпінскі. Два апошнія шляхціцы на ўласныя
Па карце атласа вызначце, дзе дзейнічала большасць пратэстанцкіх абшчын.
45^
89
▲ Васіль Цяпінскі. Гравюра XVI ст.
Сымон Будны.
Гравюра XVI ст.
сродкі арганізавалі друкарні, дзе выдавалі кнігі на старабеларускай мове.
Ваўласныммаёнткукаля 1570 г. В. Цяпінскі выдаў на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах «Евангелле». Прадмова кнігі прасякнута любоўю да беларускай мовы, да свайго «зацнага (высакароднага), слаўнага, дасціпнага» народа. Але такія выданні былі хутчэй выключэннем. Большасць пратэстанцкай літаратуры выходзіла на польскай мове.
Падумайце, як выданні на мясцовых мовах спрыялі пашырэнню ідэй Рэфармацыі.
Сымон Будны (каля 1530—1593) — прапаведнік, філосаф, асветнік. Ён быў адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу. Адзін з першых
аўтараў, які пісаў пастарабеларуску, папольску і на лаціне. У Нясвіжы ў 1562 г. выдаў першую на сучаснай тэрыторыі Беларусі кнігу на старабеларускай мове («для простых людей языка
руского») — «Катэхізіс». Быў спачатку прыхільнікам кальвінізму, потым антытрынітарыем. Выступаў супраць смяротнага пакарання.
У выніку распаўсюджання рэфармацыйных ідэй найбольш пацярпела Праваслаўная царква, якая страціла багатых апекуноў. У той жа час Рэфармацыя спрыяла пашырэнню правоў шляхецкага саслоўя, развіццю асветы, кнігадрукавання і дабрачыннасці ў грамадстве. Пратэстанты нават здзейснілі няўдалую спробу стварыць у Вільні першую вышэйшую навучальную ўстанову — акадэмію. Сістэма пратэстанцкай адукацыі, выданні на польскай мове значна паскорылі працэс пашырэння польскай мовы і культуры ў ВКЛ. Рэфармацыя паглыбіла міжнародныя культурныя
90
сувязі жыхароў беларускіх зямель з краінамі Еўропы. Заканадаўча свабода хрысціянскага веравызнання была замацавана Статутамі ВКЛ 1566 і 1588 гг.
Пачатак і праявы Контррэфармацыі. Дзейнасць ордэна езуітаў на беларускіх землях. Хуткае пашырэнне рэфармацый
ных ідэй выклікала занепакоенасць Каталіцкага касцёла. Каб спыніць Рэфармацыю і вярнуць сабе страчаныя пазіцыі, Рымскі Папа абвясціў аб пачатку Контр
Выкарыстоўваючы веды па сусветнай гісторыі, назавіце асноўныя кірункі палітыкі Контррэфармацыі.
рэфармацыі. Але Контррэфармацыя ў Рэчы Паспалітай мела сваю адметнасць. На гэтых землях кіраўніцтва Касцёла імкнулася не толькі
вярнуць да каталіцкай веры пратэстантаў. Яно жадала таксама распаўсюдзіць каталіцтва сярод праваслаўнага насельніцтва. Моцны ўдар
па пратэстантызме і Праваслаўнай царкве нанёс ордэн езуітаў.
У ВКЛ манахіезуіты былі запрошаны віленскім біскупам у 1569 г. У сваёй дзейнасці яны надавалі вялікае значэнне пропаведзі, перакананню, заахвочванню да пераходу ў каталіцтва. На іх думку, адна з галоўных роляў у справе Контррэфармацыі належала адукацыі
і выхаванню моладзі ў каталіцкім духу. Асабліва вылучыўся як таленавіты прапаведнік Пётр Скарга.
Пётр Скарга (1536—1612) меў вялікі ўплыў у грамадстве як спаведнік караля Жыгімонта III. Арганізаваў езуіцкія калегіумы
ў Полацку, Рызе, Вільні і выкладаў там. Стаў першым рэктарам Віленскай езуіцкай акадэміі. Асабіста ўгаварыў прыняць каталіцтва кальвіністаў і праваслаўных з княжацкіх і магнацкіх родаў. У сваіх творах распрацаваў асноўныя ўмовы
▲ П. Скарга. Партрэт невядомага мастака XVII ст.
аб’яднання хрысціянскіх цэркваў.
о Параўнайце выявы дзеячаў Рэфармацыі і Контррэфармацыі, змешчаныя ў параграфе. Ці можна па партрэтах вызначыць характар, інтарэсы ці заняткі асоб?
91
Значную падтрымку езуіты мелі пры каралеўскім двары. Асабліва спрыяў езуітам іх выхаванец Жыгімонт III. Ён перадаў ім шмат зямель. У гарадах і мястэчках езуіты засноўвалі пачатковыя школы і сярэднія навучальныя ўстановы — калегіумы (Вільня, Полацк, Віцебск, Орша, Гародня, Пінск, Нясвіж і інш.). Туды прымалі хлопчыкаў розных саслоўяў і веравызнанняў. Пры калегіумах апрацоўваліся аптэкарскія агароды, дзейнічалі бясплатныя аптэкі і шпіталі. Выцясненне пратэстантаў нярэдка ажыццяўлялася гвалтоўнымі метадамі. Віленскі біскуп Юрый Радзівіл адабраў у пратэстантаў амаль усе друкарні і перадаў іх езуітам. Па яго загадзе ў Вільні спалілі канфіскаваныя ў пратэстанцкіх друкарнях кнігі.
▲ Вынікі Контррэфармацыі
92
3 пастановьз Віленскай канфедэрацыі 1599 г.
Ужо духоўныя прэсвітары, святары, міністры і прапаведнікі нашы за адданасць сваёй рэлігіі праследуюцца рознымі спосабамі. Іх знаходзяць і на іх нападаюць у іх дамах, іх абражаюць, рабуюць, ссылаюць, выганяюць, пазбаўляюць зямель і маёмасці... Іх хапаюць у гарадах і на адкрытых дарогах Рэчы Паспалітай, іх саджаюць у турмы і неверагодна мучаць, топяць і забіваюць.
Як вы лічыце, ці былі такія дзеянні законнымі? Свой адказ аргументуйце.
Да сярэдзіны XVII ст. Контррэфармацыя перамагла. Каталіцтва ej^s набывала статус дзяржаўнай рэлігіі. Усіх хрысціяннекаталікоў у Рэчы Паспалітай пачалі называць дысідэнтамі (нязгоднымі).
3 цягам часу іх сталі абмяжоўваць у палітычных правах, што прывяло да ўзнікнення «дысідэнцкага пытання».
/ . \ 1. 3 якой мэтай шляхта падтрымала ідэі Рэфармацыі?
2. Назавіце асноўныя кірункі дзейнасці прадстаўнікоў Рэфармацыі на ^беларускіх землях.
3. Ахарактарызуйце метады, якімі ордэн езуітаў пашыраў каталіцтва , Via беларускіх землях. Прывядзіце прыклады.
4. Дакажыце, што Контррэфармацыя перамагла ў ВКЛ. Якія з яе вынікаў вы ацэньваеце як станоўчыя, а якія — як адмоўныя?
5*. У 2015 г. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у абарачэнне памятную манету «Мікалай Радзівіл Чорны». Як вы думаеце, чаму гэтая асоба была выбрана для ўшанавання? <г
Каго б прапанавалі вы? Чаму?
§14. Берасцейская царкоўная унія
У якім годзе адбыўся раскол адзінай хрысціянскай царквы? былі зроблены спробы аб’яднання хрысціян?
Калі
Якімі былі прычыны і вынікі заключэння царкоўнай уніі?
Падрыхтоўка уніі Адным з найважнейшых кірункаў Контррэфармацыі на беларускіх землях стала падрыхтоўка царкоўнай уніі. Пытанне аб’яднання Каталіцкага касцёла і Праваслаўнай царквы
93
ў ВКЛ уздымалася вялікімі князямі на працягу некалькіх стагоддзяў. У 1570—1590я гг. ідэя царкоўнай уніі стала асабліва актуальнай. У яе заключэнні былі зацікаўлены і праваслаўныя, і каталікі, бо паасобку яны не маглі супрацьстаяць рэфармацыйнаму руху. Менавіта ён адбіраў вернікаў і ў адных, і ў другіх.
Каталіцкі Унія Праваслаўная
касцёл царква
Перамагчы праваслаўе і пашырыць каталіцтва Дасягнуць роўнасці Праваслаўнай царквы і Каталіцкага касцёла, атрымаць месцы ў сенаце
▲ Мэты Каталіцкага касцёла і Праваслаўнай царквы пры заключэнні уніі
▲ Медаль Папы Рымскага ў гонар заключэння уніі. 1596 г.
Берасцейскі царкоўны сабор 1596 г. Асноўныя прынцыпы аб’яднання дзвюх цэркваў сфармуляваў Пётр Скарга. Ён лічыў, што рэлігійны саюз дазволіць ім разам весці барацьбу супраць пратэстантаў. Унія магла пераадолець варожасць паміж каталікамі і праваслаўнымі. Скарга спадзяваўся, што яна ўмацуе адзінства Рэчы Паспалітай, паспрыяе развіццю адукацыі.
У канцы 1594 г. праваслаўныя епіскапы Іпацій Пацей і Кірыла Тарлецкі патаемна склалі дэкларацыю аб уніі. Іх праект падтрымаў кароль Жыгімонт III і амаль усё кіраўніцтва Праваслаўнай царквы. У 1595 г. Папа Рымскі